Серада, 11 Снежань 2019 09:11

10–11 жніўня 2019 г. — Х Міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» (аг. Моталь, Іванаўскі р-н)

Гісторыя кулінарнага свята «Мотальскія прысмакі» пачыналася з тэматычнай экскурсіі «Народная абрадавая страва» ў Мотальскім музеі народнай творчасці Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У час яе правядзення наведвальнікі музея маглі многа даведацца аб палескіх святах, а таксама ўбачыць і пачаставацца той абрадавай кухняй, якая іх суправаджае: посныя, святочныя і штодзённыя стравы, куцця і вясельны каравай.

 

У мэтах адраджэння, развіцця, папулярызацыі лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, далучэння да іх шырокіх слаёў грамадства, папулярызацыі народнай беларускай кухні, развіцця і ўмацавання міжнародных культурных сувязяў, абмену духоўнымі і культурнымі каштоўнасцямі ў аг. Моталь праводзіцца Міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі».

Ля вытокаў фестывалю стаяла і была аўтарам яго канцэпцыі Вольга Рыгораўна Мацукевіч, якая ў 1988–2012 гг. з’яўлялася дырэктарам музея народнай творчасці. Моталь — вядомы ў Беларусі рэгіянальны цэнтр рамесніцтва і прадпрымальніцтва, дзе захоўваюць традыцыі і мясцовы каларыт, ганарацца сваім патрыятызмам.

Першы фестываль «Мотальскія прысмакі» адбыўся 10 жніўня 2008 г. і адразу прыцягнуў увагу, нават перамог у намінацыі «Падзея. Свята года» VI Рэспубліканскага конкурсу «Пазнай Беларусь» (2008). У 2010 г. фестываль упершыню прайшоў не ў адзін, а ў два дні. З таго часу ён ператварыўся ў сапраўдны брэнд Іванаўскага раёна і Брэсцкай вобласці, пра яго даведаліся за мяжой. У 2015 г. мерапрыемства афіцыйна набыло міжнародны статус.

Першапачаткова фестываль праводзіўся штогод, з 2015 г. праходзіць раз на два гады, у гаспадароў стала больш часу на падрыхтоўку. Кулінарны фестываль дае магчымасць шматлікім гасцям пазнаёміцца з унікальнымі традыцыямі і асаблівасцямі самабытнага кутка Палесся, прадэгуставаць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі, лепшыя стравы, прыгатаваныя мясцовымі гаспадынямі, набыць якасную прадукцыю мясцовых вытворцаў, якая на фестывалі прадстаўлена ў шырокім асартыменце.

У розныя гады ў «самым смачным фестывалі Беларусі» прымалі ўдзел міжнародныя дэлегацыі і афіцыйныя госці з Літвы, Германіі, ЗША, Швецыі, Галандыі, Ізраіля, прадстаўнікі АБСЕ, эксперты са шведскай арганізацыі «Рэгіянальная кулінарная спадчына Еўропы», прадстаўнікі рэстараннага бізнесу Беларусі і замежжа, вялікая колькасць прадстаўнікоў СМІ. Фестываль стаў не толькі часткай турызму і культуры, але і месцам сустрэч дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў розных краін, сяброў і гасцей з усіх куткоў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа.

У Моталі ў студзені 2015 г. быў адкрыты музей хлеба, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з тэхналогіяй і прыняць удзел у выпечцы хлеба. Госці і ўдзельнікі фестывалю праяўляюць пэўны інтарэс да традыцый яўрэйскай кухні. Да жніўня 1941 г. у Моталі пражывала немалая колькасць яўрэяў, тут нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства першы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль Хаім Вейцман. Таму арганічна, што ў асаблівасцях мясцовай кухні шмат яўрэйскіх прыёмаў гатавання. Ізраільскія шэф-повары праводзяць майстар-класы.

