Аўторак, 25 Студзень 2022 10:09

29 красавіка 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Наталіі Емяльянаўны Ільніцкай (1952), прадпрымальніка, грамадскага дзеяча

Наталія Емяльянаўна Ільніцкая нарадзілася 29 красавіка 1952 г. у сяле Камарнікі Туркоўскага раёна Львоўскай вобласці (Украіна) у сялянскай сям’і. Бацька ў Вялікую Айчынную вайну быў партызанам, пасля цяжкага ранення застаўся інвалідам. На працягу ўсяго жыцця расказваў пра зверствы фашыстаў.

 

Сям’я Ільніцкіх была вялікай — у ёй выхоўвалася шасцёра дзяцей, Наталія — самая малодшая. У Крыму, дзе жыве старэйшая сястра, яна скончыла гандлёвы тэхнікум. Выйшла замуж за прапаршчыка. Пятнаццаць гадоў жыла ў Літве непадалёк ад Каўнаса, дзе служыў яе муж, працавала ў ваенгандлі. Мужу давялося прыняць удзел у баявых дзеяннях у Афганістане, а ёй з дзвюма дочкамі —чакаць. Вярнуўся з узнагародамі, затым яго перавялі ў Брэст. Наталія Ільніцкая ў 1992 г. ахвотна пераехала з Літвы ў Брэст.

Жыццё ў Брэсце давялося пачынаць з нуля: ні работы, ні сяброў, ні знаёмых. Вырашыла заняцца прадпрымальніцтвам. Стварыла на пустым забалочаным участку ў мікрараёне «Кавалёва» адзін з лепшых рынкаў горада. З 1997 г. з’яўляецца генеральным дырэктарам ТАА «Лагуна». У п. Мухавец Брэсцкага раёна ў 2013 г. пабудавала гасцінічны комплекс «Лагуна Янтарная».

Актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, працуе ў ветэранскай арганізацыі Маскоўскага раёна г. Брэста, Брэсцкім аддзяленні Міжнароднага грамадскага фонду імя Г. К. Жукава. Член Беларускага саюза жанчын, Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Дэпутат Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў. Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу (2021).

Наталія Емяльянаўна пастаянна займаецца дабрачыннасцю. Дзіцячыя сады мікрараёна «Кавалёва» і Клуб юных маракоў г. Брэста адчуваюць яе падтрымку. З 2006 г. ТАА «Лагуна» заахвочвае стыпендыямі найболей адораных пяцярых студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Наталія Емяльянаўна праводзіць дабрачынныя акцыі ў падтрымку шматдзетных сямей, дзяцей-інвалідаў і ветэранаў.

Прыняла ўдзел у падрыхтоўцы і выданні кніг патрыятычнай тэматыкі: «Маршал Победы» (2006), «Живёт память в сердце моём» (2007), «Степан Константинович Грибенчук» (2010).

У 2017 г. Н. Е. Ільніцкая выступіла з ініцыятывай стварыць у п. Мухавец Брэсцкага раёна алею помнікаў савецкім салдатам, вывезеных з тэрыторыі Польшчы, дзе савецкая спадчына не запатрабавана. Ініцыятыва была маральна падтрымана беларускімі ветэранамі, мясцовымі органамі ўлады. Яе прыватны праект аб’яднаў гісторыю ўсіх краін пастсавецкай прасторы. На свае ўласныя сродкі вывезла з Польшчы і адрэстаўравала 22 помнікі. Ужо цяпер «Алея памяцi» з’яўляецца пунктам патрытычнага выхавання дзяцей і моладзі Брэстчыны, а таксама турыстычным аб’ектам.

