Панядзелак, 18 Верасень 2017 10:15

23 верасня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Эльяшэвіч (1937), вучонага ў галіне фармацэўтычных навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі

Алена Георгіеўна Эльяшэвіч нарадзілася 23 верасня 1937 года ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Маці, Соф’я Іванаўна, была акушэрам-гінеколагам. Бацька, Георгій Уладзіміравіч, быў музыкантам, закончыў Варшаўскую кансерваторыю, у час Вялікай Айчыннай вайны служыў на фронце санітарам, аказваў першую медыцынскую дапамогу параненым, дайшоў да Кёнігсберга. Алена Эльяшэвіч у 1954 годзе скончыла СШ № 4 г. Пінска і паступіла на фармацэўтычны факультэт Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута, які закончыла ў 1959 годзе.

 

Пасля заканчэння інстытута Алена Эльяшэвіч працавала на Украіне, з 1960 года — у аптэцы медсанчасткі г. Чырвонаграда Львоўскай вобласці, дзе будаваліся шахты Львоўска-Валынскага вугальнага басейна. У 1970–1977 гадах была кіраўніком Чырвонаградскай міжбальнічной аптэкі № 245 Львоўскага аптэкаўпраўлення. Практычную дзейнасць спалучала з навуковай і ў 1975 годзе ўва Львове абараніла кандыдацкую дысертацыю «Рэсурсы дзікарослых лекавых раслін Львоўскай вобласці».

У 1977 годзе А. Г. Эльяшэвіч вярнулася ў Беларусь — яе муж, горны інжынер, пачаў працаваць на будаўніцтве Мінскага метро. Алена Георгіеўна ўсе сілы, веды, вопыт аддае навукова-педагагічнай дзейнасці. З 1977 па 1987 гады працавала старшым выкладчыкам кафедры арганізацыі і эканомікі фармацыі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Затым шмат сіл і энергіі прысвяціла рэформе вышэйшай фармацэўтычнай адукацыі, працавала ў Віцебску: у 1987–1996 гадах — загадчык кафедры арганізацыі і эканомікі фармацыі Віцебскага медыцынскага інстытута. У чэрвені 1989 года атрымала званне дацэнта. У ліпені 1989 года ў Харкаве абараніла доктарскую дысертацыю «Асновы фармацэўтычнай этыкі і дэанталогіі». У 1990 годзе ёй прысвоена навуковая ступень доктара фармацэўтычных навук і вучонае званне прафесара.

З 1996 года працавала ў Мінску. У 1996–1997 гадах — прафесар кафедры кіравання і арганізацыі вытворчасці Мінскага тэхналагічнага ўніверсітэта. З 1997 года працавала на кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Беларускі вучоны-медык у галіне фармакалогіі А. Г. Эльяшэвіч з’яўляецца аўтарам каля 300 навуковых друкаваных прац у міжнародных і айчынных медыцынскіх і фармацэўтычных часопісах, у тым ліку 8 манаграфій, 25 вучэбна-метадычных распрацовак і навукова-метадычных дапаможнікаў па пытаннях арганізацыі і гісторыі фармацыі, 20 рацыяналізатарскіх прапаноў. У 2015 годзе выйшла кніга «Святитель Лука (Войно-Ясенецкий): врач, ученый, пастырь», якую падрыхтавала Алена Георгіеўна.

За ўклад у развіццё аховы здароўя і фармацыі А. Г. Эльяшэвіч узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знакамi «Отличник здравоохранения СССР» и «Отличник здравоохранения БССР». Ёй прысвоена званне «Заслужаны работнік адукацыі Бэларусі».

Супругі Эльяшэвіч выгадавалі дзвюх дачок — Алу Лявонцьеўну і Людмілу Лявонцьеўну, якія таксама абралі медыцынскую прафесію.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

ПрацыА. Г. Эльяшэвіч

  1. Святитель Лука (Войно-Ясенецкий): врач, ученый, пастырь ; акафист святителю Луке (Войно-Ясенецкому) / [сост. Е. Г. Эльяшевич]. – Минск : Белорусская Православная Церковь (Белорусский Экзархат Московского Патриархата), 2015. – 95 с.

