Серада, 08 Жнівень 2012 10:40

22 ліпеня 2012 г. – 50 год з дня нараджэння Васіля Дэбіша (1962), паэта.

Дэбіш Васіль Іосіфавіч нарадзіўся 22 ліпеня 1962 года ў вёсцы Шэмятоўка Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і.

{gcontent}Маці, Дэбіш Марыя Захараўна, працавала паляводам у калгасе “Вялікасельскі” Свіслачскага раёна. Бацька, Іосіф Міхайлавіч, пастухом у тым жа калгасе. Вучыўся ў Мсціслаўскай сярэдняй школе, якую закончыў у 1979 годзе. Пасля заканчэння школы працаваў на чыгунцы манцёрам пуці, шафёрам у калгасе “Гнезна”. З 1980 па 1982 год служыў у войску ў горадзе Кушка (Туркменія).

З 1982 па 1987 год разам з братам Анатолем вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльнасці культурна-асветніцкая работа. Пасля заканчэння якога працаваў дырэктарам клуба Брэсцкага мясакамбіната с 1987 па 1989 год. З 1990 года і па гэты час працуе выхавацелем у Брэсцкім прафесіянальна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання. Жыве ў Брэсце.

Вершы пачаў пісаць з 12 гадоў на рускай мове. Яшчэ школьнiкам друкаваўся ў Ваўкавыскай раённай газеце. На беларускай мове пачаў пісаць, калі быў студэнтам. Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы і літаратуры інстытута культуры, а таксама паэтэса Яўгенія Янішчыц, якую браты Дэбішы лічаць духоўнай маці ў іх літаратурнай творчасці. Немалае ўздзеянне на творчасць Васіля Дэбіша аказала акружэнне. У тыя гады ў інстытуце культуры вучыўся, тады яшчэ пачатковец, празаік Андрэй Федарэнка, з якім браты сябравалі. Да іх у iнтэрнат часта прыходзілі маладыя хлопцы літаратары: Анатоль Сыс, Міхась Скобла і іншыя. Абмяркоўваліся вершы, ладзіліся выступленні.

Вершы Васіля Дэбіша былі надрукаваны ў 1987 годзе ў часопісе “Маладосць”. Друкаваўся ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Беларусь”, альманаху “Дзень паэзіі”, зборніках “Матчына слова”, “Берасцейскія карані”, “Паўлюк Багрым”.

У 1992 годзе, у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць””, сумесна з братам Анатолем Дэбiшам выйшаў зборнік яго вершаў “Белыя птахі”.

Значную падтрымку пачынаючаму Васілю Дэбішу аказалі берасцейскія паэты Алесь Каско і Ніна Мацяш, якія сталі рэдактарамі першых кніг Васіля Дэбіша і па рэкамендацыі якіх, у 1993 годзе, Васіль Дэбіш адзінагалосным рашэннем быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Васіль Дэбіш – тонкі лірык. У яго вершах – пачуццёва-рамантычны свет чалавека, які сумуе па чулых, далікатных, шляхетных адносінах паміж людзьмі; асэнсаванне зямнога побыту і духоўных крыніц жыцця, боль за панявечаную памяць. Звяртаецца ён і да міфалогіі.

Аўтар зборнікаў вершаў: “Белыя птахі” (1992), “Лісты да Марыі” (1996), “Каханне з чыстыми вычыма” (2002). Нядаўна выйшаў у свет новы зборнік вершаў Васіля Дэбіша “Праз дождж” (2012).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

