Панядзелак, 12 Чэрвень 2017 11:33

27 ліпеня 2017 г.  — 205 гадоў з часу бітвы пад Кобрынам 3-й рускай арміі пад кіраўніцтвам генерала А. П. Тармасава з французскімі войскамі, якая завяршылася перамогай рускай арміі (1812)

Значная частка ваенных падзей Айчыннай вайны 1812 года адбывалася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У шэрагу населеных пунктаў, адзначаных буйнымі баямі, вылучаецца горад Кобрын Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Тут была здабыта першая буйная перамога рускіх войскаў. Бой пад Кобрынам — поўны разгром часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава атрада генерала Кленгеля, які ўваходзіў у 5-ы корпус арміі Напалеона Банапарта.

 

У 1812 годзе армія Напалеона сканцэнтравалася каля заходніх рубяжоў Расійскай імперыі. У чаканні наступлення галоўныя сілы расійскіх войскаў размясціліся па трох магчымых напрамках руху напалеонаўскіх войскаў у Віленскай, Гродзенскай і Валынскай губернях. 3-я Заходняя армія пад камандаваннем генерала Аляксандра Пятровіча Тармасава, якая знаходзілася у раёне Луцка, апынулася ў тыле наступаючага праціўніка.

Выконваючы загад выступіць на Брэст, Кобрын, Пружаны і дзейнічаць у тыле французскай арміі, А. П. Тармасаў загадаў К. В. Ламберту і А. Р. Шчарбатаву рухацца на Брэст, а потым павярнуць на Кобрын, куды з Ковеля павінны былі падысці асноўныя сілы 3-й арміі. Каб адцягнуць частку саксонскіх войскаў ад Кобрына, асобны атрад генерала А. П. Мелісіна павінен быў рухацца да Пінска.

25 ліпеня атрад А. Р. Шчарбатава з боем заняў Брэст, злучыўся з дывізіяй К. В. Ламберта, і раніцай 27 ліпеня яны падышлі да Кобрына, які апынуўся ў цэнтры баявых дзеянняў. К. В. Ламберт зрабіў захады, каб закрыць шляхі для адступлення саксонцаў у напрамку Пружан і Брэста. Пасля падыходу перадавога атрада 3-й арміі на чале з Чапліцам пачаўся агульны штурм Кобрына. У выніку артылерыйскага абстрэлу ў розных частках горада ўспыхнулі пажары, якія прымусілі саксонцаў укрывацца за каменнай сцяной Базіліянскага манастыра і ў развалінах старажытнага замка паблізу Мухаўца. Кленгель, страціўшы надзею вырвацца з акружэння, быў вымушаны скласці зброю і капітуляваць.

У выніку 9-гадзіннага бою было забіта каля 2 тысяч саксонцаў, захоплены ў палон 2 генералы, 76 афіцэраў, 2 382 ніжніх чыноў; страты расійскіх войскаў склалі 77 чалавек забітымі і 181 — параненымі. У гэтым баі былі захоплены 4 варожыя сцягі, два з якіх знаходзяцца на магіле М. I. Кутузава ў Санкт-Пецярбургу.

Маральнае значэнне першай значнай перамогі рускай арміі было велізарным. Кобрынскі бой стаў першай з пачатку вайны перамогай расійскіх войскаў. У выніку супраць арміі А. П. Тармасава французы павінны былі трымаць значныя сілы, што адмоўна паўплывала на армію Напалеона. Вестка аб Кобрынскай перамозе значна падняла дух адступаючых расiйскiх армій. У гонар гэтай перамогі са сцен Петрапаўлаўскай крэпасці ў Санкт-Пецярбургу быў дадзены першы пераможны салют. Невялікi Кобрын увайшоў у гісторыю як месца, дзе быў развеяны міф пра непераможнасць войскаў Напалеона.

Горад вельмі пацярпеў ад пажару: з 630 домаўладанняў уцалелі толькі 82. Вайна прынесла Кобрыну і яго жыхарам значныя разбурэнні і вялікія страты, рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Кабрынчане доўга не маглі аправіцца ад гэтага бедства, але паступова горад стаў адбудоўвацца. Яго развіццю спрыяў працяглы мірны перыяд.

На Кобрыншчыне шмат памятных знакаў у гонар падзей Айчыннай вайны 1812 года. На брацкай магіле загінуўшых рускіх воінаў у 1860-х быў пабудаваны сабор Аляксандра Неўскага.

