Панядзелак, 27 Люты 2017 10:32

4 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Уладзіміравіча Губарэнкі (1947), генерал-маёра, былога дырэктара МК «Брэсцкая крэпасць-герой» (1996–2012)

Валерый Уладзіміравіч Губарэнка нарадзіўся 4 студзеня 1947 года ў г. Дабранка Пермскай вобласці (Расія) у сям’і ваенных. Бацька, Уладзімір Фёдаравіч Губарэнка, удзельнічаў у баях на Халхін-Голе, прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну, якую закончыў у Берліне, быў цяжка паранены. Маці таксама ваявала, працавала ў медыцынскім эвакашпіталі, дзе яны і пазнаёміліся. Калі пажаніліся, пераехалі на радзіму бацькі – у Алтайскі край.

 

Пасля 8-мі класаў Валерый Губарэнка займаўся ў вячэрняй школе, затым вучыўся ў будаўнічым тэхнікуме. У 1966–1969 гадах вучыўся ва Усурыйскім ваенным камандным аўтамабільным вучылішчы. Быў накіраваны ў Заходнюю групу савецкіх войск у ГДР, даслужыўся там да начальніка штаба мотастралковага батальёна. Затым служыў на Далёкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі, Закаўказзі. Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзэ ў 1978 годзе трапіў у Беларусь – у 120-ю дывізію, якая дыслацыравалася пад Мінскам (Уручча).

У Брэст В. У. Губарэнка прыехаў у якасці камандзіра 152-га гвардзейскага мотастралковага палка ў складзе 50-й дывізіі. У 1986–1990 гадах камандаваў 50-й гвардзейскай дывізіяй, якая дыслацыравалася ў Брэсце. У 1991 годзе давялося выводзіць з Германіі 27-ю мотастралковую дывізію ў Прыволжскую ваенную акругу. Два гады вучыўся ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба УС РФ. У 1993 годзе назначаны першым намеснікам камандуючага 28-га армейскага корпуса ў Гродна. У 1995 годзе давялося звольніцца з арміі па стане здароўя.

Пасля выхаду ў адстаўку генерал-маёр В. У. Губарэнка працаваў намеснікам генеральнага дырэктара знешнеэканамічнай асацыяцыі Брэсцкага аблвыканкама. 31 сакавіка 1996 года быў назначаны дырэктарам мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Пад яго кіраўніцтвам былі праведзены маштабная рэканструкцыя і рэстаўрацыя каля 30-ці аб’ектаў на тэрыторыі комплексу і асобных фартоў. Шаснаццаць гадоў Валерый Уладзіміравіч аддаў Брэсцкай крэпасці, 31 сакавіка 2012 года аставіў пасаду дырэктара комплексу па ўзросце.

В. У. Губарэнка абіраўся дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета народных дэпутатаў. З 16 кастрычніка 2012 года ўзначальваў Савет ветэранаў Ленінскага раёна г. Брэста, з лютага 2016 года – Брэсцкую абласную арганізацыю ветэранаў.

Валерый Уладзіміравіч узнагароджаны ордэнамi «За службу Родине в Вооруженных Силах СССР» IІ и IIІ ступеняў, ордэнам Сергія Раданежскага Рускай праваслаўнай царквы, медалямі СССР і Рэспублікі Беларусь, знакамі грамадскіх арганізацый шэрага краін. У 2000 годзе атрымаў дыплом Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За дасягненні ў маральным выхаванні беларускага народа і прапаганду духоўных каштоўнасцей у вобласці музейнай справы».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Губаренко Валерий Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ, 2006. Минск, 2006. С. 101.

  2. Губаренко Валерий Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2005. Минск, 2005. Т. 2. С. 91.

  3. Губаренко Валерий Владимирович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск, 2004. С. 78.

  4. Брестская крепость. Прикосновение к подвигу : объекты, памятники, реликвии / В. В. Губаренко [и др.]. – Брест : Полиграфика, 2009. – 67 с. : ил.

  5. Форт V и другие форты Брестской крепости : уникальные объекты военной фортификации / авт. текста А. В. Митюков, А. М. Суворов ; под общ. ред. В. В. Губаренко. – Брест : Полиграфика, 2009. – 67 с. : ил.

  6. Брестская крепость во времени и пространстве : путеводитель / авт.-сост.: В. В. Губаренко [и др.]. – Брест : Академия, 2005. – 32 с. : ил.

  7. Брестская крепость... : факты, свидетельства, открытия / [авт.-сост.]: В. В. Губаренко, Л. Г. Бибик, Е. В. Харичкова. – Брест : Академия, 2004. – 84 с. : ил.

  8. Брестская крепость на ветрах истории / авт. концепции и текста А. М. Суворов ; под ред. В. В. Губаренко, Л. А. Цуприка. – Брест : Редакция журнала СЭЗ, 2004. – 151 с. : ил.

  9. Мемориальный комплекс «Брестская крепость-герой» / [авт.-сост.]: В. В. Губаренко, Е. В. Харичкова. – Минск : [б. и.], 2002. – 21 с. : ил.

  10. Брэсцкая крэпасць-герой / В. У. Губарэнка // Музеі Беларусі. Мінск, 2008. С. 120–134.

  11. Муха, Ф. Генеральский юбилей : [к 70-летию В. В. Губаренко] / Фёдор Муха // Заря. 2017. 5 января. С. 6.

  12. Губаренко, В. В. Не все еще доделаны дела... : [интервью с генерал-майором в отставке В. В. Губаренко, председателем Брестского областного совета ветеранов, о деятельности организации] / Валерий Владимирович Губаренко ; беседовала Лариса Охремук // Заря. 2016. 15 октября. С. 6.

