Аўторак, 14 Май 2019 16:15

26 снежня 2019 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Паўла Сямёнавіча Палто (1929–2005), механізатара па вытворчасці цукровых буракоў, Героя Сацыялістычнай Працы (1965)

Павел Сямёнавіч Палто нарадзіўся 26 снежня 1929 г. у вёсцы Моталь Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З маленства ведаў цану нялёгка здабытага хлеба. У 1950–1952 гг. праходзіў службу ў Савецкай арміі. Пасля звальнення ў запас малады чалавек вырашыў працаваць у калгасе. Дужыя, спрытныя рукі паспявалі ўсюды. Вясёлы характар, павага да старэйшых і ўменне даводзіць да канца самую складаную працу вылучалі яго сярод маладых калгаснікаў.

Павел Палто скончыў Драгічынскае СПТВ № 29, атрымаў спецыяльнасць трактарыста-машыніста шырокага профілю. Працаваў трактарыстам на лесанарыхтоўках у Свярдлоўскай вобласці (1953–1954). Вярнуўшыся ў родны край, чатыры гады працаваў на Дружылавіцкай машынна-трактарнай станцыі. З 1958 г. па 1962 г. працаваў трактарыстам у мотальскім калгасе «40 гадоў Кастрычніка», які ў 1959–1973 гг. узначальваў Афанасій Андрэевіч Стрыгуноў.

У 1963 г. Павел Палто ўзначаліў механізаванае звяно брыгады № 2 па вырошчванні цукровых буракоў, працаваў памочнікам брыгадзіра па тэхніцы. У 1965 г. звяно атрымала рэкордны ўраджай: зернявых культур 23,2 ц/га, бульбы 285 ц/га, буракоў 265 ц/га. За дасягнутыя поспехі па вытворчасці і нарыхтоўцы цукровых буракоў Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 31 снежня 1965 г. П. С. Палто прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1970-я гг. у механізаванага звяна П. С. Палто былі яшчэ лепшыя вынікі: зернявыя 29,1 ц/га, бульба 290 ц/га, буракі больш за 300 ц/га. З 1975 г. — начальнік механізаванага атрада, у якім было 24 трактары, 14 камбайнаў, іншая сельскагаспадарчая тэхніка. Павел Сямёнавіч быў простым, камунікабельным і чулым чалавекам, не пакідаў без увагі ніводнай, нават самай нязначнай просьбы. І ў той жа час быў строгім і прынцыповым кіраўніком. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971–1975).

У 1977 г. Паўлу Сямёнавічу прысвоена званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР». Узнагароджаны ордэнам Леніна (1965), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1976), медалём «Серп і молат» (1965), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1979, 1989) і інш.
Павел Сямёнавіч Палто памёр 29 снежня 2005 г.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Палто Павел Семенович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда / [сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов]. Минск, 2014. С. 170–171.
  2. Палто Павел Сямёнавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 475–476.
  3. Палто Павел Семёнович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 477.
  4. Палто Павел Сямёнавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 462.
  5. Палто Павел Сямёнавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 64.
  6. Спиридонов, П. Чародей земли : [очерк о П. С. Палто] / П. Спиридонов // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 242–247.
  7. Моталь : [узгадваецца П. С. Палто] // Гарады і вёскі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 406–410.
  8. Мотоль : [упоминается П. С. Палто] // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 791–794.
  9. Земля отцов — земля святая : [П. С. Палто с 1995 г. председатель ветеранской организации] // О подвигах, о доблести, о славе... / [сост. М. П. Горупа ; рец.: К. М. Ваврук, Н. В. Жук]. Иваново, 2015. С. 122–133.
  10. Горупа, М. П. С селом породненные : из истории Ивановской сельхозтехники / М. П. Горупа, В. И. Митрофанов. – Брест : Брестская типография, 2011. – 196 с.
  11. Наша земля — наша биография : материалы торжественного собрания, посвящённого 60-летию образования Ивановского района / Ивановский районный исполком ; сост. М. П. Горупа. – Иваново, 2000. – 52 с.
  12. Палто Павел Семенович : [некролог] / Н. П. Лукьянчук [и др.] // Чырвоная звязда. Iванава, 2006. 1 студзеня. С. 6.
  13. Бабрыковіч, У. Моталь — вёска ардэнаносцаў : [згадваецца П. С. Палто] / У. Бабрыковіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1999. 13 кастрычніка.
  14. Стасевіч, П. С. Вёска над Ясельдай : гістарычна-краязнаўчы нарыс / П. С. Стасевіч. – Мiнск : Полымя, 1991. – 99, [2] с. : іл. – Са зместу: П. С. Палто. С. 78.
  15. Шырко, В. Зямлi бацькоўскай прыцягненне / Васiль Шырко. – Мінск : Беларусь, 1987. – 126 с. – Са зместу: П. С. Палто. С. 49–51.
  16. Самченко, А. Сердцу дорог каждый уголок : [упоминается П. С. Палто] / Анастасия Самченко // Янаўскі край. Іванава, 2018. 17 жніўня. С. 10.
  17. Мішын, В. Гонар Палескага краю : [пра П. С. Палто] / В. Мішын // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 15 студзеня. С. 2.
  18. Жушма, В. Слава і гонар Палескага Моталя / Васіль Жушма // Беларуская ніва. 2002. 6 лістапада. С. 2.
  19. Каліноўскі, В. На плечи машин : [опытом выращивания высоких урожаев картофеля делится Герой Социалистического Труда П. С. Палто] / В. Каліноўскі // Чырвоная звязда. Іванава, 1987. 25 жніўня. С. 2.
  20. Палто, П. Галоўны прынцып : [адзін рабочы дзень Героя Сацыялістычнай Працы П. С. Палто] / Павел Палто // Заря. 1987. 25 жніўня.
  21. Юркевич, Н. Звеньевой Павел Палто / Н. Юркевич // Заря. 1975. 29 марта.
  22. Палто Павел Семёнович : [биография кандидата в депутаты Верховного Совета БССР по Мотольскому избирательному округу] // Заря. 1971. 11 июля.
  23. Кандыдаты народа : [П. С. Палто] // Чырвоная звязда. 1971. 1 чэрвеня.
  24. Палто, П. Машинами комплексно : [о работе механизатора колхоза «40 лет Октября» П. С. Палто] / Павел Палто // Сельский механизатор. 1970. № 2. С. 4–5.
  25. Палто, П. С. Гаспадары нівы / П. С. Палто // Звязда. 1969. 9 ліпеня.
  26. Харитонова, А. Звезда Полесья : [о Герое Социалистического Труда П. С. Палто] / А. Харитонова // Сельская жизнь. 1967. 19 сентября.
  27. Палто, П. Цель — конечная продукция / Павел Палто // Сельская газета. 1966. 1 февраля.
  28. Палто, П. Щедрость земли : [об опыте работы механизатора колхоза] / Павел Палто // Заря. 1965. 24 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1364 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 10:56