Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 31 Май 2019 10:56

9 чэрвеня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Яўгена Аляксандравіча Бяласіна (1954), перакладчыка-германіста, пісьменніка, журналіста

Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 г. у вёсцы Грынявічы Поразаўскага (цяпер Свіслацкага) раёна Гродзенскай вобласці. Яго родныя мясціны на памежжы Белавежскай і Ружанскай пушчаў. Прафесію выбраў па слядах бацькі, выпускніка Віленскай беларускай гімназіі, настаўніка нямецкай мовы. Яўген Бяласін у 1975 г. скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Пасля службы ў Савецкай арміі выкладаў нямецкую, англійскую мовы ды фізкультуру ў Мсціславе, Карэлічах.

З 1979 г. Я. А. Бяласін жыве ў Брэсце. У 1980–2001 гг. працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам кафедры замежных моў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна. Разам са студэнтамі выдаваў перакладчыцкі культурны бюлетэнь «Pro Europa». У сярэдзіне 1990-х з’яўляўся дырэктарам Брэсцкага філіяла Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра. Працаваў пазаштатным экскурсаводам у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой».

З часоў перабудовы Яўген Аляксандравіч актыўна займаецца грамадскай і палітычнай дзейнасцю. У 2001–2017 гг. працаваў карэспандэнтам газеты «Брестский курьер». Сябар ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Падымае балючыя праблемы экалогіі, наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Прапагандуе веласіпедны транспарт у горадзе. Як краязнавец даследуе гісторыю Брэста і Брэсцкай вобласці. Распрацоўвае тэму падземных збуданяванняў Брэсцкай крэпасці і Брэста.

У суаўтарстве з Л. П. Баршчэўскім выдаў дапаможнік «Кароткая граматыка нямецкай мовы» (2012). Прымае ўдзел у Тыднях нямецкай мовы і культуры, якія штогод праводзяцца ў Брэсце.

Аўтар літаратурных перакладаў з нямецкай, англійскай і польскай моў. Перакладае паэзію і прозу Г. Гейнэ, Ф. Шылера і іншых класікаў нямецкай літаратуры. Пераклады друкаваліся ў часопісах «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Крыніца», літаратурным альманасе «Жырандоля», выходзілі асобнымі выданнямі. Выканаў пераклад успамінаў Себасцьяна Хафнера «Гісторыя аднаго немца» (2006), дзе аўтар апісвае падзеі ў Германіі ад пачатку Першай сусветнай вайны да прыходу да ўлады нацыстаў. У 1993 г. Я. А. Бяласін пачаў перакладаць на беларускую мову раман Чарльза Дыкенса «Олівер Твіст», але з-за перамен у планах выдавецтва выдаць пераклад удалося толькі ў 2010 г. Перакладае на нямецкую мову вершы беларускіх паэтаў Янкі Купалы, Алеся Разанава і інш.

Яўген Аляксандравіч піша вершы, апавяданні, кароткую прозу, вядомы як эсэіст, аўтар публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў. Выдаў кнігі: «Открытость людям» (2006), «Подземные ходы Бреста, крепости и...» (2014), «На пераломе» (2015), «Шчупакабра» (2016). 29 верасня 2015 г. прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Прымае актыўны ўдзел у дзейнасці абласнога аддзялення СБП, часта прыходзіць у Бібліятэку на літаратурныя вечары, творчыя сустрэчы, прэзентацыі кніг.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

