Панядзелак, 24 Люты 2020 10:46

16 студзеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Дзмітрыевіча Трашчылы (1960), спартсмена (лёгкая атлетыка), трэнера, заслужанага майстра спорту СССР (1988), чэмпіёна свету (1983)

Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1975 г. актыўна займаўся лёгкай атлетыкай у Мінску, першым трэнерам быў Б. А. Міхальчук, з 1979 г. — Г. П. Бухарына. Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1980) у бегу на 300 м у закрытых памяшканнях. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР. Двухкратны прызёр СССР, пераможца спаборніцтваў на прызы братоў Знаменскіх.

 

На чэмпіянаце Еўропы 1982 г. зборная СССР у складзе Аляксандра Трашчылы, Паўла Рошчына, Паўла Канавалава і Віктара Маркіна заняла трэцяе месца, уступіўшы камандам ФРГ і Велікабрытаніі. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1982) у эстафеце 4х400 м у складзе зборнай каманды СССР.

На чэмпіянаце свету 1983 г. Аляксандр Трашчыла разам з Сяргеем Лавачовым, Мікалаем Чарнецкім і Віктарам Маркіным заваяваў залаты медаль у эстафеце 4х400 м. Двухкратны рэкардсмен СССР у эстафеце 4х400 м, пераможца Кубка васьмі нацый (1983). У 1983 г. у Хельсінкі ў складзе зборнай каманды СССР становіцца чэмпіёнам свету ў эстафеце 4х400 м.

Сярэбраны прызёр спаборніцтваў «Дружба-84» у бегу на 400 м (1983). Вынік, паказаны Аляксандрам Трашчылам на дыстанцыі 400 м на спаборніцтвах «Дружба-84», з’яўляецца нацыянальным рэкордам Беларусі. Рэкардсмен Беларусі (1984) у бегу на 400 м (трэнеры Г. П. Бухарына, Г. І. Чэвычалаў, Б. А. Міхальчук, А. І. Юлін).

У 1989 г. Аляксандр Трашчыла скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1988 па 1991 г. працаваў трэнерам-выкладчыкам у спартыўным клубе арміі Беларускай ваеннай акругі, у 1991–1993 гг. дырэктарам спартыўнага клуба «Няміга». З 1993 г. стаў старшым трэнерам нацыянальнай маладзёжнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы, працаваў дзяржаўным трэнерам. У канцы мая 2012 г. быў назначаны выконваючым абавязкі кіраўніка нацыянальнай каманды.

25 кастрычніка 2012 г. загадам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь назначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, кіраваў зборнай на Гульнях-2012 у Лондане. На жаль, беларускія спартсмены ўпершыню ў суверэннай гісторыі засталіся без залатых медалёў (Надзея Астапчук, якая заваявала золата, з-за станоўчай допінг-пробы была пазбаўлена ўзнагароды). Са студзеня 2014 г. — старшы трэнер нацыянальнай каманды па Мінскай вобласці.

Аляксандр Трашчыла з’яўляецца заслужаным майстрам спорту СССР (1988), членам прэзідыума БФЛА. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, медалём «За працоўную доблесць».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Анцімонік Кацярына Міхайлаўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Трощило Александр Дмитриевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 413.
  2. Трощило Александр Дмитриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 270.
  3. Трощило Александр Дмитриевич / А. М. Петриков // Спортивная энциклопедия Беларуси. Минск, 2005. С. 441.
  4. Трощило Александр Дмитриевич // Спортсмены Пинщины / авт.-сост. И. А. Кибак. Минск, 2004. С. 101.
  5. Легкая атлетика / М. Е. Кобринский [и др.] ; под общ. ред. М. Е. Кобринского, Т. П. Юшкевича, А. Н. Конникова. 2-е изд. Минск : Тесей, 2012. Из содерж.: А. Трощило. С. 92, 106.
  6. Трощило, А. Александр Трощило: в сборной грядут перемены : [беседа с гл. тренером сборной Беларуси по лёгкой атлетике] / А. Трощило ; [беседовал] Михаил Дубицкий // Спортивная панорама. 2013. № 112. С. 8.
  7. Трощило, А. Главный тренер сборной Беларуси по легкой атлетике Александр Трощило: «Для спортсменов должны быть другие зарплаты» / Александр Трощило ; [интервью вела] Татьяна Шахнович // Комсомольская правда в Белоруссии. 2013. 29 августа. С. 31.
  8. Тасман, Б. Королеве лидера! : [упоминается А. Трощило] / Борис Тасман // Прессбол. 2013. 23 августа. С. 11.
  9. Тасман, Б. Системный приговор : [вопросы к А. Трощило] / Борис Тасман // Прессбол. 2013. 22 августа. С. 1, 4.
  10. Дубицкий, М. Александр Трощило: одна за всех, или Кто во что горазд / Михаил Дубицкий // Спортивная панорама. 2013. 20 августа. С. 4.
  11. Трощило, А. Перед штурмом : [беседа с гл. тренером национальной команды лёгкой атлетики] / А. Трощило ; [беседовал] Борис Тасман // Прессбол. 2013. 1 марта. С. 16.
  12. Дубицкий, М. Александр Трощило: о клановости и пересудах / Михаил Дубицкий // Спортивная панорама. 2013. 1 февраля. С. 2.
  13. Сивый, А. Александр Трощило: «Радости пока мало…» / Алесь Сивый // Народная воля. 2012. 21 лістапада.
  14. Трощило, А. Александр Трощило: о фаворитах и олимпийском составе : [беседа с исполняющим обязанности главного тренера сборной Беларуси по лёгкой атлетике] / А. Трощило ; беседовал Михаил Дубицкий // Спортивная панорама. 2012. № 98. С. 2.
  15. Трощило, А. Между прошлым и будущим : [беседа с председателем Белорусской федерации лёгкой атлетики] / Александр Трощило ; [записал] Борис Тасман // Прессбол. 2012. 14 ноября. С. 1, 7.
  16. Александр Трощило мастер спорта международного класса // Легкая атлетика. 1984. № 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1083 разоў Апошняя змена Чацвер, 11 Сакавік 2021 10:35