Чацвер, 16 Ліпень 2020 10:03

21 верасня 2020 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анатоля Фёдаравіча Яцкевіча (1925–1993), філосафа, сацыёлага, прафесара

Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч нарадзіўся 21 верасня 1925 г. у вёсцы Вуглы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. У 1940 г. паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, вярнуўся ў родную вёску, працаваў у сельскай гаспадарцы. Вёска была невялікая — 37 двароў (1941), акупанты знішчылі пабудовы, загубілі 5 жыхароў, 7 вывезлі ў Германію.

 

У 1943 г. Анатоль Яцкевіч пайшоў у партызаны, удзельнічаў у баях у складзе 1-й Антыфашысцкай партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў раёнах Мінскай, Вілейскай і Віцебскай абласцей. Быў паранены і кантужаны, з партызанскага аэрадрома вывезены за лінію фронту. У 1945 г. вярнуўся ў Беларусь.

У 1946 г. Анатоль Яцкевіч скончыў тэхнікум, працаваў настаўнікам у Стаўбцоўскім дзіцячым доме, затым — лектарам, загадчыкам лектарскай групы ў Баранавіцкім абкаме ЛКСМБ. У 1951 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў выкладчыкам кафедры марксізму-ленінізму ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце (1952–1955).

З 1955 г. А. Ф. Яцкевіч жыў у Брэсце, працаваў выкладчыкам, дацэнтам кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі (1955–1967), прарэктарам па вучэбнай і навуковай рабоце (1963–1967) Брэсцкага дзяржаўнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

У 1956 г. скончыў аспірантуру. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Закон соответствия производственных отношений определённой ступени развития производительных сил и использование его КПСС в борьбе за диктатуру пролетариата» (1958).

З 1967 г. Анатоль Фёдаравіч працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце — дацэнт кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі. У 1969–1976 гг. — загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі і палітычнай эканоміі, у 1976–1993 гг. — загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі.

Сумяшчаў педагагічную працу з навукова-даследчай. Абараніў доктарскую дысертацыю «Механизм проявления общеэкономических законов в советском обществе (философско-социологическое исследование)» (1972). Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-метадалагічныя праблемы філасофіі, сацыялогіі і культуры; сацыяльныя працэсы ў грамадствах пераходнага перыяду; нацыянальная самасвядомасць.

Анатоль Фёдаравіч узнагароджаны медалямі «Партизану Отечественной войны» I ступені, «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.» і інш.

А. Ф. Яцкевіч памёр 2 красавіка 1993 г., пахаваны на брэсцкіх гарадскіх могілках «Плоска» (сектар 25). Пасля смерці вучонага ў Брэсце ўбачыла свет яго манаграфія «Нацыянальная свядомасць, культура, мова» (2000). У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце штогод з 2000 г. праходзяць міжнародныя навуковыя канферэнцыі памяці А. Ф. Яцкевіча.

Яго сын, Сяргей Анатольевіч Яцкевіч (1949), прадоўжыў справу бацькі: стаў культуролагам, сацыёлагам, доктарам філасофскіх навук (1991), прафесарам (1992).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы А. Ф. Яцкевіча

  1. Диалектика объективного и субъективного в проявлении законов общества / А. Ф. Яцкевич. – Минск : БГУ, 1982. – 175 с.
  2. ХХVI съезд КПСС о производительных силах развитого социализма : материал в помощь лектору / А. Ф. Яцкевич. – Минск : [б. и.], 1982. – 23 с.
  3. Развитой социализм — закономерный этап коммунистической формации : (материал в помощь лектору) / А. Ф. Яцкевич. Минск : Правление общества «Знание» БССР, 1979. – 19 с.
  4. Механизм проявления общеэкономических законов в советском обществе : (философско-социологическое исследование) : автореферат диссертации ... доктора философских наук : 09.620 / А. Ф. Яцкевич ; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии и права. – Минск, 1972. – 41 с.
  5. Ленинизм и законы общества : философско-социологический очерк о механизме проявления общеэкономических законов в советском обществе / А. Ф. Яцкевич. –Минск : БГУ, 1971. – 256 с.
  6. Октябрьская революция и экономические законы : на примере закона соответствия производственных отношений производительным силам / А. Ф. Яцкевич. – Минск : Наука и техника, 1969. – 172 с.
  7. Ленинские идеи о производительности труда и строительство коммунизма / А. Ф. Яцкевич. – Минск : Изд-во М-ва высш., сред. спец. и проф. образования БССР, 1963. – 110 с.
  8. Закон соответствия производственных отношений определенной ступени развития производительных сил и использование его КПСС в борьбе за диктатуру пролетариата : автореферат диссертации ... кандидата философских наук / А. Ф. Яцкевич ; Академия наук Белорусской ССР, Институт философии. – Минск, 1958. – 21 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. Ф. Яцкевіча

  1. Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Минск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 322.
  2. Яцкевич Анатолий Фёдорович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 737–738.
  3. Яцкевич Анатолий Фёдорович // Минская область : энциклопедия : в 2 т. Минск, 2007. Т. 2. С. 759–760.
  4. Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта : 1945–2001 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2015. С. 27–28.
  5. Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч / В. П. Яцкевіч // Памяць. Лагойскі раён : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2004. Кн. 2. С. 341.
  6. Яцкевіч Анатолій Фёдаравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 644.
  7. 1-я антифашистская бригада // Памяць. Лагойскі раён : гіст.-дакум. Хроніка : у 2 кн. Мінск, 2003. Кн. 1. С. 311–313.
  8. Брестский инженерно-строительный институт / Министерство высшего и среднего специального образования БССР ; [составители: В. И. Белогорцева и др.].  Минск : Полымя, 1977. 24, [4] с. : ил.
  9. Яцкевіч Сяргей Анатольевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Минск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 322.
  10. [Яцкевич Анатолий Фёдорович : некролог] / Ректорат, профком БрПИ // Заря. 1993. 8 апреля.
Чытаць 953 разоў