Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 09 Сакавік 2015 10:32

26 кастрычніка 2015 г. – 135 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава (1880–1945), ваеннага інжынера, генерал-лейтэнанта інжынерных войск, удзельніка абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1946)

Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў нарадзіўся 26 кастрычніка 1880 года ў г. Омску (Расія) ў сям’і ваеннага чыноўніка, які паходзіў з сібірскіх казакоў.

У 1891 годзе быў прыняты ў Сібірскі кадэцкі корпус, які на выдатна закончыў у 1898-м. Быў прыняты ў Мікалаеўскае інжынернае вучылішча. Па яго заканчэнні ў 1900 годзе накіраваны служыць у 1-ы Усходне-Сібірскі сапёрны батальён начальнікам кабельнага аддзялення тэлеграфнай роты. Батальён дыслацыраваўся ў Кітаі, Манчжурыі і на Далёкім Усходзе. У 1903 годзе Д. М. Карбышаў узведзены ў паручыкі.

Удзельнічаў у руска-японскай вайне 1904–1905 гадоў: на абароне Порт-Артура і ў баях пад Мукдэнам. Узнагароджаны чатырма ордэнамі (у т. л. Святога Уладзіміра ІV ступені) і трыма медалямі.

Д. М. Карбышаў скончыў Мікалаеўскую інжынерную акадэмію 22 мая 1911 года, узведзены ў капітаны.

З 12 ліпеня 1911 года капітан Д. М. Карбышаў працаваў у якасці вытворцы работ па будаўніцтву Брэст-Літоўскай крэпасці. Кіраваў рэканструкцыяй і будаўніцтвам фартоў, парахавога склепа, абарончай казармы, жалезабетоннага моста, брукаваных дарог. Ва ўдасканаленні крэпасці побач з Д. М. Карбышавым прымалі ўдзел высокакваліфікаваныя ваенныя інжынеры Іван Восіпавіч Бялінскі, Аляксей Канстанцінавіч Аўчыннікаў, Георгій Іосіфавіч Лагорыа і інш. У Брэст-Літоўску Дзмітрый Міхайлавіч пражываў на вул. Пятроўскай, 26 (цяпер вул. Карбышава, на гэтым месцы размешчаны спартыўны комплекс універсітэта), з пачаткам Першай сусветнай вайны перасяліўся ў крэпасць.

Д. М. Карбышаву даручылі ўзначаліць рэканструкцыю форта VІІ першай лініі (на захад ад крэпасці), для чаго патрабавалася выканаць вельмі вялікі аб’ём работ. Толькі аднаго бетону трэба было ўкласці каля 30 000 кубаметраў. На будаўніцтве працавалі сяляне навакольных вёсак, а таксама арцелі з Калужскай, Разанскай і іншых губерняў. Адначасова на будаўніцтве форта VІІ былі заняты каля 600 чалавек, работы вяліся пазменна, на працягу сутак. 30 верасня 1914 года быў назначаны камендантам форта “0” за 5 км на поўдзень ад крэпасці (паміж фартамі “К” і VII).

На Трышынскіх могілках г. Брэста пахавана першая жонка Дзмітрыя Карбышава – Аліса Карлаўна, Яна прыехала з ім на новае месца службы з Пецярбурга і памерла ў 1913 годзе, пасля шасці гадоў шлюбу. Помнік з чорнага мурмуру з высокім крыжам, які ўстанавіў Дзмітрый Міхайлавіч, захаваўся да нашага часу.

Па просьбе Д. М. Карбышава, у лістападзе 1914 года ён быў накіраваны ў дзеючую армію. Удзельнічаў ў баях Першай сусветнай вайны ў якасці дывізійнага, корпуснага інжынера Упраўлення начальніка інжэнераў 8-й арміі. Кіраваў інжынернымі работамі ў крэпасці Перамышль і ў Карпатах. Быў паранены, узнагароджаны ордэнам і ўзведзены ў падпалкоўнікі. Прыняў удзел у наступальнай аперацыі Паўднёва-Заходняга фронту Рускай арміі пад камандаваннем генерала А. А. Брусілава (22 мая – 31 ліпеня 1916 г.).

Са снежня 1917 года – атрадны інжынер Чырвонай гвардыі ў Магілёве-Падольскім. З 1918 года Дзмітрый Міхайлавіч – на будаўніцтве абарончых умацаванняў; удзельнік арганізацыі інжынернага забяспячэння аперацый па разгроме Калчака, Урангеля. Займаў шэраг кіруючых пасад ва Упраўленні начальніка інжынераў войск Украіны і Крыма. З 1923 года – старшыня інжынернага камітэта Галоўнага ваенна-інжынернага ўпраўлення, старшыня Ваенна-тэхнічнага камітэта.

