Панядзелак, 16 Красавік 2012 10:01

9 красавiка 2012 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Iванаўны Паўлючук (1942, Тураў – 2006), жывапісца

Тамара Iванаўна Паўлючук нарадзiлася 9 красавiка 1942 г. у г. Тураў Гомельскай вобласцi. Скончыла манументальнае аддзяленне Мiнскага мастацкага вучылiшча ў 1966 г. Вучылася ў I. Ейдэльмана. Затым маладая мастачка працавала ў мастацкiх майстэрнях у Вiцебску. Удзельнiца мастацкiх выстаў з 1972 г. З 1991 г. – у Беларускiм саюзе мастакоў. Узнагароджана медалём БСМ «За заслугi ў выяўленчым мастацтве».

{gcontent}З 1977 г. жыла i працавала ў Брэсце ў манументальна-дэкарацыйным жывапiсе, пазней – у станкавым. Асноўныя творы: манументальны роспiсы «Прырода i свет» у БрДУ iмя А. С. Пушкiна, «Гармонiя» ў Брэсцкiм тубдыспансеры, «Шчаслiвае дзяцiнства» ў брэсцкiм унiвермагу «Дзiцячы свет», «Космас» у СШ № 10 г. Брэста; палотны «Духоўнае адраджэнне», «Мадонна Чарнобыля», «Еўфрасiння Полацкая», «Пакаянныя», «Пакiнутыя гнёзды», «Рэквiем ахвярам Курапат», «Экалагiчны «хаос», «Зона забруджання», «Таямнiцы быцця».

У станкавым жывапiсе пачынала з нацюрмортаў, затым – чарнобыльская тэма, адносiны чалавека да прыроды. У сярэдзiне 1980-х быў выпадак клiнiчнай смерцi, пасля гэтага Тамара Iванаўна пабачыла свет iншымi вачыма, яе погляды на жыццё i творчасць змянiлiся. «Першая карцiна паўстала перада мною ў сне, жудасным i на вялiкi жаль прарочым, – згадвала Тамара Iванаўна. – Праўда, толькi пасля чарнобыльскай катастрофы я да канца ўсвядомiла той сон i назвала карцiну адпаведна – «Зона забруджання». Потым пачала працаваць над цыклам».

«Зона забруджання» ўражвае i экспрэсiўнай выявай крыжа на фоне палескага разводдзя, i цемрай, з якой намагаюцца выбрацца людзi, i здзiўленым дзявочым тварам, падобным да iканапiснага аблiчча мадонны. Такiм жа эмацыйным, трагедыйным напружаннем прасякнуты i ўсе астатнiя творы на гэтую тэму. Карцiны «чарнобыльскага» цыклу займалi на выставах зручныя для прагляду месцы, прынеслi мастачцы шырокую вядомасць.

Тамара Iванаўна адгукалася на балючыя тэмы грамадства: цёмныя старонкi савецкай гiсторыi, экалагiчныя пытаннi. У коле яе пiльнай увагi постацi Ф. Скарыны, А. Мiцкевiча, Н. Орды i iншыя. Побач важныя для мастачкi касмiчныя тэмы, лiрычныя пейзажы, нацюрморты, духоўныя матывы. На персанальных выставах Т. Паўлючук пераважвалi светлыя палотны, напоўненыя вераю ў духоўнае, добрае, людскае.

Была актыўнай ўдзельнiцай абласных выстаў i пленэраў. Аўтар персанальных выстаў у Брэсце i Мiнску. Брэсцкi паэт i журналiст Алесь Каско па сутнасцi адкрыў талент Т. Паўлючук, зняў пра яе на Брэсцкай студыi тэлебачання тры дакументальныя стужкi. Творы Т. Паўлючук знаходзяцца ў Брэсцкiм абласным краязнаўчым музеi, мастацкай галерэi «Дэса» ў г. Люблiне (Польшча), галерэi г. Гамбурга (Германiя), iншых музеях i прыватных зборах Беларусi, Еўропы, ЗША.

Тамара Паўлючук памерла пасля цяжкай хваробы 20 лютага 2006 г. Чарговая персанальная выстава твораў брэсцкай мастачкi была арганiзавана праз 40 дзён пасля яе адыходу, апошняя – «Зорны шлях Тамары Паўлючук» у Мастацкiм музеi да 65-годдзя з дня нараджэння.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2012 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

  1. Тамара Паўлючук // Мастакi Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст. : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2010. С. 84–85.
  2. Тамара Павлючук // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков и др. Минск : А. Климов, 2002. С. 88–89.
  3. Тамара Паўлючук // Беларускi саюз мастакоў : энцыклапедычны даведнiк. Мiнск, 1998. С. 420.
  4. Иринич, И. Художница, умиравшая дважды / Игорь Иринич // Обозреватель. 2007. 20 апр. (№ 16). С. 10.
  5. Павлова, Л. О, весна без конца и без краю… / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 6 апр (№ 14). С. 8.
  6. Бунеева, Л. От гимна жизни – к «кубку страданий» / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2006. 12 апр. С. 2.
  7. Дзюрич, Э. Слёзы весны / Эмма Дзюрич // Заря. 2006. 13 апр. С. 8.
  8. Хокимова, А. Белая птица Тамара Павлючук : [о выставке Т. Павлючук] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2002. 9 мая. С. 8.
  9. Яскевич, С. …И мудрости пронзительная грусть / С. Яскевiч // Заря. 2002. 25 апр.
  10. Уласюк, А. Крылы жыцця / А. Уласюк // Народная трыбуна. 2002. 20 крас.
  11. Каско, А. Сон… пра Чарнобыль / Алесь Каско // Народная воля. 2002. 20 крас.
  12. Буслёнак, Д. Закозельскае натхненне непаўторнае : [пра выставу Т. Паўлючук у салоне «Мастацтва»] / Дзянiс Буслёнак // Белорусская нива. 2003. 22 марта. С. 16.
  13. Архипова, А. Между Божественной силой и землёй / А. Архипова // Заря. 2003. 6 марта. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2655 разоў Апошняя змена Аўторак, 19 Май 2020 15:16