Чацвер, 09 Жнівень 2012 10:32

725 гадоў з часу першага ўпамінання г. Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе

Горад абласнога падпарадкавання і адміністрацыйны цэнтр Кобрынскага раёна.

{gcontent}Размешчаны на маляўнічых берагах ракі Мухавец за 45 кіламетраў на ўсход ад абласнога Брэста. Праз горад праходзяць чыгунка Брэст – Пінск – Гомель – Масква, старая аўтадарога Варшава – Масква, побач з горадам аўтамагістралі Брэст – Масква і Брэст – Гомель, аўтадарогі на Пружаны, Маларыту, Ковель.

Кобрын – адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі. Паходжанне назвы горада дакладна невядома. Адны даследчыкі звязваюць яе з кельцкім імем Кобрунус, іншыя – са старажытнаславянскім імем Кобр, якое нібыта насіў галава паселішча. Уладзімір Даль уключыў у “Толковый словарь живого великорусского языка” словы, сугучныя Кобрыну (“кобрить” – хоронить, прятать, что-то утаивать; “кобриться” – жить нелюдимо, не покидая дома), з кожным з якіх можна звязаць назву горада.

Паводле падання, горад заснаваны ў ХІ–ХІІ стст. нашчадкамі кіеўскага князя Ізяслава на месцы рыбацкага пасёлка на востраве, які ўтварае рака Кобрынка пры ўпадзенні ў Мухавец. Першая пісьмовая згадка пра Кобрын датуецца 1287 годам (Іпацьеўскі летапіс) як уласнасць Уладзіміра Васількавіча. З гэтай даты і вядзе свае летазлічэнне старажытны Кобрын. У канцы X стагоддзя гэтая тэрыторыя ў складзе старажытнарускай дзяржавы, пазней – ва Уладзіміра-Валынскім княстве. У першай палавіне XIV ст. Кобрын увайшоў у склад ВКЛ. З старадаўніх часоў у горадзе існаваў замак, які складаўся з Ніжняга і Верхняга замка. Увогуле, гісторыка-архітэктурная спадчына Кобрына сёння прадстаўлена корпусам былога Спаскага манастыра, каналам Боны Сфорцы, драўлянай Нікольскай царквой, каталіцкім касцёлам, праваслаўным саборам Аляксандра Неўскага, домам-музеем А. В. Суворава, гандлёвымі радамі і каскадам жылых дамоў на пл. Свабоды і вул. Леніна, мемарыяльным помнікам у гонар перамогі ў вайне 1812 года і інш. Уся гэта гістарычная спадчына размешчана кампактна ў цэнтральнай частцы горада.

Да 1519 г. Кобрын з'яўляўся цэнтрам Кобрынскага княства. 3 1532 г. цэлае стагоддзе горадам паслядоўна кіравалі польскія каралевы Бона Сфорца, Ганна Ягелонка і Канстанцыя Аўстрыйская. Пра кіпучую дзейнасць Боны сёння напамінае асушальны канал, які і носіць яе імя. У 1589 г., дзякуючы настойлівасці Ганны Ягелонкі, горад з яе рук атрымлівае магдэбургскае права і герб – шчыт з выявамі св. Ганны і Маці Божай з дзіцём.

Войны сярэдзіны XVII – пачатку XIX ст., страшэнная эпідэмія 1711 года аслабілі горад, эканамічна ён заняпаў. I, як вынік, у 1766 г. загадам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Кобрына адабрана магдэбургскае права, і ён зведзены да ролі цэнтра эканамічнай адзінкі – Кобрынскі Ключ.

У канцы XVIII ст. на Кобрыншчыне адбываліся ваенныя падзеі, якія мелі ўплыў на гісторыю. У горадзе і яго ваколіцах захавалася нямала мясцін, звязаных з імёнамі вядомых усяму свету Т. Касцюшка (1794) і Р. Траўгутам (1863–1864 гг.).

Асаблівую старонку ў гісторыі Кобрына займае палкаводзец А. В. Сувораў, якому Кацярына Вялікая ў канцы XVIII ст. (1795 г.) падаравала маёнтак Кобрынскі Ключ з сядзібай. У доме, у якім ён жыў, цяпер размешчаны ваенна-гістарычны музей, на месцы былой сядзібы – цудоўны парк культуры і адпачынку.

