Панядзелак, 27 Люты 2017 10:02

6 снежня 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Гарупа (1946–2016), грамадскага дзеяча, журналіста, Ганаровага грамадзяніна горада Іванава і Іванаўскага раёна (2016)

Марыя Пятроўна Гарупа (дзявочае Піліпенка) нарадзілася 6 снежня 1946 года ў вёсцы Сувіды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля Чарнобыльскай катастрофы родная вёска перастала існаваць. Пасля заканчэння Савіцкай СШ Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 годзе.

 

На працягу адзінаццаці гадоў М. П. Гарупа працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Стрэльненскай школе, СШ № 1 і № 3 г. Іванава, была арганізатарам пазакласнай выхаваўчай работы.

З 1980 года М. П. Гарупа знаходзілася на партыйнай і савецкай рабоце, у 1987 годзе закончыла Мінскую партыйную школу. Была лектарам, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром, другім сакратаром Іванаўскага райкама КПБ. Працавала намеснікам загадчыка аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама, у 1993–2001 гадах – упраўляючым справамі райвыканкама.

Па ініцыятыве Марыі Пятроўны і яе дзейсным удзеле на мяжы Беларусі і Украіны ў в. Калена паявілася Свята Сяброўства, прысвечанае дню вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрылiся грамадскія музеі і літаратурна-музычныя гасцёўні ў Опалі, Рудску, Сачыўках, Псышчава, Моталі, Дастоева, Іванава, музей народнай медыцыны «Бабуліны вышкі» ў в. Стрельна, карцінная галерэя А. Кузьміча ў в. Махро. У 1980-я Марыяй Пятроўнай быў створаны клуб жанчын «Октябрина», пазней перайменаваны ў «Предислава», які актыўна дзейнічае і цяпер. У 2014 годзе пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стварыла майстэрню творчых ініцыятыў «Вдохновение».

З 2001 года М. П. Гарупа працавала ў Іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда», у 2002–2008 гадах – адказны сакратар. Друкавалася таксама ў абласных і рэспубліканскіх выданнях. Аўтар многіх артыкулаў, у якіх праслаўляецца чалавек працы і гістарычная спадчына Іванаўшчыны. «Падымала» гісторыка-культурныя пласты, вяла аўтарскія праекты «Под сенью семи муз», «Простые истины», «О чём рассказало старое фото».

Марыя Пятроўна працавала з захапленнем і натхняла калег на рэалізацыю новых праектаў, арганізоўвала сустрэчы з чытачамі, выязджала на палі і фермы, школы і музеі. Яе заўсёды адрознівалі незалежнасць, энтузіязм, неабыякавасць, творчае натхненне і адказнасць. Была ў складзе камісіі па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Іванаўскі раён» (2000). З 2004 года – член Беларускага саюза журналістаў.

Аўтар кніг аб гісторыі і культуры, працоўных здзяйсненнях, ветэранах Іванаўскага раёна: «С селом породнённые» (2011, суаўтар В. І. Мітрафанаў), «Верность земле» (2012), «Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы» (2013, суаўтар М. Міховіч), «О подвигах, о доблести, о славе…» (2015), «Земли родной притяженье» (2016).

21 чэрвеня 2016 года М. П. Гарупа было прысвоена званне – Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна.

Марыя Пятроўна Гарупа памерла 24 верасня 2016 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Твой след в наших душах, дорогая Марийка / Народный женский клуб «Предислава» // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 снежня. С. 5.

  2. Дорогокупец, Н. Памяти Марии Петровны Горупа / Николай Дорогокупец // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 28 кастрычнiка. С. 15.

  3. Памяти Марии Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 14 кастрычнiка. С. 7.

  4. Мария Петровна Горупа : памяти коллеги : [некролог] / Бисун Ю. Ю., Ваврук К. М., Дорогокупец Е. П., Белов В. В., Конопацкий В. С. [и др.]. Угасла звезда, свет которой навечно останется с нами / Анатолий Денисейко. Любим… Скорбим… Помним… // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 30 верасня. С. 11.

  5. Ушла из жизни Мария Петровна Горупа : [некролог] / Коллектив редакции газеты «Чырвоная звязда» // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 30 верасня. С. 15.

  6. Николаев, А. «О подвигах, о доблести, о славе...» : [о книге из истории ветеранских организаций Ивановского района, состовитель М. П. Горупа] / Анатолий Николаев // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 12 чэрвеня. С. 3.

  7. Горупа, М. П. Земли родной притяженье : из истории населенных пунктов Могильно и Снитово Ивановского района Брестской области / Мария Горупа. – Иваново : Ивановская районная типография, 2016. – 503 с., [16] л. цв. ил. : ил., табл., портр., карты.

  8. О подвигах, о доблести, о славе... : 75-летию образования Ивановского района и 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне посвящается : [из истории ветеранских организаций Ивановского района] / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [сост. М. П. Горупа]. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с., [16] л. ил.

  9. Горупа, М. П.Вёска, дзе крылы ўзнімаюць буслы : [гісторыя вёскі Варацэвічы Іванаўскага раёна] / Марыя Гарупа, Міхаіл Міховіч. – Іванава : Іванаўская раённая друкарня, 2013. – 240 с. : іл.

  10. Горупа, М. П. Верность земле : (из истории СПК «Дружиловичи», правопреемника колхоза «Большевик») : [Ивановский район] / Мария Горупа. – Брест : Брестская типография, 2012. – 230 с., [16] л. цв. ил.

  11. Горупа, М. П. С селом породнённые : (из истории Ивановской сельхозтехники: от МТС — до ОАО «Ивановский райагросервис») / М. П. Горупа, В. И. Митрофанов. Брест: Брестская типография, 2011. – 196 с.: ил.

  12. Наша земля — наша биография : материалы торжественного собрания, посвященного 60-летию образования Ивановского района / Ивановский райисполком ; сост. М. П. Горупа. – Иваново, 2000. – 52 с., [4] л. ил.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1667 разоў Апошняя змена Пятніца, 10 Ліпень 2020 15:38