Чацвер, 26 Верасень 2019 11:09

2019 г. — 80 гадоў з часу заснавання ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» (1939)

Гісторыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода бярэ пачатак у кастрычніку 1939 г. Першае ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці прадпрыемства па вырабе малочнай прадукцыі было арганізавана ў будынку, які належыў кавалерыйскім войскам царскай арміі і знаходзіўся пабач з чыгуначным вакзалам. Першым дырэктарам быў У. П. Башкіраў. Не паспела прадпрыемства як след умацавацца, пачалася Вялікая Айчынная вайна. У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі завод быў разрабаваны і знішчаны.

Пасля вызвалення Кобрына (1944) пачалося адраджэнне прадпрыемства, памяшканне завода было рэканструявана. У 1947 г. завод тэхнічна пераўзброілі, што стала вялікай падзеяй для горада. У пачатку 1950-х гг. на прадпрыемстве працавала каля 30 чалавек, штодзень перапрацоўвалася зімой каля 300 л малака, летам — 20 т. Е. П. Лукіна, А. Ф. Ноздрын, С. А. Камендант, А. С. Шыяненка, У. І. Мулярчык, А. М. Жырмант, В. С. Сляпухіна, М. С. Місюк — гэтымі імёнамі пісалася гісторыя прадпрыемства.

У 1968 г. пабудавалі новы Кобрынскі масласырзавод, магутнасць якога была разлічана на перапрацоўку 50 т малака за змену. У выніку мадэрнізацыі вытворчасці адбыўся пераход ад разліву малака ў флягі да выпуску яго ў поліэтыленавых пакетах, ад вагавага тварагу ў флягах да фасаванага ў пакетах.

У 1984 г. на заводзе пачаўся новы этап актыўнай рэканструкцыі і будаўніцтва. Пасля запуску цэха сухога абястлушчанага малака ў 1990 г. Кобрынскі масласырзавод выйшаў на першае месца ў Беларусі па перапрацоўцы абястлушчанага малака і падсырнай сыроваткі. З цягам часу было вырашана нарасціць выпуск сырнай прадукцыі, з гэтай мэтай зрабілі рэканструкцыю ў сырцэху, мадэрнізавалі абсталяванне.

У 1997 г. завод атрымаў статус акцыянернага таварыства адкрытага тыпу. У 2012–2013 гг. набыта абсталяванне для вырабу плаўленых сыроў, новая лінія па ўпакоўцы сыру, абсталяванне па вытворчасці тварагу. У жніўні 2015 г. быў запушчаны новы цэх па вытворчасці цвёрдых і паўцвёрдых сыроў, у т. л. элітнай групы, абсталяваны самым сучасным аўстрыйскім абсталяваннем. Магутнасці новага цэха дазвалялі выпускаць да 30 т сыроў у суткі, вырабляць сыры рознай формы, прычым у аўтаматызаваным рэжыме, а таксама сыры дробнай фасоўкі.

Сёння ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў малочнай прамысловасці рэспублікі па вытворчасці цвёрдых сычужных сыроў. Сыраробства з’яўляецца асноўным напрамкам вытворчасці: на гэтыя мэты ідзе больш за 70 % сыравіны. Каля 90 % гатовага сыру адпраўляецца на экспарт. Пад маркай «Кобрынскія сыры» выпускаюць 31 від паўцвёрдых сыроў, з якіх 28 — па ўласных распрацоўках. У апошні час кобрынскія сыраробы пачалі вырабляць элітныя сыры з доўгім тэрмінам выспявання, ад шасці месяцаў да года, і дабіліся значных поспехаў.

На ААТ «Кобрынскі МСЗ» уся прадукцыя вырабляецца з натуральнага высакаякаснага адборнага малака, у сувязі з гэтым старанна аналізуецца якасць сыравіны, якая паступае на прадпрыемства. Завод цесна супрацоўнічае з аграрным сектарам раёна, аказваючы пастаянную падтрымку сельгаспрадпрыемствам. Партнёрамі прадпрыемства з’яўляюцца больш за 600 арганізацый з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Завод з’яўляецца экспартна арыентаваным, тавары адпраўляюцца ў Расію, Казахстан, Туркменістан, Узбекістан, Ірак.

