Панядзелак, 08 Жнівень 2022 09:30

10 чэрвеня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Анатольевіча Мяшкова (1962), гаспадарчага дзеяча, спартыўнага арганізатара, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2022)

Аляксандр Анатольевіч Мяшкоў нарадзіўся 10 чэрвеня 1962 г. у г. Брэсце. Бацька, Анатоль Пятровіч Мяшкоў (1937–1994), — выкладчык кафедры фізвыхавання Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, арганізатар і трэнер гандбольнай каманды, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1993). Аляксандр у дзяцінстве займаўся футболам і гандболам, старшакласнікам выступаў за гандбольную каманду «Педуніверсітэт» на першынстве ВНУ рэспублікі.

 

З адзнакай закончыў Арлоўскае ваенна-тэхнічнае вучылішча сувязі КДБ, адзінаццаць гадоў служыў у групе спецпрызначэння «Вымпел». Давялося бываць у гарачых кропках. Звольніўся з арміі ў званні палкоўніка. У Маскве заняўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. У 2000 г. закончыў Фінансавую акадэмію пры Урадзе Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Фінансы і крэдыт». Цяпер А. А. Мяшкоў — намеснік кіраўніка Апарата праўлення, саветнік старшыні праўлення ПАТ «Газпром», старшыня Назіральнага савета ААТ «Газпром трансгаз Беларусь», член савета дырэктараў ААТ «Белгазпромбанк».

У маі 1995 г. Аляксандр Мяшкоў быў у ліку ініцыятараў правядзення ў Брэсце першага турніра па гандболу памяці бацькі. Спаборніцтвы ў хуткім часе атрымалі статус Кубка Беларусі.

У 2002 г. разам з малодшым братам Сяргеем пры падтрымцы сяброў і вучняў бацькі стварыў Брэсцкі гандбольны клуб імя А. П. Мяшкова. Каманда літаральна за два гады дабралася да золата нацыянальнага першынства, а затым і да групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў. БГК імя А. П. Мяшкова працягвае развівацца і рухацца наперад, дабіваючыся ўнікальных для беларускага спорта дасягненняў.

Маці, Адэлаіда Канстанцінаўна Мяшкова (1940–2019), іграла ў баскетбол, з’яўлялася першым кіраўніком БГК, на працягу сямнаццаці гадоў была яго анёлам-захавальнікам, сімвалам і жывой сувяззю часоў. Пасля яе смерці быў зняты дакументальны фільм «Мешков Брест: гандбольная семья» (2020). З 2020 г. клуб называецца «Мяшкоў Брэст» і з’яўляецца візітоўкай горада.

Дзякуючы старанням Аляксандра Анатольевіча ў Брэсце ў 2004 г. быў пабудаваны спартыўны комплекс «Вікторыя», які ў 2014 г. атрымаў імя А. П. Мяшкова. Ідэю будаўніцтва спарткомплекса ў мікрараёне «Усход» падтрымаў старшыня аблвыканкама Васіль Барысавіч Далгалёў, які ў 2002 г. дабіўся пачатковага фінансавання будоўлі.

Пры непасрэдным удзеле Аляксандра Мяшкова ў Брэсце стварылі ўнікальны сацыяльна-спартыўны праект – дзіцячую гандбольную лігу «ZubrCup». Па ініцыятыве Аляксандра Анатольевіча ў Брэсцкім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву з’явіўся новы корпус з адкрытымі спартыўнымі пляцоўкамі.

Пры ўдзеле А. А. Мяшкова «Газпром» і яго дачынныя ўстановы вядуць ў Брэсце і Беларусі значную дабрачынную дзейнасць. Былі створаны новыя музейныя экспазіцыі ў МК «Брэсцкая крэпасць-герой», прафінансавана лячэнне дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі, набыццё апаратуры для дыягностыкі глухаты ў дзяцей, узведзены ў долевым удзеле спартыўныя аб’екты ў Мазыры і Оршы, праводзяцца спартыўныя турніры дзіцячых хакейных каманд і інш.