За сваю дзелавую і грамадскую дзейнасць Н. Е. Ільніцкая мае шэраг Ганаровых грамат, дыпломаў, нагрудных знакаў ад улад і розных устаноў і арганізацый. Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года» у намінацыі «За дабрачыннасць і міласэрнасць» (2008) і намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя» (2018). Беларускае аддзяленне Міжнароднага грамадскага фонду імя Г. Жукава адзначыла яе знакам «За мужество и любовь к Отечеству». У красавіку 2021 г. Н. Е. Ільніцкая атрымала ад Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі «Почетный знак соотечественника».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Степан Константинович Грибенчук : к 70-летию со дня рождения / авторы-составители: З. А. Грибенчук, Н. Е. Ильницкая, Г. С. Томашевич. – Брест : Брестская типография, 2010. – 31 с. : ил.
  2. Живет память в сердце моём : [книга о ветеранах Великой Отечественной войны г. Бреста / авторы-составители: С. К. Грибенчук, Н. Е. Ильницкая, Г. С. Томашевич, Г. В. Ковязин ; редакционный совет: Л. А. Цуприк (председатель) и др.]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 335 с. : фот.
  3. Маршал Победы : к 110-летию со дня рождения четырежды Героя Советского Союза, Маршала Советского Союза Г. К. Жукова / Брест. отд-ние Междунар. обществ. фонда им. полководца Г. К. Жукова, Лагуна ; [авторы-составители: С. К. Грибенчук, Н. Е. Ильницкая, Г. В. Ковязин]. Брест : Брестская типография, 2006. 31 с. : фот.
  4. Зотов, Г. «Они наши» : женщина спасает памятники Красной Армии, взорванные поляками / Георгий Зотов ; фото автора // Аргументы и факты. Москва, 2022. 12 января (№ 1–2). С. 28.
  5. Ковальчук, А. Маленькая помощь большая радость : [ген. директор ООО «Лагуна» Н. Е. Ильницкая подключилась к оказанию помощи беженцам] / Анастасия Ковальчук ; фото автора // Брестский вестник. 2021. 2 декабря (№ 48). С. 7.
  6. Трофимычев, Д. Память отступила в Беларусь : [об Аллее Памяти в п. Мухавец Брестского района] / Денис Трофимычев ; фото автора и Анны Ушаковой // Армия. 2021. № 6. С. 4043.
  7. Сацута, А. Аллея в честь юбилея : [об Аллее Памяти в п. Мухавец Брестского района]/ Алена Сацута ; фото Александра Шульгача // Заря. 2021. 27 октября. С. 17.
  8. Ярмошук, Е. Хранитель памяти : [«Аллея памяти» в п. Мухавец пополнится тремя новыми экспонатами] / Елена Ярмошук ; фото автора // Брестский вестник. 2021. 12 августа (№ 32). С. 5.
  9. Ильницкая, Н. Е. Наталья Ильницкая.Бери шинель, пошли домой :предприниматель из Бреста возвращает на Родину памятники красноармейцам, варварски разрушенные в Польше / Наталья Ильницкая ; [беседовал] Владимир Нордвик // Родина. 2021. № 7. С. 4253.
  10. Ярмошук, Н. Нельзя предать забвению : [об Аллее памяти в пМухавец Брестского района, где собраны снесенные в Польше памятники советским воинам, созданной стараниями Н. Е. Ильницкой] / Николай Ярмошук ; фото Павла Богуша // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 20 июля. С. 1, 3.
  11. Толкачева, Н. Воскресшая память о героях : [Аллея памяти в п. Мухавец] / Наталья Толкачева ; фото автора // Заря над Бугом. Брест, 2021. 6 мая (№ 18). С. 7, 10.
  12. Ярмошук, Е. Наталия Ильницкая: «Только мирными переговорами, а не революциями должны решаться государственные дела» / Елена Ярмошук // Заря над Бугом. Брест, 2021. 8 апреля (№ 14). С. 3.
  13. Ярмошук, Е. Помнит Аллея... погибших солдат : [Аллея памяти в п. Мухавец] / Елена Ярмошук // Заря над Бугом. Брест, 2021. 8 апреля (№ 14). С. 7.
