Аўторак, 03 Чэрвень 2014 16:24

5 мая 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння (1949) Валянціны Цехановіч, мастачкі

Валянціна Іванаўна Цехановіч нарадзілася 5 мая 1949 года ў горадзе Навагрудак Гродзенскай вобласці.

Пачатковую мастацкую адукацыю атрымала ў свайго бацькі Івана Сцяпанавіча Ганчарова, школьнага настаўніка малявання. Навагрудчына – край, дзе Валянціна выгадавалася, сфармiравалася як мастак. У 1977 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай.

Валянціна Цехановіч працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні старшым інжынерам у групе эстэтыкі. Распрацавала фірменны знак аб’яднання. Выканала дэкаратыўныя пано: для ПТВ-5, у гонар 120-годдзя г. Баранавічы, для Баранавіцкай друкарні. Праектавала мэблю для гарадскога аддзялення ЗАГСа. З 1989 па 2005 гады працавала дырэктарам Баранавіцкай дзіцячай мастацкай школы, затым – выкладчыкам, лічыць шчасцем працаваць з дзецьмі.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 года. Валянціна Іванаўна працуе ў станковай графіцы (пяро, аловак, туш, пастэль), у акварэлі і манументальна-дэкаратыўным жывапісе. Мастачку вельмі прыцягваюць някідкія пейзажы ціхіх вулачак, куткі старой забудовы, фрагменты старажытных будынкаў – усё, што прымушае думаць: што ж было ў гэтым свеце да цябе. Мае рэдкі дар для мастацкага выражэння: выкарыстоўвае скупасць сродкаў і прыёмаў, лаканачнасць. Лірычныя кампазіцыі Валянціны Цехановіч не робяцца камернымі, усім ім уласціва абагульненасць, адстутнасць выпадковага, лішняга, што сведчыць аб харошым гусце мастака-манументаліста.

З 1984 года В. Цехановіч прымае ўдзел у мастацкіх выставах. На працягу 1994–2002 гадоў у мастачкі адбылося нямала персанальных выстаў:

·        1996 г. – Баранавіцкі краязнаўчы музей;

·        1999 г. – Выставачная зала Баранавіцкага краязнаўчага музея;

·        2000 г. – Музей імя Янкі Купалы, г. Мінск;

·        2000 г. – Музей імя Адама Міцкевіча, г. Навагрудак;

·        2002 г. – Мастацкая галерэя, г. Ліда.

Сумесныя выставы:

·        1997 г. – Цэнтр культуры і мастацтва, г. Брэст;

·        2005 г. – Выстава ў г. Бяла-Падляска (Польшча).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна,бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Шлык Лілія Віктараўна, заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

1.     Валянціна Цехановіч = ValiantsinaTsekhanovitch : [«Халодны вецер»] // Мастакі Брэстчыны = ArtistsofBrestregion : альбом-каталог / аўт.-склад. М. П. Кузьміч. Брэст, 2010. С. 142–143.

2.     Валентина Цеханович = Valentina Tsekhanovich : [«Холодный ветер»] // Художники Брестчины : альбом-каталог. Минск, 2002.

3.     Сушко, Р. Что было в этом мире до тебя? : [о выставке картин В. Цеханович в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Раиса Сушко ; фото Владимира Яковенко // Наш край (Барановичи). 1999. 4 мая. С. 2.

4.     Поликарпов, В. До новых встреч! : [о выставке картин В. Цеханович в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / В. Поликарпов // Наш край (Барановичи). 1996. 6 июня. С. 3.

5.     Чех, И. Посещение выставки с продолжением… : [о выставке картин В. Цеханович в выставочном зале Барановичского краеведческого музея] / Ирина Чех // Intex-press (Барановичи). 1996. 3 мая. С. 14.

6.     Валентина Цеханович : http://www.brestobl.com/hudoz/hudoz/hud9.htm

7.     Валянціна Цехановіч : http://art.vsebar.by/index.php/kantakty/itemlist/
category/107-valyantsina-tsekhanovich

8.     Цеханович Валентина : http://artru.info/ar/27810/

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1567 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 12:01