Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:28

28 кастрычніка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Васілісы Сямёнаўны Селівонік (1907–1990), удзельніцы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніцы партызанскай барацьбы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна г. Брэста

Васіліса Сямёнаўна Селівонік (у дзявоцтве Козел) нарадзілася 28 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1915 годзе, у сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны, сям’я з’ехала ў Калужскую губерню, апынулася ў сяле Калодзезі Казельскага павета. У 1919 годзе Васіліса закончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы. Бацька, Сямён Кліменцьевіч Козел, ваяваў на франтах Першай сусветнай, а потым Грамадзянскай войнаў.

 

Напрыканцы 1921 года сям’я вярнулася на радзіму. Родная хата згарэла, зямля зарасла, паступова пачалі падымаць гаспадарку. Чатырнаццацігадовай Васілісе давялося пайсці ў служанкі, дзе была тры гады, потым працавала ў сельскай гаспадарцы па найме. У 1928 годзе Васіліса Селівонік уступіла ў падпольную арганізацыю Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі (КСМЗБ). З 1931 года — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).

Знаходзячыся на партыйнай рабоце, Васіліса Селівонік займае шэраг адказных пасад. У ліпені 1931 года яна выбрана намеснікам сакратара Кобрынскага падпольнага райкама КПЗБ. У 1933–1934 гадах вучылася ў Мінскай школе КПЗБ, пасля заканчэння якой працавала сакратаром Гродзенскага, Слонімскага, Пінскага акруговых камітэтаў КПЗБ. У маi 1935 года — дэлегат II з’езда КПЗБ. Васілісу Селівонік ведалі па партыйных псеўданімах «Галя», «Ліза», «Сашка». За рэвалюцыйную дзейнасць 1 красавіка 1936 года яна была арыштавана польскімі ўладамі ў Пінску. У лютым 1937 года была прыгаворана да дзесяці гадоў турэмнага зняволення. Была змешчана ў турму г. Седльцэ, затым пераведзена ў жаночую катаржную турму «Фордан», далёка ад роднага краю. Вызвалена Чырвонай арміяй у верасні 1939 года.

В. С. Селівонік была дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі ад Кобрынскага раёна, дзе прагаласавала за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У 1940 годзе пераехала на працу ў Жабінку, была загадчыцай аддзелам кадраў Жабінкаўскага райвыканкама. Выйшла замуж за Аляксея Данілавіча Дзмітрука (1907–1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, супрацоўніка Жабінкаўскага раённага аддзела міліцыі, нарадзіла дачку.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Васіліса Селівонік з’яўлялася сувязной партызанскага атрада імя М. М. Чэрнака брыгады імя Сталіна Брэсцкага партызанскага злучэння, а затым ваявала ў складзе атрада. А. І. Дзмітрук быў партызанам, загінуў у баі 23 жніўня 1942 года. З красавіка 1943 года В. С. Селівонік — сакратар Жабінкаўскага раённага антыфашысцкага камітэта.

Пасля вайны В. С. Селівонік на партыйнай і савецкай рабоце ў г. Брэсце. Працавала інструктарам аблвыканкама, загадчыцай агульным аддзелам гарвыканкама, восем год займалася выхаваннем моладзі ў рамесным вучылішчы. Выйшла замуж за Івана Фёдаравіча Селівоніка, ураджэнца вёскі Франопаль, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, нарадзіла сына. І. Ф. Селівонік з першых дзён вайны — арганізатар падпольнага і партызанскага руху, ваяваў у атрадзе імя М. М. Чэрнака, у 1944 годзе быў яго камандзірам.

Пасля выхаду на пенсію Васіліса Сямёнаўна актыўна займалася грамадскай працай у складзе ветэранскіх арганізацый. Яна з’яўляецца аўтарам успамінаў, якія змешчаны ў зборніках «У суровыя гады падполля» (1958), «Годы испытаний и мужества» (1973).

Узнагароджана ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі і многімі медалямі. 16 мая 1969 года В. С. Селівонік было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста». Яна была ўшанавана 24 мая на ўрачыстым сходзе грамадскасці, прысвечаным 950-годдзю Брэста.

Васіліса Сямёнаўна Селівонік памерла 14 снежня 1990 года, пахавана на гарадскiх могiлках Брэста.На доме, у якім яна жыла (вул. Інтэрнацыянальная, 7), усталявана мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Селівонік Васіліса Сямёнаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 307.

  2. Селивоник Василиса Семёновна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 340–341.

  3. Селивоник Василиса Семёновна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 617.

  4. Селивоник Василиса Семёновна // Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 13.

  5. Селівонік Васіліса Сямёнаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 276.

  6. Селівонік Васіліса Сямёнаўна // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 643–645.

  7. Васіліса Селівонік // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 237.

  8. Селивоник Василиса Семёновна // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 326.