З 1926 года на навукова-педагагічнай рабоце ў Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзе, з 28 лістапада 1939 года – у Акадэміі Генеральнага штаба РСЧА. Дзмітрый Міхайлавіч – аўтар навуковых прац па ваенна-інжынернай справе і ваеннай гісторыі. За гэтыя гады набыў шырокую вядомасць як усебакова адукаваны і вопытны ваенны інжынер, з шырокай аператыўна-тактычнай і спецыяльнай эрудыцыяй, як буйны спецыяліст ваенна-інжынернага мастацтва і патрыёт. Ён быў першым савецкім вучоным, які найбольш поўна даследаваў і распрацаваў пытанні прымянення разбурэнняў і заграждзенняў у сучаснай вайне.

4 чэрвеня 1940 года Д. М. Карбышаву прысвоена званне генерал-лейтэнант інжынерных войск. Да 60-годдзя ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 1 лютага 1941 года зацверджаны ў ступені доктара ваенных навук.

7 чэрвеня 1941 года Д. М. Карбышаў камандзіраваны ў Гродна для аказання дапамогі абарончаму будаўніцтву на заходняй мяжы. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў штабе 3-й, а затым 10-й армій, выконваў баявыя заданні. Пры выхадзе з акружэння паранены, ў час пераправы праз Днепр каля Магілёва трапіў у палон.

Першыя месяцы ўтрымліваўся ў палявых лагерах для ваенна-палонных (Остраў-Мазавецкі, Замосце). Фашысты прымушалі здрадзіць Радзіме. У лагерах смерці (Флосенбург, Майданак, Асвенцым і інш.) вёў агітацыю сярод ваеннапалонных, удзельнічаў у стварэнні падпольных антыфашысцкіх груп.

У ноч на 18 лютага 1945 года ў канцлагеры Маўтгаўзен (Аўстрыя) фашысты вывелі вялікую групу вязняў, сярод якіх быў і Дзмітрый Міхайлавіч Карбышаў, на мароз і аблівалі вадой, пакуль яны не памерлі.

16 жніўня 1946 года Д. М. Карбышаву прысвоена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза (пасмяротна).

Яго імем названы вуліцы ў Брэсце, Гродне, Мінску, Маскве і многіх іншых гарадах СССР. У 1963 годзе на месцы смерці Д. М. Карбышава ў Маўтхаўзене пастаўлены помнік. У Брэсце ў 1964 годзе адкрыта мемарыяльная дошка. З 1964 года – ганаровы грамадзянін г. Гродна. У СШ № 15 г. Гродна, якая носіць імя героя, з 1968 года працуе народны мемарыяльны музей Д. М. Карбышава, а перад школай у 1975 годзе герою пастаўлены помнік (скульптар Анатоль Салятыцкі). Брэсцкае ПТВ № 26 з 1979 года насіла імя Д. М. Карбышава (потым – прафесійны ліцэй швейнай вытворчасці; у 2013 г. ліцэй рэарганiзаваны), у ім 25 лістапада 1985 года быў адкрыты музей героя (стваральнік Галіна Паўлаўна Кухарчук).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Карбышев Дмитрий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 884.

  2. Карбышаў Дзмітрый Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 113.

  3. Карбышев Дмитрий Михайлович ; Карбышаў Дзмітрый Міхайлавіч // Военная энциклопедия Беларуси = Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 497–498.

  4. Карбышев Дмитрий Михайлович // Герои Победы. Москва : Голден-Би, 2010. С. 244–245.

  5. Карбышев Дмитрий Михайлович // Долготович, Б. Д. Почетные граждане белорусских городов : биограф. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 200.

  6. Карбышев Дмитрий Михайлович // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 259–260.

  7. Памтяник Генералу Д. М. Карбышеву : [Маутхаузен, Австрия] // Имя твое бессмертно : краткий иллюстрированный справочник. Москва : Политиздат, 1975. С. 122–123.

  8. Карбышев, Д. М. Избранные научные труды / Д. М. Карбышев ; предисловие А. Пошлякова. – Москва : Воениздат, 1962. – 704 с. ; [9] л. вкл. – Из содерж.: Биографические и библиографические сведения. С. 643–656.

  9. Решин, Е. Г. Генерал Карбышев : докум. повесть / Евгений Решин. 4 изд., испр. – Москва : ДОСААФ, 1987. – 317 с.