На прадпрыемстве пастаянна вядзецца работа па абнаўленні і пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі. У суткі завод перапрацоўвае 400 т малака. Тут вырабляюць больш за 130 найменняў прадукцыі — ад масла, тварагу, гарчыцы да пудынгаў і напіткаў. Асноўныя з іх: сыры цвёрдыя сычужныя, масла, мяккія сыры, плаўленыя сыры, марожанае, дэсерты, пудынгі, маянэзы, соусы таматавыя, гарчыца, сухія малочныя прадукты; малочны цукар-сырэц; сыроватка малочная сухая.

Пацвярджэннем высокай гарантыі стабільнай якасці выпускаемай прадукцыі завода з’яўляецца работа ў сістэме менеджменту якасці па міжнародных стандартах ІСО 9001-2001. Наладжана безадходная перапрацоўка малака, прымяняюцца рэсурсазберагальныя тэхналогіі.

Прадпрыемства ўдзельнічае ў шматлікіх выстаўках і кірмашах, праводзіць маркетынгавыя даследаванні па вывучэнні мясцовага рынку і за межамі рэспублікі. Прызнаннем высакаякаснай прадукцыі завода служаць і перамогі ў розных конкурсах. Прадукцыя Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода ўжо некалькі гадоў запар атрымлівае толькі вышэйшыя ўзнагароды. У бягучым годзе ААТ «Кобрынскі МСЗ» стала лаўрэатам конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», удастоена ўзнагарод міжнароднай выставы «ПРАДЭКСПА – 2019».

