Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Чэрвень 2019 13:58

14 ліпеня 2019 г. — 75 гадоў з дня вызвалення г. Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944)

Дзень вызвалення г. Пінска Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — адзін з самых светлых дзён для жыхароў горада. 14 ліпеня 1944 г. войскі Савецкай арміі, змятаючы жорсткае супраціўленне фашыстаў, вызвалілі горад ад акупацыі.

Пінск акупанты рыхтавалі да кругавой абароны, усе падыходы да горада былі замініраваны, пабудаваны доты і дзоты. Горад абараняла групоўка амаль у 50 тыс. чалавек. Авалоданне Пінскам у гэтых умовах было вельмі складанай задачай. Да 5 ліпеня 1944 г. часткі 61-й арміі (камандуючы — генерал-лейтэнант П. А. Бялоў) 1-га Беларускага фронту выйшлі ў раён цяжкапраходных Пінскіх балот.

У ноч на 12 ліпеня 1-я Бабруйская брыгада рачных караблёў Дняпроўскай ваеннай флатыліі прарвалася на 20 км за лінію фронту па рацэ Прыпяць у тыл ворага. Незаўважаныя праціўнікам караблі без адзінага стрэлу раніцай высадзілі ў цэнтры Пінска першы эшалон дэсанта ў складзе байцоў і тэхнікі 1323-га палка (камандзір — маёр Г. А. Малчанаў) 415-й стралковай дывізіі (каля 600 чалавек) і атрада маракоў. Высадка была праведзена непасрэдна на прычалы порта. Дэсантнікі хутка занялі значную частку горада. Іх наступ падтрымліваўся агнём плавучых батарэй.

Гітлераўцы кінулі супраць дэсанта танкі і самаходныя гарматы, адкрылі моцны мінамётны агонь. У зацятых баях бранякатары дастаўлялі папаўненне дэсанту, нарошчваючы яго сілы. Фашысты зрабілі больш за 10 контратак і пацяснілі нашых байцоў. У гэты час сухапутныя часці 61-й арміі вялі наступленне на Пінск. Пераадольваючы ўпартае супраціўленне ворага, часці Чырвонай арміі паспяхова фарсіравалі Прыпяць, Ясельду, Піну. Гітлераўцы не вытрымалі і пачалі адступаць. Рашаючы ўдар савецкіх войск быў нанесены ў ноч на 14 ліпеня. Цяжкія баі за вызваленне Пінска скончыліся раніцай 14 ліпеня, калі з поўначы ў Пінск уварвалася 397-я стралковая дывізія 61-й арміі і злучылася з дэсантам.

У баях за Пінск маракі праявілі стойкасць і адвагу. Камандуючы 1-м Беларускім фронтам маршал Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскі абвясціў падзяку маракам «за дерзкую операцию по высадке десанта в центр занятого врагом Пинска». Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні г. Пінска, Вярхоўным галоўнакамандуючым І. В. Сталіным была аб’яўлена падзяка. У загадзе Вярхоўнага галоўнакамандуючага гаварылася: «Войскі 1-га Беларускага фронту, фарсіраваўшы рэкі Ясельда і Прыпяць, сёння, 14 ліпеня пры падтрымцы Дняпроўскай рачной ваеннай флатыліі штурмам авалодалі абласным цэнтрам Савецкай Беларусі горадам Пінскам — важным апорным пунктам абароны немцаў на брэсцкім напрамку».

У гонар вызвалення г. Пінска 14 ліпеня ў Маскве быў дадзены артылерыйскі салют 20 залпамі з 224 гармат. 17 вайсковым падраздзяленням прысвоена ганаровае найменне «Пінскіх». Сотні байцоў і камандзіраў былі ўдастоены высокіх урадавых узнагарод. У вызваленні Пінска ўдзельнічалі 163 вайскоўцы, якія ў розны час былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, сярод іх — 11 маракоў Дняпроўскай ваеннай флатыліі. Дняпроўская ваенная флатылія была ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга.