Х Міжнародны кулінарны фестываль «Мотальскія прысмакі» адбыўся
10–11 жніўня 2019 г., на яго з’ехаліся тысячы гасцей і ўдзельнікаў. У насычанай праграме — выставы, кірмашы, прэзентацыі, конкурсы, паказ фальклорнымі калектывамі рэгіянальных абрадаў, канцэрты, музычны батл і інш. Гасцей свята частавалі не толькі традыцыйнымі беларускімі стравамі. У Моталь прыехалі прадстаўнікі Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі і Алжыра, якія знаёмілі з асаблівасцямі кухні сваіх народаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.
Пай Вольга Васільеўна, б
iблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Мотальскія прысмакі [Выяўленчы матэрыял] : [фотаальбом / фотаздымкі і тэкст Г. Ліхтаровіча]. – Іванава: Тэра-Брэнд, 2010. – [93] с.
  2. Прысмакі беларуска-польскага Палесся = Przysmaki Polesia Polsko-Bialoruskiego / склад.: Г. Грабарчук [і інш.] ; рэд.: Т. М. Мхаян, Г. Грабарчук. – Брэст : Альтернатива, 2010. – 31 с.
  3. Ляўчук, З. С. «Мотальскі фэст» як форма захавання рэгіянальнай культуры Палесся / З. С. Ляўчук, С. В. Крокун // Традиции духовной и материальной культуры Пограничья : сборник материалов Международной научной конференции, Брест, 13–16 ноября 2016 года. Брест, 2017. С. 155–159.
  4. Гетман, И. Анатолий Лис: «К нам едут за впечатлениями. На такие фестивали, как «Мотальскія прысмакі» / Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2019. 30 жніўня. С. 4 : фот.
  5. Лосич, П. Песни, рыба и медовая тыква : пир на весь мир закатили в минувшие выходные жители деревни Мотоль Ивановского района / Павел Лосич // Сельская газета. 2019. 13 августа. С. 12.
  6. Гетман, И. Уже «Прысмакі» близко-близко... : [круглый стол «Янаўскага краю» аб падрыхтоўцы фестывалю] / Игорь Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2019. 26 лютага. С. 4–5.
  7. Трибулева, Е. Кумпяк, колбаски и китайские пельмени / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2017. 16 августа. С. 7.
  8. Целюк, А. Місто Мотоль: всім було смачно і всім высёло… / А. Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2017. 15 жніўня. С. 4–5.
  9. Бисун, Ю. Праздник, который нужно попробовать / Юрий Бисун // Янаўскі край. Іванава, 2017. 11 жніўня. С. 2.
  10. Корженевич, С. В. Особенности проведения гастрономического фестиваля «Мотальскія прысмакі» в рамках развития событийного туризма в Республике Беларусь / Корженевич С. В. // Геаграфія. Серыя «У дапамогу педагогу». 2016. № 10. С. 57–60.
  11. Федорук, М. Гостеприимным «Мотальскім прысмакам» и жара не стала помехой : [послесловие к фестивалю] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 14 жніўня. С. 1, 4, 6.
  12. Сацута, А. Хата прысмакаў / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2015. 14 жніўня. С. 10.
  13. Козлович, В. Кушайте, гости дорогие! / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2015. 11 августа. С. 12.
  14. Каткавец, А. Лакомства + традиции = «Мотальскія прысмакі» / Алла Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 11 жніўня. С. 1.
  15. Крэйдзіч, А. Пазайздросціць і БігМак смаку Мотальскіх прысмак / Анатоль Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2015. 7 жніўня. С. 8.
  16. Федарук, М. Старинные традиции покорили гостей / Мария Федарук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 15 жніўня. С. 1–2.
  17. Босак, Д. Колбасный рай на Мотольской земле / Дмитрий Босак // Брестская газета. 2013. 16–22 августа (№ 33). С. 9.
  18. Михович, С. Лаборатория хорошего вкуса / С. Михович // Знамя юности. 2013. 22 августа. С. 29.
  19. Каткавец, А. Прысмакаў хапіла ўсім / А. Каткавец // Заря. 2013. 13 августа. С. 5.
  20. Яскевіч, С. У Моталі было смачна / С. Яскевіч // Звязда. 2013. 13 жніўня. С. 1, 5.
  21. Кур’янаў, А. Знайтэ людцы, шчо йэ такі нашы «Мотальскі прысмакі»! / А. Кур’янаў // Рэспубліка. 2013. 13 жніўня. С. 8.
  22. Каткавец, А. Творчая лабараторыя гастранамічнага турызму / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 24 жніўня. С. 3.
  23. Федарук, М. Сусветная вядомасць — праз кулінарную ідэю / Марыя Федарук // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 17 жніўня. С. 1–5.
