Аўторак, 13 Май 2014 12:18

18 лютага 2014 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Васілія Пятровіча Ласковіча (1914–2012), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, юрыста, гісторыка, публіцыста, кавалера ордэна Францыска Скарыны (2004)

Васілій Пятровіч Ласковіч нарадзіўся 18 лютага 1914 года ў вёсцы Франопаль Брэсцкага павета (цяпер Брэсцкі раён Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.

У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў эвакуацыі ў Расіі, вярнуліся ў родную вёску ў 1919 годзе.

Дзяцінства было бязрадасным. У 1922 годзе памёр бацька. Малы Васіль дапамагаў маці па гаспадарцы, толькі ў дванаццаць гадоў давялося пайсці ў школу. У 1927 годзе стаў піянерам і ўзначаліў гурток чырвоных піянераў у вёсцы. З 1929 года – у камсамоле.

Далей лёс Васілія Ласковіча складваўся няпроста. Яму даводзілася нелегальна пераходзіць савецка-польскую граніцу, у мэтах канспірацыі каля сямі гадоў жыць пад чужым прозвішчам. У 1933 годзе – член, сакратар Падгародскага райкома КСМЗБ у Брэсце, у жніўні таго ж года быў адным з арганізатараў Навасёлкаўска-Паўлапольскага (Брэсцкі раён) узброеннага паўстання супраць польскага рэжыму. Пасля заканчэння у 1934 годзе Мінскай падпольнай школы – сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КСМЗБ. У лістападзе 1934 года Васілій Ласковіч арыштаваны i за рэвалюцыйную дзейнасць асуджаны на 10 гадоў, каля пяці гадоў правёў у турмах. З пачаткам Другой сусветнай вайны разам з iншымi вязнямi збег, у верасні 1939 года вярнуўся ў Брэст. Актыўны ўдзельнік устанаўлення савецкай улады на Брэстчыне, дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (1939), на якім было прынята рашэнне аб далучэнні да БССР.

Вялiкая Айчынная вайна застала Васілія Ласковіча ў Мінску, дзе ён вучыўся ў юрыдычнай школе. З першых дзён вайны В. П. Ласковіч змагаўся на фронце, потым – у партызанах. У вераснi 1941 года яго рэпрэсiравалі як многіх выхадцаў з Заходняй Беларусі, і саслалі спачатку пад Сталінград, потым – у Томск. Дзякуючы заступніцтву В. Харужай Васілій Пятровіч быў вызвалены ў красавіку 1942 года. Прайшоў навучанне ў Маскоўскай дыверсійна-разведывацельнай школе № 2 і быў закінуты ў тыл ворага. З верасня 1942 да лiпеня 1944 года – намеснік начальніка асобага аддзела атрада імя Калініна партызанскай брыгады “Народныя мсціўцы” ў Мінскай вобласці, начальнік спецыяльнай групы ў раёне Слонім – Гродна – Беласток.

Пасля вайны Васілій Пятровіч – на кіруючай савецкай і партыйнай рабоце. У 1949 годзе закончыў Мінскі Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. Быў следчым Брэсцкай гарадской пракуратуры, намеснікам старшыні Брэсцкага гарвыканкама, начальнікам Упраўлення юстыцыі па Брэсцкай вобласці, загадчыкам арганiзацыйнага аддзела Брэсцкага гарвыканкама КПБ, памочнікам пракурора Брэсцкай вобласці. У 1970–1989 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам у мемарыяльным комплексе “Брэсцкая крэпасць-герой”.

З 1975 года – персанальны пенсіянер, інвалід Вялікай Айчыннай вайны І групы. 20 снежня 1978 года ўдастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Брэста”.В. П. Ласковіч узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Баявога Чырвонага Сцяга, Францыска Скарыны (2004), дванаццацю медалямі.

Аўтар успамінаў у зборніках “У суровыя гады падполля” (1958), “В труде и бою” (1970), “Годы испытаний и мужества” (1973) і асобных кніг: “Тайными тропами” (1974), “Из племени непокорённых” (1999), “Подвиг Коммунистической партии Западной Белоруссии (КПЗБ)” (у суаўтарстве з
В. В. Ласковіч (Жалановай); 2002), “Отзвук далекой грозы” (у суаўтарстве
з В. В. Ласковіч (Жалановай); 2007). У снежні 2006 года В. П. Ласковіч атрымаў членскі білет Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Быў жанаты на Валянціне Васільеўне Жалановай (1922–1999), яны выхавалі трох дачок.

Уся біяграфія В. П. Ласковіча сведчыць аб няпростым жыццёвым шляху, які быў поўны прыкладаў мужнасці і самаахвярнага служэння Радзіме, беларускаму народу. Яму былі ўласцівы высокія маральныя і чалавечыя якасці: гатоўнасць да самаахвярнасці, бескарыслівасць, адданасць справе, прафесіяналізм, актыўная жыццёвая пазіцыя.

Сваёй творчасцю ён ажывіў сотні актывістаў рэвалюцыйнага руху Беларусі. Па яго ініцыятыве вуліцы ў Брэсце, Камянцы, Драгічыне атрымалі імёны В. Харужай, Н. Дворнікава, З. Дубовіка, І. Тарасюка і некаторых іншых. Васілій Пятровіч сабраў багаты архіў дакументаў па гісторыі брэсцкага падполля і перадаў яго абласному краязнаўчаму музею і іншым навуковым установам. Валодаючы вялікім талентам і жыццёвым вопытам, Васілій Пятровіч да апошняга дня працягваў працаваць на карысць Брэста і Радзімы.

