Пятніца, 31 Студзень 2020 10:13

2019 г. — 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Ляскавічы (Іванаўскі р-н;1495)

Вёска Ляскавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1495 г. Тады яна была ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У XVI ст. — у складзе Пінскага павета Трокскага ваяводства. Пасля прыняцця «Устава на валокі» ў 1557 г. — у прыватнай уласнасці, якая належала служачым людзям-шляхціцам.

 

З 1795 г. Ляскавічы ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай губерні, з 1797 г. у Літоўскай губерні. З 1801 г. у складзе Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. На працягу першай паловы XIX ст. адначасова належала некалькім гаспадарам, якія хутка мяняліся, але ў асноўным вёска знаходзілася ва ўласнасці роду Ляскоўскіх.

З 1939 г. — у Беларускай ССР. На 1940 г. — вёска ў Іванаўскім раёне Пінскай вобласці, цэнтр Ляскавіцкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, уваходзіла ў рэйхскамісарыят «Украіна». У Ляскавічах была створана і дзейнічала патрыятычная падпольная арганізацыя. Акупанты спалілі 36 пабудоў, у т. л. 12 жылых, 24 гаспадарчых. 14 кастрычніка 1943 г. загублены 17 мірных жыхароў. За час вайны загінулі два партызаны-падпольшчыкі. На франтах у 1939–1945 гг. загінула 37 жыхароў вёскі. У памяць пра 115 загінуўшых жыхароў вёсак Ляскавічы, Шчакоцк, Вярхусце ў 1968 г. усталяваны помнік (рэканструяваны ў 1989 г.).

У 1946 г. у вёсцы было 1155 жыхароў. У 1949 г. Ляскавіцкая пачатковая школа была пераўтворана ў сямігадовую. З 8 студзеня 1954 г. — вёска Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 г. Ляскавіцкі сельсавет павялічаны. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы 1143 жыхары. У чатырох прыстасаваных карпусах, а таксама ў асобным будынку, дзейнічала васьмігадовая школа, у якой на 1961 г. было 259 вучняў; таксама працавала вячэрняя школа сельскай моладзі, дзе займаліся 73 вучні. У 1962–1965 гг. — у складзе Драгічынскага раёна.

Паводле перапісу 1979 г. было 1268 жыхароў. У 1997 г. — 496 двароў, 1303 жыхары. У 1949 г. створаны калгас імя Пушкіна, які пасля ўзбуйнення 26 жніўня 1950 г. увайшоў у склад калгаса імя Горкага, які 16 мая 2003 г. пераўтвораны ў СВК «Ляхавічы-Агра». На 1 студзеня 2005 г. у Ляскавіцкім сельсавеце аб’яднаны 8 населеных пунктаў, меліся 1180 гаспадарак, пражывалі 2890 чалавек.

Першы храм у гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў в. Ляскавічы быў пабудаваны ў 1647 г. У 1783 г. была пабудавана новая Прачысценская царква. Падоўжна-восевая капазіцыя храма складаецца з прамавугольнага асноўнага зруба і пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі. Агульны дах па цэнтры завершаны васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалком. Галоўны фасад вырашаны плоскасна і завершаны трохвугольным франтонам даху з паўкруглай люкарнай у тымпане. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Перад царквой пастаўлена драўляная званіца-брама каркаснай канструкцыі, накрыта чатырохсхільным дахам з галоўкай у цэнтры.

У залу над уваходам выступаюць хоры, падтрыманыя двума слупамі. Захаваліся абразы ХVІІ–ХVІІІ стст.: «Хрыстос Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Мікалай Угоднік», «Узнясенне»; абразы ХІХ ст.: «Спас Пантакратар», «Архангел Міхаіл», «Святы Сцяфан», «Святы Фадзей», «Багародзіца з дзіцем». Прачысценская царква — помнік народнага драўлянага дойлідства Беларускага Палесся, уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Па тэрыторыі Іванаўскага раёна праходзіць Дуга Струвэ — самы працяглы помнік са Спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, рашэнне аб яго стварэнні было прынята на 29-й сесіі міжурадавага камітэта ў Дурбане 15 ліпеня 2005 г. У склад геадэзічнага помніка «Дуга Струвэ» ўвайшлі 5 пунктаў, адзін з іх у Ляскавічах, дзе ўстаноўлены памятны знак.

