Панядзелак, 13 Люты 2017 09:35

2015 г. – 50 гадоў з часу пабудовы першых у Брэсцкай вобласці курганоў Славы – помнікаў воінам-вызваліцелям ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны (1965)

Да 20-годдзя Вялікай Перамогі ў СССР актывізаваўся грамадскі рух за захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Паявіліся шматлікія манументы, помнікі, мемарыялы, у тым ліку курганы, якія вядомы з глыбокай старажытнасці як форма ўшанавання памяці памерлых.

 

Курганы Славы — традыцыйныя тыпы мемарыяльнага збудавання, земляныя насыпы з мемарыяльнымі архітэктурнымі ці скульптурнымі збудаваннямі, якія ўвекавечваюць подзвіг савецкага народа ў Вялікую Айчынную вайну, памяць землякоў, што загінулі ў барацьбе за Радзіму. Курган — складанае інжынерна-архітэктурнае збудаванне, якое з’яўляецца ідэйна-мастацкай дамінантай наваколля.

У рэспубліцы ўзведзены больш за 100 (па іншых звестках 128) курганоў Славы, некаторыя з іх называюць курганамі Вечнай Славы, курганамі Бессмяротнасці, курганамі Памяці. Дакладна падлічыць колькасць цяжка, бо некаторыя курганы вызначаюцца як помнікі, мемарыялы, брацкія магілы, альбо яны ўваходзяць у склад мемарыяльных комплексаў. У 1980-я некаторыя курганы былi перабудаваны ў іншыя мастацкія формы памятных знакаў.

Найбольш значны курган – Курган Славы Савецкай арміі – вызваліцельніцы Беларусі, помнік у гонар подзвігу воінаў 1-га, 2-га і 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944 года. Знаходзіцца на 21-м кіламетры шашы Мінск – Масква (Смалявіцкі раён). Быў закладзены 30 верасня 1966 года, ва ўрачыстасці прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадоў-герояў СССР, у тым ліку Брэсцкай крэпасці-героя. Мемарыяльны ансамбль Кургана Славы Савецкай арміі пачалі будаваць у 1967 г., урачыста адкрылі 5 ліпеня 1969 года.

У Брэсцкай вобласці курганы Славы ўзведзены ў Баранавіцкім, Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Жабінкаўскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнах – усяго 26 (па іншых звестках 21). Найбольш іх у Маларыцкім раёне: у вёсках Арэхава, Баравая, Брадзяцін, Макраны, Мяловая Гара, Хаціслаў.

У 1965 годзе ў Брэсцкай вобласці былі ўзведзены курганы Славы ў вёсках Гутава, Осаўцы Драгічынскага раёна, Брадзяцін, Гвозніца, Макраны Маларыцкага раёна. Найбольш курганоў (60 %) было ўзведзена ў 1967 годзе. Вышыня курганоў розная, у плане яны круглыя, квадратныя. У в. Зубачы Бярозаўскага раёна ў 1967 годзе насыпаны 15-метровы курган, на яго вяршыні ўстаноўлены 10-метровы штык-абеліск.

На фото Сяргея Мошчыка: Курган Славы ў аг. Хаціслаў Маларыцкага раёна.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Курганы Славы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 315–316.

  2. Курганы Славы // Ваенная энцыклапедыя Беларусі : [на беларус. і рус. мовах]. Мінск, 2010. С. 560–561.

  3. Курганы Славы : [спіс курганоў Брэсцкай вобласці] // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 284–291.

  4. Барысевіч, Ф. Б. Курганы Славы / Ф. Б. Барысевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 179–180.

  5. Курганы Славы : [спіс курганоў Брэсцкай вобласці] // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 4. С. 304–308.

  6. Барысевіч, Ф. Б. Курганы Славы / Ф. Б. Барысевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. Мінск, 1972. Т. 6. С. 212–215.

  7. Курган Славы Савецкай арміі — вызваліцельніцы Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 315.

  8. Курган Славы. – Минск : Полипринт, 2004. – 33 с. : ил.

