Серада, 26 Снежань 2012 12:19

Сізко Сцяпан Уладзіміравіч (1924, Брэст – 1989), флейтыст, педагог.

Сізко Сцяпан Уладзіміравічнарадзіўся 8 студзеня 1924 г. у Брэсце ў сям’і рабочага. Займацца музыкай пачаў у школьнай мастацкай самадзейнасці, а ў 1940 г. паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча – у клас флейты да педагога Г. Гаўрылюка.

{gcontent}У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, служыў у стралковай дывізіі, потым – у ваенным музыкантам узорна-паказальнага аркестра штаба Паўночнай групы войск. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені і 8 медалямі (“За перамогу над Германіяй”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Кёнігсберга” і інш.).

У 1948 г. паступіў у Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. Вучыўся і працаваў: спачатку ў аркестры опернага тэатра, потым – філармоніі. Пасля заканчэння кансерваторыі студэнта-выдатніка накіравалі ў Ленінградскую аспірантуру, дзе ён прадоўжыў сваю адукацыю ў Б. Тарызны, прафесара па флейце. У 1958–1959 гг. па накіраванню Міністэрства культуры РФ С. У. Сiзко працаваў у Навасібірскай кансерваторыі, меў пасаду I-га флейтыста Навасібірскага сімфанічнага аркестра. З 1959 г. працаваў у Беларускай кансерваторыі. У пачатку 1960-х гг. заснаваў кафедру камернага ансамбля, стаяў на яе чале 13 гадоў. Паралельна з камерным ансамблем С. У. Сiзко вёў спецыяльны клас флейты, чытаў курсы методыкі і сучаснай музыкі для духовікоў. Неаднойчы ўзначальваў журы рэспубліканскіх конкурсаў выканаўцаў на духавых інструментах.

Памёр С. У. Сiзко 29 снежня 1989 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Сiзко-Габрыэлян, В. “I флейта, як лiрычнае сапрана, любоў дарыла...” : [да 80-годдзя з дня нараджэння флейтыста С. У. Сiзко] / Вольга Сiзко-Габрыэлян // Мастацтва. 2004. № 4. С. 43–44.

  2. Юдзенiч, Н. Застаўся голас флейты... : [пра канцэрт, прысвечаны памяцi музыканта С. У. Сiзко ў Белар. дзярж. фiлармонii] / Нiна Юдзенiч // Культура. 2004. 21–27 лют. (№ 8). С. 10.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2012 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:10