Пятніца, 07 Ліпень 2017 14:18

17 сакавіка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Васільевіча Салейкі (1907–1950), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны

Іван Васільевіч Салейка нарадзіўся 17 сакавіка 1907 года ў вёсцы Ямна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Івана была старэйшая сястра, дзяцінства прайшло на беразе Мухаўца. У 1915–1921 гадах сям’я была ў бежанцах у Расіі.

 

З 1927 года Іван Салейка пачаў цікавіцца становішчам працоўных, слухаць прамоўцаў на мітынгах. Па яго ініцыятыве сялянамі былі сабраны грошы і набыты першы ў Ямна радыёпрыёмнік, па якім можна было слухаць Маскву. На пачатку 1930-х актыўна ўключыўся ў нацыянальна-вызваленчую барацьбу. Уваходзіў у састаў Прыгародскага райкама КСМЗБ. У зону райкама ўваходзілі 35 вёсак каля Брэста-над-Бугам, дзе было каля 250 камсамольцаў. Удзельнічаў у масоўках, ствараў ячэйкі КСМЗБ, распаўсюджваў сярод насельніцтва нелегальную літаратуру.

У красавіку 1932 года І. В. Салейка быў арыштаваны, у снежні асуджаны на 8 месяцаў турмы. Пасля вызвалення больш актыўна ўключыўся ў працэсы, якія набіралі моц у грамадстве, стаў членам КПЗБ. У верасні 1934 года зноў арыштаваны, асуджаны на 4 гады. Вызвалены па амністыі напрыканцы 1936 года. Абраны сакратаром Падгорскага райкама КПЗБ. 9 мая 1938 года польская дэфензіва яго зноў арыштавала, цяпер асудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, адбываў тэрмін у Беластоцкай турме, дзе страціў здароўе. Вызвалены ў верасні 1939 года ў сувязі з паходам Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь. Вярнуўся ў родную вёску напярэдадні прыходу ў Брэст чырвонаармейцаў, разам з сялянамі ўдзельнічаў у іх сустрэчы на шашы.

Неўзабаве Іван Васільевіч быў абраны старшынёй Тэльмінскага сельсавета. У яго абавязкі сярод іншых (вываз лесу, будаўніцтва школ, медыцынскіх пунктаў) уваходзіла размеркаванне і дастаўка людзей на работы па ўмацаванні абарончых аб’ектаў на дзяржаўнай мяжы, рэканструкцыі 9-га шлюза Дняпроўска-Бугскага канала, рамонце шашэйных дарог. Былым членам КПЗБ было адмоўлена ў пераводзе ў рады КП(б)Б.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Іван Салейка пачаў збіраць таварышаў па падполлі ў гады буржуазнай Польшчы і актывістаў савецкай улады. Многім з іх прыйшлося хавацца па суседніх вёсках. Сустрэўся з былымі членамі КПЗБ і КСМЗБ, гэтыя людзі і сталі ў вытокаў падпольнага і партызанскага руху ў Брэсцкім раёне.

І. В. Салейка ўрэшце рэшт стварыў партызанскую групу з 20 чалавек, якая знаходзілася ў Сямісоснаўскім лесе. Сабралі па месцах нядаўніх баёў 5 кулямётаў і 20 вінтовак. Хутка сустрэліся ў лесе з іншымі партызанскімі групамі, якія ў асноўным складаліся з партыйна-савецкіх актывістаў. Вакол Брэста стыхійна ствараліся ўзброеныя групы з ліку ваенных, трапіўшых у акружэнне. У вёсках Шэбрын, Ямна, Забалацце, Закій, Камяніца-Журавецкая ўзніклі антыфашысцкія ячэйкі. І. В. Салейка стаў кіраўніком раённага антыфашысцкага камітэта, яго намеснікам — Фёдар Іванавіч Лысюк (1908–1944).

Вясной 1942 года з груп арганізаваўся партызанскі атрад, які называлі атрадам «палітрукоў», на чале з І. В. Салейкам. У яго атрадзе, акрамя савецкiх актывістаў, былі чырвонаармейцы, якім удалося ўцячы з палону. У чэрвені 1942 года атрады І. В. Салейкі, І. Ф. Селівоніка і М. М. Чарнака ўліліся ў атрад С. С. Шыканава. З гэтага часу партызанскі атрад становіцца даволі грознай сілай.

