У ноч на 2 мая 1943 г. партызаны атрада «Стралкова» Гарадзішчанскага раёна правялі ўрачысты мітынг жыхароў вёскі Застарынне, прысвечаны святу 1 Мая, заначавалі ў дамах. Аб гэтым стала вядома нямецка-фашысцкім акупантам. Раніцай 2 мая 57-ы паліцэйскі батальён СС, які дыслацыраваўся ў Гарадзішчы, акружыў вёску. На ўзбраенні батальёна былі 2 танкеткі, 8 бронемашын, 5 гармат. Спачатку вёску абстрэльвалі з гармат і мінамётаў.
Рота партызан пад камандаваннем Івана Сямёнавіча Кірына заняла кругавую абарону на вышыні, што ў цэнтры вёскі, адбіла некалькі варожых атак. На дапамогу фашыстам падышло падмацаванне. У няроўным баі загінулі 28 партызан. Забраўшы параненых, партызаны адступілі з вёскі ў лес.
Атрад «Стралкова» — адзін з першых партызанскіх атрадаў у Баранавіцкай вобласці. Сабраў і ўзначаліў яго ў сакавiку 1942 г. лейтэнант Чырвонай арміі Сцяпан Канстанцінавіч Камышаў (1920–1943), які меў падпольную клічку «Міхаіл Стралкоў». Ураджэнец Заўялаўскага раёна Удмурціі (Расія), загінуў у баі 7 чэрвеня 1943 г., пахаваны ў в. Ятра Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. З 22 мая 1943 г. атрад «Стралкова» перайменаваны ў атрад імя А. В. Суворава і ўключаны ў Першамайскую партызанскую брыгаду Баранавіцкага партызанскага злучэння.
Эсэсаўцы жорстка расправіліся з жыхарамі вёскі: зганялі людзей па 15–20 чалавек у дамы, загадвалі класціся на падлогу і растрэльвалі іх з аўтаматаў. Праверыўшы, каб не засталося жывых, дамы падпальвалі. Загінулі 382 жыхары вёскі, у т. л. старыя, жанчыны і дзеці (з іх 70 дзяцей да 10-гадовага ўзросту). Было спалена 104 дамы. Маёмасць разрабавана, коні, каровы, куры, гусі былі знішчаны альбо забраны.
Выпадкова выжылі некалькі чалавек, якія ў той час былі па-за вёскай, альбо схаваліся сярод уцалелых пабудоў. Сямігадовая Каця Рулько схавалася пад лаўкай, на яе вачах немцы застрэлілі бацьку і маці, сястру і брата. Дзяўчынка выбралася з хаты праз акно і схавалася ў яме. Шасцігадовага Колю Міхая прыкрыў сабою бацька, але кулі паранілі і яго ў рукі. Потым хлопчык выпаўз з-пад цела бацькі і схаваўся ў агародзе.
Трагедыя здарылася праз 40 дзён пасля знішчэння вёскі Хатынь пад Мінскам. 57-ы паліцэйскі батальён СС быў сфарміраваны на Украіне ў 1942 г., прымаў удзел у карнай аперацыі «Маланка» (1942), забойстве жыхароў вёсак Ятра Навагрудскага раёна (спалена 55 дамоў, забiта 11 чалавек) і Заполле Баранавіцкага раёна. Пасля вызвалення Беларусі пачалася работа па зборы звестак аб злачынствах акупантаў, 15 снежня 1944 г. быў складзены акт аб знішчэнні вёскі Застарынне. Пасля вайны вёска была адроджана, у 1959 г. тут было 392 жыхары.
Памяць аб Застарынні ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» (Лагойскі раён Мінскай вобласці). У 1963 г. на магіле ахвяр пастаўлены абеліск. 9 мая 1983 г. у памяць аб ахвярах фашызму і партызанах у Застарынні ўрачыста адкрыты помнік — скульптура партызанкі са сцягам і вінтоўкай і стэла з імёнамі загінуўшых.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2018 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
1. Застарынне : [Баранавіцкі раён] // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 46.
2. Застарынне // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 703.
3. Застарынне : [Пачапаўскі сельсавет] // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 521.
4. Памятник жертвам фашизма и партизанам : [д. Застаринье] / Н. А. Богушевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 96.
5. Братская могила партизан : [д. Застаринье] / Н. А. Богушевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 95–96.
6. Брацкая магіла партызан ; Магіла ахвяр фашызму / М. А. Багушэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 82.
7. Магіла партызан : [в. Ятра] / У. У. Бянько // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 282.