Васілій Пятровіч Ласковіч памёр 8 сакавіка 2012 года. На доме, дзе ён жыў (вул. Кааператыўная, 1) устаноўлена мемарыяльная дошка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Творы В. П. Ласковіча

1.     Отзвук далёкой грозы : (военные мемуары) : 1939–1945 годы / Василий Ласкович, Валентина Ласкович (Желанова). Брест, 2007. 366 с.

2.     Забудь имя своё : (пьеса-драма) / В. П. Ласкович. Брест, 2006. 58 с.

3.     Подвиг Коммунистической партии Западной Белорусссии (КПЗБ) 1919–1939 гг. : исторический очерк / В. П. Ласкович, В. В. Ласкович (Желанова). Брест : Брестская типография, 2002. 401 с.

4.     Из племени непокоренных : воспоминания подпольщика : 1919–1939 / В. П. Ласкович. Брест, 1999. 381 с.

5.     Из племени непокоренных : Мы –белорусы ; Лукишки : [главы из книги] / Василий Ласкович // Берасцейскiя каранi : гiсторыка-краязнаўчы i лiтаратурны зборнiк. Брэст, 1998. С. 160–182.

6.     З гісторыі брэсцкай турмы : з успамінаў былога вязня В. П. Ласковіча // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 261–262.

7.     Тайными тропами : докум. повесть о коммунистке-революционерке С. С. Панковой / В. П. Ласкович. Минск : Беларусь, 1974. 175 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. П. Ласковіча

1.     Василий Ласкович // Брестчина, устремлённая в будущее : фотоальбом / гл. ред. В. Шпарло. Брест : РИА “Вечерний Брест”, 2009. С. 152–153.

2.     Ласкович Василий Петрович // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 11.

3.     Ласкович Василий Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2007. Т. 4. С. 409.

4.     Ласкович (Желанова) Валентина Васильевна ; Ласкович Василий Петрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2005 : в 2 т. : [энцикл. справочник]. Минск, 2005. Т. 2. С. 199.

5.     Ласковіч Васілій Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 642.

6.     Василий Петрович Ласкович : [некролог] // Вечерний Брест. 2012. 14 марта. С. 5.

7.     Из племени непокорённых ; Мы боролись за Родину ; Мы жили для Родины ; Билет писателя выдала жизнь ; «Отзвук далёкой грозы» : [статьи о В. П. Ласковиче] // Юдицкий, А. Встречи / Александр Юдицкий. Брест, 2008. С. 254–273.

8.     Литвинович, Е. Светлая память, доброе имя : [к 100-летию со дня рождения В. П. Ласковича] / Евгений Литвинвоич // Заря. 2014. 18 февр. С. 3.

9.     Борщевский, Н. Война глазами очевидца : [о презентации книги В. П. Ласковича «Отзвук далекой грозы» в областной библиотеке им. М. Горького] / Николай Борщевский // Вечерний Брест. 2008. 29 февр. С. 3.

10.                       Борщевский, Н. Стала отзвуком гроза : [о В. П. Ласковиче] / Николай Борщевский // Вечерний Брест. 2008. 15 февр. С. 2.

11.                       Бурык, К. Жывая легенда : [да 90-годдзя В. П. Ласковiча] / Кацярына Бурык // Народная трыбуна. 2004. 21 лют.

12.                       Ласкович, В. “Наша жизнь была устремлена в будущее…” : [о деятельности КПЗБ] / Василий Ласкович ; интервью взял Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2003. 3 дек. С. 5.

13.                       Вавренюк, И. Ожившая фотография : [о военных годах В. П. Ласковича] / И. Вавренюк // Белорусская военная газета. 2009. 25 июля. С. 7.

14.                       Ласкович, В. Служить своему народу : [автобиография с 1939 г.] / Василий Ласкович // Заря. 2008. 20 сент. С. 5.

15.                       Патолятов, Д. Василий Ласкович: “Хочу сказать правду” : Подпольщик, узник, диверсант – всё это вехи судьбы 90-летнего ветерана / Д. Патолятов // Брестский курьер. 2004. 19 февр. С. 8–9.

16.                       Петрачэнка, Г. Перэпетыi лёсу апошняга рэвалюцыянера : [з бiяграфii В. П. Ласковiча (дзейнасць у 1933–1939 гг.)] / Ганна Петрачэнка // Культура. 2009. 29 жн. (№ 35). С. 14.

17.                       Пстыга, А. Мечта сбылась : Почетному гражданину Бреста, революционеру-подпольщику Василию Ласковичу исполнилось 96 лет / Александр Пстыга // Брестский вестник. 2010. 18 февр. С. 10.

18.                       Юдицкий, А. Билет писателя выдала жизнь : [член Союза писателей Беларуси В. Ласкович] / А. Юдицкий // Заря. 2006. 21 дек. С. 7.

Данилова, Е. И век как на ладони… / Елена Данилова // Заря. 2009. 3 дек. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1500 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 16:18