Чацвер, 18 Люты 2021 12:52

5 лютага 2021 г. — 35 гадоў з дня адкрыцця Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці (г. Пінск; 1986)

Загадам Дзяржаўнага камітэта БССР па прафтэхадукацыі ад 25 снежня 1985 г. быў створаны абласны Дом тэхнічнай і мастацкай творчасці ўпраўлення прафтэхадукацыі Брэсцкага аблвыканкама ў г. Пінску. Новая ўстанова адукацыі адкрылася 5 лютага 1986 г., яе дзейнасць была накіравана на раскрыццё і рэалізацыю здольнасцей навучэнцаў устаноў прафесійнай і спецыяльнай адукацыі.

 

Першым дырэктарам быў назначаны Генадзь Сцяпанавіч Сухадольскі. У першыя гады дзейнасці Дома творчасці працавалі гурткі: радыётэхнічны, канструявання малагабарытнай тэхнікі, сталярна-цяслярскі, разьбы па дрэве, фотасправы, кройкі і шыцця і інш., спартыўны клуб каратэ-до, дыска-клуб «Альянс». У 1990 г. ансамблю танца «Маладосць Палесся» (кіраўнік Уладзімір Шыла), які быў створаны ў 1987 г. на базе харэаграфічнай студыі, было прысвоена ганаровае званне «народны». У 1993 г. з’явіўся гурток юнага менеджара, быў створаны кабінет прафарыентацыі і псіхадыягностыкі.

Вялікі ўклад у станаўленне ўстановы ўнеслі кіраўнікі: Міхаіл Васільевіч Слесарчук (1996–1999), Сяргей Васільевіч Вярэніч (1999–2004), Мікалай Міхайлавіч Пракапчук (2004–2007), Мікалай Іосіфавіч Вакульчык (2007–2012). З 2012 г. установу ўзначальвае Таццяна Пятроўна Валевач, выдатнік адукацыі Беларусі (2019), кіраўнік сучаснага тыпу, умее арганізаваць і настроіць калектыў на вялікія справы.

Дом тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі быў пераўтвораны ў Дом навучэнцаў і работнікаў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці, з 27 студзеня 2016 г. — абласны Цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці. На працягу ўсёй сваёй гісторыі Цэнтр адыгрывае важную метадычную, арганізацыйную і каардынацыйную ролю ў папулярызацыі і развіцці тэхнічнай, інавацыйнай і мастацкай творчасці, рацыяналізатарства, вынаходніцтва і мастацкай самадзейнасці сярод навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі Брэсцкай вобласці.

Сёння ў розных аб’яднаннях, створаных у ПТНУ і ССНУ Брэстчыны, займаюцца больш за 14 тыс. юнакоў і дзяўчат. Ва ўстановах прафесійнай адукацыі вобласці дзейнічаюць 9 калектываў мастацкай творчасці са званнем «народны» і «ўзорны», у якіх задзейнічаны больш за 400 навучэнцаў.

Педагогі Цэнтра назапасілі вялікі вопыт прафарыентацыйнай дзейнасці, найперш у папулярызацыі рабочых прафесій, правядзенні абласных і рэспубліканскіх масавых мерапрыемстваў. У Цэнтры дзейнічае інфармацыйны стэнд «Вясёлка талентаў Брэстчыны», створаны і папаўняецца банк даных адоранай моладзі, адкрыта пастаянна дзеючая выстава тэхнічнай і інавацыйнай творчасці.

