Чацвер, 04 Люты 2021 12:31

21 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Сцяпанавіча Папова (1921–1974), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Аляксей Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 21 сакавіка 1921 г. у вёсцы Пашкава Акцябрскага раёна Кастрамской вобласці. Вучыўся ў Іванаўскім мастацкім вучылішчы (1936–1940) у Генадзя Шчапава, А. Кузняцова, Міхаіла Троіцкага, Серафіма Троіцкага. Іванава — тэкстыльны цэнтр, вядомы моцнымі мастацкімі традыцыямі.

 

Аляксей Папоў,  мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, працаваў у галіне тэкстыльнага малюнка. З 1947 г. пачаў прымаць удзел у мастацкіх выставах. У 1953 г. прыняты ў Саюз мастакоў СССР.

У 1963–1966 гг. А. С. Папоў працаваў загадчыкам мастацкага аддзела Іванаўскай тэкстыльнай фабрыкі імя Ф. Зіноўева. У 1967 г. прыехаў на працу ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці, дзе з 1966 г. пачала дзейнічаць ткацкая фабрыка Баранавіцкага баваўнянага камбіната. Вырабляліся мастацкія тканіны з баваўняных нітак, арнаментаваныя нанясеннем малюнка на гатовую тканіну.

Аляксей Сцяпанавіч працаваў мастаком Баранавіцкага баваўнянага камбіната (з 1970 г. — імя ЛКСМБ). Аўтар узораў малюнкаў для масавай вытворчасці: «Гліцынія», «Гладыёлусы», «Цюльпан», «Хваля», «Званочкі», «Ружы» і інш. Тканіны (паркаль і штапель) з малюнкамі А. С. Папова экспанаваліся на ВДНГ СССР, на міжнародных выставах і кірмашах.

А. С. Папоў заўчасна памёр 26 верасня 1974 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Папоў Аляксей Сцяпанавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыкл. даведнік. Мінск, 1998. С. 414.
  2. Папоў Аляксей Сцяпанавіч / Ф. І. Валадзько // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 4. С. 172.
  3. Попов Алексей Степанович // Художники Советской Белоруссии. Минск, 1976. С. 280.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 581 разоў