Панядзелак, 16 Красавік 2012 09:57

2 сакавiка 2012 г. – 30 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце археалагічнага музея “БЯРЭСЦЕ”

2 сакавiка 2012 г. – 30 гадоў з часу адкрыцця ў Брэсце археалагічнага музея “БЯРЭСЦЕ”, філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада (1982; заснаваны 18.08.1972).

{gcontent}Адзiны ў Еўропе музей сярэдневяковага горада адкрыты 2 сакавiка 1982 г. Знаходзiцца на тэрыторыi Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасцi, на месцы, дзе пачынаўся горад. Месцазнаходжанне гарадзiшча старажытнага Бярэсця было невядома. Справа абцяжарвалася тым, што пры будаўнiцтве Брэсцкай крэпасцi ў 1830-х гадах былi праведзены велiзарныя земляныя работы, якiя сказiлi старажытны рэльеф мясцовасцi i знiшчылi ўсе знешнiя прыкметы старажытнага гарадзiшча. У 1964 г. было выказана мяркаванне аб размяшчэннi старажытнага Бярэсця на мысе, утвораным правым берагам Заходняга Буга i левым берагам левага рукава Мухаўца.

Асновай для стварэння музея сталi ўскрытыя археолагамi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi пабудовы ХIII ст. Кiраваў археалагiчнымi даследаваннямi Пётр Фёдаравiч Лысенка. Раскопкi вялiся ў 1968–1981 гг. Галоўны экспанат «Бярэсця» – археалагiчны раскоп плошчай 1118 кв. м. На глыбiнi 4 м знаходзiцца частка рамеснага квартала – 28 жылых i гаспадарчых пабудоў i дзве вулiцы. Дзве жылыя пабудовы захавалiся на 12 вянкоў, што з’яўляецца вялiкай рэдкасцю ў славянскай археалогii.

У студзенi 1972 г. Савет мiнiстраў БССР прыняў рашэнне аб стварэннi музея “Бярэсце” i будаўнiцтве музейнага павiльёна. Будынак музея пабудаваны па праекту архiтэктара Вiктара Крамарэнкi, нагадвае старажытнае жытло, дэманструе пласты зямлi, дзе раскрываецца горад. Экспазiцыя адлюстроўвае два элементы: забудову і матэрыяльную культуру.

Музейны павiльён мае 14 залаў, дзе экспануюцца прылады працы, прадметы ўзбраення i амунiцыi коннiка, бытавога прызначэння, жаночыя ўпрыгожаннi, вырабы з дрэва, скуры, косцi. Сярод экспанатаў рэдкiя знаходкi – грэбень з выразанымi кiрылiчнымi лiтарамi (пачатак ХIII ст.), пiсала (металiчныя стрыжнi для нанясення лiтар), дыплом (драўляная навошчаная дошчачка для пiсьма), кнiжныя засцёжкi i iнш.

Аднак старажытнае Бярэсце толькі часткова адкрыла свае тайны. Верагодна, што шмат цікавага нас чакае наперадзе. Відавочна, што неабходна працягваць археалагічныя раскопкі, бо не вызнавачаны дакладныя памеры гарадзішча, не знойдзены княжацкія палаты, фундаменты абарончай вежы і царквы.

Музей «Бярэсце» – фiлiял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. У розныя гады археалагiчным музеем кiравалi: Мiхаiл Аляксяюк, Леанiд Машанскi, Раiса Iванова, Галiна Дзюрыч, Юрый Слесарук, цяпер загадвае фiлiялам Святлана Шчэрба.

«Бярэсце» з’яўляецца адным з турыстычных брэндаў Брэстчыны. У гэтым годзе музей сустрэне свайго 3-мільённага наведвальніка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Археологический музей «Берестье» : буклет. Брест, [2010].
  2. Берестье, археологический памятник; Берестье, археологический музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 109.
  3. «Берестье» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 373.
  4. Археалагiчны музей «Бярэсце» // Памяць : гiст.-дакум. хронiка Брэст : у 2 кн. Мiнск : БЕЛТА, 2001. Кн. 2. С. 612.
  5. «Бярэсце» // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1994. Т. 2. С. 176.
  6. Лысенко, П. Ф. Открытие Берестья : 2-е изд., доп. / П. Ф. Лысенко. Минск : Бел. наука, 2007. 181 с., ил.
  7. Щэрба, С. Музей (не) адной сенсацыi / Святлана Шчэрба // Культура. 2012. 10 сак. (№ 10). С. 14.
  8. Щерба, С. 30 лет – 10 веков / Светлана Щерба // Вечерний Брест. 2012. 2 марта. С. 6.
  9. Литвинович, Е. Тайны земли берестейской / Евгений Литвинович // Заря. 2012. 1 марта. С. 1, 4.
  10. Щерба, С. Нашёл археолог город : [к 80-летию первооткрывателя Берестья П. Ф. Лысенко] / Светлана Щерба // Вечерний Брест. 2011. 10 сент. С. 7.
  11. Козлович, В. Из Бреста в «Берестье» / В. Козлович // Союз. Беларусь сегодня. 2012. 7 марта (№ 9). С. 3.
  12. Макаренко, Н. От Берестья до Бреста / Наталья Макаренко // Заря. 2009. 28 февр. С. 4.
  13. Макаренко, Н. Белорусские Помпеи / Наталья Макаренко // Заря. 2009. 12 марта. С. 7.
  14. Макаренко, Н. Колыбель для младенца : [о здании музея «Берестье» по проекту архитектора Виктора Крамаренко] / Наталья Макаренко // Заря над Бугом (Брест). 2009. 5 сент. С. 3.
  15. Новаковская, А. Тут родился Брест / А. Новаковская // Брестский вестник. 2008. 22 мая. С. 4.
  16. Белоус, И. Древняя Русь Петра Лысенко / И. Белоус // Нёман. 2007. № 4. С. 175.
  17. Бибиков, В. В поисках утраченного / В. Бибиков // Советская Белоруссия. 2007. 2 нояб. С. 16.
  18. Павлова, Л. Мы родом из Берестья / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. № 30. С. 7.
  19. Крэйдзiч, М. Горад пад зямлёй : [пра 25-годдзе музея «Берасце»] / Марыя Крэйдзiч // Народная трыбуна. 2007. 4 жн. С. 12.
  20. Лысенко, П. Ф. «Открытие Берестья стало в научном мире сенсацией» / П. Ф. Лысенко; записал Ю. Рубашевский // Вечерний Брест. 2002. 11 янв. С. 1–2.
  21. Лосич, П. Единственный в Европе / Павел Лосич // Заря. 2007. 17 мая. С. 5.
  22. Лiтвiновiч, Я. Надпiс на самшытавым грэбенi / Яўген Лiтвiновiч // Заря. 2005. 3 сент.
  23. Бабенко А. Будет ли законсервировано древнее «Берестье»? / А. Бабенко, Е. Трибулева // Вечерний Брест. 2003. 23 мая. С. 2.
  24. Капачова, А. Захаваем Бярэсце для нашчадкаў / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2003. 16 жн. Пра неабходнасць рэстаўрацыi экспазiцыi музея.
  25. Дзюрыч, Г. Два з паловай мiльёны наведвальнiкаў / Галiна Дзюрыч // Культура. 2002. № 48. С. 14.
  26. Дзюрич, Г. Рукопожатие веков / Галина Дзюрич // Заря. 2002. 2 марта. С. 5.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2376 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 11:38