Чацвер, 04 Снежань 2014 11:45

СНЕЖАНЬ 2015

65 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ МІКАЛАЕВІЧА КАЛІНКОВІЧА (КАЛЯНКОВІЧ; 1950, в. Цна, Лунінецкі р-н – 1990), пiсьменнiка, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста

25 гадоў з пачатку выдання абласной грамадска-палітычнай газеты «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА», органа Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і выканкама (Брэст; 1990)

1 – 130 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ЛІСОЎСКАГА (1885, Мінскі пав. – 1957), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, удзельніка Першай сусветнай вайны, удзельніка вызвалення Беларусі ад польскіх акупантаў у час савецка-польскай вайны 1920 г.

1 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ МАРОЗАВАЙ (1935, Мінск – 1990), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

2 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ПАЎЛАВІЧА ЧАЙКІ (1950), мастака дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі

2 – 55 гадоў з дня нараджэння НАТЭЛЫ АТАРАЎНЫ ДАДЫШКІЛІЯНІ (1960), артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі

3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ

4 – 350 гадоў з пачатку дзейнасці БРЭСЦКАГА МАНЕТНАГА ДВАРА, аднаго з цэнтраў манетнай вытворчасці ў Рэчы Паспалітай (Брэст; 1665–1666 гг.; створанага рашэннем сейма Рэчы Паспалітай у 1659 г.)

5 – 90 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ФЁДАРАВІЧА НАГОРНАГА (1925–1963), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

6 – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)

7 – 75 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЯЛХОВА (1940, Масква, Расія), рэжысёра, кінааператара, сцэнарыста, уладальніка прызоў і дыпломаў за лепшую аператарскую і рэжысёрскую работу

8 – 80 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА МАРЦІНАВІЧА СКОБЕЛЕВА (1935, Мінск), пісьменніка, грамадскага дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1998), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005)

8 – 70 гадоў з часу стварэння АБЛАСНОЙ ПРАЕКТНАЙ КАНТОРЫ «БРЭСТВОБЛПРАЕКТ» (зараз ААТ «Брэстпраект») (1945)

8 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ МІХАЙЛАЎНЫ ЖАБІНКАЎСКАЙ (дзяв. КАВАЛЬЧУК, па мужу ЯКІМЧУК, АХМАТАВА; 1960, в. Сакалова, Жабінкаўскі р-н), паэтэсы

9 – 55 гадоў з дня нараджэння ІГАРА МІХАЙЛАВІЧА ПРАКАПОВІЧА (1960, Паставы, Віцебская вобл.), пісьменніка, краязнаўца, лаўрэата прэміі часопіса «Маладосць» (1993)

10 – 145 гадоў з дня нараджэння ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА (1870, Валожынскі р-н, Мінская вобл. – 1936), жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога

10 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) АРОЧКІ (1930, Слонімскі р-н, Гродзенская вобл. – 2013), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка

12 – 95 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ЛЕАНІДАВІЧА ХРАМУШЫНА (1920–2002), скрыпача, заслужанага артыста Беларусі

13 – 60 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА (ЛЕАНIДА ФЁДАРАВIЧА) ВАЛАСЮКА (1955, в. Песцянькі, Кобрынскі р-н), беларускага паэта, мастака ў галіне станковага жывапісу і графікі

14 – 120 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА СТАСЕВІЧА (1895, Брэст – 1938), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР

14 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ПЯТРОВІЧА ЮРКЕВІЧА (1910–1985), беларускага і расійскага акцёра, заслужанага артыста Беларусі

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

17 – 60 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ЛЯВОНЦЬЕВІЧА САЛАНЕВІЧА (1955, Пінск), празаіка, літаратурнага супрацоўніка газеты «Пінскі веснік»

18 – 80 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ ГАЛІНОЎСКАЙ (1935, Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), пісьменніцы

19 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АРТАМОНАВІЧА ШЫРОКАВА (1920, Гомель – 1996), графіка, заслужанага работніка культуры Беларусі

19 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ПЯТРОЎНЫ ЛЕМЦЮГОВАЙ (1935, Расія), мовазнаўца, патрыярха беларускай тапанімікі, старшыні Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі НАН Беларусі

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20 – 125 гадоў з дня нараджэння АСКАРА ПЯТРОВІЧА МАРЫКСА (1890–1976), мастака тэатра, графіка, педагога, народнага мастака Беларусі

20 – 125 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ЯДКОЎСКАГА (1890, Гродна – 1950), беларускага і польскага археолага, нумізмата, гісторыка мастацтва, вядомага краязнаўца і заснавальніка Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея

20 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МАРКАВІЧА КАРАСЁВА (1920, Пскоўская губ., Расія – 1964), удзельніка вызвалення Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

21 – 125 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІЛЬІЧА АЛАДАВА (1890–1972), кампазітара, педагога, народнага артыста Беларусі

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

22 – 55 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ВІКТАРАВІЧА СМІЦІЕНКІ (1960, Кастанай, Казахстан), мастака ў вобласці станковага жывапісу і акварэлі

24 – 150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА САМОЙЛАВІЧА МАРТЫНАВА (ПІКЕРА; 1865, Пінск – 1935), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Расіі

24 – 110 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ІКОННІКАВА (1905–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, савецкага военачальніка

25 – РАСТВО ХРЫСТОВАЕ (каталіцкае Раство)

25 – 115 гадоў з часу адкрыцця ДУ «МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя А. С. ПУШКІНА» (1900)

26 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА АРСЕНЬЕВА (1950, Брэст), вядучага архітэктара Брэста (1970–1980-я гг.), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), генеральнага дырэктара ТАА «Архитектурная мастерская В. В. Арсеньева»

26 – 55 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АДАМАВІЧА ГАЛАЎКО (1960, Пінскі р-н), вучонага ў галіне аўтаматыкі, кіравання і інфарматыкі

28 – 105 гадоў з дня нараджэння ІВАНА БРАНІСЛАВАВІЧА ШАЦІЛЫ (1910, Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. – 1977), акцёра, народнага артыста Беларусі

28 – 65 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІКАЛАЕВІЧА МАЛАХАВА (1950, Пружаны), мастака ў вобласці мастацкага праектавання і комплекснага афармлення інтэр’ераў грамадскіх і адміністрацыйных аб’ектаў, музейных экспазіцый, фотавыстаў, а таксама ў станковым жывапісу

30 – 85 гадоў з пачатку дзейнасці НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА АРКЕСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ імя І. ЖЫНОВІЧА (Мінск; 1930)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2217 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Красавік 2019 14:52