У сучаснай установе адукацыі на вул. Іркуцка-Пінскай дывізіі, 42 створаны ўмовы для раскрыцця талентаў і здольнасцей, тут цікава і змястоўна бавіць вольны час, знайсці справу па душы, творчую думку пераўтварыць у рэальнасць. Выхаванцы Цэнтра — шматразовыя пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

Плённа працуюць студыя сучаснага танца «Навігатар» (кіраўнікі Ігар Іванавіч Прахаровіч і Кірыл Віктаравіч Сухабокаў) і ўзорны ансамбль эстраднага танца «Дэжа вю плюс» (кіраўнікі Ларыса Мікалаеўна Шахновіч і Марына Ігараўна Пашына). Дзейнічаюць творчыя аб’яднанні: «Авіямадэльны», «Архітэктурнае макеціраванне», «Асновы робататэхнікі», студыя прыгажосці «Афрадыта», тэатр-студыя «Канферанс» і інш. Нядаўна створаны школа гімнастыкі, цыркавая студыя, лабараторыя адкрыццяў і інш.

На базе Цэнтра праводзяцца розныя гарадскія маладзёжныя мерапрыемствы. Інтэрактыўная пляцоўка «Івент» аб’яднала актыўных і ініцыятыўных навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі ў адну вялікую і дружную каманду. Рэалізуецца маладзёжны праект «Не замест, а разам!», прысвечаны Году народнага адзінства.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Областной Дом технического и художественного творчества учащейся молодежи // Пинск : путеводитель по столице Полесья / сост. В. Макавчук. Пинск, 1993. С. 305–307.
  2. Грышкевіч, С. Жывуць сённяшнім, думаюць пра будучыню : [да 35-годдзя Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2021. 9 лютага. С. 5.
  3. Грышкевіч, С. Новы год у тэхнастылі : [пра абласны этап рэспубліканскага конкурсу «ТэхнаЁлка-2021» на базе Брэсцкага абласнога цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай творчасці] / Сяргей Грышкевіч // Настаўніцкая газета. 2020. 28 лістапада. С. 9.
  4. Ильенков, В. На эстафете времён года : [об обновленной выставке в Центре инновационного и технического творчества] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2020. 20 лiстапада. С. 12.
  5. Ильенков, В. Диорама штурма : [в областном Центре инновационного и технического творчества создали мини-диораму, посвящённую освобождению Пинска в 1944 г.] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2020. 14 ліпеня. С. 6.
  6. Ильенков, В. Искры талантов : [о выставке в Центре инновационного и технического творчества] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2020. 17 сакавiка. С. 3.
  7. Грэчка, І. Інавацыйнае і спрадвечнае : [пра Брэсцкі абласны цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці ў Пінску] / Ігар Грэчка // Настаўніцкая газета. 2019. 17 снежня. С. 14.
  8. Заслуженная награда : [директор Брестского областного центра инновационного и технического творчества Татьяна Петровна Валевач получила награду «Отличник образования Республики Беларусь»] // Пінскі веснік. 2019. 19 сакавіка. С. 3.
  9. Валевач, Т. Молодежь и творчество история будущего : [об итогах республиканского фестиваля художественного творчества учащейся молодёжи] / Татьяна Валевач // Пінскі веснік. 2017. 6 чэрвеня. С. 4.
  10. Милевская, Н. «Навигатор»: курс только вперёд! : [о деятельности школы-студии современного танца «Навигатор»] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 23 сентября.
  11. Валевач, Т. П. Раз в крещенский вечерок... / Татьяна Петровна Валевач ; беседовала Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2015. 30 студзеня. С. 12.
  12. Терлецкая, А. Креатив и мега-шоу «Навигатора»/ Ася Терлецкая // Пiнскi веснiк. 2011. 6 верасня.
  13. Мясникова, А. «Навигатор» живущие танцем / Александра Мясникова // Полесская правда. Пинск, 2009. 28 ноября. С. 4.