На заводзе працуюць больш за 530 чалавек. З 2015 г. на пасадзе дырэктара ААТ «Кобрынскі МСЗ» — Руслан Іванавіч Чыбатар, які тут працуе з 1999 г., пачынаў апаратчыкам, майстрам, начальнікам цэха. У 2017 г. Р. І. Чыбатар прызнаны адным з лепшых кіраўнікоў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна, галоўны бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Кобринский маслодельно-сыродельный завод // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. C. 100.
  2. Кобринский маслосырзавод // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 285.
  3. Кобрынскі масласырзавод // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1979. Т. 2. С. 348.
  4. Адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынскі масласыраробчы завод» // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 412–413.
  5. Кобринские сыры. Всегда только лучшее! // Брестчина, устремленная в будущее : фотоальбом. Брест, 2009. С. 274–275.
  6. Корбут, В. ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод». 70 лет (1939–2009) / Вячеслав Корбут. – Минск : Друк-С, 2010. – 184 с.
  7. Открытое акционерное общество «ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод». Всегда только лучшее! : рекламное издание. – Кобрин : [б. и.], 2014. – 10 с.
  8. Открытое акционерное общество «ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод» // Инвестиционные возможности Брестской области. Кобринский район. Брест, 2004. С. 21.
  9. Сітуха, У. Калі сыр плача — майстар смяецца / Уладзімір Сітуха // Стваральнікі : у 2 ч. / Уладзімір Сітуха. Брэст, 2013. Ч. 1. С. 152–158.
  10. Мельнік, Р. У фармаце жывога дыялогу : [старшыня Белтэлерадыёкампаніі І. Эйсмант высока ацаніў дасягненні калектыву Кобрынскага масларобна-сыраробнага завода] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2019. 14 верасня. С. 2.
  11. О престижности конкурсов в области качества : [ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод» получило заслуженные награды по итогам областного конкурса за достижения в области качества] // Заря. 2019. 27 апреля. С. 20.
  12. Сергеев, И. Диплом за сыр : [Кобринский маслодельно-сыродельный завод удостоен наград международной выставки «Продэкспо-2019»] / Иван Сергеев // Заря. 2019. 4 мая. С. 9.
  13. Елизарова, Ж. Качество сегодня — гарантия успеха завтра : [стратегия ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод» — завоевать обширный потребительский рынок качеством и вкусом] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 20 красавіка. С. 1, 3.
  14. Белов, Д. «Кобринские сыры — лучшие на «ПРОДЭКСПО-2019» / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 27 лютага. С. 2.
  15. Вошел в десятку лучших : [Кобринский маслодельно-сыродельный завод стал лауреатом конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь»] // Кобрынскі веснік. 2019. 16 студзеня. С. 2.
  16. Сергеев, И. Чей товар лучше? : [Кобринский маслодельно-сыродельный завод — среди победителей конкурса «Лучшие товары Республики Беларусь» за 2018 г.] / Иван Сергеев // Заря. 2019. 9 января. С. 3.
  17. Яскевіч, С. Кобрынскія сыры: напоўненыя смакам і любоўю / Святлана Яскевіч, Алена Даўжанюк ; фота Яўгена Пясецкага // Звязда. 2018. 22 снежня. С. 6.
  18. Елизарова, Ж. Искусство быть лидером : [кобринские сыры дегустировали на Международной выставке в Китае] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 17 лістапада. С. 3.
  19. Высокое качество и отменный вкус : [кобринские сыроделы подтвердили высокое качество своей продукции] // Кобрынскі веснік. 2018. 29 верасня. С. 9.
  20. Волков, С. Чьи сыры лучше? : [кобринские сыроделы взяли Гран-при профессионального конкурса в Сочи] / Сергей Волков // Заря. 2018. 29 сентября. С. 2.
  21. Тоболич, С. Кто лучший руководитель : [среди победителей областного конкурса — руководитель Кобринского маслодельно-сыродельного завода Руслан Чиботарь] / Светлана Тоболич // Заря. 2018. 14 июля. С. 2.
  22. Курец, А. Названы лучшие руководители в сфере АПК : [руководитель Кобринского МСЗ Руслан Чиботарь — среди победителей областного конкурса] / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 14 июля. С. 26.
  23. Елизарова, Ж. ОАО «Кобринский МСЗ»: «Всегда только лучшее!» / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 14 ліпеня. С. 3.
  24. Волков, С. Чья «молочка» вкуснее? : [продукция Кобринского маслодельно-сыродельного завода удостоена наград конкурса-дегустации «Чемпион вкуса»] / Сергей Волков // Заря. 2018. 19 июня. С. 2.
  25. Белов, Д. Новые победы наших сыроделов / Дмитрий Белов // Заря. 2018. 19 июня. С. 2.
  26. Белов, Д. Кобринские сыроделы подтвердили высокое качество / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 23 мая. С. 3.
  27. Сергеев, И. Медаль за сыр : [продукция Кобринского МСЗ удостоена высоких наград на конкурсе «Лучший продукт – 2018» в Москве] / Иван Сергеев // Заря. 2018. 17 февраля. С. 2.
  28. Елизарова, Ж. Новые горизонты кобринских сыроделов : [сыроделие — основное направление работы ОАО «Кобринский МСЗ»] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 17 лютага. С. 3.
  29. Апрелев, В. Лучшие руководители: кто они? : [директор ОАО «Кобринский МСЗ» Руслан Чиботарь признан одним из лучших руководителей сельскохозяйственных и перерабатывающих предприятий] / Владимир Апрелев // Заря. 2017. 29 июля. С. 6.
  30. Юшкевич, П. Три составляющие успеха : [традиционный способ производства, современное оборудование, качественное сырье — составляющие успеха ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод»] / Павел Юшкевич // Сельская газета. 2017. 16 ноября. С. 15.
  31. Дубина, Л. Чемпионы вкуса : [ОАО «Кобринский маслодельно-сыродельный завод» завоевало Кубок чемпионов в народном конкурсе-дегустации «Чемпион вкуса»] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 19 лістапада. С. 10.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1121 разоў Апошняя змена Чацвер, 14 Студзень 2021 11:12