Чацвер, 04 Снежань 2014 11:22

ЖНІВЕНЬ 2015

70 гадоў з часу стварэння СААТ «ЛЯХАВІЦКІ МАЛОЧНЫ ЗАВОД», лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2011 г. (Ляхавічы; 1945)

1-19 – 95 гадоў з часу вызвалення г. БРЭСТА АД ПОЛЬСКІХ ВОЙСК ЧАСТКАМІ ЧЫРВОНАЙ АРМІІ, арганізацыі ў горадзе рэвкама (1920)

1 – 105 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ФЁДАРАВІЧА ХАЦКЕВІЧА (1910, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. – 1979), акцёра, заслужанага артыста Беларусі

1 – 95 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КІРЫЛАВІЧА БАНДАРЧЫКА
(1920, Слуцкі р-н, Мінская вобл. – 2009), этнографа, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (1999)

1 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ СПАРТЫЎНАЙ ШКОЛЫ ПА ФУТБОЛЕ (1960)

2 – ДЗЕНЬ ЧЫГУНАЧНІКА (першая нядзеля жніўня)

2 – ДЗЕНЬ ДЭСАНТНІКАЎ

6 – 175 гадоў з дня нараджэння АЛЬГЕРДА РЫШАРДАВІЧА АБУХОВІЧА (псеў. ГРАФ БАНДЫНЭЛІ; 1840, Глускі р-н, Магілёўская вобл. – 1898), паэта, мемуарыста, аднаго з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры

7 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА (ЯКУБА СІДАРАВІЧА) ЕРМАЛОВІЧА (1910, Бярэзінскі р-н, Мінская вобл. – 1987), беларускага празаіка

7 – 105 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ІВАНАВІЧА ЦІТОВІЧА (1910, Міёрскі р-н, Віцебская вобл. – 1986), этнамузыколага, музыкаведа-фалькларыста, дзеяча харавога мастацтва, дырыжора, народнага артыста Беларусі і СССР (1968), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968)

7 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА ШЫМАНСКАГА (1935, Бярозаўскі р-н), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі (1985), выдатніка друку Беларусі (2005), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002), прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» (1995), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2009), Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» (2011), уладальніка Ганаровага знака «За заслугі перад прафесійным згуртаваннем» (2010)

7 – 65 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА СУХАМЛІНАВА (1950, Віцебск), мастака, педагога

9 – ДЗЕНЬ БУДАЎНІКА (другая нядзеля жніўня)

9 – 105 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ АНТОНАЎНЫ ГЕНІЮШ (1910, Ваўкавыскі р-н, Гродзенская вобл. – 1983), паэтэсы

10 – 95 гадоў з пачатку існавання БЕЛАРУСКАГА ТРЭЦЯГА ДЗЯРЖАЎНАГА ТЭАТРА (БДТ-3), арганізатарам якога быў першы народны артыст Беларусі У. І. Галубок (Мінск; 1920–1937)

10 – 65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЛЕАНІДАВІЧА ВЕРАБ’Я (1950, Мастоўскі р-н, Гродзенская вобл.), крытыка, літаратуразнаўца

12 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА ГАЛУБОВІЧА (1950, Клецкі р-н, Мінская вобл.), паэта, крытыка

13 – 100 гадоў з часу АКУПАЦЫІ г. БРЭСТА ВАЙСКАМІ КАЙЗЕРАЎСКАЙ ГЕРМАНІІ падчас Першай сусветнай вайны (1915)

14 – 630 гадоў з часу заключэння КРЭЎСКАЙ УНІІ 1385 г., дзяржаўнага саюза паміж ВКЛ і Польшчай, вынікамі якога стала перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 г., шырокі дыпламатычны выхад ВКЛ у Еўропу і культурнае збліжэнне з ёй

15 – 110 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ДАРАШЭВІЧА (1905, Камянец – 1986), мастака, члена Саюза мастакоў БССР

