Пятніца, 27 Студзень 2023 08:59

1 мая 2023 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алы Міхайлаўны Мяснянкінай (1958–2019), бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, краязнаўца

Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (у дзявоцтве Казяўчэнская) нарадзілася 1 мая 1958 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў розных школах, бо бацьку-афіцэра пераводзілі па службе, сям’я пераязджала разам з ім. У 1971–1975 гг. жылі ў Венгрыі, дзе ў г. Эстэргоме Ала закончыла сярэднюю школу. У школе любіла ўрокі літаратуры, гісторыі, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. У 1975–1979 гг. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльснасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».

 Па заканчэнні інстытута Ала Мяснянкіна атрымала накіраванне ў Брэст, працавала бібліёграфам даведачна-бібліяграфічнага аддзела ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. З 1980 г. – у навукова-метадычным аддзеле, з 1985 г. – галоўны бібліятэкар аддзела. У 2002–2018 гг. – намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 2018 г. – бібліятэкар сектара рэдкай кнігі.

А. М. Мяснянкіна з’яўлялася старшынёй рэдакцыйнага і арганізацыйна-метадычнага саветаў бібліятэкі, распрацоўшчыкам і арганізатарам шэрагу праектаў: інфармацыйна-аналітычнага выдання «Библиопанорама» (з 1997 г.), навукова-асветніцкіх канферэнцый «Горьковские чтения» (2003–2012). Адна з аўтараў электронна-інфармацыйнага рэсурсу «Краязнаўства Берасцейшчыны» (2012). Значнай падзеяй культурнага жыцця стала адкрыццё ў 2016 г. створанага па яе ініцыятыве ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага сектара рэдкай кнігі.

Найбольшай заслугай А. М. Мяснянкінай з’яўляецца арганізацыя навуковага вывучэння гісторыі кнігі і кніжнайсці рэгіёна з мэтай вызначэння ўнёска Берасцейскай зямлі ў культуру і асвету Беларусі, у сусветную кніжную культуру. Была ініцыятарам і каардынатарам міжнародных праектаў па стварэнні электронных рэсурсаў пад эгідай ЮНЕСКА «Книгосборы рода Сапег» (2011), «Юзаф Ігнацый Крашэўскі» (2012–2014), цыкла міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання» (2008, 2012, 2015, 2018), міжнароднага круглага стала «Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры ХVI стагоддзя: да 450-годдзя выдання» (2013).

Дзякуючы яе асабістай ініцыятыве і энергіі ў 2014 г. у фонд бібліятэкі быў набыты арыгінальны фрагмент (69 лістоў) Брэсцкай Бібліі, распачаты пошукі поўнага фаліянта гэтага шэдэўра дзеля яго вяртання на радзіму. Была адным з ініцыятараў стварэння памятнага знака Брэсцкай Бібліі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання (2017).

Аўтар артыкулаў у прафесійных айчынных і замежных часопісах, складальнік і рэдактар выданняў бібліятэкі. Бібліятэказнаўца, краязнаўца, спецыяліст у галіне кніжнай гісторыі і культуры Брэстчыны. Яна была дасканалым увасабленнем высакароднай прафесіі бібліятэкараў, якія сваёй ахвярнай асветніцкай працай захоўваюць і памнажаюць культурныя традыцыі, абуджаюць творчыя працэсы.

Дзейнасць А. М. Мяснянкінай падтрымлівалася грамадскасцю, органамі ўлады, дыпламатычнымі ўстановамі ў Брэсце. Дасканалы літаратурны і мастацкі густ, значныя веды, навуковы кругагляд дазвалялі Але Міхайлаўне арыентавацца ў літаратурным і навуковым працэсах, гістарычным краязнаўстве, ладзіць сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і гісторыкамі, выводзіць у свет літаратурныя таленты і нават спрыяць друку іх твораў.

Узнагароджана Ганаровай граматай Брэсцкага аблвыканкама (1999), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2000), Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2001), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2012), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў (2018).

