Чацвер, 14 Сакавік 2013 10:27

2 студзеня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ільіча Белага (1953), паэта

Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. 

{gcontent}У роднай вёсцы атрымаў пачатковую адукацыю, а затым вучыўся ў Івацэвічах – у СШ № 1 і СШ № 2.
Бацькі – Ілья Мікалаевіч і Любоў Рыгораўна – не чакалі, што іх шаснаццацігадовы сын паедзе на Поўнач, паступіць там у ПТВ і будзе працаваць матросам. Краявіды Карэліі, Салавецкіх астравоў, белыя ночы Запаляр’я, рыбацкія пасёлкі на ўсё жыццё засталіся ў памяці Аляксея. Там жа ён адважыўся вынесці на суд чытачоў свае першыя вершы – дэбютная публікацыя з’явілася ў 1971 годзе ў газеце “Вперёд” (г. Мядзведзягорск).
Пасля службы ў войску А. Белы вярнуўся на радзіму, у Беларусь, і ўладкаваўся на працу памочнікам капітана цеплахода. З 1977 года звязаў свой лёс з Баранавічамі. Быў і слесарам, і майстрам, і карэспандэнтам, рэдактарам газеты “Текстильщик”, намеснiкам галоўнага рэдактара ТАА “Выдавецкi дом “Iнтэкс-прэс”.
Жыццё Аляксея Ільіча – гэта няўтольная прага, неадольная цяга да ведаў. Ён скончыў суднамеханiчнае аддзяленне Гомельскага політэхнікума, фiлалагiчны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзяленне журналiстыкi Кіеўскага інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. У Гродне Аляксей Белы пазнаёміўся з цікавым чалавекам і таленавітым паэтам Юркам Голубам, які шмат што даў яму ў працы над вершамі.
У 1993 годзе Аляксей Белы стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу аднаго твора на гiстарычную тэму. На той час аўтар прадстаўленага на конкурс верша “Крашын”, прысвечанага Паўлюку Багрыму, яшчэ не меў асобных паэтычных зборнікаў, але часта выступаў у друку і быў добра вядомы сярод літаратараў краю.
Перамога ў рэспублiканскiм конкурсе акрыліла яго, і ў наступным, 1994 годзе, убачыў свет першы зборнік А. Белага “Тридцать второе августа”. У кнігу таксама ўвайшла нізка вершаў на беларускай мове (кнiга ў кнiзе) пад назвай “Валошкавы вецер”. Затым выйшлi зборнiкi лiрыкi “Невольничьи песни” (1997), “Каляровыя сны” (1999), “Боскі вецер правінцыі” (2003), “Кветкi ў стагах” (2010). Творы паэта друкавалiся ў альманахах “Святлiца” (1997, 2000) i “Жырандоля”, у зборнiках “Берасцейскiя каранi” (1993), “Верш на свабоду”, “Агледзiны” (1998), “Дзядзiнец” (1999), у часопiсах “Крынiца”, “Дыялог”, “Абажур” i iншых выданнях.
А. Белы – член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. На нялёгкай жыццёвай дарозе Аляксей Iльiч заўсёды знаходзіць час для мастацкай творчасці, піша вершы, эсэ, артыкулы. Асобныя творы Аляксея Белага перакладзены на рускую i ўкраінскую мовы, да некаторых – напісана музыка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Лось Вікторыя Анатольеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
{/gcontent}
Творы А. I. Белага
1.    Кветкі ў стагах : лiрыка / Аляксей Белы. Баранавічы, 2010. 32 с. (Планета М; 2010. № 2).
2.    Боскі вецер правінцыі : вершы / Аляксей Белы ; мастакі Аляксей Белы, Галіна Ярашэвіч. Брэст, 2002. 64 с. : іл.
3.    Невольничьи песни : стихи / Алексей Белый. Барановичи, 1997. 51с. : ил.
4.    Тридцать второе августа : стихи / Алексей Белый ; худ. М. А. Толкач. Барановичи, 1994. 56 с. : ил.
5.    Летавызначэнне ад 1959-га ; “Нам верасень дорыць усё разам – самоту і гульбы…” ; Крым ; “Напэўна, гэта нам таксама трэба…” : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 52–54.
6.    “З нас кожны чымсцi хоча даражыць…” ; “Нам верасень дорыць усё разам – самоту i гульбы…” ; Вандроўка па жыццi ; Крым ; “Рэчачка, выспа, барок…” ; “Напэўна, гэта нам таксама трэба…” : [вершы] / Аляксей Белы // Заря. 2012. 19 апр. С. 18.
7.     “Здесь душа купается в вине…” ; В детдоме : [стихи] / Алексей Белый // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і мастацтва, 2010. С. 103–104.
8.    “Замежны пазайздросціў бы мастак…” ; “Якое ўсё-ткі рознае жыццё…” ; “Ад выспаў мы далёка адграблі…” ; “Жнiвеньскiя страты…” : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. № 3. С. 73–75.
9.    “І каму на свеце ты патрэбен…” ; Усюды і заўсёды ; Мары ля мора : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля 2 : лiтаратурны альманах / уклад. і гал. рэд. Н. Мацяш і інш. Мінск : Кнігазбор, 2009. С. 55–56.
10.    Правiнцыя ; На могілках у Міхнавічах ; Поўдзень ; “Знак вяртання – лёгкі сум і асалода…” ; Наiў ; “Пад засенню хваёвых шат…” : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск : Кнiгазбор, 2008. № 1. С. 52–57.
11.    Лясная ; Радзiма ; Крашын: Паўлюку Багрыму : [вершы] / Аляксей Белы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 272–273.
12.    Правінцыйныя фантазіі : успаміны пра Міколу Купрэева / Аляксей Белы // ЛiМ. 2006. 7 крас. С. 13.
13.    Горы і людзі : [эсэ] / Аляксей Белы // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2002. 2–8 жн. С. 8.
14.    Вяртанне да тэмы : [верш] / Аляксей Белы // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2002. 3–9 мая. С. 7.
15.    У нас: Аляксей Белы : [вершы] / Аляксей Белы // Крыніца. 2002. № 2. С. 89–94.
16.     “Чаго тут яшчэ, падкажы…” ; Манкуртызацыя ; “Прыўстаўшы над сусветам…” : [вершы] / Аляксей Белы // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2002. 4–10 студз. С. 5.
17.    “Ах, як між ялін расцудоўна…” ; “І птушкі – кругамі, і думкі – кругамі…” ; Саёнара ; Дома ; “Нібыта ў чароўную казку…” : [вершы] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 14 марта. С. 10.
18.    Каляровыя сны : лiрыка / Аляксей Белы ; мастак Алена Фалей. Брэст : Вежа, 1999. 70 с. : іл.
19.    Калыханка для каханай : [вершы] / Аляксей Белы // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 172–177. – Са зместу: Тэатр ; Купальскія кветкі ; “Як абрыдла ісці напралом…” ; “Стаміцца ад доўгіх разваг…” ; Калыханка для каханай ; Курортны раман ; У сіроцкім доме ; Лёс ; Куточак жыцця ; Восень ; “Тут душа купаецца ў віне…”.