У снежні 2009 г. А. А. Мяшкоў узнагароджаны расійскім ордэнам Пашаны. За заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у жніўні 2014 г. узнагароджаны медалём Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі». Па выніках 2015 г. спартыўная газета «Прессбол» назвала А. А. Мяшкова «Чалавекам года». Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 15 ліпеня 2022 г. А. А. Мяшкову прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Знахарчук, А. Н. Брестский гандбольный клуб имени А. П. Мешкова / А. Н. Знахарчук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 171.
  2. Матусевич, Д. С. Брестский областной центр олимпийского резерва по игровым видам спорта «Виктория» имени А. П. Мешкова / Д. С. Матусевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019.С. 311–312.
  3. Кудрицкий, В. Н. Гандбол на Брестчине : истоки, тренеры, игроки, победы : 80-летию со дня рождения заслуженного тренера Республики Беларусь Анатолия Петровича Мешкова посвящается / В. Н. Кудрицкий. – Брест : Альтернатива, 2016. – 151 с. : ил.
  4. Сланцевский, Д. Александру Мешкову присвоено звание Почетного гражданина Бреста / Дмитрий Сланцевский // Вечерний Брест. 2022. 22 июля (№ 29). С. 4.
  5. Шляжко, Н. Оценка по заслугам : Александру Мешкову присвоено звание «Почетный гражданин города Бреста» / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2022. 21 июля (№ 29). С. 4.
  6. Мешков, А. По-хозяйски! : [беседа с попечителем Брестского гандбольного клубаим. Мешкова] / Александр Мешков ; записала Илона Купрейчик // Спортивная панорама. 2017. 22 августа. С. 15.
  7. Мостов, А. ...Словом, все мы птенцы Мешкова : [к 80-летию со дня рождения А. П. Мешкова, история создания и современный состав Брестского гандбольного клуба им. Мешкова] / Александр Мостов // Вечерний Брест. 2017. 8 февраля. С. 1, 8.
  8. Мешков, А. Александр Мешков: «Лимит легионеров в национальных чемпионатах – нонсенс» : [мнение учредителя Брестского гандбольного клуба им. Мешкова] / Александр Мешков ; [записала] Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2016. 24 августа. С. 10.
  9. Мешков, А. Александр Мешков: Хочу, чтобы Брестский гандбольный клуб был визитной карточкой всей страны : [беседа с председателем попечительского совета Брестского гандбольного клуба] / Александр Мешков ; беседовал Сергей Новиков // Брестский курьер. 2016. 7 января (№ 2). С. 19.
  10. Мешков, А. Время Мешкова : [беседа с председателем попечительского совета Брестского гандбольного клуба им. Мешкова] / Александр Мешков ; записал Сергей Новиков // Прессбол. 2015. 30 декабря. С. 1–3.
  11. Супрунюк, О. Распахнули двери в новый сезон : презентация брестского гандбольного клуба прошла с размахом : [в спорткомплексе «Виктория»] / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2015. 3 сентября (№ 36). С. 29.
  12. Мешков, А. Александр Мешков: ожидание праздников : [беседа с попечителем Брестского гандбольного клубаим. Мешкова] / Александр Мешков ; беседовал Сергей Новиков // Прессбол. 2015. 2 апреля. С. 6–7.
  13. Мешков, А. БГК имени Мешкова: после Лиги Чемпионов : [беседа с председателем Брестского гандбольного клуба им. Мешкова по итогам Лиги Чемпионов] / Александр Мешков ; беседовал Артём Кирьянов // Советская Белоруссия. 2015. 27 февраля. С. 15.
  14. Мешков, А. Александр Мешков: мы не жмоты / Александр Мешков ; беседовал Сергей Канашиц // Советская Белоруссия. 2013. 5 сентября. С. 14.
  15. Мешков, А. Формула Мешковых / Александр Мешков ; беседовал Сергей Новиков // Прессбол. 2011. 11 августа. С. 1–2.
  16. Кульбака, А. В БГК – первый в сезоне титул : Александр Мешков награжден Указом Президента РФ орденом Почета // Вечерний Брест. 2009. 23 декабря. С. 11.
  17. Мешков, А. Александр Мешков: дела семейные : [беседа с руководителем Брестского гандбольного клуба им. Мешкова] / Александр Мешков ; записал Сергей Новиков // Прессбол. 2009. 3 июня.
  18. Мешков, А. Первые из могикан : [интервью с создателем Брестского гандбольного клуба им. Мешкова] / Александр Мешков ; беседовал Сергей Канашиц // Советская Белоруссия. 2009. 6 февраля. С. 14–15.
  19. Мешков, А. Александр Мешков: заявка на роль : [беседа с основателем Брестского гандбольного клуба им. Мешкова] / Александр Мешков ; записал Сергей Новиков // Прессбол. 2006. 12 мая. С. 12.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 232 разоў