У выніку працяглай цяжкой хваробы А. М. Мяснянкіна памерла 30 ліпеня 2019 г., пахавана на гарадскіх могілках «Плоска новая» (участак 6).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Працы А. М. Мяснянкінай

  1. Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання / [скл. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. А. М. Вабішчэвіча]. – Брэст : [б. в.], 2019.  – 550 с., [10] л. іл.
  2. 10 лет проекту «Берестейские книгосборы» / А. М. Мяснянкина // Берасцейскія кнігазборы : праблемы і перспектывы даследавання / [скл. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. А. М. Вабішчэвіча]. Брэст, 2019. С. 514–520.
  3. Брэсцкая унія 1596 года : бібліягр. паказальнік / [скл.: В. А. Гарбачэўская і інш. ; навук. рэд. А. М. Свірыд ; рэд.: Л. К. Кароль, А. М. Мяснянкіна]. – Брэст : Альтернатива, 2018. – 399 с. – (Гістарычныя сімвалы Брэста).
  4. Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання / [скл. А. М. Мяснянкіна ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. – Мінск : БудМедыяПраект, 2016. – 439 с., [4] л. іл.
  5. Кнігі і кніжнасць Берасцейшчыны / А. М. Мяснянкіна // Гістарычная і культурная спадчына Берасцейшчыны. Брэст, 2016. С. 172183.
  6. Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч : біябібліягр. паказальнiк / УК «Абласная бiблiятэка iмя М. Горкага» ; [скл.: Т. В. Глазкова iiнш. ; рэдкал.: А. М. Мяснянкiна і інш.]. – Мінск : Белпринт, 2015. – 395 с., [8] л. фат.
  7. Берасцейскія кнігазборы : Брэсцкая Біблія – унікальны помнік культуры ХVI стагоддзя / [скл.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. – Брэст : БрДУ, 2014. – 247 с., [8] л. іл.
  8. Брестский мир : 95 лет со дня подписания / УК «Областная библиотека им. М. Горького» ; [сост.: Е. И. Жук, М. Н. Путилина ; редкол.: В. А. Горбачевская, Т. С. Ковенько, А. М. Мяснянкина ; под общ. ред. А. Н. Вабищевича]. Брест : Брестская типография, 2013. 51 с., [4] л. ил., фот. (Исторические символы Бреста).
  9. Юзаф Ігнацый Крашэўскі (1812–1887) = JózefIgnacyKraszewski = Юзеф Игнаций Крашевский = Юзеф Ігнацій Крашевський : інфармацыйнае электроннае выданне на 2 DVD-дысках / Брэсц. абл. біб-ка імя М. Горкага [і інш.] ; скл.: Л. В. Гарбачова, А. М. Мяснянкіна. – Мінск : НББ, 2013. – 2 электронныя аптычныя дыскі (DVD-ROM).
  10. Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання / [скл.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. – Брэст : БрДУ, 2013. – 463 с.
  11. Алесь Каско : біябібліягр. паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; [скл.: Т. С. Кавенька, І. І. Жэлянгоўская ; пад рэд. А. М. Мяснянкінай, В. А. Гарбачэўскай]. – Брэст : Паліграфіка, 2013. – 130, [2] с., [8] л. іл.
  12. Горьковские чтения : десятая республиканская научно-практическая конференция (Брест, 27 марта 2012 г.) / УК «Областная библиотека им. М. Горького», УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина» ; под общ. ред. Т. В. Сенькевич и А. М. Мяснянкиной. – Брест : Полиграфика, 2012. – 223 с.
  13. Мікалай Пятровіч Кузьміч: чалавек стагоддзя : біябібліягр. паказальнік / УК «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» ; [скл.: Т. С. Філіпава, В. А. Гарбачэўская ; пад рэд. А. М. Мяснянкінай, Т. С. Кавенька]. – Брэст : Паліграфіка, 2011. – 51 с., [8] л. іл.
  14. Книги войны : библиогр. указатели / Брест. обл. б-ка им. М. Горького ; сост.: В. А. Горбачевская, Е. И. Жук и др. ; под общ. ред. А. М. Мяснянкиной. Брест : Полиграфика, 2010. 114 с.
  15. Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г. / [скл.: А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька ; пад агул. рэд. М. В. Нікалаева]. – Брэст : Паліграфіка, 2010. – 463 с., [8] л. іл.
