Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Снежань 2014 11:37

ЛІСТАПАД 2015

50 гадоў з часу ўручэння БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ-ГЕРОЮ ОРДЭНА У. ЛЕНІНА І МЕДАЛЯ «ЗАЛАТАЯ ЗВЯЗДА» (1965)

1 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

1 – 90 гадоў з дня нараджэння КЛАЎДЗІІ КАЛІНА (сапр. КЛАЎДЗІЯ КАНСТАНЦІНАЎНА ЛУКАШЭВІЧ, КАПЕЛЯН, дзявоч. БЕЛЯВЕЦ; 1925, Брэсцкі р-н – 1994), дзіцячай пісьменніцы

1 – 65 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута БРЭСЦКАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ІНСТЫТУТА (1950)

1 – 35 гадоў з часу стварэння ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК (1980)

2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ БАРСКАГА (сапр. АЛЯКСАНДР АНДРЭЕВІЧ БАРШЧЭЎСКІ; 1930, Беластоцкае ваяв., Польшча), беларускага паэта, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, фалькларыста, акадэміка Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі

2 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ НАВАРЫЧА (сапр. АЛЯКСАНДР ІВАНАВІЧ ТРУШКО; 1960, Столінскі р-н), пісьменніка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003)

3 – 65 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА АЛЯКСЕЕВІЧА ЯНУШКІ (1950, Бяроза), вучонага ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі, акадэміка Акадэміі медыцынскіх навук Рэспублікі Беларусь

3 – 50 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў УК «БЯРОЗАЎСКІ ГІСТОРЫКА-КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ»

5 – 95 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА (САМУІЛА) ПЯТРОВІЧА АСНОВІЧА (1920, Бабруйск, Магілёўская вобл. – 2005), скрыпача, заслужанага артыста Беларусі

5 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА ВАЛКОВІЧА (1950, Брэст), пісьменніка

6 – 215 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНАРДА ХОДЗЬКІ (1800, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл. – 1871), выдаўца, гісторыка, публіцыста, бібліёграфа, у эміграцыі

6 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА КАРУНАСА (1950, г. п. Шарашова, Пружанскі р-н), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

7 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ПЯТРОЎНЫ ЦАРАНКОВАЙ (СЦЯФАНАВА; 1930–2006), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

7 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА ЖУКОВІЧА (1940, в. Забалацце, Камянецкі р-н), паэта, пісьменніка, перакладчыка

7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

8 – 125 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ПЯТРОВІЧА) ПАЧОПКІ (1890, Глыбоцкі р-н, Віцебская вобл. – 1977), пісьменніка, фалькларыста

8 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ЭДУАРДАВІЧА КУФКО (1955, Брэст), мастака станковага жывапісу і графікі

9 – 95 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ДАВЫДАВІЧА ШЫЛЫ (1920, Іванаўскі р-н – 1998), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)

9 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА БАРЫСАВІЧА ТЫШКО (1945, Брэст), артыста эстрады, народнага артыста Беларусі, аднаго са стваральнікаў ВІА «Песняры»

10 – 120 гадоў з дня нараджэння МАРКІЯНА ЯКАЎЛЕВІЧА ГЕРМАНОВІЧА (1895, Жабінкаўскі р-н – 1937), ваеннага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай вайны, героя Грамадзянскай вайны, камкора

12 – 130 гадоў з дня нараджэння МІХАЙЛЫ (МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА) ГРАМЫКІ (псеўд. М. АБДАНК, М. Г., МІХ. Г.; 1885, Рэчыцкі р-н, Гомельская вобл. – 1969), пісьменніка, драматурга, тэатральнага крытыка, вучонага

12 – 95 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ЯГОРАВІЧА МАКАЁНКА (1920, Рагачоўскі р-н, Гомельская вобл. – 1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1974)

14 – 115 гадоў з дня нараджэння НІЧЫПАРА ТОДАРАВІЧА ЧАРНУШЭВІЧА (1900, Слуцкі р-н, Мінская вобл. – 1967), паэта, перакладчыка