  9. Слова пра баявых сяброў : з успамінаў В. С. Селівонік. Селівонік Васіліса Сямёнаўна : [біягр. даведка] // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 228–230.

  10. Селивоник, В. С. Странички биографии / В. С. Селивоник // Годы испытаний и мужества. Минск, 1973. С. 179–188.

  11. Селивоник, В. С.Нас сроднило суровое время / В. С. Селивоник // В едином строю : воспоминания участников партизанского движения в Белоруссии, 1941–1944. Минск, 1970. С. 55–63.

  12. Селівонік, В. Рэвалюцыйныя выступленні ў Кобрынскім павеце/ Васіліса Селівонік// У суровыя гады падполля : успамiны былых членаў КПЗБ — актыўных удзельнiкаў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусi. Мінск, 1958. С. 176–178.

  13. Василиса Семеновна и Женя : [из книги Ф. Роммы «Мужала молодость в боях»] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 248–251.

  14. В борьбе и труде : участие женщин Белоруссии в революционном движении, социалистическом и коммунистическом строительтсве : сборник. – 3-е изд., перераб. и доп. – Минск : Беларусь, 1985. – Из содерж.: В. С. Селивоник. С. 189.

  15. Орехво, Н. С. Дела и люди КПЗБ : воспоминания / Н. С. Орехво. – Минск : Беларусь, 1983. – 287 с. – Из содерж.: В. С. Селивоник. С. 192, 196, 283.

  16. Ромма, Ф. Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Ф. Ромма. – Минск : Беларусь, 1974. – 312 с. : ил. – Из содерж.: В. С. Селивоник. С. 235–239.

  17. Боровский, А. О них молчали сводки / А. Боровский. – Минск : Беларусь, 1970. – 112 с. : ил. – Из содерж.: В. С. Селивоник. С. 90–94.

  18. Селивоник, И. Ф. Война народная, война священная : [воспоминания о партизанской деятельности] / Иван Фёдорович Селивоник // Буг в огне. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 276–285.

  19. Воткович, Г. Б. Дом, в котором была явочная квартира КПЗБ : [Кобрин, ул. Советская, 6] / Г. Б. Воткович // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 245–246.

  20. Могила Дмитрука Алексея Даниловича : [г. Жабинка] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 179.

  21. Литвинович, Е. Быть в почете : [16 мая 1969 г. звание «Почетный гражданин г. Бреста» было присвоено Павлу Гулову, Николаю Свинарчуку и Василисе Селивоник] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 20 мая. С. 3.

  22. Крэйдзіч, М. Шляхам трывог і надзей / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2009. 14 сакавіка.

  23. Селивоник Василиса Семеновна : [некролог] / Л. И. Плечко, И. Б. Венцель, Е. Н. Водчиц, Б. И. Гаврилов, М. М. Гладун [и др.] // Заря. 1990. 18 декабря. С. 3.

  24. Алясюк, А. Іх жыццё легенда : [В. С. Селівонік] / А. Алясюк, І. М. Каржук // Сельская праўда. Жабінка, 1985. 8 сакавіка.

  25. Селивоник, В. С. О друзьях, товарищах, о боях, пожарищах : из воспоминаний подпольщицы-партизанки / В. С. Селивоник // Заря над Бугом. Брест, 1984. 28 января ; 31 января.

  26. Бяганская, Я. Слова пра ветэрана : [В. С. Селівонік] / Я. Бяганская // Чырвоная змена. 1984. 10 студзеня.

  27. Алясюк, А. У полымі вайны : [пра партызанскі атрад імя М. Чарнака]/ А. Алясюк, І. М. Каржук // Сельская праўда. Жабінка, 1983. 22 сакавіка.

  28. Доброхотова, Е. Депутат Народного собрания : [В. С. Селивоник] / Е. Доброхотова // Заря. 1982. 17 ноября.

  29. Припотнев, А. «Остаюсь в строю...» : сегодня почетному гражданину Бреста В. С. Селивоник исполняется 70 лет / А. Припотнев // Заря. 1977. 28 октября.

  30. Гогалеў, А. Перамога кавалася з першага дня : [пра В. С. Селівонік] / А. Гогалеў // Сельская праўда. Жабінка, 1974. 29 студзеня.

  31. Затульский, И. Василиса — Васютка : [о В. С. Селивоник] / И. Затульский // Заря. 1970. 8 марта.

  32. Торжественное заседание, посвященное 950-летию Бреста : [в программе чествование Почётных граждан города П. М. Гулова, В. С. Саливоник, Н. Д. Свинарчука] // Заря. 1969. 27 мая.

  33. Несколько лет назад… : рассказ участницы первомайских маевок при панской Польше Василисы Семеновны Селивоник : [Кобрин в 1925 и 1931 гг.] // Заря. 1949. 1 мая.

Чытаць 1785 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 12:20