Чацвер, 04 Сакавік 2021 09:14

18 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора аб заканчэнні Польска-савецкай вайны (Латвія; 1921)

У пачатку 1919 г. Польшча пры ваенна-матэрыяльнай падтрымцы краін Антанты пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік — Польска-савецкую вайну. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). У сакавіку – красавіку занялі Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы. Віленская дэкларацыя, прынятая польскім сеймам 2 мая, сцвярджала, што «бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельная».

 

Для барацьбы з польскімі інтэрвентамі ў лютым быў створаны Заходні фронт. Войскі Заходняга фронту 19 ліпеня 1920 г. выйшлі на тэрыторыю Польшчы. Да сярэдзіны жніўня Чырвоная армія падышла да Варшавы і Львова. Але стомленасць войск, іх адарванасць ад баз забеспячэння далі магчымасць польскай арміі прыпыніць наступленне Чырвонай арміі і прымусіць яе адысці.

У ходзе вайны Савецкі ўрад не адзін раз выступаў з мірнымі прапановамі, але яны былі адкінуты. У верасні – кастрычніку польскія войскі прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск, але пад націскам 27-й стралковай дывізіі пакінулі горад. Чырвоная армія панесла вялікія страты, але не была разбіта, паставіла Польшчу ў такое становішча, што тая не змагла далей весці вайну, пайшла на мірныя перамовы. 12 кастрычніка ў Рызе (Латвія) быў падпісаны савецка-польскі дагавор аб перамір’і. Баявыя дзеянні спыніліся 18 кастрычніка.

18 сакавіка 1921 г. прадстаўнікамі Польшчы, РСФСР і УССР у Рызе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор пра спыненне Польска-савецкай вайны. У заключэнні абодвух дагавораў Беларуская ССР не прымала ўдзелу, бо рэспубліку і яе правасуб’ектнасць Польшча не прызнавала. Правы Беларусі на перамовах прадстаўляла Расія. Паводле дагавора ў складзе Польшчы засталіся занятыя яе войскамі Заходняя Беларусь (насельніцтва звыш 4 млн. чалавек, тэрыторыя 113 тысяч кв. км) і Заходняя Украіна. Раздзел беларускіх земляў стаў трагедыяй для беларускага народа.

Пад Польшчай засталася ўся Брэстчына — ад Брэст-Літоўска да вёсак Вялікае Малешава, Луткі, Сямігосцічы (цяпер у Столінскім раёне), ракі Случ. На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якую палякі называлі «ўсходнімі крэсамі», ужо 1 сакавіка 1921 г. стварылі чатыры ваяводствы. Брэстчына і Піншчына ўвайшлі ў Палескае ваяводства (плошча 36,8 тысяч кв. км; 10 паветаў) з адміністрацыйным цэнтрам у Брэст-Літоўску, які ў 1923 г. быў перайменаваны ў Брэст-над-Бугам.

Паводле дагавора абодва бакі гарантавалі дзяржаўны суверэнітэт, адмаўляліся ад умяшання ва ўнутраныя справы. Савецкі ўрад прадугледжваў захады для абароны інтарэсаў насельніцтва, якое адышло да Польшчы. Польшча абавязвалася даць рускім, украінцам і беларусам усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё іх культуры, мовы, выканання рэлігійных абрадаў, ствараць для гэтага школы, таварыствы, саюзы. Гэтыя ж правы гарантаваліся палякам на тэрыторыі РСФСР, УССР і БССР. Аднак Польшча не выканала ўзятых абавязацельстваў і праводзіла ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне бязлітасную акупацыйную палітыку.

Дагавор быў складзены на рускай, украінскай і польскай мовах, уступаў у сілу пасля яго ратыфікацыі. Дагавор быў ратыфікаваны Прэзідыумам Усерасійскага ЦВК 14 красавіка 1921 г., Сеймам Польшчы — 16 красавіка 1921 г., ЦВК Украінскай ССР — 17 красавіка 1921 г.; абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбыўся ў Мінску 30 красавіка 1921 г.

