Панядзелак, 06 Жнівень 2012 10:11

5 красавіка 2012 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Г. А. Аржанавай, удзельніцы Брэсцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Г. А. Аржанава, партызанка, удзельніца Брэсцкага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчынай вайны, сакратар пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола г. Брэста, пасмяротна ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені.

{gcontent}Галіна Аляксандраўна Аржанава нарадзілася 5 красавіка 1922 г. у сяле Іванаўскае каля г. Валакаламска Маскоўскай вобласцi, у сям’і бухгалтара Аляксандра Міхайлавіча і Марыі Фядотаўны Аржанавых.

Скончыла сямігодку, потым паступіла ў Маскоўскую фармацэўтычную школу. У 1940 г., пасля выдатнага заканчэння, была накіравана працаваць у Брэст, у аптэку № 4.

Пачалася вайна, і дзяўчына засталася адна ў малазнаёмым горадзе. Але яна хутка знаходзіць сувязь з падпольшчыкамі. Разам з імі Г. Аржанава разносіць лістоўкі, сочыць за перамяшчэннем варожых воінскіх частак.

Для ўтвораных партызанскіх атрадаў і груп патрабаваліся медыкаменты і лекі. Па заданню камандавання яна вярнулася ў аптэку, дзе працавала да вайны, толькі цяпер гэта была прыватная аптэка пана Янкоўскага. А калі быў утвораны падпольны гаркам камсомола, Галіну выбіраюць сакратаром пярвічнай камсамольскай арганізацыі падпольнага гаркама камсамола.

Яна даставала бланкі пашпартоў, біноклі, фотаапараты, забяспечвала партызан медыкаментамі і медыцынскімі інструментамі, прымала ўдзел у арганізацыі ўцёкаў ваенапалонных з лагера, перапраўляла іх да партызан, устройвала канспіратыўныя сустрэчы партызанскіх сувязных з падпольшчыкамі горада, уваходзіла ў групу разведкі.

У кастрычніку 1943 г. па даносе правакатара Галiну арыштавалі. Яе доўга пыталі, але яна нічога не сказала немцам.

30 снежня 1943 г. Галіну Аржанаву павесілі на двары турмы.

На будынку дома № 18 па вул. Пушкiнскай, дзе з 1939 г. знаходзілася аптэка № 4, у 1964 г. устаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць Галіны Аляксандраўны Аржанавай.

У 1968 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Галіна Аржанава пасмяротна была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Рашэннем выканкама Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных у яе гонар у 1972 г. названы вуліца і завулак Брэста. Барэльеф Г. Аржанавай размешчаны сярод партрэтаў герояў на алеі “Іх імёнамі названы вуліцы Брэста.”

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской

бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна,

загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Памру, але не здраджу:[аб Г. А. Аржанавай]; Вулiца Аржанавай // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 103–114, 159.
  2. Улица Галины Аржановой // Улицы Бреста рассказывают… / авт.-сост.: Л. Илларионова, [и др.]. Брест, 2007. С. 7–8.
  3. Аржанова Галина Александровна // Брестское РУП “Фармация”. Вчера, сегодня, завтра : [история аптек всех районов области и г. Бреста] / сост. В. Гнитий [и др.]. Брест, 2009. С. 163–164.
  4. Аржанова Галина Александровна // 65-летию Победы посвящается… : 1945–2010 : [биографии ветеранов Вел. Отеч. Войны – тружеников об-ния «Фармация»] / авт. текста В. Гнитий [и др.]. Брест, 2010. С. 163–164.
  5. 5. Аптеки Бреста // Сарычев, В. В поисках утраченного времени : кн. 2 / Василий Сарычев. Брест, 2007. С. 257–258.
  6. 6. Комсомол – боевой помощник партии в антифашистской борьбе// Брест непокоренный : Антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941–1944 ) : ист. очерк / А. А. Гребенкина. Минск, 2005. С. 162–197. Из содерж.: [Аржанова Г. А.]. С. 184–186. 
  7. Нас оставалось всё меньше... // Смирнова, Т. Н. Подполье непокорённого города : Памяти моей мамы Смирновой Татьяны Николаевны и её соратникам по подпольной борьбе в г. Бресте (1941–1944) посвящается… / Т. Н. Смирнова, З. П. Смирнова. Урень, 2004. С. 58–61.
  8. Волкович, А. «Ваша дочь погибла за Родину» / Александр Волкович // Заря. 2010. 22 мая. С. 5.
  9. Верин, И. Из Подмосковья в Брест – навеки / Илья Верин // Брестский вестник. 2009. 30 июля (№ 30). С. 16.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1902 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 10:47