Аўторак, 24 Люты 2015 12:53

8 мая 2015 г. – 50 гадоў назад Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой” (1965)

Гарады-героі – сімвал славы савецкага народа, прыклад яго масавага гераізму і самаахвярнасці. Званне “Горад-герой” у якасці дзяржаўнай узнагароды было ўстаноўлена 8 мая 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Першымі гарадамі-героямі сталі Масква, Ленінград, Валгаград, Кіеў, Адэса і Севастопаль, якія вызначыліся гераічнай абаронай у час Вялікай Айчыннай вайны.

Адзначаючы выключныя заслугі абаронцаў Брэсцкай крэпасці перад Радзімай і ў азнаменаванне 20-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР Указам ад 8 мая 1965 года прысвоіў Брэсцкай крэпасці ганаровае званне “Крэпасць-герой” з уручэненнем ордэна Леніна і медаля “Залатая Зорка”. Указ быў падпісаны старшынёй Прэзідыума Анастасам Іванавічам Мікаянам і сакратаром Міхаілам Парфір’евічам Геаргадзе.

У адрас Брэсцкіх абкама і гаркама КПБ, музея абароны крэпасці з усіх куткоў СССР пайшлі віншавальныя тэлеграмы. У Брэсцкай крэпасці на мітынгу ў Дзень Перамогі аб дадзеным напярэдадні ганаровым званні “Крэпасць-герой” гаварылі У. А. Мікуліч, П. М. Гаўрылаў, кіраўнік дэлегацыі Люблінскага ваяводства ПНР П. Карпюк, начальнік Брэсцкага гарнізона В. Т. Бондар, сакратар Валынскага абкама КПУ Н. Д. Папоў, былы партызан Н. В. Сенькін, Герой Сацыялістычнай Працы Ф. Р. Фадзееў.

Ордэн Леніна і медаль “Залатая зорка” былі ўручаны 1 лістапада 1965 года на ўрачыстым пасяджэнні гаркама КПБ і гарадскога Савета працоўных у Брэсцкім драматычным тэатры. На ўрачыстасць прыехалі дэлегацыі гарадоў-герояў, абаронцы крэпасці, прадстаўнікі воінскіх часцей, якія вызвалялі Брэст, партызаны і падпольшчыкі, знатныя людзі горада. Прысутнічалі кіраўнікі БССР (П. М. Машэраў, В. І. Казлоў, Ц. Я. Кісялёў), Маршал Савецкага Саюза І. Х. Баграмян. Першы сакратар Брэсцкага абкама КПБ Уладзімір Андрэевіч Мікуліч адкрыў пасяджэнне. Сцяг Брэсцкай крэпасці трымаў Герой Савецкага Саюза Пётр Міхайлавіч Гаўрылаў. Узнагароды на сцяг замацаваў першы намеснік старшыні Савета Міністраў СССР Кірыл Трафімавіч Мазураў. Пасля пасяджэння быў дадзены канцэрт артыстаў Беларусі і самадзейных мастацкіх калектываў.

Пазней узнагароды былі перададзены мемарыяльнаму комплексу і цяпер знаходзяцца на вечным захоўванні ў экспазіцыі 10-й залы “У памяці і сэрцы” Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

Да агульнага прызнання подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці быў пройдзены вялікі шлях. У чэрвені 1961 года адбылася ўрачыстасць ў гонар 20-годдзя гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. У гэты час першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ быў Алексей Алексеевіч Смірноў. З’ехаліся каля 100 абаронцаў: Герой Савецкага Саюза П. М. Гаўрылаў, М. І. Мяснікоў, С. М. Матэвасян, Р. І. Абакумава, П. С. Клыпа, Р. К. Семянюк і інш. Прысутнічаў і пісьменнік, гісторык Сяргей Сяргеевіч Смірноў, аўтар дакументальнай кнігі “Брестская крепость”. 25 чэрвеня 1961 года непадалёку ад Музея абароны Брэсцкай крэпасці (адкрыўся 8 лістапада 1956 г., а цяпер быў адкрыты ў новым памяшканні з абноўленай экспазіцыяй) быў закладзены камень будучага манумента ў гонар абаронцаў Радзімы.