  2. История фармации в лекциях / Е. Г. Эльяшевич. – Минск : Мэджик, 2012. – 267 с.

  3. Чистенко, Г. Н. История отечественной гигиены и эпидемиологии в ХХ веке : лекции / Г. Н. Чистенко, Е. Г. Эльяшевич ; Белорус. гос. мед. ун-т, Каф. эпидемиологии, Каф. обществ. здоровья и здравоохранения.  Минск : БГМУ, 2011. 91 с.

  4. Краткая история медицины Беларуси : лекции / Е. Г. Эльяшевич, М. А. Попов. Минск : БГМУ, 2011. 85 с.

  5. Материалы к практическим занятиям по истории фармации : метод. рекомендации /Е. Г. Эльяшевич ; Белорус. гос. мед. ун-т, Каф. организации фармации. Минск : БГМУ, 2011. 43 с.

  6. Практические занятия по истории медицины : метод. рекомендации / Е. Г. Эльяшевич, Т. П. Павлович, И. И. Халямина ; Белорус. гос. мед. ун-т, Каф. обществ. здоровья и здравоохранения. Минск : БГМУ, 2010. 20 с.

  7. Очерки истории фармации / Е. Г. Эльяшевич, В. В. Кугач. – Минск : Мэджик Бук, 2008. – 171 с.

  8. Основы фармацевтической этики и деонтологии : автореферат диссертации … доктора фармацевтических наук : 15.00.01 / Эльяшевич Елена Георгиевна ; М-во здравоохранения УССР, Харьк. фармацевт. ин-т. – Харьков, 1989. – 40 с.

  9. Деонтология в работе провизора-инспектора / Е. Г. Эльяшевич. Минск : Вышэйшая школа, 1986. – 77 с.

  10. Наставничество в аптечных учреждениях / Е. Г. Эльяшевич. Минск : Вышэйшая школа, 1985. – 64 с.

  11. Фармацевту о деонтологии / Е. Г. Эльяшевич. – Минск : Вышэйшая школа, 1982. – 88 с.

  12. Ресурсы дикорастущих лекарственных растений Львовской области : автореферат диссертации ... кандидата фармацевтических наук : (15.00.02) / Е. Г. Эльяшевич ; Львов. гос. мед. ин-т. – Львов, 1975. – 21 с.

  13. Этические проблемы реализации лекарственных средств из аптек / Е. Г. Эльяшевич // Вестник фармации. 2015. № 1. С. 59.

  14. Анатолий Тарасович Хоронько — основатель первой кафедры организации фармацевтического дела в БССР (1931–2007) / Е. Г. Эльяшевич // Вестник фармации. 2014. № 1. С. 9092.

  15. Первые лечебно-ботанические сады на территории современной Беларуси / Е. Г. Эльяшевич // Вестник фармации. 2013. № 4. С. 8692.

  16. Роль Карла Ивановича Гибенталя в фармации и биологии / Е. Г. Эльяшевич // Вестник фармации. 2013. № 3. С. 8695.

  17. История фармацевтической этики / Е. Г. Эльяшевич // Вестник фармации. 2013. № 1. С. 7780.

  18. Открытие сульфаниламидных препаратов, витаминов и гормонов в предвоенный период и в период Великой Отечественной войны / Е. Г. Эльяшевич, Д. А. Василевич // Военная медицина. 2013. № 2. С. 154156.

  19. Василевич, Д. А. Создание Международного общества Красного Креста / Д. А. Василевич, Е. Г. Эльяшевич, Д. И. Каплич // Военная медицина. 2012. № 4. С. 141142.

  20. Труды учёных-гигиенистов во время Великой Отечественной войны / Е. Г. Эльяшевич, Д. А. Василевич, Д. И. Каплич // Военная медицина. 2012. № 4. С. 151152.