  13. Дубіна, Л. Перспектывы ветэранскага руху : [генерал-маёр у адстаўцы В. У. Губарэнка ўзначаліў абласную ветэранскую арганізацыю; у Кобрыне прайшоў навучальны семінар для старшынь гарадскіх і раённых арганізацый ветэранаў, абмяркоўвалася пытанне фінансавання] / Людміла Дубіна // Заря. 2016. 13 августа. С. 3.

  14. Литвинович, Е. В новой должности : генерал-майор в отставке Валерий Губаренко возглавил областную ветеранскую организацию / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 9 февраля. С. 4.

  15. Губаренко, В. В. «Мы идем вперед» / В. В. Губаренко ; записала Елена Синявская // Брестский вестник. 2011. 29 сентября (№ 39). С. 17.

  16. Губарэнка, У. В.Помнік мужнасці / В. У. Губарэнка ; інтэрв’ю правёў Максім Гальпяровіч // Беларускi гiстарычны часопiс. 2011. № 6.
    С. 34–36.

  17. Шарай, Н. Брестская крепость отбивается от мифов про защитников-чеченцев / Н. Шарай // Комсомольская правда в Белоруссии. 2008.
    19–25 июня. С. 4.

  18. Губаренко, В.В. Мемориальный комплекс «Брестская крепость-герой» — проблемы сохранения и развития / В. В. Губаренко // 1941 год: трагедия, героизм, память : материалы Междунар. науч. конф., посвященной 65-й годовщине начала Великой Отечественной войны, 22–23 июня 2006 года. Брест, 2007. C. 61–64.

  19. Иринич, И. Крепость — как за каменной стеной : [о В. В. Губаренко] / И. Иринич // Обозреватель. 2007. 12 января. С. 9.

  20. Рубашевский, Ю. Генерал на службе истории : [о директоре мемориального комплекса «Брестская крепость-герой» В. В. Губаренко] / Юрий Рубашевский ; фото В. Чеберкуса // Вечерний Брест. 2007. 5 января. С. 5.

  21. Губаренко, В. В. «Форпост на все времена»: в этом году Брестская крепость отмечает сразу несколько исторических юбилеев / В. В. Губаренко ; беседу провел Пётр Сутько // Заря. 2006. 28 сентября. С.1, 45.

  22. Губаренко, В. В ожерелье событий и дат возвращается штык Брестской крепости : [беседа с директором комплекса о реставрации шпиля высотою 100 м и других объектов] / В. Губаренко ; [беседовал] А. Волкович// Брестский курьер. 2006. 4 мая. С. 9.

  23. Капачова, А. Генералу з Беларусі — расійская прэмія : [«Славянскае братэрства»; узнагароджаны В. У. Губарэнка, дырэктар мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой»] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2006. 18 лютага.

  24. Кряквин, А. «Полет» патриотизма : [о награждении директора мемориального комплекса «Брестская крепость-герой» В. В. Губаренко дипломом «Славянское братство» в Москве] / Алексей Кряквин // Вечерний Брест. 2006. 1 февраля. С. 6.

  25. Губаренко, В. Комендант крепости / В. Губаренко ; беседовал А. Гурин // Советская Белоруссия. 2005. 22 апреля. С. 18–19.

  26. Губаренко, В. В. «Торжества намечаются впечатляющие» : [о подготовке празднования 60-летия Великой Победы] / В. В. Губаренко ; беседовал Пётр Сутько // Заря. 2005. 24 февраля. С. 2.

  27. Губаренко, В. Брестская крепость выстоит : [о состоянии мемориального комплекса «Брестская крепость-герой»] / ВВГубаренко, П. Кательников, В. Шипук // Белорусская деловая газета. 2002. 26 февраля. С. 16.

  28. Губаренко, В. В. Выдержит ли Брестская крепость-герой новые испытания? : [о деятельности мемориального комплекса «Брестская крепость-герой» рассказывает его директор] / В. В. Губаренко ; вёл интервью В. Кушнер // Беларускi гiстарычны часопiс. 2001. № 3.
    С. 42–50.

  29. Губаренко, В. В. «На 2001 год крепости требуется больше миллиона долларов» / Валерий Владимирович Губаренко ; беседовал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2001. 10 января. С. 3.

  30. Губаренко, В. В. Крепость смотрит в будущее / В. В. Губаренко ; интервью записал А. Гарай // Заря. 1999. 12 января.

  31. Губаренко, В.В.«Мемориал — это народная Память» / В. В. Губаренко ; беседовал В. Коновалюк // Заря. 1996. 20 июня.

  32. Губаренко, В.В. Брестская крепость : памятнику не дадут погибнуть / В. В. Губаренко ; беседовал И. Набойченко // Знамя юности. 1996. 15 июня.

  33. Губаренко, В.В. Если бы камни могли говорить… / В. В. Губаренко ; беседовал Г. Левчук // Вечерний Брест. 1996. 9 мая. С. 1–2.

  34. Губарэнка, В.У. Цытадэль бессмяротнасці / В. У. Губарэнка ; інтэрв’ю вёў М. Давыдзюк // Народная трыбуна. 1996. 4 мая.

  35. На нынешней неделе… : [информация о назначении Валерия Владимировича Губаренко директором мемориального комплекса «Брестская крепость-герой»] // Брестский курьер. 1996. 4 апреля. С. 2.

 

 

Чытаць 476 разоў