Аўторак, 22 Жнівень 2017 16:32

1 чэрвеня 2017 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Батава (1897–1985), удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944), двойчы Героя Савецкага Саюза (1943; 1945)

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 1 чэрвеня 1897 года ў вёсцы Філісава Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні (цяпер Рыбінскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў двухкласную пачатковую школу. З трынаццаці гадоў жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў разносчыкам у гандлёвым доме, займаўся самаадукацыяй і здаў экстэрнам экзамены за 6 класаў.

 

У лістападзе 1915 года Павел Батаў добраахвотна пайшоў служыць у Рускую армію, з 1916 года прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўночным фронце, быў камандзірам аддзялення разведчыкаў, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі. Закончыў школу прапаршчыкаў, атрымаў чын унцер-афіцэра.

З 1918 года Павел Батаў у Чырвонай арміі. З 1919 года — камандзір стралковай роты. Пасля Грамадзянскай вайны камандаваў батальёнам ў Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі. Пасля заканчэння курсаў у 1931 годзе назначаны на пасаду начальніка штаба, у 1934 годзе — камандзіра 3-га стралковага палка Маскоўскай Пралетарскай дывізіі.

Са снежня 1936 па жнівень 1937 года П. І. Батаў знаходзіўся ў Іспаніі, дзе прымаў удзел у барацьбе супраць франкісцкіх мяцежнікаў. Пасля вяртання быў назначаны на пасаду камандзіра 10-га стралковага корпуса. У жніўні 1938 года — камандзір 3-га стралковага корпуса. Прымаў удзел у паходзе па вызваленні Заходняй Беларусі і Украіны, у Савецка-фінскай вайне (1939–1940). 4 чэрвеня 1940 года яму прысвоена званне генерал-лейтэнанта. 20 чэрвеня 1941 года назначаны камандуючым сухапутнымі войскамі ў Крыму.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны П. І. Батаў арганізаваў супрацьдэсантную абарону Крымскага паўвострава. Была створана 51-я асобная армія, камандуючым якой стаў генерал-палкоўнік Ф. І. Кузняцоў, а яго намеснікам — П. І. Батаў. З 19 лістапада 1941 года камандаваў 51-й асобнай арміяй. У канцы снежня быў назначаны камандуючым 3-й арміяй Бранскага фронту, якая займала абарону ўсходней г. Арла. У лютым 1942 года назначаны памочнікам камандуючага Бранскім фронтам па фарміраваннях.

14 кастрычніка 1942 года П. І. Батаў прыняў камандаванне 4-й танкавай арміяй Данскога фронту (камандуючы фронтам К. К. Ракасоўскі). 22 кастрычніка 4-я пераўтворана ў 65-ю армію, якая паспяхова ўдзельнічала ў Сталінградскай бітве. 65-я армія таксама ўдзельнічала ў Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі і аперацыі «Баграціон».

Восенню 1943 года ў склад 65-й арміі ўваходзілі тры стралковыя карпусы — 27-ы (камандзір генерал-маёр Ф. І. Чаракманаў), 19-ы (генерал-маёр Д. І. Самарскі) і 18-ы (генерал-маёр І. І. Іваноў). 28 верасня 19-ы корпус пачаў фарсіраваць Сож паўднёвей Гомеля. 14–15 кастрычніка 1943 года войскі 65-й арміі каля Лоева Гомельскай вобласці фарсіравалі Дняпро, захапілі плацдарм, уся армія перайшла раку. Вызвалілі гарады Быхаў, Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Мінск, Баранавічы (8 лiпеня), Слонім і іншыя населеныя пункты Беларусі. У ліпені 1944 года войскі ўцягнуліся ў Белавежскую пушчу, 18 ліпеня фарсіравалі Заходні Буг, уступілі ў Польшчу.

Пасля вызвалення Беларусі байцы 65-й арміі П. І. Батава ўдзельнічалі ў аперацыях Вісла-Одэрскай, Млаўска-Эльбінскай, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай. Апошні залп быў зроблены 3 мая па гарнізону вострава Руген на Балтыйскім моры.

Пасля вайны П. І. Батаў камандаваў 7-й механізаванай арміяй, 7-й асобнай танкавай дывізіяй. Пасля заканчэння Вышэйшых акадэмічных курсаў у 1950 годзе назначаны камандуючым 11-й гвардзейскай арміяй. У 1954 годзе — на пасадзе першага намесніка галоўнакамандуючага Групай савецкіх войск у Германіі. 10 сакавіка 1955 года яму прысвоена званне генерала арміі. У 1955 годзе — камандуючы войскамі Прыкарпацкай ваеннай акругі, у 1958-м — камандуючы войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі. У 1959–1960 гадах быў старшым ваенным саветнікам у арміі Кітая. У 1962–1965 гадах быў начальнікам штаба Аб’яднаных Узброенных сіл дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавора.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937–1950, 1954–1966 гадах. У 1970–1981 гадах — старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны, у гэты перыяд шматразова прыязджаў у Беларусь. Аўтар некалькіх кніг аб Вялікай Айчыннай вайне, яго кніга ваенных мемуараў «В походах и боях» выйшла ў пяці выданнях.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена двойчы: 30 кастрычніка 1943 года і 2 чэрвеня 1945 года. Павел Іванавіч узнагароджаны шматлікімі ордэнамі СССР, а таксама Польшчы, Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, ГДР, Манголіі. Ганаровы грамадзянін гарадоў Беларусі: Бабруйска, Баранавіч, Калінкавіч, Лоева, Рэчыцы, Светлагорска, Слонiма.