ЦК КПБ у пастанове “Аб святкаванні 20-годдзя вызвалення Савецкай Беларусі” адобрыў прапанову аб пабудове помніка ў Брэсцкай крэпасці за кошт сродкаў, сабраных народам для гэтай мэты. Савет Міністраў БССР пастановай ад 23 ліпеня 1966 года зацвердзіў творчую групу і даручыў ёй выканаць праект помніка абаронцам крэпасці. Узначаліў групу лаўрэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР, народны мастак СССР скульптар Аляксандр Паўлавіч Кібальнікаў.

25 верасня 1971 года быў урачыста адкрыты мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. Прысутнічалі больш за 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года. Героем Савецкага Саюза П. М. Машэравым запалены “Вечны агонь”. На сцяне галоўнага ўваходу ўстаноўлена памятная дошка з тэкстам Указу Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР аб прысваенні звання “Крэпасць-герой” на рускай і беларускай мовах.

9 мая 1985 года побач з “Вечным агнём” адкрыта памятная пляцоўка гарадоў-герояў, пад гранітнымі плітамі з выявамі медаля “Залатая Зорка” устаноўлены капсулы з зямлёй гарадоў-герояў, якія даставілі сюды делегацыі Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Кіева, Мінска, Адэсы, Севастопаля, Наварасійска, Керчы, Тулы, Мурманска і Смаленска.

3 ліпеня 2004 года на вул. Маскоўскай г. Брэста ўрачыста адкрыта адноўленая алея памятных знакаў “Гарады-героі”.

За гады існавання мемарыяльнага комплексу крэпасць над Бугом стала сапраўдным цэнтрам патрыятычнага выхавання. Тут склалася шмат добрых традыцый. Нясуць ганаровую вахту на пасту Памяці (створаны ў 1972 г.) мемарыяльныя атрады школ горада. Маладыя салдаты прымаюць воінскую прысягу. 1 верасня на плошчы Цырыманіялаў уручаюць студэнцкія білеты. Людзі рознага ўзросту, пакаленняў, прафесій наведваюць крэпасць, але ніхто не застаецца абыякавым.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. О присвоении Брестской крепости почётного звания «Крепость-Герой» : Указ Президиума Верховного Совета СССР от 8 мая 1965 года № 3573-VI // Ведомости Верховного Совета СССР. 1965. № 19. С. 274 ; Заря. 1965. 9 мая.

  2. Город-герой // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 143.

  3. Гарады-героі // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 352.

  4. Брестская крепость-герой// Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область. Минск,2009. Кн. 1. С. 145.

  5. Мемарыяльныкомплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” / А. У. Харычкава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 606–609.

  6. Крепость-герой Брест // Города-герои Великой Отечественной войны : атлас. Москва, 1990. С. 84–89.

  7. Брестская крепость-герой // Подвиг народа : памятники Великой Отечественной войны. 1941–1945 : изд. 2-е, доп. Москва : Политиздат, 1984. С. 186–189.

  8. Смирнов, С. С. Брестская крепость : докум. книга / Сергей Сергеевич Смирнов ; послесл. И. Андронникова, К. Симонова. Минск : Мастацкая лiтаратура, 1991. 412 с. : ил.

  9. Брестская крепость. Война и мир : [история строительства и обороны] / авт. концепции и текста Александр Суворов. Брест : Полиграфика, 2010. 255 с. : ил.

  10. Брестская крепость на ветрах истории / авт. концепции и текста А. М. Суворов. Брест : Редакция журнала СЭЗ, 2007. 151 с. : ил. Из содерж.: Вечный огонь. С. 136–147.