Творы, пераклады, артыкулы Я. А. Бяласіна

  1. Шылер, І. Ф. Выбраная паэзія / Фрыдрых Шылер ; пераклад з нямецкай [Я. Бяласіна і інш. ; укладанне Я. Бяласіна]. – Мінск : Зміцер Колас, 2018. – 90 с. – (Паэты планеты).
  2. Шчупакабра : рыбацкія гісторыі / Яўген Бяласін. – Брэст : Альтэрнатыва, 2016. – 179 с., [2] л. іл.
  3. На пераломе : вершы, карацелькі, пераклады / Яўген Бяласін. – Брэст : Альтернатива, 2015. – 155 с.
  4. Подземные ходы Бреста, крепости и... : журналистское исследование с элементами литературы существования / Евгений Беласин. – Брест : Полиграфика, 2014. – 63 с., [12] л. ил.
  5. Разанаў, А. І вынайшаў я крылы — вось яны = So dachte ich mir Flügel aus — da sind sie / Алесь Разанаў ; [пер. на нямецкую мову: Эрб Э., Чапега У., Скакун Г., Бяласін Я. і інш.]. – Вільня : Логвінаў, 2014. – 251, [4] с.
  6. Гейнэ, Г. Пра Польшчу : (напісана ўвосень 1822 году) / Гайнрых Гайнэ ; [пер. з нямецкай Я. Бяласіна]. – Берасьце [Брэст] : [б. в.], 2013. – 42 с.
  7. Баршчэўскі, Л. П. Кароткая граматыка нямецкай мовы / Л. П. Баршчэўскі, Я. А. Бяласін. – Мінск : Радыёла-плюс : Сіўчыкаў У. М., 2012. – 115, [4] с. – (Беларускія ЕўраГраматыкі).
  8. Дзікенс, Ч. Олівер Твіст : раман / Чарльз Дыкенс ; [пераклад Яўгена Бяласіна]. – Мінск : Галіяфы, 2010. – 455 c., [6] л. іл.
  9. Открытость людям: 15 лет / Яўген Бяласін. – Брест, 2006. – 144 с. : ил.
  10. Хафнэр, С. Гісторыя аднаго немца : успаміны, 1914–1933 / Сэбасьцьян Хафнэр ; [пераклад з нямецкай Я. Бяласіна]. – Менск [Мінск], 2006. – 276 с.
  11. Фройд, З. Дыскамфорт ад культуры / Зыгмунд Фройд ; [пераклад з нямецкай Я. Бяласіна]. – Мінск : Энцыклапедыкс, 2001. – 98 с. – (Галерэя чалавечай думкі).
  12. Карацелькі : [апавяданні] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2018. № 10. С. 87–90.
  13. Падзямеллі Пінску: ці адкрыюць іх для турыстаў? / Яўген Бяласін // Новы час. 2019. 1 сакавіка (№ 8). С. 12.
  14. Відзежы і ўспрыманні : [вершы] / Яўген Бяласін // Дзеяслоў. 2018. № 4. С. 131–134.
  15. Расказкі дзядзькі Жаі-жамяровіча У-носе-закалупай дзірку / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2017. № 9. С. 192–196.
  16. Кніга Горвата — гэта музей : [рэцэнзія на кнігу Андруся Горвата] / Яўген Бяласін // Дзеяслоў. 2017. № 1. С. 320–322.
  17. Уладзімір Някляеў: «У сэйме паказваў польскі яблык, куплены ў Менску» / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2017. 30 марта (№ 14). С. 3.
  18. Лазенная вайсковая : [апавяданне] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2016. № 8. С. 49–56.
  19. Пад пяском, над якім плыве рыба : [апавяданне] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 50–52.
  20. Шторм, Т. Uber der Heide = Па-над сустрэчай : [вершы] / Тэадор Шторм ; пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 164.
  21. Гайнэ, Г. Aus dem Zyklus «Lyrisches Intermezzo» ; З цыклу «Лірычнае інтэрмецца» : [вершы] / Гайнрых Гайнэ ; пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 170.
  22. Штрытматар, Э. Schuld = Віна ; Grauer Tag = Шэры дзень ; Lied = Песня : [вершы] / Эва Штрытматар ; пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 171–172.
  23. Шылер, Ф. Das Madchen aus Fremde = Госця з чужыны : [вершы] / Фрыдрых Шылер ; пераклаў з нямецкай Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 168–169.
  24. Купала, Я. Спадчына = Nachlass : [вершы] / Янка Купала ; пераклаў на нямецкую Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2015. № 6. С. 173–174.
  25. Белавежская пушча: праўда і байкі прэс-тура : [вынікі прэс-тура журналістаў, які арганізавала арганізацыя «Экапартнёрства»] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2015. 26 ноября (№ 48). С. 22–23.
  26. Ці памрэ возера Сялец? : неабыякавы погляд нашага карэспандэнта / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2015. 3 сентября (№ 36). С. 22–23.
  27. Таямніцы падземнага Брэста : паміж горадам і крэпасцю адкапалі старое інжынернае збудаванне / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2014. 28 августа (№ 35). С. 22.
  28. Река Лесная: 80 километров умерщвлённой воды / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2014. 14 августа (№ 33). С. 8–9.
  29. Куда ведет тоннель? : подземный ход найден во время строительных работ на Брестском вокзале / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2014. 27 марта (№ 13). С. 9.
  30. Гэтая памяць стукае ў сэрцах : у Брэсце ўшанавалі ахвяраў палітычных рэпрэсій / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2013. 14 ноября (№ 46). С. 9.
  31. Подземелья Бреста – 7: прорыв : [подземные ходы Брестской крепости и за её пределами] / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2013. 11 июля (№ 28). С. 8–9.
  32. Подземелья Бреста – 6 : в пыли под крепостью чей след? : подземный город ведет в историю : и в Тересполь? / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2013. 18 апреля (№ 16). С. 8–9.
  33. Подземный Брест – 5 : в пыли под крепостью чей след? : [подземные ходы Брестской крепости и за её пределами] / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2013. 4 января (№ 1). С. 8.
  34. Пилят ли дубы в Беловежской пуще? : как журналист исследовал лесные тайны / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2013. 26 сентября (№ 39). С. 8–9.
  35. Дитер Богнер: подземелья нужно открыть туристам! : [в экспертном форуме «Брестская крепость: сегодня и завтра» принял участие музейный проектировщик Дитер Богнер из Австрии] / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2013. 16 мая (№ 20). С. 8.
  36. Горячее противостояние : почему геотермальная вода оказалась никому не нужной? / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2013. 7 марта (№ 10). С. 8.
  37. Дзве былі : [апавяданні] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2012. № 4. С. 141–148.
  38. Брестские подземелья – 4 : [о подземных ходах и тоннелях под Брестом] / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2012. 5 июля (№ 27). С. 8–9.
  39. Тайны подземелья – 3 : намечаем туристические перспективы на карте Бреста / Евгений Беласин // Брестский курьер. 2012. 22 марта (№ 12). С. 8–9.
  40. Кравцов, М. В. О пенсии и пенсионерах, или Кто и как сводит концы с концами / Марат Васильевич Кравцов ; беседовал Явген Беласин // Брестский курьер. 2011. 13 января (№ 2). С. 20.
  41. Кравцов, М. В. Беседы с Маратом Кравцовым о жизни, науке и связи времен / Марат Васильевич Кравцов ; собеседника расспрашивал Евгений Беласин // Брестский курьер. 2010. 30 декабря. С. 20–21.
  42. Золотухин, В. С. «Шариковы прорвались...» : [народный артист России о творчестве, о спектакле «Собачье сердце», показанном в Бресте] / Валерий Сергеевич Золотухин ; беседовал Евгений Беласин // Брестский курьер. 2010. 4 ноября (№ 45). С. 20.
  43. Зорка : монаверш ; Здымак : [вершы] ; Станы : [абразкі] / Яўген Бяласін // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2010. № 3. С. 144–146.
  44. Шылер, Ф. Der handschuh. Рукавічка. Пальчатка / Фрыдрых Шылер ; пераклалі Юрка Гаўрук, Яўген Бяласін // Роднае слова. 2009. № 11. С. 24–25.
  45. Уладзiмiр Базан : нарыс аднаго лёсу : [пра брэсцкага мастака У. С. Базана (1956–1997), яго творчую і грамадскую дзейнасць] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2007. 1 марта (№ 9). С. 28.

