Панядзелак, 09 Сакавік 2015 10:27

13 сакавіка 2015 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Пятровіча Хапалюка (1925), беларускага вучонага-фізіка, аўтара прац па фізічнай оптыцы і лазернай фізіцы

Аляксандр Пятровіч Хапалюк нарадзіўся 13 сакавіка 1925 года ў вёсцы Велікарыта Брэсцкага павета (цяпер Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1955 годзе Аляксандр Хапалюк скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. В. Леніна. З 1956 года – у аспірантуры БДУ. Займаўся ў прафесара Барыса Іванавіча Сцяпанава, якога лічаць бацькам лазернай фізікі ў Беларусі і адным з вядучых вучоных у вобласці лазернай фізікі Савецкага Саюза.

У 1959–1960 гадах Аляксандр Хапалюк працаваў на кафедры спектральнага аналізу на пасадзе асістэнта, а потым перайшоў на навукова-даследчую працу. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю “Оптические свойства систем тонких слоёв”. А. П. Хапалюк стаў вядучым навуковым супрацоўнікам кафедры, удзельнічаў і ў педагагічнай рабоце. З 1971 года – у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных праблем оптыкі і лазернай фізікі БДУ, дзе ў 1971–1991 гадах загадваў лабараторыяй нелінейнай оптыкі, затым да 2008 года быў галоўным навуковым спецыялістам.

У 1987 годзе А. П. Хапалюк абараніў доктарскую дысертацыю “Открытые оптические резонаторы и пространственная структура лазерного излучения”. У 1989 годзе атрымаў навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук, у 1990 годзе яму прысвоена вучонае званне прафесара.

А. П. Хапалюк мае навуковыя працы ў галіне фізічнай оптыкі і лазернай фізікі. Распрацаваў асновы сінтэзу танкаслойных пакрыццяў з зададзенымі ўласцівасцямі, атрымаў абагульненыя рашэнні ўраўненняў Максвела, даказаў магчымасць аптычнага ахаладжэння, рэзананснага паглынання святла (з’ява, адваротная лазернаму эфекту). Таксама мае шэраг патэнтаў на вынаходкі, якія зроблены ў сааўтарстве: “Диэлектрический резонатор, Уголковый отражатель, Уголковый отражатель в форме театраэдра, Волоконный световод” і інш.

30 жніўня 1995 года галоўны навуковы супрацоўнік НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. М. Сеўчанкі БДУ А. П. Хапалюк за шматгадовую плённую дзейнасць у вобласці фізічнай навукі, значны асабісты ўклад у справу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

У красавіку 1999 года пры ўдзеле А. П. Хапалюка і пад яго старшынствам у НДІ была створана і пачала працаваць пярвічная ячэйка грамадскага аб’яднання “Беларускае фізічнае таварыства”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, заг. аддзела бібліятэчнага маркетынгу.

 

Працы А.П. Хапалюка

  1. Пространственная структура лазерного излучения / А. М. Бельский, Т. М. Корнейчик, А. П. Хапалюк ; под ред. А. П. Хапалюка. – Минск : Изд-во БГУ, 1982. – 198 с. : ил.

  2. Решение уравнений Максвелла дифракционного типа / А. П. Хапалюк // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. Мінск, 2009. № 1. С. 98–107.

  3. Теоретическая модель поля лазерных пучков / А. П. Хапалюк // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Гомель, 2006. № 6, ч. 2. С. 83–86.

  4. О геометрии лазерных пучков / А. П. Хапалюк // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. Мінск, 2004. № 4. С. 83–90.

  5. Преобразование лазерного излучения центрированными системами линз / А. П. Хапалюк // Журнал прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 3.

  6. РудницкийА. С. Анализ погруженного в подложку диэлектрического волновода с треугольным поперечным сечением / А. С. Рудницкий, А. П. Хапалюк // Известия вузов. Радиоэлектроника. 1990. Т. 33, № 10. С. 6870.

  7. Краевая задача дифракционного типа на уравнениях Максвелла / А. П. Хапалюк // Лазерная и оптико-электронная техника : сб. науч. ст. / БГУ. Минск, 1989. Вып. 10. С. 86–93.

  8. Условия оптического охлаждения. Четырехуровневая модель / А. П. Хапалюк // Оптика и спектроскопия. 1986. Т. 61, вып. 6. С. 11971200.

  9. РудницкийА. С. Поверхностные моды симметричного плоского диэлектрического волновода / А. С. Рудницкий, А. Д. Титов, А. П. Хапалюк// Известия вузов. Радиофизика. 1986. Т. 29, № 4. С. 462469.

  10. Рудницкий, А. С. Краевая задача для волнового уравнения в тетраэдрической области/ А. С. Рудницкий, А. Д. Титов, А. П. Хапалюк// Дифференциальные уравнения. 1985. Т. 21, № 12. С. 21812184.

  11. РудницкийА. С. Обобщенный метод парциальных плоских волн/А. С. Рудницкий, А. П. Хапалюк// Радиотехника и электроника. 1984. Т. 29, № 6. С. 11991201.

  12. РудницкийА. С. Исследование мод калейдоскопических волноводов и резонаторов / А. С. Рудницкий, А. Д. Титов, А. П. Хапалюк // Журнал технической физики. 1984. Т. 54, вып. 10. С. 20562058.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. П. Хапалюка

  1. Хапалюк Аляксандр Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 16. С. 541.

  2. Хапалюк Александр Петрович // Республика Беларусь: энциклопедия : в 7 т.Минск, 2008. Т. 7. С. 405.

  3. Хапалюк Аляксандр Пятровіч // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 440.

  4. Навумчык, М. Вёсачка мая... Велікарыта : [інфарм. аб знакамітых ураджэнцах, у т. л. пра А. П. Хапалюка] / Мікалай Навумчык // Голас часу (Маларыта). 2010. 17 лютага. С. 2.

  5. Спектроскопия и лазерная физика в БГУ : Кафедре лазерной физики и спектроскопии 60 лет / Е. С. Воропай [и др.]. – Минск : БГУ, 2013. – 231 с. : ил. – Из содерж.: А. П. Хапалюк. С. 15, 38.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1264 разоў Апошняя змена Серада, 29 Красавік 2020 16:36