Панядзелак, 01 Красавік 2013 16:24

Чэрвень 2013 г. – 45 гадоў з часу стварэння Брэсцкага тэатра лялек (1968)

Прэзентацыя Брэсцкага тэатра лялек адбылася 24 лютага 1963 года ў зале абласнога драматычнага тэатра iмя ЛКСМБ.

{gcontent}Маленькiм гледачам была паказана казка “Чудесная сила”. Сюжэтная лiнiя казкi: на дапамогу пiянеру, ад якога разбойнiк патрабуе “сакрэта цудоўнай моцы”, прыходзяць Мядзведзь, Зайка i Казляня, яны iмкнуцца аддзячыць хлопчыка за дабро, зробленае для iх. Iдэi узаемнай выручкi, сяброўства, таварыскасцi праходзяць праз усю казку. Мастацкiм кiраўнiком трупы на грамадскiх пачатках была заслужаная артыстка БССР А. П. Асторына (1900–1982), рэжысёрам і мастаком Г. Ф. Васько, лялькаводамi – выхадцы з калектываў мастацкай самадзейнасцi. Для юных i дарослых гараджан стварэнне прафесійнага тэатра лялек, а дакладней – трупы лялечнiкаў пры драматычным тэатры – было значнай культурна-выхаваўчай падзеяй. Хутка адбылiся першыя гастролi – у г. Баранавiчы. (Заря. 1963. 6 марта)

Трупа лялечнiкаў працавала пры абласным драматычным тэатры да чэрвеня 1968 года, калi была створана самастойная ўстанова – Брэсцкi абласны тэатр лялек. З 2000 года сучасная назва – Брэсцкі тэатр лялек. Адкрыўся тэатр спектаклем “Солдат Данила” (“Птичье молоко”) А. Тудароўскай i У. Мятальнiкава.

У 1960-х – першай палове 1970-х гадоў спектаклi тэатра лялек вызначалiся прастатой i традыцыйнасцю. У другой палове 1970-х гадоў у тэатры пастаўлены “Гадзiннiк з зязюляй” С. Пракоф’евай, “Прывiд старога млына” В. Навацкага i Ю. Фрыдмана, “Прыгоды трох парасят”, “Крок у бессмяротнасць” Н. Мацяш (рэжысёр усіх А. Шкілёнак), якія вызначаліся духам эксперымента і пошукам новых форм увасаблення драматургічнага твора. У іх выкарыстоўваліся лялькі розных сістэм, прыёмы схаванага ваджэння лялькі і гульні артыстаў у жывым плане.

Для 1980-х гадоў характэрна далейшае развіццё майстэрства акцёраў і пастановачнай культуры тэатра. Ставіліся п’есы беларускіх аўтараў: “Залатое зярнятка” і “Сонейка, свяці” У. Ягоўдзіка, “Хлопчык з легенды” паводле Г. Васілеўскай; казачная класіка: “Збанок-гаварун” А. Абу-Бакара, “Чароўная лямпа Аладзіна” Н. Гернет; спектаклі для дарослых “Іншаземец у Рыме” В. Маслава паводле М. Зошчанкі, “…Забыць Герастрата!” Р. Горына і інш.

У 1990-я гады тэатр працягваў пошукі свайго стылю і арыгінальнага рэпертуару. Рэжысёр А. Жугжда паставіў батлейку “Рыгорка – Ясная зорка” А. Вярцінскага, якая азнаменавала вяртанне тэатра да вытокаў беларускага народнага лялечнага мастацтва. Спектаклі “Гусяня” Н. Гернет, “Жылі Мышка і Вамбат” Р. Спарка, “Плыт памерлых” А. Жугжды вылучаліся метафарычнасцю, спалучэннем разнастайных прыёмаў лялечнага, пластычнага, драматычнага і музычнага мастацтва. У тэатры ставіліся п’есы сучасных беларускіх драматургаў “Зязюлька” У. Граўцова, “Янка-Зух і нячысты дух” І. Сідарука і інш. У 1994 годзе адкрылася эксперыментальная “Новая сцэна”, на якой пастаўлены спектаклі для дарослых: “Крэслы” Э. Іанеска, “Што здарылася ў заапарку?” Э. Олбі. Сучасным прачытаннем класікі вызначаліся спектаклі “Дзед і Жораў” В. Вольскага, “Маленькія гісторыі кахання” паводле Х. К. Андэрсена, “Сіняя птушка” М. Метэрлінка і інш. Ставіліся п’есы І. Сідарука (“Збавіцель”, “Штукары”, “Дрэва багоў”, “Кірмашовы балаган”), С. Кавалёва (“Братка Асёл”).

