Аўторак, 21 Ліпень 2015 15:54

16 жніўня 2015. – 105 гадоў з дня нараджэння Івана Цімафеевіча Майсеева (1910–1976), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага саюза (1945)

Іван Цімафеевіч Майсееў нарадзіўся 16 жніўня 1910 года ў вёсцы Велюнь Збірожскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці)ў сям’і селяніна. Бацька Вані Майсеева загінуў у Першую сусветную вайну, а маці таксама не стала пасля германскага артылерыйскага абстрэлу бежанцаў. Выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Марыінска.

У шаснаццаць гадоў Іван Майсееў са старэйшай сястрой пайшлі працаваць па найму, а малодшая заставалася яшчэ ў дзіцячым доме. Настаўнік школы рабочай моладзі Цімафей Рычкоў дапамог Івану ўладкавацца ўлікоўшчыкам на мясакамбінат. А неўзабаве прадпрыемства накіравала яго на курсы рахункаводаў ў Томск. І. Майсееў скончыў іх з адзнакай і, вярнуўшыся ў Марыінск, стаў рахункаводам. Як камсамолец выконваў даручэнні па калектывізацыі сельскай гаспадаркі.

15 кастрычніка 1932 года Іван Майсееў быў прызваны ў Чырвоную армію. Служыў у 170-м стралковым палку 57-й стралковай дывізіі ў Забайкаллі. У 1933 годзе ён скончыў палкавую школу, у 1937 годзе – ваенна-пяхотнае вучылішча, у 1938-м – курсы малодшых лейтэнантаў і стаў камандзірам кулямётнага ўзвода. Прымаў удзел у баях з японскімі захопнікамі на рацэ Халхін-Гол (1939). З лістапада 1939 года – памочнік камандзіра роты. У лютым 1940 года лейтэнант І. Майсееў быў назначаны афіцэрам для даручэнняў начальніка аддзела планавання снабжэння Генштаба. З 29 сакавіка 1940 года на пасадзе камандзіра кулямётнай роты 127-га стралковага палка 82-й мотастралковай дывізіі. Пасля заканчэння ў 1941 годзе курсаў «Выстрел» быў накіраваны выкладчыкам у ваеннае вучылішча г. Улан-Удэ.

З пачатку Вялiкай Айчыннай вайны неаднаразова пісаў рапарты з просьбай накіраваць на фронт. Нарэшце, у красавіку 1944 года Іван Майсееў адпраўлены на фронт. Першае баявое хрышчэнне прыняў, змагаючыся за Адэсу. Іван Цімафеевіч камандаваў батальёнам 619-га стралковага палка 203-й стралковай дывізіі 53-й арміі 2-га Украінскага фронту.

Удзельнічаў у вызваленні Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі, вызначыўся падчас вызвалення Венгрыі. 7 лістапада 1944 года капітан І. Майсееў адным з першых фарсіраваў раку Цісу ў раёне пасёлка Шаруд (9 км на паўночны захад ад г. Цісадзерж). Батальён І. Майсеева сустрэў тут ўпарты супраціў, падтрымоўваны моцным артылерыйскім агнём. Капітан І. Майсееў адабраў дабраахвотнікаў і яны захапілі батарэю. Развіваючы наступленне, Майсееў прасунуўся са сваім батальёнам на 18 кіламетраў, узяў у палон да 180 узброеных салдат і афіцэраў, забяспечыўшы плацдарм для высадкі нашых войскаў на правым беразе ракі Цісы. Іван Цімафеевіч быў паранены, каля года лячыўся ў шпіталі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года капітан Іван Майсееў быў ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка». Быў таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені (1944), медалямі.

У 1947 годзе Іван Майсееў быў звольнены ў запас. Жыў і працаваў у г. Навакузнецку на Кузбасе, у 1969 годзе вярнуўся ў МарыінскКемераўскай вобласці. Вёў вялікую прапагандысцкую работу па ваенна-патрыятычнаму выхаванню моладзі.

Іван Цімафеевіч Майсееў памёр 12 лютага 1976 года. У Марыінску яго імем названа вуліца.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Васілюк Таццяна Іванаўна, бібліёграф

 

  1. Моисеев Иван Тимофеевич// Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Минск, 2010. С. 613.

  2. Моисеев Иван Тимофеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 2. С. 99.

  3. Моисеев Иван Тимофеевич// Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2006. Т. 5. С. 191.

  4. Майсееў Іван Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 9. С. 522.

  5. Майсееў Іван Цімафеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 44.

  6. Майсееў Іван Цімафеевіч // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 472.

  7. Майсееў Іван Цімафеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай Вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 323.

  8. Родина Моисеева Ивана Тимофеевича / В. В. Семенюк // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 131.

  9. Моисеев Иван Тимофеевич// Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в т. Москва : Воениздат, 1988. Т. 2. С. 103.

  10. Пугачев, В. Рассвет над Тисой / В. Пугачев // Наши отважные земляки (красноярцы – Герои Советского Союза). Красноярск: Красноярское книжное издательство, 1990. С. 249250.

  11. Герой Советского Союза Иван Тимофеевич Моисеев // Достоин звания Героя : красноярцы Герои Советского Союза. Красноярск : Красноярское книжное издательство, 1975. С. 247248.

  12. Панасюк, М.Быть в Велюне улице капитана Моисеева / М. Панасюк // Заря над Бугом (Брест). 2015. 7 мая. С. 13.

  13. Моисеев Иван Тимофеевич // Мариинцы – Герои Советского Союза [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://mariinsk-07.narod.ru/moi.htm.

  14. Моисеев Иван Тимофеевич 1910-1976. Герои Советского Союза // Бессмертный полк [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://moypolk.ru/soldiers/moiseev-ivan-timofeevich-1910-1976

  15. Моисеев Иван Тимофеевич // Музей мемориал победы [Электронный ресурс]. Режим доступа:http://memorial24.ru/uchastniki-vov/geroi-sovetskogo-soiuza/moiseev-ivan-timofeevich

  16. Моисеев Иван Тимофеевич // Приближая великую победу. Герои Советского Союза [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://pobeda70.krskstate.ru/heros/0/dt/30.6.2015/?undefined&pg=13

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1168 разоў Апошняя змена Панядзелак, 11 Май 2020 12:06