Пінчукі свята шануюць дату вызвалення, навечна ўпісаную ў гісторыю Пінска. На беразе Піны, ля брацкай магілы загінуўшых пры вызваленні горада 176 матросаў, байцоў 61-й арміі і партызан, у 1968 г. усталяваны помнік героям дэсанта — бранякатар № 92, які паднялі са дна ракі.

У памяць пра тых, хто прынёс свабоду, у горадзе ўсталяваны помнікі і мемарыял, мемарыяльныя дошкі. Імёнамі воінаў-вызваліцеляў і славутых землякоў названы шэраг гарадскіх вуліц. Ганаровымі грамадзянамі Пінска сталі актыўныя ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны: Аляксандр Іванавіч Пяскоў, Андрэй Цімафеевіч Макараў, Ягор Сцяпанавіч Карасёў, Эдуард Баляслававіч Нордман, Мікалай Сцяпанавіч Фядотаў і Іван Георгіевіч Шубітыдзе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай.
Гарачова А. Н., галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

  1. Курсаў, В. Вызваленне / В. Курсаў // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 296–299.
  2. Акімачкіна, Р. В. Вызваленне / Р. В. Акімачкіна // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 294–296.
  3. Якубоўскі, У. М. Пінск / У. М. Якубоўскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Минск, 1990. С. 495.
  4. Камінскі, М. І. Дняпроўская ваенная флатылія / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 196.
  5. Камінскі, М. І. Пінскія вайсковыя злучэнні і часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 496–497.
  6. Дулебо, А. И. Мемориальный комплекс освободителям : [г. Пинск] / А. И. Дулебо, Б. В. Миролюбов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 321–322.
  7. Беларусь: памятное лето 1944 года : материалы Международной научно-практической конференции, посвящённой 70-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков, Минск, 19–20 июня 2014 г. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 568 с. : ил., схемы, таблицы.
  8. Смирнов, Н. И. Генерал Корж. Неизвестные страницы… / Николай Смирнов. – Минск : Звязда, 2014. – 686 с., [16] л. ил. : портр., факсим.
  9. Материалы международной военно-исторической экспедиции «От Бреста до Пинска дорогами войны» : 21–27 июня 2012 г., Республика Беларусь / А. В. Мармашов, А. Н. Чудновец. – Киев : [б. и.], 2012. – 154 с. : ил.
  10. Пінск у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012. С. 457–531.
  11. Киселев, В. К. Особый фронт партизан Белоруссии : июнь 1941 – июль 1944 / В. К.  Киселев. – Минск : Беларуская навука, 2011. – 294 с.
  12. Цуба, М. В. В. З. Корж : невядомыя і малавядомыя старонкі жыцця / М. В. Цуба. – Пінск : Паляшук, 2010. – 88 с.
  13. Спичаков, В. Пинская военная флотилия в документах и воспоминаниях / В. Спичаков. – Львов : Лига-Пресс, 2009. – 65 с.
  14. Узденский, Б. С. Война в Пинске : рассказы пинских подпольщиков и жителей города / Б. С. Узденский. – Ростов-на-Дону : Типография Южного федерального университета, 2009. – 124 с.
  15. Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан... / Эдуард Болеславович Нордман. – Минск : Беларусь, 2007. – 200 с.
  16. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : дзень за днём (ілюстраваная храналогія) / укладальнік і аўтар тэксту Я. В. Малашэвіч. – Мінск : Беларусь, 2004. – 231 с.
  17. Корж, Е. С. Вся жизнь — Отчизне / Е. С. Корж. – Минск : Беларусь, 1984. – 239 с.
  18. Шубитидзе, И. Г. Полесские были / І. Г. Шубитидзе. – Минск : Беларусь, 1974. – 272 с.
  19. Щербакова, Т. Десантник Владимир Канареев : их именами названы улицы : [о краснофлотце Днепровской флотилии, Герое Советского Союза Владимире Григорьевиче Канарееве (1915–1973)] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2019. 29 сакавіка. С. 3.