У Айчынную вайну 1812 г. тут адбыўся Кобрынскі бой, і была атрымана першая значная перамога рускіх войск у гэтай вайне.

Пасля 1830-х гг. пачаўся паступовы гаспадарчы ўздым Кобрына. Быў адноўлены Дняпроўска-Бугскі канал, з’явілася паштовая экспедыцыя. У Спаскім манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. У 1845 г. праз Кобрын праклалі дарогу Масква – Варшава, у 1882 г. – Палескую чыгунку. Паводле перапісу 1897 г., у горадзе было 10355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў.

У 1915 г. Кобрын акупіравалі германскія, а ў 1919 г. – польскія войскі. 30 ліпеня 1920 г. ён быў вызвалены Чырвонай Арміяй, але паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года горад разам з Кобрынскім паветам адышоў да Польшчы.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. Кобрын увайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. ён стаў цэнтрам Кобрынскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны Кобрын быў разбураны: загінула большая частка жыхароў, знішчана 30% жылога фонду. У 1950-я гг. пачалася рэканструкцыя цэнтра горада. У 1963 г. Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання. У 2002 г. горад і раён былі аб’яднаны ў адну тэрытарыяльна-адміністрацыйную адзінку, і сення ён з’яўляецца адным з буйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

На 2010 г. у Кобрыне пражывае 51425 жыхароў. У горадзе тры прамысловыя раёны: паўднёвы, усходні, заходні. 21 прамысловае прадпрыемства складае эканамічны патэнцыял усяго раёна. Тавары з маркай “ВП Палессе”, масласырзавода, ААТ “Гідрамаш”, мясакамбіната добра знаёмы ў краінах блізкага і далёкага замежжа. У горада шматлікія культурныя і эканамічныя кантакты, партнёрскія і пабрацімскія сувязі з гарадамі Расійскай Федэрацыі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Балгарыі, Германіі. У верасні 2009 г. у Кобрыне адбыўся рэспубліканскі фестываль-кiрмаш “Дажынкі – 2009”, пасля якога горад практычна поўнасцю змяніў свой воблік, і зараз, памаладзелы, ён рыхтуецца да чарговага юбілею – 725-годдзю з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

У розныя часы з Кобрынам так ці інакш былі звязаны многія знакамітыя людзі: працавалі, служылі ці проста яго наведалі – А. Тызенгаўз, П. I. Баграціён, А. С. Грыбаедаў, К. С. Каліноўскі, Ю. Крашэўскі, Т. Р. Шаўчэнка, А. Міцкевіч, П. М. Шпілеўскі, Дз. Н. Фалькоўскі (Ляўчук), К. Г. Паўстоўскі, А. Т. Твардоўскі, Б. Л. Гарбатаў, В. I. Чуйкоў, К. К. Ракасоўскі, П. М. Машэраў, А. М. Мартынаў – стваральнік і першы дырэктар музея і іншыя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2011 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кухарчук Святлана Дзмiтрыеўна, гал. бiблiёграф аддзела абслугоўвання i iнфармацыi

