Аднак не адразу Віктар Чарнавокі змог стаць мастаком. Па настаянні бацькі, які марыў, каб сын стаў старшынёй калгаса, спачатку скончыў факультэт землеўпарадкавання Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Працаваў інжынерам-інспектарам дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага кантролю ў Горках і Ляхавічах, скончыў вышэйшыя архітэктурныя курсы ў Маскве. Па яго праекце пабудавалі манумент воінскай славы на ўездзе ў Ляхавічы.
Праз год Віктар Чарнавокі паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У час вучобы быў прызваны ў Савецкую армію, заканчваў інстытут завочна. Працаваў у Брэсце на розных пасадах: метадыстам абласнога навукова-метадычнага цэнтра культуры, мастаком у «Брэстгандальрэкламе», выкладаў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна і інжынерна-будаўнічым інстытуце, кіраваў студыяй у абласным Палацы піянераў.
Потым вырашыў вярнуцца ў Ляхавічы і здзейсніць мару дзяцінства. Віктару Чарнавокаму прадаставілі невялікае памяшканне пад творчую майстэрню. Тут ён задумаў стварыць дзіцячы гурток выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. 10 верасня 1989 г. студыя выяўленчага мастацтва пад назвай «Апалон» прапісалася пры раённым Доме культуры. Займаліся ў ёй каля 50 дзяцей. У 1994 г. студыя была ўдастоена ганаровага звання «народны калектыў». Тут заўсёды панавала лёгкая і творчая атмасфера, было камфортна і ўтульна.
Маючы два дыпломы ВНУ, Віктар Францавіч працягваў вучыцца. Закончыў магістратуру Нацыянальнага інстытута адукацыі, па методыцы выкладання напісаў дысертацыю «Нетрадыцыйныя формы, метады і спосабы інтэнсіўнага навучання выяўленчаму мастацтву вучняў гімназіі». Мастак-педагог вышэйшай катэгорыі, адзін з першых у краіне магістр педагагічных навук.
Па ініцыятыве В. Ф. Чарнавокага, які сваімі ідэямі захапіў кіраўніцтва раёна, у 2004 г. быў арганізаваны міжнародны конкурс юных мастакоў «Зямля i людзi: учора, сёння, заўтра». На першы конкурс у Ляхавічы прыслалі каля 2000 работ з 20 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі. Журы конкурсу ўзначаліў народны мастак Беларусі Гаўрыіл Вашчанка. Былі вызначаны 400 работ — пераможцаў у розных намінацыях. У 2007 г. на другі конкурс прыйшлі больш за 3000 работ.
У 2007 г. дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Апалон» прысвоена ганаровае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Асноўнымі кірункамі дзейнасці студыі з’яўляюцца: фарміраванне мастацкай культуры дзяцей і падлеткаў, выяўленне і развіццё іх творчых здольнасцей, эстэтычнае выхаванне.
Рэгулярна арганізуюцца выставы работ навучэнцаў студыі «Апалон» у Ляхавічах, Баранавічах, Брэсце. Навучэнцы студыі пастаянна ўдзельнічаюць у прэстыжных фестывалях і конкурсах, атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды. Вышэйшыя ўзнагароды былі атрыманы ў краінах Еўропы, а таксама ў Японіі, Канадзе, Кітаі. Многія выпускнікі студыі звязалі свой лёс з мастацтвам, сталі спецыялістамі ў галіне культуры, архітэктуры і дызайну.
Віктар Францавіч быў чалавекам незвычайнай творчай энергетыкі, яго мэтанакіраванасць садзейнічала ажыццяўленню многіх задумак. Мастак ад Бога, ён ствараў цікавыя і заўсёды розныя работы з дапамогай акварэльных і алейных фарбаў. Да яго цягнуліся дзеці, як да чалавека з вялікім добрым сэрцам. Ажаніўся позна, уласных дзяцей не было, усе душэўныя сілы аддаваў выхаванцам. У канцы 1990-х гг. яшчэ ўзначаліў мастацкае аддзяленне Ляхавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Лаўрэат гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат прэміі «Берасцейская зорка» ў намінацыі «Культура» (2001).
В. Ф. Чарнавокі заўчасна памёр 16 красавіка 2009 г. Справа яго жыцця — дзіцячая студыя «Апалон» працягвае сваю дзейнасць, паспяхова абараніла званне заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Ляхавіцкая заслужаная аматарская дзіцяча-юнацкая студыя выяўленчага мастацтва «Апалон» / І. І. Татарыновіч // Культура Беларусі : эніцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2014. Т. 5. С. 208.
- Ляховичская заслуженная любительская детско-юношеская студия изобразительного и декоративно-прикладного искусства «Аполлон» / Н. В. Горохович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 56–57.
- Валасюк, Л. Ляхавіцкі Апалон Віктар Чарнавокі / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты :мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 132–133, 279.
- Чарнавокi, В. Месца сустрэчы не мяняецца : [пра аб’яўленне III Мiжнароднага конкурсу юных мастакоў «Зямля i людзi: учора, сёння, заўтра»] / Вiктар Чарнавокi // Ляхавiцкi веснiк. 2008. 22 лiстапада. С. 3.
- Чарнавокi, В. Камуфляжны сюжэт : [пра ўдзел выхаванцаў заслужанай студыi «Апалон» у праекце «Дзецям аб армii»] / Вiктар Чарнавокi // Ляхавiцкi веснiк. 2008. 8 мая. С. 3.
