Серада, 08 Жнівень 2012 15:26

16 кастрычніка 2012 г. – 65 год з дня нараджэння М. К. Канькова, мастака, члена Беларускага Саюза мастакоў

Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі.

{gcontent}У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці “Мастацкая апрацоўка камня” ў горадзе Кунгур Пермскай вобласці. Служыў у войску ў Брэсце. Тут і застаўся пасля заканчэння службы.

Працуе ў галіне комплекснага мастацкага праектыравання і афармлення ітэр’еру, музейных экспазіцый, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу ў плакаце, станкавага жывапісу і графікі. З 1962 па 1972 працаваў метадыстам па выяўленчым мастацтве ў Брэсцкім абласным Доме народнай творчасці. З 1972 па 1977 год – мастак-афарміцель на прадпрыемствах Брэста. З 1991 года галоўны мастак Брэсцкага камбіната “Мастацтва”. На камбінаце ён доўгі час працаваў сумесна з Барысам Малахавым, які меў архітэктурную адукацыю. Вынікам сумеснай працы стала афармленне музея “Выратаваныя мастацкiя каштоўнасцi”, Дома грамадзянскіх абрадаў, многіх школ, бальніц, паліклінік, Палацаў культуры, дзіцячых садкоў у Брэсце, Музея хлеба ў вёсцы Расна Камянецкага раёна. Але гэта толькі адзін бок творчасці Міхаіла Канькова. Другі – яго жывапісныя і графічныя творы.

У 1994 годзе Міхаіл Канькоў стаў членам ГА “Беларускi Саюз мастакоў”, і з гэтага года ён кіраўнік творчай майстэрні “АРТ-М”. З 1995 па 2004 год – старшыня праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага Саюза мастакоў.

На рахунку мастака шмат палотнаў, якія пакінулі адметны след у беларускім выяўленчым мастацтве: “Снегапад”, “Патоплены карабель–І”, “Патоплены карабель–ІІ”, “Пейзаж з самотнаю лодкаю”, “Сёстры”, “Старое кафе”.

Міхаіл Канькоў – мастак міфаў, ілюзій і асацыяцый. У фантасмагарычным калейдаскопе колераў фарбаў, у скрыжаванні і паралелях колеровых ліній адлюстроўваюцца шматгранныя пачуцці аўтара, яго адносіны да сучаснасці, гісторыі, чалавека. І ў кожнай карціне заўсёды ёсць за што зачапіцца воку, каб адшукаць галоўную ідэю, сэнс твора. Гэта асабліва праяўляецца ў такіх палотнах, як “Шпацыр па асеннім парку”, “Радасць”, “Сон у летнюю ноч”, “Слёзы капалі”, “Прысвячэнне крэпасці”, “Мой горад”.

З дапамогай свайго мастацтва Міхаіл Канькоў прабіваецца да сэрцаў людзей, прымушае прыняць удзел у нетаропкай размове-роздуме.

У апошнія гады выразна праявіўся і яшчэ адзін адметны бок творчасці мастака – стварэнне ікон з выявамі святых і анёлаў. Тут найбольш значныя работы – з серыі “Даткненне да Дыянісія”, “Архангел Міхаіл”, “Божая маці”, “Архангел Гаўрыіл”, “Дзмітрый Салунскі”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

 

  1. Коньков, М. К. Я живу в нарисованном мире... : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков, П. Кульша ; вступ. ст. Б. Крепака. Брест : Брестская типография, 2007. 74 с.
  2. Михаил Коньков // Памяць : Брэст : гісторыка-дакументальная хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 649.
  3. Михаил Коньков // Художники Брестчины : [альбом-каталог на русском и английском языках] / Белорусский союз художников / сост. : Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Брест, 1997. С. 46–47.
  4. Михаил Коньков // Художники Брестчины. Минск, 2002. С. 66–67.
  5. Канькоў М. К. // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнік = BELARUSSION UNION OF ARTISTS / склад. : Б. А. Крэпак і інш. Мінск, 1998. С. 244.
  6. Бунеева, Л. Луч солнца над затонувшем кораблём : [о жизни и творчестве М. Конькова] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 29 февр. С. 4.
  7. Бунеева, Л. На пороге новых открытий : В выставочном зале на Советской прошло чевствование художника Михаила Конькова : [60 лет брестскому художнику] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 12 окт. С. 5.
  8. Валасюк, Л. Паралельныя вокны Міхаіла Канькова : Сёння вядомаму брэсцкаму мастаку спаўняецца 60 год / фота Алёны Рупека / Леанiд Валасюк // Народная трыбуна. 2007. 13 кастр. (№ 41). С. 9.
  9. Гармель, Е. Коньков Михаил : “Новый год пахнет яблоками” [рассказы про новый год своего детства художника М. Конькова] / Елена Гармель // Заря. 2009. 31 дек. С. 6.
  10. Кобяк, Э. Мелодия палитры мастера : [о творчестве М. Конькова] / Эдуард Кобяк // Заря. 2007. 9 окт. С. 1.
  11. Пристронская, Л. Нет, время здесь не побеждает : [о юбилейной выставке художника М. Конькова ] / Лилия Пристронская // Брестский вестник. 2007. 11 окт. (№ 41). С. 3.
  12. Рыбы, птицы, облака из мира Михаила Конькова : “Я живу в нарисованном мире…” : [персональная выставка брестского художника] // Брестский курьер. 2007. 11 окт. (№ 41). С. 10.
  13. Резанович О. Мы видим, чтобы любить : [о брестском художнике М. Конькове] / О. Резанович // СЭЗ Брест. 2001. № 5–6. С. 46–47.
  14. Бурык, К. Чароўнае святло карцін : [выстава твораў мастака М. Канькова] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна. 2000. 28 кастр. (№ 43). С. 4.
  15. Чеберкус, Н. Нет ничего прекрасней содержания полотен светлых, как росы слеза… / Николай Чеберкус // Вечерний Брест. 2000. 20 окт. С. 8.
  16. Озерский, Н. Странный мир Михаила Конькова : [в Бресте открылась персональная выставка картин брестского художника М. Конькова] / Николай Озерский // Брестский курьер. 2000. 19–25 окт. (№ 43). С. 13.
  17. Первая за 30 лет : [персональная выставка М. Конькова] // Вечерний Брест. 2000. 13 окт. С. 1. (Брест и окрест).
  18. Хроніка мастацкага жыцця : [да 30-годдзя творчай дзейнасці мастака М. Канькова, у Брэсце адкрылася экспазіцыя яго работ] // Мастацтва. 2000. № 11. С. 53.
  19. Коньков, М. “Таинственная страсть” : [художник о своём увлечении чтением] / Михаил Коньков // Заря. 2012. 28 июля. С. 8. (Книжный переплёт).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2723 разоў Апошняя змена Пятніца, 07 Жнівень 2020 11:45