  10. Голубов, С. Н. Снимем, товарищи, шапки! : повесть [о Д. М. Карбышеве] / Сергей Николаевич Голубов. – Москва : Детская литература, 1985. – 240 с. : ил.

  11. Пиляр, Ю. Е. Честь / Юрий Евгеньевич Пиляр. – Москва : Современник, 1987. – 432 с.

  12. Давыдов, Л. Д. Верность : о Д. М. Карбышеве / Л. Д. Давыдов. 2-е изд. – Москва : Политиздат, 1984. – 127 с. (Герои Советской Родины).

  13. Васильев, С. А. Достоинство : поэма [о Д. М. Карбышеве] / Сергей Александрович Васильев. Москва : Детская литература, 1975. 62 с. : ил.

  14. Голубов, С. Когда крепости не сдаются : роман / Сергей Голубов. – Москва : Советский писатель, 1970. – 776 с.

  15. Солдат, герой, ученый : воспоминания о Д. М. Карбышеве. – Москва : Воениздат, 1961. – 196 с.

  16. Брэст-Літоўскаякрэпасць напярэдадні першай сусветнай вайны / У. А. Абрамаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 1. С. 216–219.

  17. Улица Карбышева // Улицы Бреста рассказывают… / Л. Илларионова, Ю. Рубашевский, Н. Свинтилов, Т. Стасюк. Брест : ООО «РИА «Вечерний Брест», 2007. С. 44–46.

  18. ВуліцаКарбышава // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 162.

  19. Мемориальнаядоска Карбышеву Дмитрию Михайловичу : [Брест, ул. Карбышева, 26] / О. Н. Баскова // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 73–74.

  20. Помнік Карбышаву Дзмітрыю Міхайлавічу : [г. Гродна] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мінск, 1986. С. 74–75.

  21. Форт в Лобачеве (FVII) : [фото] // Брест. Forty. Przedmoście Terespolskie : [фотоальбом]. Terespol, 2006. S. 44–50.

  22. Харичкова, Е. Дмитрий Карбышев. Помнить… Забыть нельзя… : Ровно 70 лет назад не стало легендарного генерала / Елена Харичкова // Заря. 2015. 19 февраля. С. 5; 21 февраля. С. 6.

  23. Севенко, А. Бессмертный подвиг генерала / Александр Севенко // Белорусская военная газета. 2014. 18 февраля.

  24. Сидорчик, А. Несломленный. Забытый подвиг генерала Карбышева / Андрей Сидорчик // Аргументы и факты. Москва, 2014. 18 февраля.

  25. Гурский, В. Г. Несломленный генерал / Василий Гурский // Белая вежа. 2011. № 1. С. 168–173.

  26. Зобнинская, А. Д. Дочь легендарного генерала : [воспом. о Елене Дмитриевне Карбышевой] / Антонина Дмитриевна Зобнинская ; записала Жанна Янчевская // Гродзенская праўда. 2009. 8 чэрвеня.

  27. Адамянц-Подъяков, В.От Порт-Артура до Брест-Литовска / В. Адамянц-Подъяков // Заря. 2007. 14 июня. С. 5.

  28. Грицук, Е. Женщина удивительной судьбы : [о дочери Д. М. Карбышева Елене Дмитриевне Карбышевой] / Е. Грицук // Заря. 2006. 1 марта. С. 5.

  29. Бандарэнка, М. Карбышаў – змагар, патрыёт, герой / Мікола Бандарэнка // ЛіМ. 2005. 25 лютага (№ 8). С. 4.

  30. Зонова, О. И. Верный Родине : урок памяти, посвященный Д. М. Карбышеву / О. И. Зонова // Читаем, учимся, играем : журнал-сборник сценариев для библиотек и школ. Москва, 2005. Вып. 8. С. 52–55.

  31. Муха, Ф. Крепость встретила Карбышева : [внук Д. М. Карбышева Дмитрий Алексеевич Карбышев навестил Брест] / Федор Муха // Рэспублiка. 2005. 7 снежня. С. 3.

  32. Миркискин, В. Несломленный генерал / Виктор Миркискин // Независимое военное обозрение. Москва, 2003. 14 ноября.

  33. Левчук, Л. Музей хранит… рулоны ткани : [о музее Д. М. Карбышева в Брестском ПТУ № 26 швейной промышленности. Организатор музея Галина Павловна Кухарчук] / Людмила Левчук // Заря. 2002. 16 февраля. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1349 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Красавік 2021 09:57