Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 12 Май 2020 08:44

1 лютага 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Майсеевіча Гарошкі (1940), Героя Сацыялістычнай Працы (1978), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна

Васіль Майсеевіч Гарошка нарадзіўся 1 лютага 1940 г. у вёсцы Селішча Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў вялікай (9 дзяцей) сялянскай сям’і. Бацька, Майсей Захаравіч Гарошка, служыў салдатам у час Першай сусветнай вайны, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі, у 1917 г. уключыўся ў рэвалюцыю, штурмаваў Зімні палац, але быў непісьменны, вярнуўся ў родную вёску, працаваў на зямлі.

 

Дзяцінства Васіля прыпала на Вялікую Айчынную вайну і галодны пасляваенны час. З малых гадоў далучыўся да сялянскай працы, дапамагаў ва ўсім бацьку, бегаў у школу ў суседнюю вёску Парахонск. Не скончыўшы школу, чатырнаццацігадовы юнак паехаў на заробкі, удзельнічаў у будаўніцтве чыгункі Арэнбург – Орск, Усць-Бухтомірскай ГЭС, працаваў у порце на Іртышы, на палях у Краснадарскім краі.

У час службы ў Савецкай арміі стаў старшым сяржантам, начальнікам тэлефоннай станцыі, адначасова наведваў вячэрнюю сярэднюю школу, якую паспяхова скончыў, падрыхтаваўся да паступлення ў ВНУ.

У 1967 г. Васіль Гарошка скончыў эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў у калгасе «Аснежыцкі» Пінскага раёна галоўным эканамістам. Калгас з 1950 г. узначальваў Уладзімір Антонавіч Ралько, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1958, 1976). У 1969 г. В. М. Гарошка назначаны галоўным аграномам калгаса. Паралельна займаўся навуковай дзейнасцю, скончыў аспірантуру, абараніў дысертацыю «Производство зерна в юго-западной части БССР», атрымаў вучоную ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук (1976).

Калгас «Аснежыцкі» з’яўляўся прыкладам умелага і эфектыўнага вядзення сельгасвытворчасці. Сярэднегадавая ўраджайнасць у 10-й пяцігодцы (1976–1980) тут склала 46,8 ц/га, цукровых буракоў — 483 ц/га, кармавых карняплодаў — 680 ц/га. У калгасе датэрмінова быў выкананы пяцігадовы план продажу дзяржаве малака і мяса. Павысіўся дабрабыт жыхароў вёсак.

За поспехі ў выкананні планаў і абавязацельстваў па павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў 23 сакавіка 1978 г. В. М. Гарошку прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

З чэрвеня 1978 г. В. М. Гарошка — старшыня калгаса імя М. Горкага Пінскага раёна. Напачатку ўраджайнасць у калгасе была толькі 10 ц/га, але хутка калгас выйшаў у перадавыя, вытворчасць валавой жывёлагадоўчай прадукцыі да 1989 г. вырасла ў 10 разоў. Першым у раёне калгас пачаў вырошчваць кукурузу на зерне: без адпаведнай тэхнікі, без тэхналогій, але з першага разу атрымаў жадаемы вынік.

За высокія паказчыкі гаспадарка была занесена на Дошку пашаны ВДНГ СССР. На тэрыторыі калгаса было 14 невялікіх вёсак, для іх жыхароў ствараліся ўмовы для заробку, будаваліся малочнатаварныя фермы. Цэнтральная сядзіба калгаса — вёска Плешчыцы пераўтварылася ў развіты пасёлак з прыстойнай інфраструктурай, куды пераймаць вопыт вядзення гаспадаркі прыязджалі аграрыі з усяго Савецкага Саюза. Патрабавальны да сябе, гэтага ж Васіль Майсеевіч чакаў ад кожнага спецыяліста.

У 1971–1976 гг. з’яўляўся членам ЦК КПБ. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Беларускі вучоны-эканаміст, спецыяліст у вобласці аграрнай эканомікі В. М. Гарошка з’яўляўся членам рэспубліканскага Савета па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу пры кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 1997–2005 гг. працаваў дырэктарам Пінскага дзяржаўнага гідрамеліяратыўнага тэхнікума імя А. Кляшчова (з 2003 г. аграрна-тэхнічнага каледжа). Потым — намеснікам дырэктара Пінскага філіяла Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Васіль Майсеевіч узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1971, 1978), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1984), залатымі і сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР. У 2006 г. яму прысвоена званне Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна.