16 – ДЗЕНЬ ВАЕННА-ПАВЕТРАНЫХ СІЛ (трэцяя нядзеля жніўня)

16 – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЦІМАФЕЕВІЧА МАЙСЕЕВА (1910, Брэсцкі р-н – 1976), капітана Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

16 – 70 гадоў з часу ПЕРАДАЧЫ СА СКЛАДУ БССР У СКЛАД ПОЛЬШЧЫ трох раёнаў Брэсцкай вобласці ў выніку дагавору паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай мяжы (1945)

17 – 125 гадоў з дня нараджэння ВІЛЬГЕЛЬМА ГЕОРГІЕВІЧА КНОРЫНА (сапр. КНОРЫНЬШ; 1890–1938), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, гісторыка, публіцыста, літаратурнага крытыка

17 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА) ЖАМОЙЦІНА (1955, Баранавіцкі р-н), паэта

19 – 105 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ЖАЎРУКА (сапр. АЛЯКСАНДР ДЗМІТРЫЕВІЧ СІНІЧКІН; 1910, Сянно, Віцебская вобл. – 1942), паэта

19 – 105 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ПЯТРОВІЧА РАЕЎСКАГА (1910–1993), расійскага і беларускага рэжысёра, акцёра, заслужанага артыста Беларусі (1959)

20 – 85 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ САЛАМЯНКА (1930, Баранавічы), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

22 – 50 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ МІКАЛАЕЎНЫ ШАРАЯ (1965, Пінскі р-н), вучонага-фалькларыста, этнолага

22 – 45 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА СЯРГЕЕВІЧА УЛЫБІНА (1970, Паставы, Віцебская вобл.), мастака станковай графікі і жывапісу

22 – 20 гадоў з часу ПЕРАЎТВАРЭННЯ БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДІНСТЫТУТА імя А. С. ПУШКІНА ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (1995)

23 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫКІ

24 – 85 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІВАНАВІЧА БОЎША (1930, Брэст – 2005), вучонага-філосафа, палітолага і прававеда

24 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІОСІФАВІЧА САЛЯТЫЦКАГА (1940, Пружанскі р-н), скульптара

25 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА САЛДАТАВА (1930–1997), музыканта, дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

25 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА БОНДАРА (1940, Столінскі р-н), вучонага-фізіка, аўтара вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ

25 – 105 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА КОРБАНА (1910, Барань, Аршанскі р-н, Віцебская вобл. – 1971), паэта-сатырыка, байкапісца, заслужанага дзеяча культуры Беларусі

26 – 80 гадоў з дня нараджэння СВЯТЛАНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КЛІМКОВІЧ (1935, Мінск – 2001), пісьменніцы, крытыка, перакладчыка, драматурга

26 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ЯФІМАВІЧА АРЦІМОВІЧА (1940, Вілейскі р-н, Мінская вобл.), скульптара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

26 – 60 гадоў з часу заснавання УА «ПІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ІНДУСТРЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕДЖ» (Пінск; 1955)

27 – 75 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ АНТОНАВІЧА ЗЕЛЯНОЎСКАГА (1940, Магілёўская вобл.), вучонага ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, заслужанага меліяратара Беларусі, узнагароджанага ордэнамі У. Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Савета Міністраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь

27 – 65 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ АНАТОЛЬЕЎНЫ КАРЖАНЕЎСКАЙ (1950, Слуцкі р-н, Мінская вобл.), паэтэсы, драматурга, крытыка

28 – 110 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ІВАНАВІЧА ДАРАШЭВІЧА (1905, Камянец – 1986), жывапісца

31 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАРАФЕЕВІЧА) КАЗЕКІ (1915, Кіраўскі р-н, Магілёўская вобл.), крытыка, літаратуразнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) 

31 – 55 гадоў з часу адкрыцця ААТ «КОБРЫНСКІ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ ЗАВОД “СІТОМА”», аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі на слясарна-мантажным рынку (Кобрын; 1960)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1806 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Красавік 2019 13:50