Аб жыцці і творчасці Я. А. Бяласіна

  1. Бяласін Яўген : [біягр. звесткі] // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст, 2010. № 3. С. 291.
  2. Сіўчыкаў, У. Злаві плотку як калодку… : [пра кнігу Я. Бяласіна «Шчупакабра: рыбацкія гісторыі»] / Уладзімір Сіўчыкаў // Літаратурная Беларусь. 2017. 31 сакавіка (№ 3). С. 16.
  3. Алейникова, Н. Личное, асабістае, individuell : вышла в свет новая книга Евгения Беласина «На пераломе» / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2015. 18 октября (№ 41). С. 10.
  4. Хоміч, І. Летапіс пералому : новая кніга Яўгена Бяласіна : [«На пераломе»] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2015. 13 августа (№ 33). С. 10.
  5. Хоміч, І. Берасцю ад Бяласіна — дзве новыя кнігі : [аб прэзентацыі кніг Я. Бяласіна «Падзямеллі Берасця» і яго перакладаў эсэ Г. Гейнэ «Пра Польшчу»] / Іна Хоміч // Брестский курьер. 2014. 22 мая (№ 21). С. 22.
  6. Мартынюк, М. ТРЭШчины Бреста : [фотоподборка Е. Беласина «Трещины города» открылась в офисе гражданской кампании «Говори правду» г. Бреста] / Марта Мартынюк ; фото Дмитрия Босака // Брестская газета. 2013. 5–11 апреля (№ 14). С. 2.
  7. Разько, П. Мастацтва перакладу паэтычных твораў : на прыкладзе балады Фрыдрыха Шылера : [аб перакладах Ю. Гаўрука і Я. Бяласіна] / Пётр Разько // Роднае слова. 2009. № 11. С. 19–23.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1225 разоў Апошняя змена Панядзелак, 01 Люты 2021 10:47