Пятніца, 13 Сакавік 2020 13:41

18 красавіка 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Эдуарда Сямёнавіча Ханка (1940), кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь (1996)

Эдуард Сямёнавіч Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 г. у Фёдараўскім раёне Кустанайскай вобласці (Казахстан) у сям’і ваеннаслужачага. У 1946 г. сям’я пераехала ў Беларусь, у г. Брэст. Потым бацька служыў на Калыме, дзе Эдуард навучыўся іграць на акардэоне, выступаў на школьных вечарах. У 1953 г. вярнуліся ў Брэст, тут Эдурад скончыў сярэднюю школу № 7 (1957) і музычную школу.

 

Пасля школы Эдуард Ханок паступаў у музычнае вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі, але няўдала (недабраў балаў па замежнай мове). Паступіў у Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі, вучыўся ў класе кампазітара Я. А. Глебава, скончыў вучылішча з адзнакай у 1962 г. Затым паступіў на кампазітарскае аддзяленне (клас народнага артыста СССР Д. Б. Кабалеўскага) Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. I. Чайкоўскага. У 1969–1972 гг. — выкладчык музычна-педагагічнага факультэта Крыварожскага педагагічнага інстытута (Украінская ССР).

У 1973–1983 гг. Эдуард Ханок жыў і працаваў у Брэсце, тут напісаў шэраг твораў. Музыку да спектакля «Брестская крепость» К. Губарэвіча, які пастаўлены ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя Ленінскага камсамола Беларусі. Сачыніў музыку да песні «Малиновка» на словы А. Папярэчнага, якая спачатку выконвалася ў Брэсце мясцовымі музыкантамі, а ў 1980 г. стала ўсесаюзным хітом у выкананні ВІА «Верасы».

З 1973 г. — член Саюза кампазітараў СССР. Э. С. Ханок працуе ў розных жанрах — вакальна-сімфанічным, камерна-інструментальным, камерна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Яго музыцы ўласцівыя вобразнасць, меладычнасць, запамінальнасць з характэрнымі інтанацыяй, гармоніяй і рытмікай. З яго твораў фарміраваліся рэпертуары вакальна-інструментальных ансамбляў «Верасы», «Сябры» і «Песняры». Творы выконвалі вядомыя артысты Л. Лешчанка, Э. Хіль, В. Талкунова, М. Пахоменка і інш. У 1978 г. А. Пугачова ўключыла ў свой рэпертуар дзве яго песні: «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») на верш І. Шафрана і «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») на верш І. Рэзніка.

Аўтар песень «Зима» («Потолок ледяной, дверь скрипучая»), «Давай поговорим», «Я у бабушки живу», «Завіруха», «Здравствуй, чужая милая», «Самурай», «Вы шуміце, бярозы», «Конь незацугляны», «А я лягу, прылягу» і інш., музыкі да драматычных спектакляў («Молодая гвардия» А. Фадзеева, «Кот в сапогах» С. Пракоф’ева і Г. Сапгір, «Аморальная история» Э. Брагінскага і Э. Разанава, «Конёк-Горбунок» паводле казкі П. Яршова), музыкі да беларускіх анімацыйных фільмаў «Квака-задавака» (1975), «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981) і інш. Яго песні станавіліся лаўрэатамі усесаюзных тэлефестываляў «Песня года» 71, 74, 78, 80, 81 і 82 гг.