Да 100-годдзя Кобрынскай перамогі ў цэнтры горада ўстаноўлены манументальны помнік. Створаны ён на сродкі, сабраныя салдатамі і афіцэрамі частак 38-й пяхотнай дывізіі і 38-й артылерыйскай брыгады, якія дыслацыраваліся ў наваколлі, а таксама на ахвяраванні жыхароў Гродзенскай губерні і палкоў, якія ўдзельнічалі ў баях. Аўтар помніка — кобрынскі грамадскі інжынер Д. Маркаў, камень апрацоўваў брэсцкі майстра Ярасінскі, бронзавага арла і мемарыяльную дошку стварыў вядомы варшаўскі скульптар Зыгмунд Ота. У 1951 годзе помнік быў адноўлены. Новы варыянт бронзавага арла зроблены скульптарам М. Керзінам. У наш час помніку ў гонар перамогі 1812 года нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублікі Беларусь.

150-годдзе падзей 1812 года на Кобрыншчыне было адзначана паяўленнем новых памятных знакаў. У цэнтры в. Стрыгава ўстаноўлена сяміметровая стэла. Тут пасля Гарадзечненскага бою рускія войскі на маршы да Кобрына вялі бесперапынныя ар’ергардныя баі на палях вёсак Тэўлі і Стрыгава. У горадзе дадатковыя мармуровыя дошкі ўмацаваны на будынках сабора Аляксандра Неўскага і Спаскага манастыра, ля якога складалі зброю да ног пераможцаў войскі генерала Кленгеля.

З падзеямі 1812 года звязана так званая «батарэя» — вялікі курган, які яшчэ не так даўно ўзвышаўся на паўночна-заходняй ускраіне Кобрына. Гэты курган пабываў у баявым агні: у ім знаходзілі абломкі ржавай зброі, ядры, кулі, алавяныя гузікі. Пры раскопках шмат знойдзеных там ядзер паступіла ў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава. Адзін з гарматных ствалоў, устаноўленых ля ўвахода ў музей, таксама з’яўляецца сведкай тых слаўных падзей.

Яшчэ адзін помнік таго часу нагадвае аб баявых дзеяннях — велізарны валун з напалову сцёртым ад часу надпісам. Валун знаходзіцца паблізу Пінскай шашы ля в. Камень. Мясцовым школьнікам удалося прачытаць, што тут пахаваны казачы палкоўнік Васіль Нечыпарэнка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Кобрынскі бой 1812 г. // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 525.

  2. Кобринский бой 1812 // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 469.

  3. Кобринский бой 1812 // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 99.

  4. Кобрынскі бой 1812 г. // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 369–370.

  5. Кобрынскі бой 1812 г. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 219–220.

  6. Кобринская битва 1812 // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 233–234.

  7. Помнік рускай славы : лёс галоўнага помніка горада : бібліягр. паказальнік да 105-годдзя з часу ўсталявання помніка ў гонар першай перамогі ў 1812 г., 205-годдзя Кобрынскага бою 1812 г. / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : [б. в.], 2017. – 20 с.

  8. Воінскай  славай авеяны : да 200-годдзя з часу перамогі рускіх войск у вайне 1812 г. (Кобрынскі бой) : бібліягр. паказальнік / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. Святлана Курачук. – Кобрын : [б. в.], 2012. – 20 с.

  9. Чудов, В. Кобринский бой / Валерий Чудов // На прасторах любай Беларусі : зборнік прозы, паэзіі, публіцыстыкі. Мінск, 2015. С. 451–464.

  10. Рысь, А. Гэта наша гісторыя / [Алена Рысь ; запісала] Н. Ніжнік // Кобрынскі веснік. 2015. 18 ліпеня. С. 4.

  11. Рысь, Е. И славы гром в честь Кобрина увековечен ныне... : к 100-летию открытия памятника в честь кобринской победы 15 июля 1812 года / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. 2013. 13 ліпеня ; 17 ліпеня.

  12. Беларусь и война 1812 года:документы / сост. А. М. Лукашевич, Д. Л. Яцкевич. – Минск : Беларусь, 2013. – 559 с. – Из содерж.: Кобрин. С. 224, 328, 348, 352, 353, 358, 482, 531.

  13. Несцярчук, Л. М. Беларусь у вайне 1812 года. Паміж Напалеонам і Аляксандрам / Л. М. Несцярчук. – Брэст : Паліграфіка, 2012. – 319 с. – Са зместу: Кобрын. С. 52, 221–222, 249, 261, 263, 281, 290–291.

  14. Геращенко, А. Бой под Кобрином / А. Е. Геращенко // Сыны Отечества. Славный 1812 год / А. Е. Геращенко. Минск, 2012. С. 4–7.