- Чарнавокi, В. Такое яркае жыццё : [пра II Мiжнародны конкурс юных мастакоў «Зямля i людзi: учора, сёння, заўтра»] / Вiктар Чарнавокi // Ляхавiцкi веснiк. 2008. 12 сакавіка. С. 4.
- Чарнавокi, В. «Мы не iмкнемся ўцiснуць дзiця ў стандартныя рамкi вучня...» / Вiктар Францавiч Чарнавокi ; гутарыла Тамара Савiч // Ляхавiцкi час. 2007. 8 лiстапада.
- Савiч, Т. Выстава з працягам : [пра мастацкую студыю «Апалон» i яе кiраўнiка В. Ф. Чарнавокага] / Тамара Савiч // Ляхавiцкi час. 2007. 25 кастрычнiка. С. 3.
- Клунiна, А. Заслужаны «Апалон»! : [пра заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь студыю «Апалон» Ляхавiцкага ГДК,кiраўнiк В. Ф. Чарнавокi] / Аксана Клунiна // Заря. 2007. 25 октября. С. 17.
- Черноокий, В. Ф. Что видят и рисуют дети / Виктор Францевич Черноокий ; беседовала Наталья Соломянко // Ляхавiцкi час. 2007. 6 верасня.
- Каваленка, I. Народнаму «Апалону» пасуе вызначэнне «заслужаны» / Iван Каваленка // Ляхавiцкi веснiк. 2007. 30 чэрвеня. С. 8.
- Чарнавокi, В. «Зямля i людзi: учора, сёння, заўтра» : [пра арганiзацыю II Мiжнароднага конкурсу дзiцячых малюнкаў] / Вiктар Чарнавокi // Ляхавiцкi веснiк. 2007. 10 студзеня. С. 4.
- Мазiна, Г. Аб чым марыць «Апалон»? / Галiна Мазiна // Народная трыбуна. 2006. 24 чэрвеня. С. 1, 4.
- Чарнавокi, В. Ф. «Апалон» — не толькi грэчаскi бог / Вiктар Францавiч Чарнавокi ; гутарыла Алiна Лапiч // Ляхавіцкі веснік. 2005. 10 снежня. С. 4.
- Чопко, М. Пусть будет каждый день неповторимым... : [о руководителе народной изостудии «Аполлон» В. Ф. Чернооком из г. Ляховичи] / Мария Чопко // Заря. 2004. 13 ноября. С. 5.
- Воробей, Е. Студия «Аполлон» изменила статус : [о народной художественной студии «Аполлон»,руководитель В. Черноокий] / Елена Воробей // Ляхавіцкі час. 2004. 4 лістапада.
- Капачова, А. Узлёты «Апалона» : [пра народную мастацкую студыю «Апалон»у Ляхавiчах,кiраўнiк В. Ф. Чарнавокi] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2004. 30 кастрычніка. С. 4.
- Корзун, А. «Аполлон» объявляет международный конкурс / Алла Корзун // Ляхавiцкi час. 2004. 15 лiпеня.
- Воробей, Е. «Аполлон» приглашает : [о подготовке I Международного конкурса юных художников «Земля и люди: вчера, сегодня, завтра» по инициативе народной студии «Аполлон»] / Елена Воробей // Ляхавiцкi час. 2004. 13 лютага. С. 5.
- Чарнавокi, В. «Яшчэ ў школе мяне называлi «антысаветчыкам» / Вiктар Францавiч Чарнавокi ; падрыхтавала С. Любанец // Ляхавіцкі час. 2003. 14 лютага. С. 5.
- Бельмач, С. Вернiсаж «Апалона» : [пра выставу народнай мастацкай студыi «Апалон» у Брэсце, кiраўнiк В. Ф. Чарнавокi] / Святлана Бельмач // Ляхавіцкі веснік. 2002. 13 красавіка.
- Черноокий, В. Ф. Если звёзды зажигают, значит, это кому-нибудь нужно / Виктор Францевич Черноокий ; беседовала И. Мухаревская // Intex-press. Барановичи, 2001. 8 февраля. С. 4.
- Зоркі запальваюцца не толькі на небе : [В. Ф. Чарнавокі атрымаў прэмію «Берасцейская зорка»] // Ляхавіцкі веснік. 2001. 27 студзеня. С. 1–2.
- Чарнавокі, В. Ф. Зоркі запальваюцца не толькі на небе / Вiктар Францавіч Чарнавокi ; гутарыў І. Цімафееў // Ляхавіцкі веснік. 2001. 21 студзеня. С. 2.
- Чарнавокi, В. «Карнавал казак» : [пра дзейнасць народнай студыi выяўленчага мастацтва «Апалон»] / Вiктар Чарнавокi // Ляхавіцкі веснік. 2000. 8 студзеня.
- Чарнавокi, В. Пра нашых мастакоў ведаюць у Баранавiчах. I ў Мюнхене таксама / Вiктар Чарнавокi // Ляхавiцкi веснiк. 1998. 31 кастрычніка.
- Архипова, А. Главный бог «Аполлона» : [об открытии выставки Ляховичской народной детской студии изобразительного искусства «Аполлон» в Брестском общественно-культурном центре] / Ада Архипова // Заря. 1998. 3 февраля.
- Чарнавокі, В. На конкурс — у Францыю / Віктар Чарнавокі // Ляхавіцкі веснік. 1996. 26 сакавіка.