8. Атрад імя Суворава // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 305.
9. Партызанская брыгада Першамайская // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Мінск, 1990. С. 446–447.
10. Партызанская брыгада імя А. В. Суворава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945. Мінск, 1990. С. 439.
11. Трагедия белорусских деревень, 1941–1944 : документы и материалы / [сост.: Н. В. Кириллова и др.]. – Москва : Фонд «Историческая память», 2011. – 536 с. : ил.
12. Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии, 1941–1944. – Минск : Беларусь, 1984. – 271 с. : ил.
13. В боях за Белоруссию : о ратных подвигах воинов Удмуртии : сборник статей / Удмуртский институт истории, языка и литературы Уральского отделения Академии наук СССР. – Ижевск, 1988. – 227 с., [6] л. ил.
14. Соснина, И. ...И взвилось в небо Застаринье / Ирина Соснина // Наш край. Барановичи, 2018. 28 марта. С. 20.
15. Ганцэвіч, А. Камандзір Міхаіл Стралкоў : [пра партызанскага камандзіра Сцяпана Канстанцінавіча Камышава] / А. Ганцэвіч // Новае жыццё. Навагрудак, 2015. 8 красавіка. С. 4.
16. Петрушкевич, А. Оба мы из огненной деревни : [Застаринье] / А. Петрушкевич // Наш край. Барановичи, 2008. 15 июля. С. 2.
17. Дрозд, З. Ко дню Победы : [новый памятник партизанам будет открыт в д. Застаринье] / З. Дрозд // Intex-press. Барановичи, 2008. 8 мая. С. 3.
18. Сестра Хатыни : [о трагедии д. Застаринье Барановичского района] // Заря. 2008. 25 марта. С. 2.
19. Пустовитовский, А. Трагедия Застаринья / А. Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2013. 30 апреля. С. 2.
20. Скипор, М. Застаринская трагедия : к 70-летию со дня расстрела фашистскими карателями жителей д. Застаринье / Михаил Скипор // Голос ветерана. Барановичи, 2013. Апрель (№ 49). С. 12.
21. Шершень, О. «Я — из огненной деревни» / Ольга Шершень // Наш край. Барановичи, 2012. 20 октября. С. 2.
22. Литвин, А. Кровь и пепел : украинские полицейские батальоны на территории Беларуси в 1941–1944 годах : [упомянуто уничтожение д. Застаринье 57-м батальоном] / Алексей Литвин // Беларуская думка. 2009. № 4. С. 95–101.
23. Гізун, Л. Ушанавалі памяць ахвяр фашызму / Л. Гізун // Intex-press. Барановичи, 2008. 27 марта. С. 5.
24. Михан, А. Застаринье — моя боль и печаль / А. Михан // Наш край. Барановичи, 2003. 8 июля.
25. Сестра Хатыни : [Застаринье] // Знамя юности. 1996. 22 июня.
26. Гуцько, М. Бабуліна песня : [прысвечана памяці жыхароў в. Застарынне] / М. Гуцько // Наш край. Барановичи, 1996. 11 июня.
27. Шерман, Б. Зверства фашизма : [в краеведческом музее хранится справка о крупных преступлениях фашистов в г. Барановичи и Барановичском раёне в 1941–1944 гг.] / Б. Шерман // Наш край. Барановичи, 1994. 2 июля ; 5 июля ; 7 июля.
28. Дёмин, Н. Застаринская трагедия / Н. Дёмин // Наш край. Барановичи, 1994. 5 июля.
29. Малашевский, В. Огненная деревня : [Застаринье] / В. Малашевский // Сельская газета. 1985. 19 февраля.
30. Малашевский, В. Огненная деревня : [Застаринье] / В. Малашевский // Заря. 1984. 20 июня.
31. Лычковский, И. И помнит мир спасённый : [об открытии краеведческого музея в Застаринской восьмилетней школе и памятника жертвам фашизма в д. Застаринье] / И. Лычковский ; фото автора // Знамя коммунизма. Барановичяи, 1983. 12 мая.
32. Шумская, Л. Ты помнишь, товарищ... : [о встрече партизан бригад «25 лет БССР» и им. Суворова в д. Застаринье Барановичского района, где вспоминали бой 2 мая 1943 г.] / Л. Шумская ; фото Э. Кобяка // Заря. 1973. 13 июня.
33. Трагедия в Застаринье // Заря. 1967. 4 июня.
34. Король, О. Сердцу помнить : [о трагедии д. Застаринье] / О. Король // Знамя коммунизма. Барановичи, 1967. 9 мая.