14 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ВАСІЛЬКА (сапр. МІХАІЛ ВОСІПАВІЧ КАСЦЕВІЧ; 1905, Гродзенскі р-н – 1960), паэта, аўтара паэтычных зборнікаў, адного з найбольш вядомых паэтаў Заходняй Беларусі

14 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ТАДЭВУШАВІЧА КІН-КАМІНСКАГА (1950, Мінск – 1995), акцёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1993)

14 – 50 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ МАСЛЯНІЦЫНАЙ (1965), пісьменніцы, драматурга, журналіста

14 – 25 гадоў з часу заснавання ДУ «ДРАГІЧЫНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ ІМЯ Д. К. УДОВІКАВА», адкрытага для наведвальнікаў 20.08.1994 (Драгічын; 1990)

15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада) 

16 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСЕЕВІЧА АЎЧЫННІКАВА (1905, Бранская вобл., Расія – 1980), мастака, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны

16 – 55 гадоў з дня нараджэння ЭЛІНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ЗВЕРАВАЙ (1960, Маскоўская вобл., Расія), спартсменкі, заслужанага майстра спорту Беларусі, чэмпіёнкі ХХVІІ Алімпійскіх гульняў у Сіднэі (1996), бронзавага прызёра ХХVІ Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996), шасцікратнай чэмпіёнкі СССР

19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

20 – 85 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ІГНАЦЕНКІ (1930, Касцюковіцкі р-н, Магілёўская вобл.), пісьменніка

20 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ЛЕАНІДАВІЧА ТКАЧОНКА (1950, Чашнікі, Віцебская вобл.), акцёра, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)

21 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ДЗЯНІСАВА (1900, Балашоў, Расія – 1971), артыста оперы, народнага артыста Беларусі

21 – 105 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ СЯРГЕЕВІЧА ШАГ-НАВАЖЫЛАВА (НАВАЖЫЛАЎ; 1910, Фінляндыя – 2007), расійскага і беларускага артыста цырка, заслужанага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі

22 – 300 гадоў з дня нараджэння АНТОНА (АНТОНІЯ АДАМА) СКАРУЛЬСКАГА (1715–1777), філосафа, педагога, святара

23 – 115 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ЯРМОЛІНАЙ (1900, Мазыр, Гомельская вобл. – 1984), актрысы, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

23 – 105 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА (ДЗМІТРЫЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА) АСТАПЕНКІ (1910, Мсціслаўскі пав. – 1944), паэта

23 – 105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ЯЎГЕНАВІЧА МІРОНАВА (1910, Орша, Віцебская вобл. – 1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі

24 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА МУЛЬТАНА (1900, Івацэвіцкі р-н – 1975), ваеннага дзеяча, удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнанта, Героя Савецкага Саюза (1944)

26 – 85 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯМЁНАВІЧА КАРАТКЕВІЧА (1930, Орша, Віцебская вобл. – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1983)

26 – 70 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА БАРЫСАВІЧА АЛІМАВА (1945, Брэст), мастака-графіка, Міжнароднага Чалавека года ў мастацтве (1991–1992), лаўрэата 17-ці міжнародных выставак, ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў

27 – 115 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ПУКСТА (1900, Гомель – 1960), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1955)

28 – 120 гадоў з дня нараджэння АЎДОЦЦІ (ЕЎДАКІІ ЯКАЎЛЕЎНЫ) КЛЕЎЖЫЦ (1895, Лунінецкі р-н – 1975), народнай спявачкі, знаўцы традыцыйнага беларускага фальклору

28 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРЫ ПАЎЛАЎНЫ АСТОРЫНАЙ (1900 Чэлябінск, Расія – 1982), актрысы, рэжысёра, заслужанай артысткі Беларусі

28 – 65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА КУЗЬМІЧА (1950, Кобрынскі р-н), мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1976), прэміі «Берасцейская зорка» (1997), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)

29 – 185 гадоў з пачатку ПАЎСТАННЯ 1830–1831 гг. У ПОЛЬШЧЫ, БЕЛАРУСІ І ЛІТВЕ (ЛІСТАПАДАЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ), нацыянальна-вызваленчага паўстання

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2004 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 12:46