Чацвер, 04 Снежань 2014 11:16

ЛІПЕНЬ 2015

55 гадоў з часу заснавання УА «БАРАНАВІЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ КАЛЕДЖ ЛЁГКАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ імя В. Я. ЧАРНЫШОВА» (1960)

1 – 85 гадоў з часу адкрыцця ФАНЕРНАЙ ФАБРЫКІ ТАВАРЫСТВА «ПЛЭЙВУД-ЮНІОН» у м. Гарадзішча, якая належала польскаму капіталісту Н. Цукеру (Пінскі пав.; 1930)

1 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АНДРЫЯНАВІЧА ЛІТВІНЧУКА (1930, в. Галік, Драгічынскі р-н), пісьменніка-дакументаліста

1 – 80 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА АНТОНАВІЧА КРЫВАЛЯ (1935, в. Гутка, Івацэвіцкі р-н – 1996,), пісьменніка-парадыста

1 – 25 гадоў з часу адкрыцця ДУ «МІНСКІ АБЛАСНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК “БАТЛЕЙКА”» (Маладзечна, Мінская вобл.; 1990)

2 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АРКАДЗЬЕВІЧА (МАЙСЕЯ АЙЗІКАВІЧА) ЛІСІЦЫНА (1920, Віцебск – 2004), музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі

3 – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)

3 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) АРАХОЎСКАГА (1950, Бярозаўскі р-н – 1997), драматурга, пісьменніка, лаўрэата Тэатральнай прэміі імя К. Крапівы (1997)

5 – 50 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ІВАНАЎНЫ РУБЛЕЎСКАЙ (па мужу ШНІП; 1965, Мінск), пісьменніцы, аўтара зборнікаў паэзiі, прозы, драматычных твораў, эсэ, твораў для дзяцей

6 – 25 гадоў з часу заснавання МУЗЕЯ-СЯДЗІБЫ Ф. БАГУШЭВІЧА «КУШЛЯНЫ», філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (в. Кушляны, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл.; 1990)

8 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА) КЛЫШКІ (1925, Баранавіцкі р-н – 1984), журналіста, мовазнаўца, аўтара першага ў беларускай лексікаграфіі слоўніка сінонімаў і блізказначных слоў

9 – 120 гадоў з дня нараджэння ЕЛІСЕЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ГОЛАСАВА (1895, Баранавічы – 1969), генерал-маёра, удзельніка савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў 

9 – 55 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА ВАБІШЧЭВІЧА (1960, Столінскі р-н), паэта, настаўніка

10 – 115 гадоў з дня нараджэння ПЁТРЫ (ПЯТРА АЛЯКСАНДРАВІЧА) СЕРГІЕВІЧА (1900, Браслаўскі р-н, Віцебская вобл. – 1984), беларускага і літоўскага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Літвы (1965)

10 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПАЎЛАВІЧА АСТРАВУМАВА (1910–1991), акцёра, рэжысёра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

10 – 35 гадоў з часу заснавання ДУ «ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ» (Мінск; 1980)

11 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА РЭЯ (1930, Брэсцкі р-н – 2002), жывапісца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000)

12 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ (другая нядзеля ліпеня)

13 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА КЛЮЧНІКАВА (1945, Давыд-Гарадок, Столінскі р-н – 2014), вучонага ў галіне радыёфізікі, электронікі і інфарматыкі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) і СССР (1983)

14 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА КІРЫЛАВІЧА) АСТАПЕНКІ (1920, Кармянскі р-н, Гомельская вобл. – 1970), паэта, перакладчыка

15 – 605 гадоў з часу ГРУНВАЛЬДСКАЙ БІТВЫ 1410 г., вырашальнай бітвы Вялікай вайны 1409–1411 гг. паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога, удзел у якой прымала Брэсцкая харугва

15 – 115 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА ДУБОЎКІ (1900, Пастаўскі р-н, Віцебская вобл. – 1976), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962)

15 – 85 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА АЛЯКСЕЕВІЧА МАТУСЕВІЧА (1930, Давыд-Гарадок, Столінскі р-н), вучонага ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў

16 – 75 гадоў з дня нараджэння НІНЫ СЯМЁНАЎНЫ ЗАГОРСКАЙ (1940, в. Загор’е, Баранавіцкі р-н), паэтэсы, публіцыста, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2004)

16 – 65 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ МІХАЙЛАЎНЫ ЦВЯТКОВАЙ (1950, Сергіеў Пасад, Расія), кампазітара, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь

19 – ДЗЕНЬ МЕТАЛУРГА (трэцяя нядзеля ліпеня)

19 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЯКАЎЛЕВІЧА СУЛКОЎСКАГА (1950, Брэст – 2013), мастака, які працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта

20 – 135 гадоў з дня нараджэння ГАЛЬЯША ЛЕЎЧЫКА (сапр. ІЛЬЯ МІХАЙЛАВІЧ ЛЯЎКОВІЧ; 1880, Слонім, Гродзенская вобл. – 1944), паэта, беларусазнаўца, публіцыста, перакладчыка

20 – 90 гадоў з пачатку выхаду ў г. БРЭСЦЕ ГАЗЕТЫ «EXPRESS POLESKI» (1925)

21 – 45 гадоў з часу адкрыцця ў в. БАРАВАЯ КУРГАНА-АБЕЛІСКА ў памяць аб жыхарах, растраляных гітлераўцамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны (Маларыцкі р-н; 1970)

23 – 325 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА БРЭТЦАРА (БРЭТЗЕРА; 1690, Пінск – 1733), жывапісца, манументаліста і іканапісца, манаха-езуіта

23 – 95 гадоў з дня нараджэння НІНЫ АЛЯКСЕЕЎНЫ КАРНЕЕВАЙ (1920–2007), актрысы, народнай артысткі Беларусі

23 – 25 гадоў з часу адкрыцця ДЗЯРЖАЎНАГА БАТАНІЧНАГА ЗАКАЗНІКА АБЛАСНОГА ЗНАЧЭННЯ «СКОКІ» (1990)

24 – 195 гадоў з дня нараджэння ЛЮЦЫЯНА КРАШЭЎСКАГА (1820, Пружаны – 1892), мастака, фатографа, удзельніка паўстання 1863–1864 гг.

25 – ДЗЕНЬ ПАЖАРНАЙ СЛУЖБЫ

25 – 175 гадоў з дня нараджэння ЮЛЬЯНА ФАМІЧА КРАЧКОЎСКАГА (1840, в. Азяты, Жабінкаўскі р-н – 1903), беларускага фалькларыста, этнографа, гісторыка, археографа, педагога

26 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГАНДЛЮ (чацвёртая нядзеля ліпеня) 

27 – 25 гадоў з часу прыняцця ДЭКЛАРАЦЫІ АБ ДЗЯРЖАЎНЫМ СУВЕРЭНІТЭЦЕ БССР, акта ўрачыстага абвяшчэння суверэнітэту краіны, першага афіцыйнага крока да незалежнасці Беларусі (Мінск; 1990)

28 – ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕННЯ г. БРЭСТА АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ (1944)

28 – 105 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МАЦВЕЕВІЧА СТЭЛЬМАХА (1910, в. Бушмічы, Камянецкі р-н – 1974), тэатральнага дзеяча, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

28 – 75 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ТУМАША (сапр. ЯЎГЕН ЗМІТРАВІЧ ТУМАС; 1940, Дзяржынскі р-н, Мінская вобл.), паэта, празаіка, перакладчыка

28 – 15 гадоў з дня адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ЛЯДОВАГА ПАЛАЦА СПОРТУ (2000)

30 – 145 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ХАРЛАМПОВІЧА (1870, Бярозаўскі р-н – 1932), беларускага і расійскага вучонага-гісторыка, педагога, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН, акадэміка АН Украіны

30 – 85 гадоў з дня нараджэння РАМАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛЕВІНА (1930, Лубны, Расія), аднаго з 19-ці ўцалелых у перыяд вайны брэсцкіх яўрэяў (усяго налічвалася 30 тысяч)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1810 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 09:56