Творы В. Дэбіша

  1. Праз дождж : вершы / Васiль Дэбiш ; уступ. артыкул З. Мельнiкавай. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. 176 с.
  2. Светлячки ; “Опадает жёлтая листва…” ; “А в сентябре – родимом нашем вересне…” ; “Не надо слов. Ты знаешь всё сама…” : [стихи] / Василь Дебиш // Белой вежи свет : поэзия Брестчины в переводе Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 108–109. 
  3. Калядная вячэра : [вершы] / Анатоль Дэбіш ; Дэбiш, В. Белыя птахі : [вершы] / Васіль Дэбіш. Мінск, 1992. 48 с. (Б-ка часопіса “Маладосць”).
  4. Каханне з чыстымі вычыма : [вершы] / Васіль Дэбіш. Брэст, 2002. 41 с.
  5. Лісты да Марыі : [вершы] / Васіль Дэбіш ; прадмова Н. Мацяш. Мінск, 1996. 118 с. (Першая кніга паэта).
  6. Будзь; Свечка; “На мяне назіраешь ты позіркам мілым…” ; “Зімовы вечар, развітання час…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Жырандоля – 4 : літаратурны альманах Брэсцкага абласного аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Брэст , 2012. С. 58–59.
  7. Два бакі ; “Сон глыбокім твой быў і салодкім...” ; “А ноччу снег выпаў : ён чысты і белы…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Жырандоля – 2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск , 2009. С. 62–63.
  8. Два бакі ; Восень ; Начны горад ; “Счарнелы сад і вокны ў краме…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Заря. 2003. 7 июня. С. 3. (Зараніца).
  9. Жыцьця мацнее прага : [вершы] / Васіль Дэбіш // Дзеяслоў. 2003. №4. С. 112–114. – Змест : Пэўнік ; “Душа – турма куды сьвятла праменьні…” ; Снежная ноч ; Раб і кат ; Берасьце (1830) ; Старая хата.
  10. Ля помніка А. Міцкевічу ў Бярэсці ; Праз шкло ; Каляды : [вершы] / Васіль Дэбіш // Маладосць. 2000. № 12. С. 129–138.
  11. Няміга : [верш] / Васіль Дэбіш // Белорусская нива. 2004. 12 марта. С. 1. (Беларускі ручнік).
  12. “Скацілася зорка за лесам далёкім...” ; Дыпціх ; “Твой погляд ясным сонцам асвечваў гадамі…” ; Каляды ; “Душа праз абалонку цела…” ; “Пасярэдзіне шумнай вуліцы…” ; Здарэнне ; “Прыехала на дзень і сэрца мне…” ; “Мая каханая, ісці няма куды…” ; Мац ; “Як вецярок, твой голас лёткі…” ; “Вось дом Ваш, пад’езд і квітнеючы сад…” ; “Воран сеў прад намі на дарогу…” ; Чаканне : [вершы] / Васіль Дэбіш // Маладосць. 2003 . № 11. С. 66–68.
  13. Студня : [ верш] / Васіль Дэбіш // Заря. 2002. 27 июля. С. 5.
  14. Хата : [верш] / Васіль Дэбіш // Заря. 2003. 17 апр. С. 3. (Зараніца).
  15. “Я кахаю вас…” : [вершы] / Васіль Дэбіш // Маладосць. 2008. № 11. С. 44–45. Змест: Ноч ; “Гадзіннік адбівае поўнач…” ; “Вы не кахаеце мяне…” ; “Так блізка твае вусны…” ; “Твае цалаваў я халодныя пальцы…” ; “Ты кінула апошні свой папрок…” ; “Дзень наступае. Бэзу шолах сціх…” ; “Мне страшна, што цябе магу згубіць…” ; “ Мой парасон цябе прыкрыў…” ; “Не бычыў дзень – здаецца, век мінае…”.

 

Аб жыцці і творчасці

  1. Браты Анатоль і Васіль Дэбішы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 36–37.
  2. Грышкевіч, С. “Дзе прынц твой мілая Марыя?” : [аб зб. вершаў В. Дэбіша “Каханне з чыстымі вачыма” ] / С. Грышкевіч // ЛiМ. 2003. 6 чэрв. (№ 23). С. 6–7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2728 разоў Апошняя змена Пятніца, 29 Студзень 2021 10:25