  16. Юльян Урсын Нямцэвіч: асоба ў кантэксце часу : да 250-годдзя з дня нараджэння : міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 30–31 мая 2008 г. / [склад.: С. У. Басаў, А. М. Мяснянкіна ; рэд. Л. М. Несцярчук]. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2008. 231с.
  17. Книги и периодические издания до 1941 года : из фонда Брестской областной библиотеки им. М. Горького : библиогр. указатель / [сост.: В. А. Горбачевская, Е. И. Жук ; под общ. ред. А. М. Мяснянкиной]. Брест : Полиграфика, 2010. 115с.
  18. Листая памяти страницы : Брестской областной библиотеке имени М. Горького 70 лет / [координатор проекта и автор вступ. ст. А. М. Мяснянкина]. Брест : Полиграфика, 2009. 110, [1] с.
  19. Предприятия города Бреста : библиогр. указатель / [сост. А. Н. Березюк ; ред.: Т. Л. Стасюкевич, В. А. Горбачевская, Т. С. Ковенько ; ответст. за вып. А. М. Мяснянкина]. – Брест : Полиграфика, 2009. – 143 с.
  20. Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця : матэрыялы «круглага стала», 12 снежня 2006 г. / [рэдкал.: Т. П. Данілюк, А. М. Мяснянкіна, Т. С. Кавенька]. – Брэст : БрДУ, 2007. – 56 с., [10] л. іл.
  21. Формирование фонда краеведческой литературы Брестской областной библиотеки им. М. Горького: проблемы и перспективы / А. М. Мяснянкина // Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця. Брэст : БрДУ, 2007. С. 47–49.
  22. Горьковские чтения : сборник научных работ / [сост.: Э. В. Чумакевич, А. М. Мяснянкина, Т. В. Сенькевич ; ред.: З. П. Мельникова, Т. П. Данилюк]. – Брест : БрГУ имени А. С. Пушкина, 2005. – 122 с.
  23. Нарысы гісторыі бібліятэк Брэсцкай вобласці / Брэсц. абл. б-ка імя М. Горкага ; склад.: Л. І. Рачкоўская, А. М. Мяснянкіна. 2-е выд., дап. і перапрац. Брэст, 2001. 121с.
  24. Наследие Ю. И. Крашевского как школа корпоративного взаимодействия / А. М. Мяснянкина // Бібліяпанарама. Брэст, 2014. Вып. 18. С. 68–72.
  25. Брестская Библия – уникальный памятник культуры XVI века / А. М. Мяснянкина // Бібліяпанарама. Брэст, 2013. Вып. 17. С. 20–21.
  26. Некоторые вопросы теории и практики научной работы Брестской областной библиотеки им. М. Горького / А. М. Мяснянкина // Бібліяпанарама. Брэст, 2011. Вып. 15. С. 18–23.
  27. Загадкавы Псалтыр : рэдкая кніга ў Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага / Ала Мяснянкіна // Лiтаратура і мастацтва. 2010. 29 студзеня (№ 4). С. 6.
  28. «Трохперсце» – наша общая победа / Алла Мяснянкина // Вечерний Брест. 2008. 25 июля. С. 5.
  29. Собрать «унесённое ветром»... : [итоги международной научно-практической конференции «Берестейские книгосборы»] / А. М. Мяснянкина // Бiблiяпанарама. 2008. № 13. С. 31–34.
  30. 30–31 мая 2008 г. в Бресте состоялась международная научно-практическая конференция «Юліян Урсын Нямцэвіч : асоба ў кантэксце часу. Да 250-годдзя з дня нараджэння» / А. М. Мяснянкина // Бiблiяпанарама. 2008. № 13. С. 16.
  31. Ко дню славянской письменности : [о мероприятиях, которые готовит Брестская областная библиотека им. М. Горького] / Алла Мяснянкина // Вечерний Брест. 2007. 18 мая. С. 3.
  32. Самая маленькая i самая вялiкая для маленькiх. Кнiга!: [пра ўнiкальныя кнiгi з фонду Брэсцкай абласной бiблiятэкi iмя М. Горкага]/ Ала Мяснянкiна, Галiна Бурына // Культура. 2002. 713 снежня. С. 5.
  33. Как пройти в библиотеку?.. : [о работе публичных библиотек области]/ Алла Мяснянкина, Галина Бурина // Заря. 2002. 14 сентября. С. 5.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. М. Мяснянкінай