З 1930-х гг. у Ляскавічах распаўсюдзілася традыцыя вырошчваць у агародах ягады клубніцы, якая ў гэтым краі раней была невядома. Першым клубніцу выгадаваў мясцовы селянін Даніла Мікалаевіч Касенюк, ад яго кусцікі «каралеўскіх ягад» пайшлі па ўсёй вёсцы. Ураджай клубніцы прадпрымальныя жыхары вазілі прадаваць у гарады. 23 чэрвеня 2019 г. у Ляскавічах прайшоў фестываль «Клубнічны кірмаш».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Ляскавічы // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 428.
  2. Ляскавічы // Культура Беларусі : энцыкладпеыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 202–203.
  3. Лясковичи. Лясковичи-Агро // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 54.
  4. Ляскавічы // Гарады і вёскі : энцыклапедыя. Минск, 2006. Т. 3, кн. 1. С. 398–400.
  5. Лясковичи // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 302, 785–786, 830.
  6. Ляскавічы // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / уклад.: В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук. Мінск, 2000. С. 577.
  7. Ляскавічы // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 478.
  8. Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 237.
  9. д. Лясковичи, центр сельсовета : крестьянский двор с несвязанными постройками / В. С. Гурков. Памятник землякам. Пречистенская церковь / Т. В. Габрусь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 193–194.
  10. Мароз, В. В. Драўляныя і сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – 512 с. : іл. – Са зместу: Ляскавічы, Іванаўскі р-н. С. 133, 150, 165, 166.
  11. Лясковичский сельсовет. Лясковичи. // Памятники Ивановщины рассказывают… / сост.: И. С. Шпак, Л. А. Добродей. Иваново, 2018. С. 124–163.
  12. Локотко, А. И. Цвета и легенды родных просторов / А. И. Локотко ; [предисл. Ю. Захариной]. – Минск : Беларуская навука, 2017. – 151 с.
  13. Лясковичский сельсовет // О подвигах, о доблести, о славе… / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [сост. М. П. Горупа]. Иваново, 2015. С. 65–92.
  14. Кресс, Д. Лясковичи — лучшие : [Брестским облисполкомом подведены итоги ежегодного смотра санитарного состояния и благоустройства населённых пунктов области; в числе победителей в категории «Сельские населённые пункты» д. Лясковичи Ивановского района] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2019. 9 жніўня. С. 2.
  15. Целюк, А. Лясковичи — в числе победителей : [в ежегодном республиканском смотре-конкурсе санитарного состояния и благоустройства городов и сёл по итогам 2018 г. в числе победителей оказалась д. Лясковичи] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2019. 22 лютага. С. 5.
  16. Саломка, І. Любоў дзіцячая — найлепшы падарунак : [Іванаўская дзіцячая бібліятэка пры падтрымцы настаяцеля прыхода храма Ражджаства Прасвятой Багародзіцы в. Ляскавічы Мікалая Балюка правяла свята] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 30 лістапада. С. 13.
  17. Пясецкі, Я. Усё гэта відаць з вышыні : [царква Раства Прасвятой Багародзіцы в. Ляскавічы] / Я. Пясецкі // Звязда. 2018. 5 верасня. С. 13.
  18. Займист, И. Клубничный рай : [в рамках Года малой родины впервые в д. Лясковичи совместно с праздником деревни прошёл «Праздник ягодок Клубники»] / Ирина Займист // Янаўскі край. Іванава, 2018. 19 чэрвеня. С. 1, 5.
  19. Целюк, А. Работа депутата — в действии : [депутат по Ляховичскому избирательному округу Андрей Денисейко вместе с работниками Лясковичского сельисполкома принял участие в работе по расчистке мелиоративного канала д. Лясковичи] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 6 красавіка. С. 2.
  20. Соломка, И. Христос на земле — воспряньте! : [храм Рождества Пресвятой Богородицы д. Лясковичи] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 12 студзеня. С. 10.
  21. Кресс, Д. «У огонька рождественской свечи» : [о праздничной программе, которую подготовили и провели преподаватели Воскресной школы при храме Рождества Пресвятой Богородицы д. Лясковичи совместно с работниками Ивановской детской библиотеки] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2018. 12 студзеня. С. 2.