Генерал арміі П. І. Батаў памёр 19 красавіка 1985 года. Пахаваны на Навадзявочых могілках г. Масквы (участак 7). У г. Рыбінску ўстаноўлены бюст Героя. Яго імя носіць СШ № 390 г. Масквы, дзе створаны музей «Баявы шлях 65-й арміі» і дзейнічае патрыятычнае аб’яднанне «Батаўцы». Сярэдняй школе № 4 г. Слоніма ў 1987 годзе прысвоена імя П. І. Батава, тут працуе музей баявой славы, дзе захоўваюцца асабістыя рэчы і форма Героя. У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці, які наведваў Павел Іванавіч, захоўваюцца яго ордэнскія планкі, кнігі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

 

Працы П. І. Батава

  1. В походах и боях / Павел Иванович Батов. – Москва : Голос, 2000. – 511 с.

  2. Ты шырокі, Дняпро! : з успамінаў П. І. Батава // Памяць. Лоеўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 193–198.

  3. На Рэчыцкім напрамку : з успамінаў П. І. Батава // Памяць. Рэчыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1998. Кн. 2. С. 42–43.

  4. Форсирование рек 1942–1945 гг.: (из опыта 65-й армии) / Павел Иванович Батов. – Москва : Воениздат, 1986. – 160 с.

  5. В походах и боях / Павел Иванович Батов. – Москва : ДОСААФ, 1984. – 511 с. (Военные мемуары).

  6. Под знаменем боевой дружбы : (по материалам конференции советских и польских историков, состоявшейся в Москве 23–27 окт. 1972 г.) : [сборник статей] / под общ. ред. П. И. Батова. – Москва : Знание, 1977. – 199 с. – (В помощь лектору).

  7. Память огненных лет : [очерки о Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.] / предисл. П. Батова. – Москва : Воениздат, 1975. – 335 с., [16] л. ил.

  8. В походах и боях / Павел Иванович Батов. – 3-е изд. – Москва : Воениздат, 1974. – 528 с., [9] л. ил. – ( Военные мемуары).

  9. На бобруйском направлении / П. Батов // В боях за Белоруссию : [сборник] / сост. П. Акулов, П. Толокольников. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1974. С. 252–274.

  10. По дорогам славы отцов : размышления над письмами школьников : [для сред. и ст. школьного возраста] / Павел Иванович Батов ; вступ. ст. Маршала Советского Союза И. С. Конева]. – Москва : Советская Россия, 1972. – 97 с., [24] л. ил. – (Россия — это мы).

  11. Перекоп 1941 / Павел Иванович Батов. – Симферополь : Крым, 1970. – 168 с. : ил.

  12. В походах и боях / Павел Иванович Батов. – Москва : Воениздат, 1966. – 542 с. : ил., карт. ; 8 л. ил. – (Военные мемуары).

  13. Операция «Одер» : боевые действия 65-й армии в Берлинской операции. Апрель – май 1945 г./ Павел Иванович Батов. Москва : Воениздат, 1965. 143 с. : ил. ; 2 л. карт.

  14. Надежный щит : к 10-летию заключения Варшавского договора / Павел Иванович Батов. – Москва : Знание, 1965. – 48 с.

  15. Незабываемые героические / П. И. Батов // Полки идут на запад : воспоминания и очерки об освобождении Белоруссии от фашистских оккупантов / сост. К. А. Маланьин. Москва, 1964. С. 72–98.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. І. Батава

  1. Батов Павел Иванович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. Минск, Беларусь, 2008. С. 14–15.

  2. Батов Павел Иванович // Большая энциклопедия : в 62 т. Москва, 2006. Т. 5. С. 181.

  3. Батаў Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 348.

  4. Батаў Павел Іванавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 68–69.

  5. Батов Павел Иванович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 128.

  6. Батов Павел Иванович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 53–54.

  7. Батов Павел Иванович // Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]. Москва, 1976. Т. 1. С. 408.

  8. Батаў Павел Іванавіч / В. С. Семенякоў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 180.

  9. Шэсцьдзесят пятая армія / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 645–646.

  10. Шестьдесят пятая армия // Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]. Москва, 1980. Т. 8. С. 513.

  11. Командарм : [генерал армии П. И. Батов] / авт.-сост. Л. Ф. Глухенькая. – Волгоград, 2002. – 63 с. : ил.

  12. Назаров, О. А. Генерал армии П. И. Батов / Олег Александрович Назаров. – Москва : Военное издательство, 1987. – 175 с., [8] л. портр. – (Советские полководцы и военачальники).

  13. Назаров, О. А. Командарм : [докум. повесть о П. И. Батове] / О. А. Назаров, В. Д. Соколов. – Ярославль : Верхне-Волжское книжное изд-во, 1983. – 224 с. : ил.

  14. Щербаков, А. Д. В первом эшелоне : о П. И. Батове / Александр Данилович Щербаков. – Москва : Политиздат, 1980. – 112 с. – (Герои Советской Родины).

  15. Акалович, Н. М. Освобождение Белоруссии : люди, подвиги / Н. М. Акалович. – изд. 2-е, перераб. и доп. – Минск : Наука и техника, 1989. – 382 с. : ил. – Из содерж.: Батов П. И. С. 5, 134, 175, 336.

  16. Иоффе, Э. На направлении главного удара : [из биографии генерала армии П. И. Батова в 1936–1944 гг.] / Э. Иоффе // Белорусская военная газета. 2007. 31 мая. С. 3.

  17. Кудряшова, М. Героический путь генерала Батова / Марина Кудряшова // Заря. 1997. 2 июля.

  18. Трояновский, П. Дважды Герой Советского Союза генерал армии П. И. Батов / П. Трояновский // Военно-исторический журнал. 1967. № 5.

  19. Трояновский, П. И. На восьми фронтах. – Москва : Воениздат, 1982. – 256 с., [1] л. портр. – (Военные мемуары).

Чытаць 1833 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 14:29