  15. Бабенко, Е.В. Кобрин первая победа русской армии в Отечественной войне 1812 года / Е. Б. Бабенко // Война и оружие: новые исследования и материалы : труды Третьей междунар. научно-практ. конф., 16–18 мая 2012. Санкт-Петербург, 2012. Ч. 1. С. 32–44.

  16. Кисель, В. П. Памятники, посвящённые событиям 1812 г. на землях Беларуси /В. П. Кисель // Памятники истории и культуры Республики Беларусь/В. П. Кисель. Минск, 2011.С. 159–165.

  17. Курков, И. Дорога в прошлое : [война 1812 г. на Кобринщине] / Илья Курков // Брестчина: легенды, события, люди / Илья Курков. Минск, 2005. С. 101103.

  18. Вайна 1812 г. і Беларусь // Гісторыя Беларусі : у 6 т. Мінск, 2005. Т. 4 : Беларусь у складзе Расійскай імперыі. С. 75–78.

  19. Бекцінееў, Ш. І. Першая перамога : [Кобрынскі бой 1812 г.] / Ш. І. Бекцінееў, В. В. Швед // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 63–64.

  20. Тормасов Александр Петрович // Их именами названы : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 611–612.

  21. Пирожник, И. И. Воинской славой овеяны / И. И. Пирожник, В. С. Аношко, С. И. Кот // Дорогами дружбы : Белорусское и Украинское Полесье / И. И. Пирожник, В. С. Аношко, С. И. Кот. Минск, 1985. С. 6566.

  22. Чернатов, В. И. Памятник в честь победы русских войск в войне 1812 г. /В. И. Чернатов // Памятники воинской славы на белорусской земле (XIX нач. XX вв.) /В.И. Чернатов. Минск, 1976.С. 25–28.

  23. Лупинович, И. С. Памятник русской славы / И. С. Лупинович // По Белорусскому Полесью / И. С. Лупинович. Минск, 1958. С. 5053.

  24. Бабенко, Е. Первый победный салют в честь победы при Кобрине / Елена Бабенко // Кобрин-информ. 2012. 9 августа. C. 5.

  25. Гармель, Е. «Герои Отечественной войны 1812 года» / Елена Гармель // Заря. 2012. 17 марта. C. 8.

  26. Иванова, Л. У Салтановки и Кобрина : 200 лет с начала Отечественной войны 1812 года / Людмила Иванова // Советская Белоруссия. 2012. 19 июля. C. 6 (приложение : Союз. Беларусь – Россия).

  27. Казакова, А. До Бородино был Кобрин : [в Кобрине состоялась международная научная конференция, посвящённая 200-летию кобринского боя] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2012. 26 июля. C. 30.

  28. Котковец, А. Сражениями прожженная земля / Алла Котковец // Заря. 2012. 21 апреля. C. 7.

  29. Мартынов, А. Непростая история главного памятника города / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2010. 16 сентября.

  30. Бялоў, Д. Подых далёкай гісторыі / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2009. 17 верасня. С. 8.

  31. Мартынов, А. Помнит Брестчина 1812 г. / А. Мартынов // Кобрин-информ. 2009. 14 мая.С. 26.

  32. Адамянц-Подъяков, В. Кобринское поражение Наполеона / Валерий Адамянц-Подъяков // Заря.2008.23 августа.С. 12.

  33. Марчук, Н. Наполеоновская эпопея Кобринщины : взгляд сквозь годы / Нина Марчук // Кобрин-информ.2007.20 декабря.С. 7.

  34. Фридлендер, Н. Помнили, помним и будем помнить… : [Кобринская победа над армией Наполеона в 1812 г.] / Наталья Фридлендер // Кобрин-информ.2007.12 июля.С. 3.

  35. Мартынов, А. «…Припомним, как билися деды в двенадцатый памятный год» / Алексей Мартынов // Кобрынскі веснік. 2002. 3 жніўня. С. 6.

  36. Мартынов, А. Во славу русского оружия : [к 175-летию Отечественной войны 1812 г.] / Алексей Мартынов // Заря. 1987. 6 августа.

  37. Помнік у гонар перамогі ў Айчыннай вайне 1812 г. у Кобрыне // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1982. № 2. С. 24.

  38. Кривенко, Н. Лавры первой победы. Памятный 1812-й год / Н. Кривенко // Советская культура. 1962. 25 августа.

  39. Мартынов, А. Двенадцатый памятный год : [к 150-летию победы русских воинов над наполеоновскими войсками в Кобрине] / А. Мартынов // Знамя юности. 1962. 3 августа.

  40. Мартынов, А. Кобринский бой в 1812 г. / Алексей Мартынов // Советская Белоруссия. 1952. 26 июля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1536 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Студзень 2021 11:03