  24. Каткавец, А. І кулінарыя з’яднае / Ала Каткавец // Заря. 2012. 16 августа. С. 1, 4.
  25. Волынчук, Л. Фишка международного масштаба / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2012. 15 августа. С. 8.
  26. Паўлоўскі, Б. Хто там быў — мёд, піва піў? / Барыс Паўлоўскі // Вечерний Брест. 2012. 15 августа. С. 1.
  27. Яскевіч, С. Мотальская каўбаска: запрашаем! Калі ласка! / Святлана Яскевіч // Звязда. 2012. 14 жніўня. С. 3.
  28. Мінкевіч, Л. Мона Ліза… з каўбасы / Л. Мінкевіч // Народная газета. 2012. 14 жніўня. С. 8.
  29. Волынчук, Л. Фишка международного масштаба / Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2012. 8 августа. С. 8.
  30. Семяновіч, В. Мотальскія прысмакі, або Як захаваць нацыянальную кухню / В. Семяновіч // Беларускі час. 2011. 25 жніўня. С. 8.
  31. Каткавец, А. Цуда-свята маталян : што за пахі, што за смакі — бо тож «Мотальскія прысмакі» / Ала Каткавец // Заря. 2011. 16 августа. С. 1–5.
  32. Паўлоўскі, Б. Смачны турызм / Барыс Паўлоўскі // Вечерний Брест. 2011. 17 августа. С. 5.
  33. Муха, Ф. Два дня со вкусом / Федор Муха // Рэспубліка. 2011. 16 жніўня. С. 4.
  34. Каткавец, А. Што за пахі! Што за смакі!... / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 16 жніўня. С. 1–2.
  35. Яскевіч, С. «Маталяне вам гатуюць, маталяне вас частуюць!» / Святлана Яскевіч // Звязда. 2011. 16 жніўня. С. 4.
  36. Міхалевіч, Г. Фестываль са смакам / Г. Міхалевіч // Народная газета. 2010. 4 верасня. С. 3.
  37. Каткавец, А. Не забудуць госці смаку розных Мотальскіх прысмакаў / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2010. 3 верасня. С. 1–3.
  38. Паўлоўскі, Б. І прысмакаў цэлы свет / Барыс Паўлоўскі // Вечерний Брест. 2010. 1 сентября. С. 8.
  39. Арлова, І. За прысмакамі — у Моталь / Ірына Арлова // Народная газета. 2010. 1 верасня. С. 1, 11.
  40. Каткавец, А. Знаходзілі тое, што шукалі, дзяліліся тым, што мелі / Ала Каткавец // Заря. 2010. 31 августа.
  41. Яскевіч, С. Пілі, елі, пакуль не запелі / Святлана Яскевіч // Звязда. 2010. 31 жніўня. С. 1–2.
  42. Каткавец, А. Мотальскія прысмакі на любы густ / А. Каткавец // Заря. 2010. 28 августа. С. 4.
  43. Бебенина, О. Мотольские разносолы / О. Бебенина // Народная газета. 2009. 26 верасня. С. 10.
  44. Куновская, М. Путешествия за колбасой становятся респектабельными / М. Куновская // Обозреватель. 2009. 28 августа. С. 16.
  45. Міховіч, С. Частавалі, чым мелі, весялілі, як умелі… / С. Міховіч // Вечерний Брест. 2009. 19 августа. С. 5.
  46. Каткавец, А. І скакалі, і спявалі, і смакоццем частавалі / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2009. 18 жніўня. С. 1.
  47. Мядзведзева, В. Моталь: кландайк для этнографа і рай для гурмана / В. Мядзведзева // Звязда. 2009. 18 жніўня. С. 1, 2.
  48. Каткавец, А. Сельскі кірмаш еўрапейскага маштабу : [II Міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі»] / Ала Каткавец // Заря. 2009. 18 августа. С. 8.
  49. Козлович, В. Зроблена ў Моталі! / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2009. 18 августа. С. 13.
  50. Міховіч, С. У Моталь — на прысмакі / С. Міховіч // Вечерний Брест. 2009. 14 августа. С. 8.
  51. Король, Л. Ивановцы — лауреаты конкурса : [в республиканском конкурсе «Пазнай Беларусь» за праздник «Мотальскія прысмакі»] / Л. Король // Чырвоная звязда. Iванава, 2008. 18 лістапада. С. 1.
  52. Трибулева, Е. Чарка со шкваркой и свадебный каравай задавали тон на первом кулинарном фестивале в Мотоле / Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2008. 15 августа. С. 7.
  53. Козлович, В. «Смачна есці» : в Мотоле прошёл кулинарный праздник / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 12 августа. С. 5.
  54. Крейдич, А. Мотоляне пофестивалили с пользой / Анатолий Крейдич // Заря. 2008. 12 августа. С. 1–3.
  55. Горупа, М. В мире жить — соседей угостить: наше наследие : [первый на территории Беларуси кулинарный праздник «Мотальскія прысмакі»] / Мария Горупа // Чырвоная звязда. Іванава, 2008. 12 жніўня. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1007 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 12:37