  11. Брестская крепость. От музея до мемориала : история создания, экспозиция, уникальные объекты / авт. текста А. М. Суворов ; фото А. М. Суворова, Н. Н. Чеберкуса. Брест : Брестская типография, 2006. 22 с. : ил.

  12. Брестская крепость… = Brest fortress… : факты, свидетельства, открытия / В. В. Губаренко, Л. Г. Бибик, Е. В. Харичкова. Брест, 2004.84 с.: ил.

  13. Бешанов, В. В. Брестская крепость / В. В. Бешанов. Минск : Беларусь, 2004. 158 с. : ил., [8] л. ил. Из содерж.: Крепость-герой. С. 130–150.

  14. Заметов, М. И. Брестская крепость-герой / Махмут Исхакович Хаметов. Москва : Воениздат, 1988. 174 с. : ил. (Города-герои).

  15. Историческое наследие 1941 года в исследованиях и экспозициях музеев : матер. междунар. науч. конф., посвященной 70-летию обороны Брестской крепости (Брест, 9–11 июня 2011 г.). Брест : Альтернатива, 2013. 155 с., [6] л. ил., [1] карта.

  16. Леоновец, Н. Территория мира : Музей в юго-восточной казарме Брестской крепости за полгода принял около 20 тысяч посетителей / Нина Леоновец // Заря. 2015. 24 янв. С. 4.

  17. Литвинович, Е. Бриллиант, достойный оправы : [о реализации Концепции сохранения и развития территории Брестской крепости и прилегающих к ней территорий] / Евгений Литвинович // Заря. 2014. 20 марта. С. 3.

  18. Баюра, А. Н. Брестская крепость в нумизматике, бонистике, медальерном искусстве / Александр Баюра // Банкаўскі веснік = Банковский вестник. 2014. № 7. С. 69–71.

  19. Капачова, А. Якім быць мемарыялу? / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2008. 22 сак. С. 3.

  20. Черемуха, О. …Когда героями становятся солдаты : [о торжественном открытии после реконструкции памятных знаков «Города-герои» по ул. Московской г. Бреста] / Ольга Черемуха // Заря. 2004. 6 июля. С. 2.

  21. Леоновец, А. Память непокоренного края : Торжества в Бресте, посвященные 40-летию Великой Победы : [о закладке капсул с землёй городов-героев] / А. Леоновец ; фото Э. Кобяка, Е. Макарчука // Заря. 1985. 12 мая.

  22. Бессмертен подвиг Крепости-героя : Вручение ордена Ленина и медали «Золотая Звезда» Брестской крепости // Правда. 1965. 2 нояб.

  23. Векапомны подзвіг цытадэлі над Бугом // Звязда. 1965. 2 ліст.

  24. Сияет звезда героя на знамени Брестской крепости : [о торжественном заседании по случаю вручения Брестской крепости ордена Ленина и медали «Золотая Звезда»] // Заря. 1965. 2 нояб.

  25. Бессемертие ; Низкий поклон тебе, Отчизна! ; Фотолетопись [музея обороны Брестской крепости] // Заря. 1965. 31 окт.

  26. Всенародное торжество ; Горячие поздравления ; Слово защитников крепости / Владимир Фурсов, Пётр Котельников, Родион Семенюк : [отзывы на Указ Президиума Верховного Совета СССР о награждении Брестской крепости] // Заря. 1965. 12 мая.

  27. Ильевский, З. Народ славит своих героев : Митинг, посвященный 20-летию героической обороны Брестской крепости и закладке памятника-монумента / З. Ильевский, В. Краснов // Заря. 1961. 27 июня.

  28. Павловский, Н. Бессмертный подвиг : Торжественное заседание в Бресте, посвященное 20-летию героической обороны Брестской крепости / Н. Павловский, В. Фрейдин // Заря. 1961. 25 июня.

  29. Этих дней не смолкнет слава! : [материалы к 20-летию обороны Брестской крепости] // Заря. 1961. 24 июня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1805 разоў Апошняя змена Серада, 08 Ліпень 2020 09:34