Аўторак, 30 Май 2017 11:25

25 чэрвеня 2016 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Таісы Васільеўны Шпакоўскай (1936–2005), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)

Таіса Васільеўна Шпакоўская нарадзілася 25 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Вішавічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У адзінаццаць год страціла маці, а праз год стала круглай сіратой, рана давялося самой зарабляць. Працавала на Пінскім лесазаводзе, пасля заканчэння вучылішча механізацыі адправілася за рамантыкай — трактарыстам на асваенне цалінных зямель у Кустанайскай вобласці (Казахстан).

 

Праз два гады Таіса Шпакоўская вярнулася на радзіму — старшыня калгаса У. А. Ралько ўгаварыў трактарыстку пайсці на ферму. З 1957 года працавала даяркай у калгасе «Аснежыцкі» Пінскага раёна. Тады за даяркай замацоўвалі групы кароў, іх трэба было не толькі даіць, але і карміць, падсцілаць, самім нарыхтоўваць кармы. У 1964 годзе надаіла ад кожнай каровы па 6500 кг малака і заваявала першынство ў спаборніцтве даярак рэспублікі. У наступным годзе яе калега, Кацярына Парфіраўна Ляснічая, атрымала самы высокі надой — па 7555 кг малака ад каровы.

22 сакавіка 1966 года за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў Т. В. Шпакоўскай і К. П. Ляснічай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

Калгас «Аснежыцкі», які быў створаны ў 1948 годзе пад назвай «Калгас імя Сталіна», даў краіне сем Герояў Сацыялістычнай Працы, 45 ардэнаносцаў (з іх 14 атрымалі ордэн Леніна). Лепшых паказчыкаў у БССР калгас дасягаў па ўраджайнасці зернавых, цукровых буракоў, у жывёлагадоўлі. З 1958 года «Аснежыцкі» — пастаянны ўдзельнік ВДНГ СССР, у 1967 годзе ўзнагароджаны ордэнам Леніна. У 1950–1992 гадах узначальваў калгас Уладзімір Антонавіч Ралько (1922–2006), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1958; 1976).

У 1969 годзе Таіса Васільеўна цяжка захварэла, ляжала па бальніцах, атрымала інваліднасць, з цяжкай працы даяркі давялося сысці. У 1979 і 1980 гадах атрымала знакі «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва». З мужам, Паўлам Раманавічам, пабудавалі дом, гадавалі сына Ігара і дачку Вольгу, вялі хатнюю гаспадарку, трымалі карову.

Т. В. Шпакоўская памерла 5 снежня 2005 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Шпаковская Таисия Васильевна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник / сост.: И. Н. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 244.

  2. Шпакоўская Таісія Васільеўна // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 460.

  3. Шпакоўская Таісія Васільеўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 670.

  4. Шпакоўская Таісія Васільеўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 352.

  5. Катаева, Л. «По-иному работать не умею» : [о Т. В. Шпаковской] / Л. Катаева // Земные звёзды : очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области / сост.: П. П. Сутько, В. И. Хомич, Е. В. Шилова. Минск, 1978. С. 356–359.

  6. Ляснічая Кацярына Парфіраўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Минск, 1981. Т. 5. С. 670.

  7. «Аснежыцкі» : [пра калгас Пінскага раёна] // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1969. Т. 1. С. 519.

  8. У нас в «Оснежицком» : [колхоз «Оснежицкий» Пинского района : сборник статей / литературная запись А. Максимовича, П. Спиридонова]. – Минск : Ураджай, 1972. –39, [1] с. : ил. – (Решения XXIV съезда КПСС — в жизнь!).

  9. Ралько, В. А. Достойная ученица и последователь лучшей доярки республики : [о доярке Т. Шпаковской] // Всего достигнешь, если любишь труд / Владимир Антонович Ралько. Минск, 1966. С. 17–28.

  10. Почетные граждане Пинского района : Таисия Васильевна Шпаковская : [информ.] // Полесская правда. Пинск, 2015. 16 января. С. 4.

  11. Ускова, Т. О Герое Соцтруда Шпаковской замолвили слово / Татьяна Ускова // Сельская газета. 2014. 30 декабря. С. 31.

  12. Кот, В. Екатерина Лесничая: «Было бы мне пятьдесят…» : [о Герое Социалистического Труда Е. П. Лесничей, бывшей доярке колхоза «Оснежицкий»; упоминается Т. В. Шпаковская] / Виктория Кот // Полесская правда. Пинск, 2010. 27 июля.

  13. Шпаковская Таисия Васильевна : [некролог] / Пинский районный исполнительный комитет, Пинский районный Совет ветеранов // Полесская правда. Пинск, 2005. 10 декабря. С. 2.

  14. О присвоении звания Героя Социалистического Труда передовикам животноводства Белорусской ССР : Указ Президиума Верховного Совета СССР, 22 марта 1966 г. : [в т. ч. Е. П. Лесничей, Т. В. Шпаковской] // Сельская газета. 1966. 26 марта.

  15. Григорьев, Е. У неё такой характер : [о доярке Т. Шпаковской] / Е. Григорьев // Правда. 1965. 15 ноября.

  16. Шпакоўская, Т. Запрашэнне на спаборніцтва : высокія абавязацельствы даяркі Т. Шпакоўскай / Т. Шпакоўская // Звязда. 1965. 26 сакавіка.

  17. Утянов, П. Радость труда : [о доярке Т. В. Шпаковской] / П. Утянов // Сельское хозяйство Белоруссии. 1964. № 10. С. 16–17.

  18. Праяе пяе баян : прысвячаецца даярцы калгаса «Аснежыцкі» Таісіі Шпакоўскай : [«Як ідзе яна на ферму…» : песня] / словы У. Кулакова, муз. А. Шутава // Заря. 1964. 31 октября.

  19. Шпаковская, Т. Истоки большого молока : [доярка колхоза «Оснежицкий» Пинского района об опыте своей работы] / Т. Шпаковская // Заря. 1964. 11 июля.

  20. Миско, Я. Ученица лучшей доярки : [Т. Шпаковская из совхоза «Оснежицкий» Пинского района] / Я. Миско // Сельская газета. 1964. 19 марта.

Чытаць 1676 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:39