Э. С. Ханок — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982), народны артыст Рэспублікі Беларусь (1996). Жыў і працаваў у Мінску, з 2000 г. — у Маскве. Шмат выступае ў канцэртах, на творчых сустрэчах. Займаецца навуковымі даследаваннямі ў вобласці музычнай творчасці і шоу-бізнесу, працуе над дысертацыяй «Тэорыя творчых прафесій». Для пацвярджэння сваёй тэорыі «Творчыя хвалі» зрабіў хваляграмы А. Пушкіна, М. Гогаля, П. Чайкоўскага, М. Магамаева, У. Высоцкага, І. Кабзона, Л. Лешчанкі, А. Пугачовай і інш. Аўтар мастацка-публіцыстычных кніг «Пу-га-чёв-щи-на» (1998), «Пу-га-чёв-щи-на... Десять лет спустя» (2008), «Пу-га-чёв-щи-на. Конец истории» (2015).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Ханок Эдуард Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 539.
  2. Ханок Эдуард Сямёнавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 423.
  3. Ханок Эдуард Семёнович // Республика Беларусь : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 404–405.
  4. Ханок Эдуард Сямёнавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 497–498.
  5. Ханок Эдуард Сямёнавіч // Кампазітары Беларусі : [даведнік] / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіеня. Мінск, 1997. С. 175–178.
  6. Ханок Эдуард Сямёнавіч / Дз. М. Жураўлёў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 434.
  7. Ханок Э. С. // Союз композиторов БССР : краткий биобиблиогр. справочник / Д. Н. Журавлев. Минск, 1978. С. 260–261.
  8. Ханок, Э. Пу-га-чёв-щи-на. Конец истории (три «оттепели» в жизни Примадонны) / Эдуард Ханок. – Минск : Ковчег, 2015. – 253 с.
  9. Ханок, Э. С. Пу-га-чёв-щи-на... Десять лет спустя (три «оттепели» в жизни Примадонны) / Эдуард Ханок. – Москва : Грифон, 2008. – 223 с.
  10. Ханок, Э. Пу-га-чёв-щи-на / Эдуард Ханок. – Киев : Астарта, 1998. – 190 с.
  11. Орлов, И. Песня года родилась у нас : [об истории песни «Малиновка»] / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2020. 6 марта (№ 10). С. 7.
  12. Глущенко, Т. Культпоход по дебрям закулисья предпринял наш земляк, композитор Эдуард Ханок / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2018. 9 ноября (№ 45). С. 11.
  13. Глущенко, Т. Он уважать себя заставил : [о борьбе композитора Э. Ханка за авторские права авторов песен] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2018. 21 сентября (№ 38). С. 3.
  14. Мощик, С. Мимо Европы «пролетели» белорусские исполнители на Евровидении. Почему? : [композитор Э. Ханок об участии белорусских исполнителей в конкурсе песни «Евровидение»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2015. 22 мая. С. 1, 4.
  15. Глущенко, Т. Брест как причал для волны : [о встрече с композитором Э. Ханком в Брестском ледовом дворце спорта] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2013. 25–27 декабря. С. 1, 3.
  16. Крылова, Е. Эдуард Ханок: характер : [по материалам беседы с композитором] / Елена Крылова // Минский курьер. 2013. № 87. С. 23.
  17. Ханок, Э. С. Ньютон от музыки / Эдуард Ханок ; записала Ирина Рудакова // Имена. 2013. № 4. С. 36–39 : фот.
  18. Ханок, Э. С. Ты — как парус на волне : [композитор об искусстве, творчестве и современной эстраде] / Эдуард Ханок ; беседовала Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2013. 5 апреля. С. 3.
  19. Ханок, Э. На волнах Эдуарда Ханка / Эдуард Ханок ; беседовал Олег Климов // Советская Белоруссия. 2012. № 99. С. 14.
  20. Ханок, Э. С. Апякунская хваля кампазітара : чаму Эдуард Ханок раскручвае аматарскі ансамбль з Мазыра для вялікай сцэны? / Эдуард Сямёнавіч Ханок ; гутарыў Яўген Рагін // Культура. 2012. 19 мая (№ 20). С. 6 : фат.
  21. Ханок, Э. Суперхіт пад «рэнтгенам» / Эдуард Ханок ; гутарыла Надзея Бунцэвіч // Культура. 2009. 21–27 лістапада (№ 47). С. 13.
  22. Ханок, Э. Прафесіянал часовых эмоцый / Эдуард Ханок ; запісаў Ілля Свірын // Культура. 2009. 21–27 лютага (№ 8). С. 13.
  23. Федотова, Н. Ханок снова «гонит волну» : [о книге Э. Ханка «Пу-га-чёв-щи-на... Десять лет спустя»] / Наталья Федотова // Обозреватель. 2008. 6 ноября (№ 45). С. 39.
  24. Ханок, Э. Кому нужны четыре октавы? / Эдуард Ханок ; записала Рита Измайлова // Советская Белоруссия. 2007. 16 мая. С. 14.
  25. Ханок, Э. По дорогам шоу-бизнеса / Эдурад Ханок ; записала Татьяна Хорошилова // Советская Белоруссия. 2006. 13 июля. С. IV (приложение: Союз. Беларусь – Россия).
  26. Ханок, Э. Летапісец эстрады і вынаходнік «тэорыі хвалі» / Эдуард Ханок ; запісала Вольга Мешчаракова // ЛіМ. 2004. 19 лістапада (№ 46). С. 14.
  27. Ханок, Э. Падарожжа ў Крутызну Эдуарда Ханка, або Ту-ту да «Тату» / Эдуард Ханок ; запісала Дар’я Амяльковіч // Культура. 2004. 6–12 лістапада (№ 45). С. 13.
  28. Ханок, Э. Чувствую себя брестчанином / Эдуард Ханок // Вечерний Брест. 2004. 28 июля. С. 13.
  29. Ханок, Э. Всем звездам приходит Ханок : [композитор о состоянии современной белорусской и российской эстрады] / Эдуард Ханок ; записала Н. Шарай // Вечерний Брест. 2003. 12 сентября. С. 2.
  30. Ханок, Э. «Звезды» не знают, когда придет «ханок» / Эдуард Семенович Ханок ; спрашивала Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2004. 26 ноября. С. 4.
  31. Ханок, Э. «Я вычислил путь звезды» / Эдуард Ханок ; записала Ольга Тараканова // Трибуна. 2004. 4 сентября. С. 4.
  32. Ханок, Э. «Я переживаю сейчас счастливые времена» / Эдуард Ханок ; беседовала Н. Конохова // Вечерний Витебск. 2000. 9 сентября.
  33. Ханок, Э. С «иксами» задачи... : [композитор о музыкальной культуре Беларуси] / Эдуард Ханок ; записал Юрий Шапран // Вечерний Брест. 2000. 1 января. С. 5.
  34. Ядревский, Г. Евдокимов пролетел над городом «фанерой» : [о концерте певца Я. Евдокимова и композитора Э. Ханка в Бресте] / Г. Ядревский // Вечерний Брест. 1999. 3 ноября. С. 1–2.
  35. Ханок, Э. «Я не хочу больше быть композитором в Беларуси...» / Эдуард Ханок ; записала Н. Кушнерик // Вечерний Брест. 1999. 3 сентября. С. 3.
  36. Ханок, Э. «Я не ухожу из эстрады, потому что у меня есть более интересная профессия...» / Эдуард Ханок ; расспрашивала В. Козлович // Брестский курьер. 1999. 2 сентября. С. 13.
  37. Ханок, Э. «Пока здесь ничего не будет...» : [беседа с композитором о творчестве и отношении к шоу-бизнесу] / Эдуард Ханок ; записала Г. Вотинцева // Витебский курьер. 1999. 26 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 889 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 09:10