  21. Открытие антибиотиков в период Великой Отечественной войны / Е. Г. Эльяшевич, Д. А. Василевич, Д. И. Каплич // Военная медицина. 2012. № 4. С. 148150.

  22. Ященко Василий Кононович — первый доктор фармацевтических наук в БССР по технологии лекарств / Е. Г. Эльяшевич // Военная медицина. 2012. № 3. С. 155157.

  23. Борьба фармацевтов с немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны / Е. Г. Эльяшевич, О. В. Мушкина, С. В. Макаренко, А. И. Сидорик, А. С. Львова // Военная медицина. 2012. № 2. С. 145150.

  24. Фармацевт Назин Иван Ильич — Герой Советского Союза / Е. Г. Эльяшевич // Военная медицина. 2012. № 2.С. 151–152.

  25. Подвиг заведующего аптекой № 1 г. Минска Георгия Фалевича в годы Великой Отечественной Войны / Е. Г. Эльяшевич, И. А. Лазарева // Военная медицина. 2012. № 1.С. 151154.

  26. Развитие медицины, в том числе санитарии и гигиены в БССР в послевоенный период (1945–1965 гг.) / Е. Г. Эльяшкевич // Медицинский журнал. 2010. № 1. С. 32–35.

  27. Развитие медицины, в том числе санитарии и гигиены в БССР в предвоенный период (1918–1940 гг.) / Е. Г. Эльяшевич, Л. Л. Каплич, Д. И. Каплич // Военная медицина. 2010. № 1. С. 146–149.

  28. Санитария, гигиена и эпидемиология в период Великой Отечественной войны (1941–1945 гг.) / Е. Г. Эльяшевич // Военная медицина. 2009. № 4. С. 150–153.

  29. О состоянии информационной работы аптек Республики Беларусь / Е. Г. Эльяшевич, В. В. Кугач // Материалы I Международной научно-практической конференции «Здоровье для всех», г. Пинск, 21–22 мая 2009 г. Пинск, 2009. С. 9–10.

  30. Первый этап развития аптечного дела в Беларуси / Е. Г. Эльяшевич, П. Ю. Горбачев // Вестник фармации. 2008. № 1. С. 89–93.

  31. Ученые-медики Пинщины XVI–XIX веков / Е. Г. Эльяшевич // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : материалы междунар. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины. Пинск, 2006. С. 221–223.

  32. Жук Е. В. Подготовка сестёр милосердия на территории Беларуси в эпоху Нового времени(19 век) / Е. В. Жук, Г. В. Жук, Е. Г. Эльяшевич // Белорусский медицинский журнал. 2004. № 4. С. 123.

  33. Прихожая, Л. В. Формирование лекарствоведения на территории Беларуси / Л. В. Прихожая, Е. Г. Эльяшевич, Л. Л. Бобрик // Белорусский медицинский журнал. 2003. № 1. С. 113114.

  34. Истоки развития фармации и фармакологии/ Е. Г. Эльяшевич // Белорусский медицинский журнал. 2002. № 1. C. 118–119.

 

Аб жыцці і творчасці А. Г. Эльяшэвіч

  1. Эльяшевич Елена Георгиевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 477.

  2. Эльяшевич Елена Георгиевна // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 666.

  3. Эльяшевич Елена Георгиевна // Ученые Пинщины / авт.-сост.: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск, 2012. С. 138139.

  4. Эльяшевич Елена Георгиевна // Ученые Пинщины / авт.-сост.: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич. Минск, 2003. С. 123124.

  5. Елене Георгиевне Эльяшевич — 75 лет! // Вестник фармации. Витебск, 2012. № 3. С. 2–5.

  6. С юбилеем! : [к 70-летию Е. Г. Эльяшевич] // Рецепт. Минск, 2007. № 5. С. 153.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1321 разоў Апошняя змена Пятніца, 30 Кастрычнік 2020 15:50