  20. Белоусов, В. Путь боевой. Победный : [к 100-летию Днепровской военной флотилии, которая в годы Великой Отечественной войны освобождала Пинск] / Виктор Белоусов // Пінскі веснік. 2019. 15 сакавіка. С. 4.
  21. Егоров, Н. Их имена — «в пароходах и строчках...» : [к 100-летию Днепровской военной флотилии, которая в годы Великой Отечественной войны освобождала Пинск] / Николай Егоров // Пінскі веснік. 2019. 15 сакавіка. С. 4.
  22. Улица имени Героя : [о краснофлотце Днепровской флотилии, Герое Советского Союза Алексее Тимофеевиче Куликове (1924–1944), погибшем во время пинской десантной операции] // Пінскі веснік. 2019. 15 сакавіка. С. 4.
  23. Егоров, Н. Бессмертный подвиг моряков-днепровцев / Николай Егоров // Полесская правда. Пинск, 2019. 7 марта. С. 11.
  24. Освободители Пинска, моряки-днепровцы, удостоенные звания Героя Советского Союза // Полесская правда. Пинск, 2019. 7 марта. С. 11 : фот.
  25. Щербакова, Т. «Действует смело... идёт впереди армии...» : [к 100-летию Днепровской военной флотилии, которая в годы Великой Отечественной войны освобождала Пинск] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2019. 29 сакавіка. С. 3.
  26. Бушик, Ю. Есть в Пинске улицы такие : [к 100-летию Иркутско-Пинской дивизии] / Юрий Бушик // Пінскі веснік. 2018. 19 кастрычніка. С. 9.
  27. Ильенков, В. Бессмертно рядовой : [об освободителе Пинска И. С. Жарикове] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 17 ліпеня. С. 2.
  28. Ильенков, В. На пинском направлении : [об освободителях Пинска] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2018. 17 ліпеня. С. 2.
  29. Липисевич, А. Дорогами освободителей : [Пинщина в годы Великой Отечественной войны] / Андрей Липисевич // Полесская правда. 2018. 14 июля. С. 4.
  30. Лобко, М. На передовой — комсомольцы : ко Дню Великой Победы : [о партизанском движении на Пинщине] / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2018. 8 мая. С. 3.
  31. Вирковская, Л. Пути военные Ф. Ф. Триволя прошли через Пинск / Лариса Вирковская // Пінскі веснік. 2017. 14 ліпеня. С. 3.
  32. Ильенков, В. Заглянуть в глаза солдата : [о ветеране Великой Отечественной войны Е. И. Пискунове] / Вячеслав Ильенков ; фото автора // Пінскі веснік. 2017. 21 лістапада. С. 1.
  33. Милевская, Н. Беларусь – Грузия : [о воине-освободителе Пинска Ушанги Годуадзе] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2017. 13 мая. С. 3.
  34. Гришковец, В. Грузинская земля на братскую могилу : [о церемонии передачи земли с родных мест воина-освободителя Пинска Ушанги Годуадзе] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 11 мая. С. 4.
  35. Липисевич, А. Нельзя забыть / Андрей Липисевич ; фото из архива Музея Белорусского Полесья // Полесская правда. Пинск, 2016. 13 июля. С. 1.
  36. Лобко, М. Они не пройдут! / Михаил Лобко // Пінскі веснік. 2016. 21 чэрвеня. С. 3.
  37. Лобко, М. Энергия правоты / Михаил Лобко, Николай Трушко // Полесская правда. Пинск, 2016. 2 июля. С. 3.
  38. Кирьянов, А. Спасение с воды : [Днепровская флотилия помогала освободить Пинск] / Артем Кирьянов // Народная газета. 2016. 1 ліпеня (№ 26). С. 21.
  39. Лобко, М. Ведущая сила / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2015. 14 февраля. С. 10.
  40. Лобко, М. За нашу Отчизну! / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2015. 2 июля. С. 4.
  41. Лобко, М. В борьбе за свободу Отечества / Михаил Лобко // Полесская правда. Пинск, 2014. 18 января. С. 8.
  42. Лобко, М. Служение людям / Михаил Лобко // Пiнскi веснiк. 2013. 25 чэрвеня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1790 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Красавік 2021 11:04