  14. Литвинович, Е. «Лагуна»: дело на общее благо / Евгений Литвинович // Заря. 2021. 30 января. С. 5.
  15. Глущенко, Т. Время спасать камни... : [Аллея памяти в п. Мухавец] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2020. 8 мая (№ 19). С. 3.
  16. Козлович, В. Возвращение отверженных победителей : [об Аллее памяти, созданной предпринимателем Н. Ильницкой в п. Мухавец Брестского района] / Валентина Козлович // Народная газета. 2020. 27 сакавіка (№ 13). С. 19.
  17. Муравский, В. С кровавых возвращаются полей... : десятки памятников советским солдатам, снесенных в Польше, займут почетное место на «Аллее Памяти» под Брестом / Владимир Муравский // Вечерний Брест. 2019. 22 февраля (№ 8). С. 1–2.
  18. Литвинович, Е. Возвращение для возрождения : [о передаче из Польши в Брест монументов советским воинам-освободителям. Организатор перевозки и хранения Н. Ильницкая] / Евгений Литвинович // Заря. 2018. 18 июля. С. 3.
  19. Дядичкина, Н. Кредо хозяйки «Лагуны» – делами заслужить уважение людей / Наталья Дядичкина ; фото Сергея Хмеля // Заря над Бугом. Брест, 2018. 15 марта (№ 11). С. 7.
  20. Рубашевский, Ю. «Лагуна» расцвела красками : [о гостиничном комплексе«Лагуна Янтарная» в п. Мухавец] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2017. 18 января. С. 7.
  21. Василевич, Д. Ковалевский шум прибоя : [на территории рынка «Лагуна» работает музей «Моряк»] / Дмитрий Василевич // Брестский вестник. 2014. 1 мая (№ 18). С. 6.
  22. Гармель, Е. «До сих пор не верится, что в нашей жизни произошло такое чудо!» : [о благотворительной помощи директора ООО «Лагуна» Н. Ильницкой для ребенка-инвалида Ивана Дубогрия] / Елена Гармель // Заря. 2013. 9 января. С. 7.
  23. Мазіна, Г. Лагуна Наталлі Ільніцкай / Галіна Мазіна // Народная трыбуна. 2012. 27 ліпеня (№ 31). С. 4.
  24. Деркач, В. Дорога к успеху не была устлана розами : [о предпринимателе Н. Ильницкой] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2011. 3 марта (№ 9). С. 12.
  25. Ильницкая, Н. Директор рынка «Лагуна» Наталья Ильницкая: «Когда иностранцы спрашивают о деловом климате в Беларуси – привожу свой привер» / Наталья Ильницкая ; подготовил Сергей Рекуц // Заря. 2010. 16 декабря. С. 6.
  26. Кутровская, М. Благотворительность и милосердие – удел ее жизни : [о предпринимателе Н. Е. Ильницкой из Бреста] / М. Кутровская // Голос патриота. 2010. № 1. С. 5.
  27. Ларичева, Э. Добро возвращается : директор рынка «Ковалево» Наталья Ильницкая – победитель областного конкурса «Женщина года» / Э. Ларичева // Вечерний Брест. 2009. 24 апреля. С. 7.
  28. Конопелько, Л. ...И этим я права : [о победительнице республиканского конкурса «Женщина года» в номинации «За благотворительность и милосердие» Н. Ильницкой, предпринимателе из Бреста] / Людмила Конопелько // Народная газета. 2009. 7 сакавіка. С. 1, 6.
  29. Міхалевіч, Г. Данесці праўду вайны : [пра кнігу «Живет память в сердце моём», яе аўтары: С. Грыбянчук, Н. Ільніцкая, Г. Кавязін, Г. Тамашевіч] // Народная трыбуна. 2007. 9 чэрвеня. С. 10.
  30. Сцепановіч, Г. Наталля Ільніцкая, генеральны дырэктар «Лагуна», дэпутат Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў: «Я ведаю, што рабіць заўтра: працаваць на карысць людзей, адказна ставіцца да іх запатрабаванняў» / Георгій Сцепановіч // Народная тырубна. 2006. 23 верасня (№ 38).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 431 разоў