Аб жыцці і творчасці пісьменніка
1.    Ад лета да восенi : [творчасць i бiяграфiя баранавiцкага паэта Аляксея Белага] // Планета М. 2009. № 2 (72). С. 1–2.
2.    Аляксей Белы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 271–272.
3.    У чаканні добрых вятроў… : [інтэрв’ю з паэтам] / Аляксей Белы ; гутарыла А. Гізун // Intex-press (Барановичи). 2007. 20 дек. С. 12; Ганцавіцкі час. 2007. 21 снеж. С. 5.
4.    Трафімчык, А. У нас не глыбінка. У нас – глыбіня! : [рэцэнзія на кнігу А. Белага “Боскі вецер правінцыі”] / А. Трафiмчык // ЛiМ. 2004. 19 сак. С. 7.
5.    Горбач, А. “Прызнаюся ў каханні табе і аднойчы, і двойчы, і тройчы” : Аляксею Беламу – паэту, празаіку – 50 гадоў / А. Горбач // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2003. 27 снеж. С.6.
6.    Маліноўскі, М. “Боскі вецер правінцыі” : [аб зборніку вершаў Аляксея Белага] / Мiхась Маліноўскі // Культура. 2002. 2–8 лiст. С. 12.
7.    Маліноўскі, М. “…І знічка на комін прысядзе часцінкай Сусвету…” : [аб творчасці паэта Аляксея Белага з вёскі Міхнавічы] / Міхась Маліноўскі // Івацэвіцкі веснік. 2001. 9 чэрв.
8.    Мальцев, Н. Это – хорошая поэзия : [о сборнике стихов А. Белого «Невольничьи  песни»] / Н. Мальцев // Наш край (Барановичи). 1997. 12 сент. С. 3.
9.    Маліноўскі, М. Сэрцам з паэзіяй : [пра кнігу паэзіі А. Белага “Тридцать второе августа”] / М. Малiноўскi // Народная трыбуна. 1994. 4 чэрв. С. 4; Белая Русь. 1994. 14 окт. С. 3.
10.    Малиновский, М. “И звезды, что летят неслышно с неба…” : [о книге А. Белого «Тридцать второе августа»] / М. Малиновский // Заря. 1994. 24 дек. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2619 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 16:24