Сярод пастановак 2000-х гадоў: “Балада пра белую вішню” С. Клімковіч, “Пітэр Пэн” паводле Дж. Бары, “Русалачка” Х. К. Андэрсена, “Сюрпрызы” А. Касцінскага, “Чабурашка” Э. Успенскага, “Піліпка і ведзьма” С. Кавалёва, “Казкі з каляскі” А. Багданава; спектаклі для дарослых – “Пацукалоў” М. Цвятаевай, “Халстамер” паводле Л. Талстога, “Месяц Сальеры” паводле А. Пушкіна, “Паляванне на зубра” (З. Дудзюк паводле М. Гусоўскага) і інш.

З 1996 года тэатр з’яўляецца адным з заснавальнікаў міжнароднага тэатральнага фестывалю “Белая Вежа”. Спектаклі тэатра “Залатая табакерка” І. Сідарука (2001) і “Месяц Сальеры” паводле А. Пушкіна (2007) атрымалі Гран-пры. Тэатр прымае ўдзел у шматлікіх замежных фестывалях, на якіх адзначаны Гран-пры i iншымi ўзнагародамі.

У 2007 годзе тэатру прысвоена званне “заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь”. За час дзейнасцi ўстановы пастаўлены каля 150 спектакляў.

У складзе трупы заслужаная артыстка Беларусі Т. Тэвасян, артысты Ю. Агрэніч, Л. Верста, Л. Воўчанка, І. Герасевіч, С. Мацуль, А. Палянскі, А. Паляшэнка, Р. Пархач, Р. Сакалова, В. Трафімовіч, Ю. Тэсля, У. Тэвасян, В. Флар’яновіч, С. Шутак, А. Ярмак. Сярод мастакоў былi Л. Доўбуш (1964–1972), А. Алонцаў (1972–1975), Л. Быкаў (1975–1976), I. Крусь (1977–1989), Т. Нерсiсян, В. Рачкоўскi, А. Запарожскi, М. Данько.