Супраць падрыхтоўкі і падпісання Рыжскага мірнага дагавора пратэставалі прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Дагавор асудзілі беларускія пісьменнікі Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка, А. Дудар. Дагавор дзейнічаў да пачатку Другой сусветнай вайны і далучэння пасля паходу Чырвонай арміі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны да СССР (1939).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Рыжскі мірны дагавор 1921 / С. А. Бародзіч, У. М. Міхнюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 494–495.
  2. Рижский мирный договор 1921 / В. Н. Михнюк // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 465–466.
  3. Рыжскі мірны дагавор 1921 / Святлана Бародзіч, Уладзімір Міхнюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 150–153.
  4. Рыжскі мірны дагавор 1921 / І. П. Хаўрутовіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 210.
  5. Сташкевич, М. С. Савецка-польская вайна 1920 / М. С. Сташкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 60–61.
  6. Заходняя Беларусь / І. П. Хаўрутовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 20–23.
  7. Палескае ваяводства // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 548.
  8. Рижский мир в судьбе белорусского народа, 19211953 гг. В 2 кн. Кн. 1 / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории ; [редкол.: А. А. Коваленя и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2014. 59с. : ил.
  9. Рижский мир в судьбе белорусского народа, 19211953 гг. В 2 кн. Кн. 2 / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории ; [редкол.: А. А. Коваленя и др.].  Минск : Беларуская навука, 2014. 33с. : ил.
  10. Рыжскi мiрны дагавор 1921 г. i лёсы народаў Усходняй Еўропы : матэрыялы мiжнар. навук.-тэарэт. канф. (Мiнск, 1617 сак. 2001 г.) / пад навук. рэд. У. Ф. Ладысева. – Мінск : БДУ, 2001. 210 с.
  11. Гаспарян, А. Ложь Посполита / Армен Гаспарян. – Санкт-Петербург : Питер, 2018. – 192 с. – Из содерж.: Почему провалился Рижский договор? С. 23–35.
  12. Ладысеў, У. Ф. Вызваленне Беларусі і другое абвяшчэнне ССРБ. Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора / У. Ф. Ладысеў // Нарыс гісторыі беларускай дзяржаўнасці : XX стагоддзе / М. П. Касцюк [і інш.]. Мінск, 2008.  С. 186205.
  13. Ціхаміраў, А. Рыжскі мірны дагавор 1921 г. і лёс Беларусі / А. Ціхаміраў // Назаўседы разам : да 60-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР / уклад. У. І. Навіцкі. Мінск, 1999. C. 19–33.
  14. Гаспарян, А. С. Ложь Посполита / Армен Гаспарян. Санкт-Петербург [и др.] : Питер, 2019.  191 с. (Книги Армена Гаспаряна).
  15. Бароўская, В. М. Беларускае пытанне на савецка-польскіх перагаворах
    1918–1921 гг. / В. М. Бароўская. – Мінск : Беларуская навука, 2017. – 269 с.
  16. Боженцкий, Е. Забытый мир. Рижский договор 1921 года: интерпретация и споры / Е. Боженцкий. – Москва : Аспект-пресс, 2014. – 216 с.
  17. Грицкевич, А. П. Западный фронт РСФСР, 1918–1920. Борьба между Россией и Польшей за Белоруссию / А. П. Грицкевич. – Минск : Харвест, 2009. – 495 с. – (Неизвестные войны).
  18. Цынкевіч, В. М. Палітычныя ўзаемадачыненні паміж БССР і Польскай Рэспублікай у 19211929 гг. : аўтарэферат дысертацыі ... кандата гістарычных навук / В. М. Цынкевіч ; БДУ. Мінск, 2004. 20 с.
  19. Какурин, Н. Е. Гражданская война в России : война с белополяками / Н. Е. Какурин, В. Меликов ; [сост., предисл. В. Доценко]. – Москва : АСТ ; Санкт-Петербург : Terra fantastica, 2002. – 732 с., [8] л. карт. – (Военно-историческая библиотека).
  20. Полторак, С. Н. Победоносное поражение : размышления о советско-польской войне 1920 г. в канун ее 75-летия / С. Н. Полторак. – Санкт-Петербург : Терция, 1994. – 268 с.
  21. Михутина, И. В. Польско-советская война, 1919–1920 гг. / И. В. Михутина– Москва : ИСБ РАН, 1994. – 323 с.
  22. Ольшанский, П. Н. Рижский договор и развитие советско-польских отношений, 19211924 / П. Н. Ольшанский. Москва : Наука, 1974. 285 с.
  23. Ольшанский, П. Н. Рижский мир : из истории борьбы Советского правительства за установление мирных отношений с Польшей (конец 1918  март 1921 г.) / П. Н. Ольшанский.  Москва : Наука, 1969. 260 с.
  24. Трафімчык, А. В. Хто чужаніцы? : Якуб Колас пра падзел Беларусі 1921 г. / Анатоль Трафімчык // Дзеяслоў. 2012. № 5. С. 279292.
  25. Дуброўка, А. М. Пытанне аб Рыжскай мяжы ў еўрапейскай палітыцы Вялікабрытаніі (кастрычнік 1920 г. сакавік 1923 г.) / А. М. Дуброўка // Беларускі гістарычны часопіс. 2012. № 3. С. 1824.
  26. Трафімчык, А. В. «Раз абселі Беларуса Маскалі ды Ляхі...» : падзел Беларусі 1921 г. у паэтычным асэнсаванні Янкі Купалы / Анатоль Трафімчык // Дзеяслоў. 2012. № 2. С. 275294.
  27. Мязга, М. М. Польска-савецкая вайна 1919–1920 гг. у савецкай міжваеннай гістарыяграфіі / М. М. Мязга // Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi. Серыя гуманітарных навук. 2010. № 4. С. 65–70.
  28. Дуж-Душэўскі, К. Беларусь і Рыжскі мір : [артыкул напісаны ў 1921 г.] / Кляўдуш Дуж-Душэўскі // Спадчына. 1995. № 6. С. 200–222.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 692 разоў