  14. Гришковец, В. Высокого полёта, «Навигатор»! : [о студии современного танца «Навигатор» Дома технического и художественного творчества учащихся; руководитель Игорь Прохорович] / Валерий Гришковец // Заря. 2009. 24 ноября. С. 5.
  15. Бучик, А. Прекрасное и полезное творчество : [об областной выставке декоративно-прикладного и технического творчества в областном Доме творчества учащейся молодёжи] / Александр Бучик // Мясцовы час. Пiнск, 2007. 26 красавіка. С. 6.
  16. Андреева, М. «Воспоминание о будущем» с «Дежа вю»: [о концерте к 10-летию народного ансамбля народного танца «Дежа вю»; руководитель Лариса Шахнович/ Маргарита Андреева // Полесская правда. Пинск, 2006. 23 декабря. С. 8.
  17. Бучик, А. Праздник под названием «Дежа вю» : [о концерте к 10-летию творческой деятельности народного ансамбля эстрадного танца «Дежа вю»] / Александр Бучик // Мясцовы час. Пiнск, 2006. 14 снежня. С. 2.
  18. Веринская, И. Им нравится танцевать : [о народной студии эстрадного танца «Дежа вю»; руководитель Л. Н. Шахнович] / Инна Веринская // Мясцовы час. Пiнск, 2006. 18 мая. С. 5.
  19. Герасимович, И. «Оскар Дома – 2005» : [об итоговом мероприятии учебного года в областном Доме технического и художественного творчества учащейся молодёжи] / Ирина Герасимович // Пiнскі веснік. 2005. 10 чэрвеня. С. 9.
  20. Дмитриченко, А. Повеселились от души : [одне открытых дверей в областном Доме технического и художественного творчества учащейся молодёжи/ Андрей Дмитриченко // Пiнскі веснік. 2004. 7 верасня.
  21. Кузнецова, Е. «ОСКАРы» вручаются дома : [о церемонии «Оскар» — подведении итогов учебного года в областном Доме технического и художественного творчества учащихся] / Евгения Кузнецова // Мясцовы час. Пiнск, 2004. 10 чэрвеня. С. 5.
  22. Шестакова, Н. «Белорусский венок памяти»: [об областной выставке декоративно-прикладного творчества учащихся в рамках республиканского конкурса «Белорусский венок»] / Наталья Шестакова // Полесская правда. Пинск, 2004. 20 марта. С. 1.
  23. Славин, Л. Как оценят вдохновение?.. : [о выставке работ учащихся 35 учебных заведений области в областном Доме технического и художественного творчества молодёжи/ Леонид Славин // Пiнскi веснiк. 2004. 12 сакавіка. С. 1.
  24. Трофимов, С. По заслугам и честь : [о народном коллективе эстрадного танца «Дежа вю» областного Дома технического и художественного творчества учащейся молодёжи/ С. Трофимов // Полесская правда. Пинск, 2003. 22 октября. С. 1.
  25. Корнейчук, Т. «Праздник творчества»: [оДоме технического и художественного творчества учащихся] / Т. Корнейчук // Полесская правда. Пинск, 2003. 11 июня.
  26. Ваганова, Н. У нас это стоит спасибо, а там не одна тысяча долларов : [об областной выставке технического и художественного творчества учащихся ПТУ] / Н. Ваганова // Варяг-пресс. Пинск, 2001. 20 апреля. С. 2.
  27. Шушко, А. Дом, дзе пануюць рамёствы i творчасць : [пра дзейнасць абласнога Дома тэхнiчнай i мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi] / А. Шушко // Пiнскі веснiк. 2001. 6 сакавіка.
  28. Гориш, Ф. Дом творчества и вдохновения / Ф. Гориш // Пiнскі веснiк. 1998. 7 лiпеня.
  29. Дом, где царят ремёсла и творчество : [подборка материалов к 10-летию ОДТиХТУМ] // Пiнскi веснiк. 1996. 7 лютага. С. 1–2.
  30. Зельман, В. На все руки мастера : [о кружках технического творчества в областном Доме технического и художественного творчества учащейся молодёжи] / В. Зельман // Пiнскi веснiк. 1995. 7 лютага.
  31. Саўчанка, М. Стаў вядомы за пяць гадоў : [пра народны ансамбль танца «Маладосць Палесся»] / М. Саўчанка // Полесская правда. Пинск, 1992. 21 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 614 разоў