У розны час тэатрам кiравалi рэжысёры А. Сярогiн (1968–1975), А. Шкiлёнак (1975–1981), В. Казлова (1981–1985), С. Юркевiч (1986–1989), А. Жугжда (1990–1992), Ю. Сарычаў (1993–1994), Дз. Нуянзiн (з 1995). З 1995 года мастацкi кiраўнiк тэатра – заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мiхаіл Аляксандравіч Шавель.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Брэсцкі тэатр лялек // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2011. Т. 2. С. 86–87.
  2. Брестский областной театр кукол // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск : БелЭн, 2006. Т. 2. С. 523.
  3. Брэсцкі абласнытэатр лялек // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2002. Т. 1. С. 166–169.
  4. Брэсцкі абласны тэатр лялек // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 583.
  5. Шавель Мiхаiл Аляксандравiч// Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2003. Т. 2. С. 524–525.
  6. Тэвасян Тамара Анатольеўна // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мiнск, 2003. Т. 2. С. 453–454.
  7. Гармель, Е. Последние премьеры года : [о спектаклях “Приключения Незнайки”, “Таинственное похищение Снегурочки” Брэсцкого театра кукол] / Елена Гармель // Заря. 2012. 13 дек. С. 20.
  8. Федарович, И. …И кукла может жить миром Шекспира : [об актрисе Брестского театра кукол Лилии Верста] / Игорь Федарович // Брестский курьер. 2012. 22 нояб. (№ 47). С. 32.
  9. Гармель, Е. Карнавальный “Холстомер” : Брестские кукольники вернулись из Казахстана с новой наградой : [об участии во II Всемирном карнавале кукол в г. Алматы (Казахстан)] / Елена Гармель // Заря. 2012. 16 окт. С. 5.
  10. Бунеева, Л. Трыўмфальны бег Халстамера : [пра ўдзел Брэсцкага тэатра лялек у сусветным фестывалi ў Кiтаi] / Людмiла Бунеева // ЛiМ. 2012. 13 лiп. (№ 28). С. 19.
  11. Гармель, Е. Золотой “Мобарак”, или Как брестские кукольники выступали в Иране : [об участии Брестского театра кукол в ХIV Международном фестивале в Иране] / Елена Гармель // Заря. 2012. 12 июля. С. 19.
  12. Герасевич, И. Дядя Ваня, который играет в куклы : [актер Брестского театра кукол о своем творческом пути (в театре с 1965 г.)] / Иван Прокофьевич Герасевич ; беседовал Игорь Федорович // Заря. 2011. 2 июля. С. 9.
  13. Гармель, Е. “Возможностей удивить детей гораздо больше” : [о спектакле “Приключения королевской короны”. Режиссер Алиса Сирота] / Елена Гармель // Заря. 2011. 30 июля. С. 7.
  14. Бунеева, Л. Король и шут : [о спектакле “Король Лир” Брестского театра кукол] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 25 февр. С. 8.
  15. Бакiевiч, Р. “Халстамер” прывёз Гран-пры! : [пра ўдзел Брэсцкага тэатра лялек у сусветным фестывалi ў Празе] / Рыгор Бакiевiч // Культура. 2011. № 26. С. 9.
  16. Бакiевiч, Р. З Моцартам i Сальеры – лялечны Алiмп : [пра паездку Брэсцкага тэатра лялек на Сусветны фестываль у г. Шарлевiль-Мез’ер (Францыя)] / Рыгор Бакiевiч // Вечерний Брест. 2011. 7 окт. С. 6.
  17. Федаровiч, I. Клiнкi i клiны Караля Лiры : [пра спектакль “Кароль Лiр” Брэсцкага тэатра лялек] / Iгар Федаровiч // Культура. 2011. № 15. С. 13.
  18. Шавель, М. Театр кукол: строители ждут отмашки : [о предстоящем строительстве здания, устройстве труппы во временном помещении на пр. Партизанском] / Михаил Шавель ; расспрашивала Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2010. 28 июля. С. 11.
  19. Бакiевiч, Р. Сальеры на Месяцы : [пра поспехi Брэсцкага тэатра лялек на мiжнародных фестывалях] / Рыгор Бакiевiч // Культура. 2010. 3–9 лiп. (№ 27). С. 7.
  20. Бакiевiч, Р. Гран-пры як норма : [пра ўдзел Брэсцкага тэатра лялек у мiжнародных фестывалях, у т. л. у ХVI Сусветным фестывалi тэатраў лялек у Празе (Чэхiя), дзе атрыманы Гран-пры] / Рыгор Бакiевiч // Вечерний Брест. 2010. 18 июня. С. 4.
  21. Бакiевiч, Р. “Месяц Сальеры” ў Екацерынбурзе : [пра ўдзел тэатра лялек у фестывалi “Пятрушка Вялiкi” ў г. Екацерынбургу (РФ)] / Рыгор Бакiевiч // Вечерний Брест. 2010. 29 сент. С. 6.
  22. Нуянзин, Д. “Роскошь “просто поучаствовать” нам не по карману” : [гл. режиссер театра кукол об участии в международном фестивале “В гостях у Арлекино” в г. Омске (РФ)] // Дмитрий Нуянзин ; беседовала Л. Бунеева // Вечерний Брест. 2009. 28 окт. С. 8.
  23. Кунцевич, О. Созидая театр мечты : [о директоре театра кукол М. А. Шавеле (к 60-летию)] / Ольга Кунцевич // Вечерний Брест. 2009. 5 авг. С. 8.
  24. Бакiевiч, Р. Пазаконкурсны аншлаг : Берасцейскiя лялечнiкi выступiлi ў Маскве на “Залатой Масцы” : [на тэатральным фестывалi] / Рыгор Бакiевiч // Вечерний Брест. 2009. 24 апр. С. 8.
  25. Бакiевiч, Р. З Балканаў у Сiбiр пралеглi вераснёўскiя маршруты лялечнiкаў : [пра ўдзел Брэсцкага тэатра лялек у тэатральных фестывалях у Славенii, Харватыi, Расii] / Рыгор Бакiевiч // Вечерний Брест. 2009. 18 сент. С. 4.
  26. Александров, Н. Михаил Шавель в пространстве Театра : [о директоре и художественном руководителе Брестского театра кукол М. А. Шавеле (к 60-летию)] / Николай Александров // Брестский курьер. 2009. № 32. С. 10.
  27. Ярмалiнская, В. На шляху да тэатра мары : Брэсцкi тэатр лялек адзначыў сваё 45-годдзе / В. Ярмалiнская // ЛiМ. 2008. 16 мая. С. 10.
  28. Альшова, И. Здравствуй, сцена, и прощай… : [о вечере к 45-летию Брестского театра кукол] / Ирина Альшова // Брестский вестник. 2008. 10 апр. С. 14.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2478 разоў Апошняя змена Аўторак, 31 Сакавік 2020 10:08