Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Кастрычнік 2019 14:15

8 жніўня 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Мікалая Людвігавіча Светліка (1904–1972), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)

Мікалай Людвігавіч Светлік нарадзіўся 8 жніўня 1904 г. у вёсцы Паланечка Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

 

З 1939 г. працаваў паляводам. У 1944 г. узначаліў звяно па вырошчванні канюшыны. У 1952–1966 гг. палявод эксперыментальнай базы (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 г. Баранавіцкага) раёна.

Звяно М. Л. Светліка на плошчы 5,5 га атрымала ўраджай насення канюшыны 5,2 ц/га. 30 сакавіка 1949 г. за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Працаваў побач з Васілём Міхайлавічам Качаргой (1904–1981), якому таксама прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1949) за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны. Героі жылі небагата, хаты былі старыя і маленькія, таму калгас для герояў пабудаваў дом.

М. Л. Светлік памёр 7 лютага 1972 г., пахаваны на могілках у в. Вольна. У 1973 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.

 

                                                                                                                                                                                                                 Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Светлик Николай Людвигович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 195.
  2. Светлик Николай Людвигович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 559.
  3. Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 544.
  4. Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 440.
  5. Новикова, Г. Н. Могила Светлика Николая Людвиговича / Н. Г. Новикова // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 92.
  6. Панасюк, Н. Потомственный хлебороб / Н. Панасюк // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 293–298.
  7. Барановичский район : [справ. издание]. – Барановичи : Барановичская укрупнённая типография, 2009. – 40 с. : ил.
  8. Панасюк, Н. Потомственный хлебороб / Н. Панасюк // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 2 декабря.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1058 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 11:02