У кастрычніку 1942 года партызанская група на чале з І. В. Салейкам падарвала цягнiк ворага. 18 лістапада ў в. Радванічы партызаны з удзелам І. В. Салейкi спалілі склад са збожжам, якое было падрыхтавана да вывазу ў Германію. Потым Іван Васільевіч болей займаўся падпольнай работай, якая яму была лепей вядома, яго падпольны псеўданім быў «Пеця». З мая 1943 года ўзначальваў антыфашысцкі рух у раёне. З красавіка 1944 года ён быў камісарам атрада М. І. Каліева, які вылучыўся з саставу атрада імя М. М. Чарнака.

Пасля вызвалення Брэстчыны І. В. Салейка служыў у Чырвонай арміі кулямётчыкам, з фронтам дайшоў да Балтыйскага мора і пад Данцыгам быў цяжка паранены. На лячэнне яго прывезлі ў Кіеў, затым дэмабілізавалі. Іван Васільевіч быў мужным, сціплым чалавекам, любіў назіраць за прыродай, меў шмат сяброў. Мастак Іван Рудчык напісаў яго партрэт, які цяпер захоўваецца ў фондах абласнога краязнаўчага музея.

Былы партызан і падпольшчык меў сумку з дакументамі, якія хацеў здаць у архіў, але не паспеў. За гэтымі дакументамі палявалі цёмныя асобы, якія, пэўна, імкнуліся абяліць сваё мінулае ў гады акупацыі. Аднойчы яго моцна пабілі, а сумка знікла. Пасля гэтага Іван Васільевіч нядоўга прахварэў, памёр у бальніцы 20 лютага 1950 года. Пахаваны на Трышынскіх могілках г. Брэста. Толькі праз трыццаць гадоў з дапамогай сяброў і паплечнікаў (І. Ф. Селівонік, В. С. Селівонік, В. П. Ласковіч і інш.) удалося паставіць яму сціплы помнік. Паэт Мікола Засім прысвяціў яму верш «На магілу друга Івана Салейкі» (1950).

Імем І. В. Салейкі названа вуліца ў в. Тэльмы-1 Брэсцкага раёна. Васіль Пятровіч Ласковіч напісаў дакументальны нарыс «Журавлиный крик» (1988). Напрыканцы 1988 года на будынку Тэльмінскага сельсавета ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар першага старшыні сельсавета.

Рашэннем Брэсцкага райвыканкама № 291 ад 30 чэрвеня 1994 года зафіксаваны факт дзеяння антыфашысцкага падполля на тэрыторыі раёна з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 года. У 1996 годзе зацверджаны спіс яго ўдзельнікаў пад кіраўніцтвам Івана Васільевіча Салейкі і Фёдара Іванавіча Лысюка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Гребенкина, А. А.Брест непокоренный : антифашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941–1944) : ист. Очерк / Анна Афанасьевна Гребенкина. – Минск : БелЭН, 2005. – 311 с. – Из содерж.: И. В. Солейко. С. 233–236, 240, 242, 244–245, 247–252, 255, 257–259, 260–261, 265–266, 269, 273–279, 281–283, 290, 292, 295–296, 299.

  2. Гребенкина, А. А. Правда и вымыслы о деятельности Брестского антифашистского подполья в годы Великой Отечественной войны / А. А. Гребенкина // Гісторыя Беларусі : палемічныя матэрыялы. Брест, 2012. С. 187–211.

  3. Дмітрук Я. У сэрцы тваім... : [партызанскі рух на тэрыторыі Брэсцкага раёна; адзін з кіраўнікоў — Іван Васільевіч Салейка] / Я. Дмітрук // Война: далекая и близкая : сб. материалов студенческих науч.-исслед. работ, посвящ. 60-летию Победы над фашизмом. Брест, 2005. С. 7–14.

  4. Грабёнкіна, А. А. Антыфашысцкае падполле ў раёне / А. А. Грабёнкіна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 194–211.

  5. Здановіч, У. В. Партызанскі рух на тэрыторыі Брэсцкага раёна / У. В. Здановіч // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 217–222.

  6. Удзельнікі антыфашысцкага падполля Брэсцкага раёна : Салейка Іван Васільевіч / падрыхтавала А. А. Грабёнкіна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 215.

  7. Манаенкаў, А. А. На партызанскіх сцежках : [партызанскі рух у Жабінкаўскім раёне; узгадваецца І. В. Салейка (надрукавана памылкова «І. П. Салейка»)] / А. А. Манаенкаў // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 256–264.

  8. Атрад М. І. Каліева : [камісар І. В. Салейка (памылкова названа імя па бацьку «Пятровіч»)] // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 265.

