Аўторак, 09 Люты 2021 15:08

24 ліпеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Нікадзіма Мікалаевіча Вашчука (1931–1993), мастака

Нікадзім Мікалаевіч Вашчук нарадзіўся 24 ліпеня 1931 г. у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953). З 1958 г. пачаў удзельнічаць у абласных і рэспубліканскіх мастацкіх выставах.

 

Жыў у Брэсце, працаваў у галіне станковага жывапісу, у асноўным у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны і партрэта. На выставах яго творы заўжды вылучаліся адметнай манерай пісьма, каларытам, у іх зачароўвала ліхацтва выканання, дакладнасць. Выканаў шэраг работ па гістарычных тэмах, пісаў знакавыя падзеі з мінулага Брэстчыны. Сярод твораў: акварэль «Берасцейская харугва ў Грунвальдскай бітве» (1960), «Аляксандр Сувораў у Кобрыне».

У жыцці Нікадзім Мікалаевіч быў нетаропкім, сціплым чалавекам, меў добра пастаўлены голас з хрыпатцой, любіў пагаварыць з калегамі. Яго партрэт у нязменным берэце выляпіў брэсцкі скульптар Генадзь Пясецкі.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава, Музеі Беларускага Палесся (Пінск).

Н. М. Вашчук памёр 9 кастрычніка 1993 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Никодим Вощук : [репродукция: «Портрет матери»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск, 2002. С. 24–25.
  2. Никодим Вощук : [репродукция: «Портрет матери»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск, 1997. С. 18–19.
  3. Никодим Ващук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Брэст, 2001. Кн. 2. С. 648.
  4. Валасюк, Л. Мастак з чырвоным шалікам : [рэпрадукцыі: «Апошні агляд»; «Патрэт маці»; Г. Пясецкі «Патрэт Н. Вашчука»; «Аляксандр Сувораў у Кобрыне»] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 112–113, 264.
  5. Вощук, Е. Грустит мольберт : памяти мужа — ветерана войны, художника Никодима Вощука : [стихи] / Евдокия Вощук // Заря. 1995. 20 июня. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 682 разоў