  22. Кресс, Д. Итоги смотра-конкурса : [звание «Лучший общественный пункт охраны правопорядка» получил ОПОП Лясковичского сельсовета] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2017. 22 снежня. С. 3.
  23. Федорук, М. Кому — варенье, а кому «клубничные» рубли : [д. Лясковичи — клубничная столица Ивановщины] / Мария Федорук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 30 чэрвеня. С. 7.
  24. Колодич, В. А. Урок мужества возле стелы памяти : [д. Лясковичи во время Великой Отечественной войны] / В. А. Колодич // Янаўскі край. Іванава, 2017. 19 мая. С. 13.
  25. Рубашевский, Ю. Через всю войну : музей имени отца : [биография ветерана Великой Отечественной войны Ивана Даниловича Касенюка из д. Лясковичи Ивановского района] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2017. 5 мая. С. 4.
  26. Соломка, И. Душа лучится вдохновеньем: Христос воскрес! : [подведены итоги районного конкурса юных художников «Светлая Пасха», который проводился отделом идеологической работы, культуры и по делам молодёжи, Ивановской детской школой искусств им. Н. Орды и храмом Рождества Пресвятой Богородицы д. Лясковичи] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 18 красавіка. С. 1.
  27. Соломка, И. С благовением к святому хлебу : [как выпекают просфору в приходе храма Рождества Пресвятой Богородицы д. Лясковичи рассказал священник Николай Балюк] / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 14 красавіка. С. 1.
  28. Саломка, І. Экскурсія з журналісцкім прыцэлам : [кампанія на чале з настаяцелем прыхода храма Ражджаства прасвятой Багародзіцы в. Ляскавічы Мікалаем Балюком завітала з экскурсіяй у рэдакцыю «Янаўскага краю»] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 4 красавіка. С. 3
  29. Соломка, И. Владыка в Лясковичах : [25 января в церкви Рождества Пресвятой Богородицы д. Лясковичи божественную литургию возглавил Высокопреосвященнейший архиепископ Пинский и Лунинецкий Стефан] / Ирина Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 31 студзеня. С.4.
  30. Балюк, Н. Храм в честь Рождества Пресвятой Богородицы : [история храма в д. Лясковичи] / священник Николай Балюк ; фото Степана Тюшкевича // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 27 студзеня. С. 13 : фот.
  31. Целюк, А. Здесь живут трудолюбивые, влюбленные в малую родину люди : [Лясковичский сельсовет] / Анастасия Целюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 4 лістапада. С. 6.
  32. Шыш, Н. Старасць у радасць : [Ляскавіцкая ветэранская арганізацыя] / Н. Шыш // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 14 кастрычніка. С. 7.
  33. Михальчук, В. Через годы... : [о ремесленнике Иване Яковлевиче Валовене из д. Лясковичи] / В. Михальчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 16 верасня. С. 6.
  34. Михайлюк, Е. Храм — сердце деревни : [история храма Рождества Пресвятой Богородицы в д. Лясковичи Ивановского района] / Елена Михайлюк // Полесская правда. Пинск, 2016. 23 июля. С. 10.
  35. Кухарчук, Н. Чем живет молодежь пригорода : [организация государственной молодёжной политики на территории Лясковичского сельсовета] / Н. Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 17 студзеня. С. 6.
  36. Шыш, Н. У Ляскавічах — людзі прыгожыя : [пра дзень вёскі] / Н. Шыш // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 14 кастрычніка. С. 7.
  37. Пуцыкович, В. Новой школе — 30, а старой — 110 / В. Пуцыкович // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 11 лютага. С. 5.
  38. Денисейко, А. Ивановский район — колыбель одного из «чудес света» : место прохождения Дуги Струве / Анатолий Денисейко // Чырвоная звязда. Iванава, 2006. 15 жніўня. С. 3.
  39. Русак, Н. Дуга Струвэ: з дакладнасцю да 20 сантыметраў у маштабах Зямлі : [пункты Асаўніца, Чэкуцк, Ляскавічы (Іванаўскі р-н) унесены ў спіс ЮНЕСКА] / Н. Русак // Культура. 2005. 5 жніўня. С. 5.
  40. Жушма, В. Ляскавіцкі сельсавет: учора, сення, заўтра / Васіль Жушма // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 17 лістапада. С. 2.
  41. УЛяскавіцкім сельсавеце // Чырвоная звязда. Іванава, 1988. 26 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1032 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Люты 2021 15:59