Аўторак, 24 Лістапад 2015 10:34

28 кастрычніка 2015 г. – 90 гадоў з часу заснавання (1925) Пінскай рымска-каталіцкай епархіі (Пінскай дыяцэзіі,Пінскага біскупства), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-каталіцкай Царквы ў Беларусі (Брэсцкая і Гомельская вобл.)

Пінская рымска-каталіцкая епархія (Пінская дыяцэзія, Пінскае біскупства) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

Першая спроба заснаваць рымска-каталіцкую епархію з цэнтрам у Пінску была зроблена ў 1795 годзе імператрыцай Кацярынай II. Аднак, у 1798 годзе епархія была скасавана як некананічна ўтвораная. У тым жа годзе на падставе папскай булы і імператарскага ўказа была заснавана Мінская рымска-каталіцкая епархія, у склад якой увайшла тэрыторыя скасаванай Пінскай епархіі.

У 1917 годзе Мінская епархія была адноўлена, аднак у пачатку 1920-х яе біскуп Зыгмунт Лазінскі быў вымушаны пакінуць Мінск, і яго новай рэзідэнцыяй стаў Пінск. 28 кастрычніка 1925 годабыла ўтворана Пінская рымска-каталіцкая епархія (біскупства), якая фактычна існавала да 1939 года, а фармальна – да 1946-га, калі біскуп памёр. Епархіяй кіравалі біскупы пінскія: Зыгмунт Канстанцін Антоній Лазінскі (Лозін-Лазінскі; канец 1925 г. – пачатак 1932 г.), аўтар шматлікіх брашур і артыкулаў на рэлігійныя тэмы;Казімір Букраба (1932–1946), які ўнёс значны ўклад у развіццё Пінскай духоўнай семінарыі, кананізацыю Андрэя Баболі.

У 1991 годзе дзейнасць епархіі адноўлена пад назвай Мінска-Магілёўская, а Пінск стаў цэнтрам дыяцэзіі. У Пінску дзейнічае Рымска-каталіцкі кафедральны прыход Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Жыццё каталіцкай абшчыны Пінска звязана з дзейнасцю такой выбітной асобы, як Казімір Свёнтак (1914–2011). Менавіта ў Пінскай епархіі ён правёў вялікую частку жыцця святара. Тут ён паступіў у духоўную семінарыю, прыняў таінства свяшчэнства, пачаў сваё пастырскае служэнне. З 1994 года Казімір Свёнтак – першы беларускі кардынал.

30 чэрвеня 2011 года Папа Рымскі Бенядзікт ХVІ прызначыў мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча Апостальскім адміністратарам Пінскай епархіі. 3 мая 2012 года было абвешчана рашэнне Папы аб назначэнні Антонія Дзям’янкі біскупам Пінскай дыяцэзіі. Антоній Дзям’янка нарадзіўся 1 студзеня 1960 года ў Беларусі. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук, ксяндза-пралата Вацлава Пянтко, які ў той час (у 1970-х гадах) быў генеральным вікарыем Пінскай дыяцэзіі. Свяшчэнны сан Антоній Дзям’янка атрымаў у 1980 годзе. Выконваў абавязкі вікарыя (дапаможнага біскупа) Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі.

Юбілейны год павінен паспрыяць асэнсаванню гісторыі Пінскай епархіі і аптымістычнаму позірку на яе будучыню.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2015 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Казлова Людміла Яўгенаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

1. Канфесіі ў Пінску // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / А. М. Літвін [і інш.]. Мінск, 2012.  С. 679–680.

2. Пинская римско-католическая епархия // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2008. Т. 6.С. 65–66.

3. Пінская рымска-каталіцкая епархія // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 531–532.

4. Пінская рымска-каталіцкая епархія / І. Г. Ганчарук // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 2001. С. 247.

5. Пінская рымска-каталіцкая епархія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5.С. 500.

6. Пинский костёл и монастырь францисканцев // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2008. Т. 6.С. 69–70.

7. Пінскі кляштар францысканцаў / А. А. Ярашэвіч // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 2001. С. 249.

8. Пінскі кляштар францысканцаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5.С. 501.

9. Пінскі касцёл і кляштар францысканцаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2.С. 371.

10. Кляштар францысканцаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Мінск, 1984. С. 287–289.

11. Свёнтек Казимир // Республика Беларусь : энциклопедия : в [7] т. Минск, 2008. Т. 6.С. 581.

12. Свёнтак Казімір // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск, 2003. С. 209.

13. Свёнтак Казімір // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14.С. 255.

14. Свёнтак Казімір / С. Ф. Адамовіч // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. даведнік. Мінск, 2001. С. 292.

15. Свёнтак Казімір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 6, кн. 1.С. 258.

16. Бровач, О. Как прихожане спасали святыни от НКВД и с кого писали Пинскую Мадонну: тайны костела в Пинске / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 12–18 августа (№ 145). С. 8.

17. Ільянкоў, В. Першы беларускі кардынал : 100-годдзе з дня нараджэння Казіміра Свёнтэка шырока адзначаецца ў Беларусі / Вячаслаў Ільянкоў // Народная трыбуна. 2014. 31 кастрычніка (№ 44). С. 4. (Служэнне – людзям, жыццё – Богу).

18. Куницкий, П. «Вышних ищите»: 21 октября исполнилось 100 лет со дня рождения Казимира Свёнтэка / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 24 октября. С. 7.

19. Ильенков, В. Незабвенный друг кардинал / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2014. 24 кастрычніка. С. 1–2.

20. Гришковец, В. Вспоминая Казимира Свёнтэка / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 23 октября. С. 7.

21. Шчыры, Т. Герой веры : [з нагоды 100-гадовага юбілею кардынала Казіміра Свёнтка] / Тарас Шчыры // Звязда. 2014. 23 кастрычніка. С. 3.

22. Ильенков, В. Миссия крестного служения : [у кафедрального костела Успения Девы Марии установлен большой деревянный крест] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2014. 16 верасня.

23. Сергеев, И. В Пинске – новый епископ : [Папа Римский назначил в Пинске нового епископа – Антония Демьянко] / Иван Сергеев // Заря. 2012. 8 мая. С. 2.

24. Свёнтэка сменит Кондрусевич : [решение Папы Римского о назначении митрополита Тадеуша Кондрусевича Апостольским администратором Пинской епархии] // Заря. 2011. 2 июля. С. 2.

25. Ильенков, В. Башня для «Зигмунта» : [колокольня костела Успения Девы Марии] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2007. 11 мая. (История&cветопись).

26. Ильенков, В. «Пусть свидетельство их веры не забудется» : [открыта обновленная Пинская высшая католическая семинария] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2001. 2 лістапада.

27. Демид, И. Второе пришествие : [12 сентября – день открытия высшей духовной семинарии имени Святого Томаша Активинского] / Инна Демид // Полесская правда (Пинск). 2001. 22 сентября.

28. Федаровіч, І. Схаваная фрэска : [у час рэстаўрацыі інтэр’ера касцёла ў Пінску знайдзена фрэска «Святая Варвара»] / Ірына Федаровіч // Культура. 2000. 27 мая – 2 чэрвеня (№ 21).

29. Демид, И. Символы и свидетельства веры в Бога : [реставрация пинского Францисканского костела Успения Девы Марии] / Инна Демид // Варяг-пресс (Пинск). 1999. 26 ноября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1145 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Люты 2021 16:10