  1. Мяснянкина Алла Михайловна // Кто есть кто в Брестской областной библиотеке : [сост.: А. С. Кузьмина, Ю. М. Майкевич ; координатор проекта, автор вступ. ст.А. М. Мяснянкина].  Молодечно : Победа, 2016. С. 76.
  2. Мароз, В. В. Светлай памяці Алы Мяснянкінай / Валерый Мароз // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання. Брэст, 2019. С. 535–541.
  3. Карлюкевіч, А. Бібліятэчнае жыццё Берасцейшчыны асірацела... / Алесь Карлюкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2019. Вып. 11. С. 124127.
  4. Александров, Н. «Благословенно облако, чья тень...» : Алле Мяснянкиной : [стихи] / Николай Александров // Долгий путь в Китеж / Николай Александров. Брест, 2009. С. 22.
  5. Яскевіч, С. Час вяртання святыняў : [пра вяртанне у г. Брэст Брэсцкай Бібліі (1563), якое адбылося з удзелам супрацоўніка Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага А. М. Мяснянкінай] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2019. 5 кастрычніка. С. 7.
  6. Карлюкевіч, А. Бібліятэкар з Вялікай Літары : бібліятэчнае жыццё Берасцейшчыны асірацела / Алесь Карлюкевіч // Маладосць. 2019. № 9. С. 99101.
  7. Памяти Аллы Михайловны Мяснянкиной // Бібліятэчны свет. 2019. № 9. С. 32.
  8. Мощик, С. В Бресте появится улица Аллы Мяснянкиной? / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2019. 27 сентября (№ 39). С. 4.
  9. Карлюкевіч, А. Бібліятэкар з вялікай літары : [памяці А. М. Мяснянкінай] / Алесь Карлюкевіч // Літаратура і мастацтва. 2019. 16 жніўня (№ 32). С. 3.
  10. Кухарчук, Д. Саксофон, история города и скрипка Декуть-Малея : [о выступлении группы «Спасение» в г. Бресте; упоминается А. М. Мяснянкина] / Дмитрий Кухарчук // Брестский вестник. 2019. 8 августа (№ 32). С. 7.
  11. Памяти Аллы Михайловны Мяснянкиной : [некролог] // Заря. 2019. 3 августа. С. 20.
  12. Сацута, А. Кніжная эра : [пра калекцыю рэдкіх кніг у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Арганізатар вывучэння калекцыі А. М. Мяснянкіна] / Алёна Сацута // Заря. 2017. 26 января. С. 11, 13.
  13. Мяснянкіна, А. М. Брэсцкая Біблія як эфектыўны піяр-праект ХVI стагоддзя / А. М. Мяснянкіна ; [гутарыла] Святлана Яскевіч // Звязда. 2015. 23 верасня. С. 1, 11.
  14. Мяснянкіна, А. М. Край, дзе акрыляецца душа : [падрыхтоўка Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да ўдзелу ў святкаванні Дня Беларускага пісьменства ў г. Ганцавічы] / Ала Мяснянкіна ; [запісала] І. Тулупава // Лiтаратура і мастацтва. 2011. 2 верасня (№ 35). С. 20.
  15. Мяснянкина, А. М. «Старой книгой нужно заниматься серьёзно» / А. М. Мяснянкина ; [беседовал] Руслан Сахарчук // Брестский вестник. 2009. 16 апреля. С. 4.
  16. Мяснянкина, А. М. Собрать страницы, унесенные ветрами истории / А. М. Мяснянкина ; беседовала Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 24 октября. С. 4.
  17. Холодова, Т. Брестчане – благодарные читатели : [о работе с читателями в Брестской областной библиотеке им. М. Горького по рассказу заместителя директора А. М. Мяснянкиной] / Татьяна Холодова // Брестская газета. 2003. № 24. С. 1, 14.
 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 230 разоў Апошняя змена Пятніца, 27 Студзень 2023 09:08