Жонка, Вольга Міхайлаўна, скончыла эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, трыццаць гадоў узначальвала эканамічную службу калгаса «Аснежыцкі», потым была галоўным эканамістам пінскага сельгаспрадпрыемства «Ставок». Пабудавалі дом, выгадавалі сыноў Васіля і Аляксандра, дачку Алену, яны закончылі Беларускую сельгасакадэмію, працуюць на Брэстчыне.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Горошко Василий Моисеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 296.
  2. Горошко Василий Моисеевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 78.
  3. Гарошка Васіль Майсеевіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 457.
  4. Горошко Василий Моисеевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 165.
  5. Гарошка Васіль Майсеевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 151.
  6. Белковский, В. И. Плодородие и использование торфяных почв / В. И. Белковский, В. М. Горошко. – Минск : Ураджай, 1991. – 293 с.
  7. Горошко, В. М. Преодоление / В. М. Горошко ; [лит. запись Р. А. Ткачука]. – Минск : Ураджай, 1990. – 231 с. : ил.
  8. Колхоз имени Горького Пинского района Брестской области / [подготовили: В. М. Горошко, О. К. Давыденко]. – Минск : Ураджай, 1984. – 15 с.
  9. Горошко, В. М. Из опыта работы колхоза «Оснежицкий» по интенсификации и специализации производства / В. М. Горошко. Минск : Правл. о-ва «Знание» БССР, 1978. – 18 с. – (Материал в помощь лектору).
  10. Прокопов, П. Е. Рациональные севообороты необходимое условие увеличения производства зерна в районах Белорусского Полесья / П. Е. Прокопов, В. М. Горошко. – Минск : Наука и техника, 1978. – 79 с.
  11. Горошко, В. М. Производство зерна в юго-западной части БССР : автореферат диссертации ... кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.01) / В. М. Горошко. – Минск, 1976. – 33 с.
  12. Субат, У. П. «Не парушай калодзежа, пакуль не збудуеш новага» : [па матэрыялах гутаркі з В. М. Гарошкам] / Уладзімір Субат // Вытокі. Нашчадкам у спадчыну / Уладзімір Субат. – Мінск, 2016. – С. 61–66.
  13. Колхоз «Оснежицкий» Пинского района Брестской области / Министерство сельского хозяйства БССР ; [подгот.: В. А. Ралько, В. И. Галочкин]. – Минск : Ураджай, 1976. – 15 с.
  14. Ребковец, Л. Ровесник и гордость района : [В. М. Горошко] / Людмила Ребковец // Полесская правда. Пінск, 2020. 1 февраля. С. 3.
  15. Милевская, Н. На своей земле : [о ВМГорошко] / Наталья Милевская ; фото автора // Полесская правда. Пинск, 2015. 4 февраля. С. 1.
  16. Герою Социалистического Труда Горошко В. М. : [поздравления к 70-летию] / А. С. Скакун // Белорусская нива. 2010. 13 февраля. С. 2.
  17. Тоболич, А. С годами звезды не тускнеют : [к 70-летию В. М. Горошко] / А. Тоболич // Заря. 2010. 6 февраля. С. 5.
  18. Скороход, Ю. Кавалер Золотой Звезды / Юрий Скороход // Полесская правда. Пинск, 2010. 30 января. С. 2, 4.
  19. Гарошка, В. Акцыянерны мільён калгаса / В. Гарошка ; інтэрв’ю ўзяў С. Шапіра // Звязда. 1989. 26 красавіка.
  20. Горошко, В. М. «Домашняя смена» колхозника / В. М. Горошко // Сельская газета. 1989. 4 апреля.
  21. Горошко, В. Будущее рождается сегодня / В. Горошко // Полесская правда. Пинск, 1981. 4 августа.
  22. Горошко, В. М. Помогает оснежицкий опыт / В. М. Горошко // Сельское хозяйство Белоруссии. 1981. № 3. С. 15.
  23. Горошко, В. М. Два председательских года / В. М. Горошко // Заря. 1980. 24 декабря.
  24. Шлег, А. Калі вырастаюць крылы... : [пра старшыню калгаса імя Горкага В. М. Гарошку] / А. Шлег // Чырвоная змена. 1979. 7 ліпеня.
  25. Владимиров, К. Колхоз возглавил Герой Труда / К. Владимиров // Полесская правда. Пинск, 1978. 5 июля.
  26. Юркевич, Н. Агроном растит хлеб, хлеб растит агронома / Н. Юркевич // Заря. 1978. 9 июня.
  27. Кучинская, Л. Его земные заботы: [о гл. агрономе колхоза «Оснежицкий» В. М. Горошко] / Л. Кучинская // Знамя юности. 1977. 17 мая.
  28. Горошко, В. М. Весна в «Оснежицком» / В. М. Горошко ; записал Н. Юркевич // Заря. 1977. 24 марта.
  29. Анискин, В. Ключ к плодородию: [агротехнические мероприятия колхоза «Оснежицкий»] / В. Анискин // Сельское хозяйство Белоруссии. 1976. № 9. С. 10–11.
  30. Горошко, В. Всё начинается с земли / В. Горошко // Сельская газета. 1976. 5 июня.
  31. Горошко, В. М. За 50-центнеровый урожай [зерновых культур колхоза «Оснежицкий»] / В. М. Горошко, Ч. А. Шостак // Зерновое хозяйство. 1976. № 2. С. 37–38.
  32. Горошко, В. М. Ключевая проблема : интенсификация зернового производства в колхозе «Оснежицкий» / В. М. Горошко // Сельское хозяйство в Белоруссии. 1975. № 12. С. 4–5.
  33. Горошко, В. Пятьдесят центнеров зерна — не предел / В. Горошко // Земледелие. 1975. № 6. С. 13–15.
  34. Ралько, В. Оснежицкий каравай / В. Ралько, В. Горошко // Сельская газета. 1974. 29 ноября.
  35. Гарошка, В. Нальецца тугі колас : [агратэхніка вырошчвання збожжавых у калгасе «Аснежыцкі» / В. Гарошка // Звязда. 1974. 27 сакавіка.
  36. Горошко, В. Что обеспечило успех / В. Горошко, Ч. Шостак // Земледелие. 1973. № 4. С. 10–13.
  37. Горошко, В. За высокие урожаи зерновых / В. Горошко, Ч. Шостак // Зерновое хозяйство. 1972. № 1. С. 5–6.
  38. Горошко, Н. Новь Полесья : [о достижениях колхоза «Оснежицкий»] / Н. Горошко // Советская Белоруссия. 1970. 11 октября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1103 разоў