Аўторак, 03 Верасень 2013 11:02

5 ліпеня 2013 г. – 75 гадоў з дня нараджэння (1938) Надзеі Гаўрылаўны Бранавец, мастака, аўтара твораў у станковым і манументальныа-дэкаратыўным жывапісе, графіцы

Надзея Гаўрылаўна Бранавец нарадзілася 5 ліпеня 1938 года ў вёсцы Маяк Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

{gcontent}З 1957 года Надзея Гаўрылаўна жыла ў Мінску, працавала рэтушорам у друкарні і займалася ў студыі выяўленчага мастацтва (кіраўнік В. К. Гоманаў). У 1958 годзе паступіла на мастацкі факультэт Маскоўскага паліграфічнага інстытуга, а праз два гады паступіла і ў 1967 годзе паспяхова скончыла аддзяленне графікі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута.

З 1968 года Надзея Гаўрылаўна Бранавец жыла ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласцi, працавала ў мастацка-вытворчых майстэрнях Мастацкага фонда Беларусі. Займалася і выкладчыцкай дзейнасцю – была кіраўніком студыі выяўленчага мастацтва пры Доме афіцэраў, пазней працавала ў дзіцячай мастацкай школе.

Майстар станковага жывапісу, графікі, кніжнай ілюстрацыі, манументальна-дэкаратыўнага жывапісу (вітраж, зграфітта, фрэска). Надзея Гаўрылаўна – ўдзельніца абластных, рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных мастацкіх выставак з 1962 года.

У тэхніцы алейнага жывапісу Надзеяй Гаўрылаўнай зроблена серыя работ «Мой родны кут», «Партрэт М. Гусоўскага» (1988), «Партрэт дзяўчыны». Займаецца акварэллю. Большасць графічных твораў выкананы ў змешанай тэхніцы. У іх ліку і «Партрэт Цёткі», які зараз захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Зрабіла ілюстрацыі да твораў Цёткі (А. Пашкевіч). Асноўныя манументальныя творы мастачкі знаходзяцца ў Баранавічах. Гэта дванаццаць кампазіцый «Поры года» (1988, рэстаран вакзала «Баранавічы Палескія») у тэхніцы літога каляровага вітража на цэментнай аснове, зробленыя ў той жа тэхніцы шэсць вітражоў «Музы» (1981, музычнае вучылішча), вітражы «Алхімікі» (аптэка № 146, Баранавічы) і «Жыццё» (аптэка № 142, Брэст). Найбольш значныя роспісы – «Чатыры поры года» і «Беларуская полька» (1985–1986, Цэнтральны палац грамадзянскіх абрадаў у Баранавічах) і «Песня аб Беларусі» (1992, магазін «Кветкі» у Мінску).

Творчай майстэрняй для Надзеі Бранавец становіцца і родная хата ў вёсцы Маяк, дзе з’явіліся творы ў тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, тэма якіх – мясцовыя краявіды, вобразы аднавяскоўцаў.

У 1987 годзе ў Слуцкім кінатэатры «Цэнтральны» і ў Маяцкім Доме культуры адбыліся персанальныя выстаўкі твораў Надзеі Бранавец пад назвай «Вобразы мілыя роднага краю». З 1988 года з’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў.

Апошнім часам Надзея Гаўрылаўна жыве ў в. Маяк, але раз на тыдзень прыязджала ў Баранавічы даваць урокі малюнка. У студзені 2007 года ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея дэманстравалася выстава вучняў Н. Г. Бранавец “Акадэмічны малюнак”. Былі прадстаўлены работы тых вучняў, хто працягвае мастацкую вучобу ў ВНУ Беларусі, Расіі і Польшчы: Сяргея Голубева, Юліі Казлоўскай, Аляксея Козінева, Кацярыны Жукоўскай, Густава Падгорнага, Платона Голяка, Надзеі Замараевай і іншых.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Старук Алена Валер’еўна, бібліятэкар І кат. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 {/gcontent}

  1. Надзея Бранавец = Nadeja Branаvets : [“Мікола Гусоўскі”] // Мастакі Брэстчыны = Artists of Brest region : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 24–25.
  2. Надежда Брановец = Nadezhda Branаvets : [“Грусть”] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост.: М. Коньков и др. Минск : Изд. А. Климов, 2002. С. 20–21.
  3. Бранавец Надзея Гаўрылаўна / Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. Мінск, 2000. С. 618–619.
  4. Бранавец Надзея Гаўрылаўна = Branovets Nadezhda // Беларускі саюз мастакоў. 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік = Belarussian union of artists. 1938–1998 : reference book / аўт.-склад. В. А. Крэпак [і інш.]. Мінск, 1998. С. 81.
  5. Надежда Брановец= Nadezhda Branovets // Художники Брестчины. 50 лет : альбом-каталог / авт.-сост.: Б. Крепак, А. Грищук, М. Коньков. Минск : Хелмон, 1997. С. 114.
  6. Гизун, А. Вокзал лишится витражей / Алесь Гизун // Intex-press (Барановичи). 2009. 28 окт. С. 13.
  7. Юркевич, Е. Вдохновение – в учениках : [о выставке рисунков учеников Надежды Броновец в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Елена Юркевич // Заря. 2007. 25 янв. С. 8.
  8. http://www.tavlay-library.by/index.php/kraaznaustva/ubileinie-dati-rodnaga-krau2013-god.html
  9. http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud32.htm
  10. http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud65.htm
  11. http://www.intex-press.by/ru/774/1/2404/?tpl=54
  12. http://nasledie-sluck.by/ru/people/164/170/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1958 разоў Апошняя змена Серада, 08 Красавік 2020 12:27