{/gcontent}

  1. 1. Кобрин = Кобрын = Коbrin : фотоальбом /сост. и дизайнер А. Рыбачук.Брест : ООО «РИА«Вечерний Брест», 2010.96с.: цв. фот.На рус., англ.яз.
  2. 2. Кобрин = Коbrin : комплект фотографий.Брест: ООО «РИА «Вечерний Брест», 2010.12с.: цв. фот.
  3. 3. Кобрин //Регионы Беларуси : в 7т. Минск, 2009. Т.1, кн.1. Брестская область. С.461464.
  4. 4. Кобрин //Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. С.173174.
  5. 5. Кобрин//Брестчина, устремлённая в будущее : фотоальбом /гл. ред. В. Шпарко. Брест: РИА «Вечерний Брест», 2009. С.195203.
  6. 6. Кобрин = Кобрын = Коbrin : фотоальбом /сост. Г.В. Бурдыко, ред. С.И. Михайлова.Минск: Беларусь, 2009. 120с.: цв. фот. На рус., бел., англ. яз.
  7. 7. Васюк, Н. Кобрин – столица Дожинок //Пресс-релиз :спец. выпуск к респ. фестивалю-ярмарке тружеников села «Дажынкі – 2009». Кобрин, 2009. С. 3–8.
  8. 8. Новостройки и реконструкции города Кобрина = Кобрин, устремлённый в будущее //Пресс-релиз :спец. выпуск к респ. фестивалю-ярмарке тружеников села «Дажынкі – 2009”. Кобрин, 2009. С. 21–27, 28–34.
  9. 9. Кобрин // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. Минск, 2008. С. 70–71.
  10. 10. Кобрин //Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С.9799.
  11. 11. Кобрын // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць [пад навук. рэд. А. І. Лакоткі]. Мінск, 2007. С. 106–114.
  12. 12. Кобрин // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 245–247.
  13. 13. Кобрин // Туристическая Кобринщина приглашает : информ.-турист. справочник. Брест : ООО “Брествестпресс”, 2007. С. 3–13.
  14. 14. Сабина, П. Кобрин // Сабина, П. Беларусь живописная = ThepicturesgueBelarus : путеводитель / Петро Сабина : [фото: В. Богданов и др.]. Минск, 2006. С. 65–66.
  15. 15. Князева, В. Кобрын // Князева, В. Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / Вольга Князева. Мінск, 2005. С. 31–33.
  16. 16. Кобрин :план города 1:14000. Кобринский район : карта района1:100000.Минск: РУП «Белкартография», 2005.
  17. 17. Кобрын // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыкл. давед. / [аўт.- склад. Л. В. Календа]. Мінск, 2004. С. 45–47.
  18. 18. По земле Кобринской. Туристические маршруты : справочн. изд. / сост.: Кобр. райисполком, отдел идеол. работы, отдел по физич. культуре, спорту и туризму.; отв. Г. В. Бурдыко, Т. М. Гагакова. Барановичи, 2004. 24 с.
  19. 19. Семь столетий Кобрина” : краткий путеводитель / отв. Е. В. Бабенко., сост. текста: Е. В. Бабенко, Е. Н. Рысь. Брест, 2004. 27 с. (Кобр. военно- ист. музей им. А. В. Суворова).
  20. 20. Федорук, А. Т. Кобринский ключ (г. Кобрин) // Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины. Минск, 2004. С. 182–189.
  21. 21. Памяць. Кобрынскі раён / рэдкал. : Г. К. Кісялёў, Ю. А. Барысюк, Л. Р. Казлоў і інш. Мінск : БЕЛТА, 2002. 622 с. (Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі).
  22. 22. Кобрин в цифрах и фактах. 1994–2001 гг. Кобрин : Отдел информации и соц. отношений Кобр. горисп., 2001.
  23. 23. Кобрын // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 368–372.
  24. 24. Занько, Н. Пяць месцаў, якія варта наведаць у Кобрыне / Настасся Занько // Кобрынскі веснік. 2011. 17 верас. С. 12.
  25. 25. Бабицкий, Д. Где в Беларуси жить хорошо : [в рейтинге городов Беларуси-2008 Кобрин в первой двадцатке] /Дмитрий Бабицкий //Национальная экономическая газета. 2009. 3 апр. С.32.
  26. 26. Зяньковіч, Г. Вандроўка ў мінулае з… атракцыяй : [пра Кобрын мінулы і сучасны] / Ганна Зяньковіч // Полымя. 2008. № 5. С. 193–199.
  27. 27. Міршчына, М. Пад аховай Маці Божай і святой Ганны / Мікола Міршчанка // Маладосць. 2007. № 11. С. 130–132.
  28. 28. Казловіч, В. Ад Кобрынкі – да Кобрына : краязн. нататкі пра Кобрын / Валянціна Казловіч // Беларусь. 2006. № 4. С. 28–30.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 4814 разоў Апошняя змена Пятніца, 13 Сакавік 2020 15:53