  9. Вайнруб, Е. Г. Курганы боевой славы : путеводитель по местам боевой и трудовой славы советского народа / Евсей Григорьевич Вайнруб. – Минск : Полымя, 1981. – 38 с. : ил. – Из содерж.: Брестская область (список курганов). С. 31–32.

  10. Курган Славы : [д. Зубачи, Селецкий сельсовет] / Е. В. Селеня // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 120.

  11. Курган Славы : [г. Ганцевичи; насыпан в 1967 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 153.

  12. Курган Памяти : [д. Брашевичи; насыпан в 1975 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 165.

  13. Курган Памяти : [д. Завершье, Бездзежский сельсовет; насыпан в 1970 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 168.

  14. Курган Памяти : [д. Осовцы; насыпан в 1965 г.] ; Курган Памяти : [д. Перковичи, Дрогичинский сельсовет; насыпан в 1968 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 173.

  15. Курган Памяти : [д. Симоновичи, Вульковский сельсовет; насыпан в 1967 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 175.

  16. Мемориальный комплекс «Дремлёво» : [Степанковский сельсовет; курган насыпан в 1967 г.] / В. И. Прокопцов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 181.

  17. Мицкович, Н. С. Курган Памяти : [д. Ракитница, Петровичский сельсовет; насыпан в 1967 г.] / Н. С. Мицкович // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 184.

  18. Курган Памяти : [д. Омельная; насыпан в 1968 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 213.

  19. Курган Памяти : [г. п. Телеханы; насыпан в 1967 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 215.

  20. Братская могила советских воинов, партизан и жертв фашизма, курган Бессмертия : [г. Лунинец; курган насыпан в 1967 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 267.

  21. Богушевич, Н. А. Курган Славы : [д. Миничи, Гончаровский сельсовет; насыпан в 1967 г.] / Н. А. Богушевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 287–288.

  22. Место сожжённой деревни : [д. Зелёная Буда (не существует), Великоритский сельсовет; курган насыпан в 1970 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 300.

  23. Курган Памяти : [д. Малиновка, Чернянский сельсовет; насыпан в 1967 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 301.

  24. Курган Славы : [д. Мокраны; насыпан в 1965 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 302.

  25. Курган Славы : [д. Хотислав; насыпан в 1967 г.] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 304.

  26. Климец, М. П. Братская могила советских воинов, курган Славы : [г. п. Ружаны; курган насыпан в 1967 г.] / М. П. Климец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 367.

  27. Самусік, А. Ф. Вялікая Айчынная вайна ў помніках і мемарыялах // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі / А. Ф. Самусік. Мiнск, 2004. С. 166–177.

  28. Кравчук, Г. Курган Славы на Берёзовщине : [в урочище Бусловка недалеко от д. Зубачи Селецкого сельсовета] / Галина Кравчук // Маяк. Берёза, 2016. 7 мая. С. 10.

  29. Калінічэнка, В. Курган Славы : [верш] / Валерый Калінічэнка // Полымя. 2016. № 10. С. 105.

  30. Навумчык, М. Ніхто не забыты : [ля в. Хаціслаў на Кургане Славы былі перазахаваны чырвонаармейцы (21) Вялікай Айчыннай вайны] / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2015. 11 лістапада. С. 2.

  31. Головко, С. Курган вечной славы : [об истории создания мемориала Курган Славы Советской армии — освободительницы Беларуси] / Сергей Головко // Беларуская думка. 2014. № 6. С. 48–53.

  32. Макарэвiч, М. На месцы тым стаiць курган : [пра мiтынг памяцi на мемарыяльным комплексе «Драмлёва» (11 верас. 2010 г.)] / М. Макарэвiч, Г. Мяснiкова // Сельская праўда. Жабiнка, 2010. 15 верасня.

  33. Кобяк, Э. Место встречи — у Кургана Славы : [о праздновании Дня Победы в Ляховичском районе на Кургане Славы] / Эдуард Кобяк // Заря. 2005. 12 мая. С. 2.

  34. Притыцкий, С. Курганы Славы и Бессемертия / С. Притыцкий // Советская Белоруссия. 1967. 26 июля. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1965 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Ліпень 2020 11:53