  9. Боровский, АИ. Испытание мужества : записки руководителя Брестской подпольной антифашистской организации советских патриотов / Александр Иванович Боровский.  Минск : Беларусь, 1989. – 143 с. – Из содерж.: И. В. Солейко. С. 5, 33–35, 37, 55–57, 101–102, 108, 124.

  10. Боровский, А. И. О них молчали сводки : [воспоминания участника Брестского подполья] / Александр Иванович Боровский ; лит. обработка А. Овечкина. – Минск : Беларусь, 1970. – 112 с., [4] л. ил. – Из содерж.: И. В. Солейко. С. 2, 16–18, 21, 32–33, 81–83, 87–89, 104 ; Микола Засим. «На магiлу друга Iвана Салейкi» : [верш]. С. 81–82.

  11. Селивоник, И. Ф. Война народная, война священная : [воспоминания о партизанской деятельности] / Иван Фёдорович Селивоник // Буг в огне : сборник. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 276–285.

  12. Мартысюк, Н. А. За край родной : [воспоминания о партизанской деятельности] / Николай Андреевич Мартысюк ; лит. запись С. Маслюкова // Буг в огне : сборник. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 286–291.

  13. Поплавский, З. Ф. В суровой борьбе : [воспоминания о партизанской деятельности] / Захар Филимонович Поплавский // Буг в огне : сборник. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 298–302.

  14. Боровский, А. И. С Лениным в сердце : [воспоминания о партизанской деятельности] / Александр Иванович Боровский // Буг в огне. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1970. С. 319–326.

  15. Рудчик, И. Д. И. В. Солейко, комиссар партизанского отряда «Чернака» : [репрод.] / И. Д. Рудчик // Каталог юбилейной выставки произведений члена Союза художников СССР Рудчика И. Д. Брест, 1987. С. 67.

  16. Засім, М. На магілу друга Івана Салейкі : [верш] // А за намі Белавежа : вершы і паэма / Мікола Засім. Мінск, 1983. С. 88 ; Засім, М. Выбранае / Мікола Засім ; склаў У. Калеснік. Мінск, 1960. С. 129.

  17. Сезина, Е. «Партызаны, партызаны, беларускiя сыны…» : [упомянут И. В. Солейко] / Елена Сезина // Заря над Бугом. Брест, 2014. 14 лютага.

  18. Гребенкина, А. По зову сердца : [об антифашистском подполье г. Бреста и Брестского района] / Анна Гребенкина // Коммунист Белоруссии. 2005. 28 января ; 5 февраля ; 12 февраля ; 19 февраля ; 2февраля ; 5 марта.

  19. Сезина, Е. «Мы были в гуще жизни, в центре событий…» : [о Татьяне Яковлевне Лопко (Дудчик) из д. Большие Косичи; упомянут И. В. Солейко] / Елена Сезина // Заря над Бугом. Брест, 2014. 15 января.

  20. Томаш, М. Змагары за незалежнасць : [пра І. В. Салейку] / Мікалай Томаш // Заря над Бугом. Брест, 2009. 22 августа. С. 2.

  21. Волкович, А. Памяти славных земляков : [об открытии мемориальной доски в честь И. В. Солейко в д. Тельмы] / А. Волкович ; фото Ю. Макарчука // Заря над Бугом. Брест, 1989. 10 января.

  22. Ласкович, В. Журавлиный крик : докум. очерк : [о И. В. Солейко] / Василий Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1988. 10 марта ; 12 марта ; 17 марта ; 19 марта ; 29 марта.

  23. Вольский, С. Непокоренные. Иван Васильевич Солейко / С. Вольский // Заря над Бугом. Брест, 1979. 7 июля.

  24. Денисюк, Н. Они оставили добрый след : [из воспоминаний бывшего партизана отряда им. Чернака о командире отряда М. Н. Чернаке и партизане И. В. Солейко] / Н. Денисюк // Заря. 1978. 9 августа.

  25. Пугач, А. Народ поддерживал нас… : [воспоминания партизана отряда им. Чернака; упоминается И. В. Солейко] / А. Пугач // Заря над Бугом. Брест, 1967. 9 мая.

  26. Сковородко-Лысюк, Л. И. Жизнь, отданная борьбе : [воспоминания о Ф. И. Лысюке и В. И. Солейко] / Л. И. Сковородко-Лысюк // Заря над Бугом. Брест, 1965. 6 мая.

  27. Пинчук, Н. Бойцы вспоминают минувшие дни : [о митинге к 20-летию Победы в д. Ямно; упоминается И. В. Солейко] / Н. Пинчук // Заря над Бугом. Брест, 1965. 29 апреля.

 

 

Чытаць 1662 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 14:54